
- •Пытанні да заліку па беларускай мове (прафесійнай лексіцы)
- •Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа.
- •Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •Беларуская мова сярод славянскіх моў.
- •Функцыянальныя стылі літаратурнай мовы.
- •Фанетыка. Фанетычная транскрыпцыя. Фанетычны аналіз слова.
- •Сінонімы. Амонімы. Паронімы. Антонімы.
- •Спрадвечная беларуская лексіка. Запазычаная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ужывання.
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Фразеалагізмы.
- •Тэрміналагаічная лексіка. Спецыфіка тэрмінаў.
- •Лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў. Паходжанне і ўтварэнне тэрмінаў.
- •Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення
- •14. Арфаграфія. Напісанні паводле фанетычнага і фанематычнага прынцыпаў.
- •Марфемная будова слова. Словаўтварэнне.
- •Марфалогія. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове. Пераходныя з´явы ў сістэме часцін мовы.
- •Самастойныя часціны мовы.
- •Службовыя часціны мовы.
- •Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў.
- •Сінтаксіс і пунктуацыя. Словазлучэнне. Віды сувязі слоў ў словазлучэннях.
- •Сказ. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання. Тыпы сказаў паводле структуры.
- •Характарыстыка простага сказа.
- •Тыпы складаных сказаў.
- •Віды адносін паміж часткамі складаназалежных сказаў. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі.
- •Простая і ўскосная мова. Цытаты. Правілы афармлення цытат.
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе.
- •Аднародныя члены сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах.
- •28. Сказы са звароткам, пабочнымі словамі і пабочнымі сказамі.
- •29. Адасобленыя члены сказа.
- •30. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
Простая і ўскосная мова. Цытаты. Правілы афармлення цытат.
Простая і ўскосная мова
Выказаная простая мова перадае словы, якія былі выказаны ўслых. У словах аўтара могуць быць дзеясловы са значэннем маўлення тыпу сказаў, прамовіў, выказаў думку і пад.
Нявыказаная простая мова перадае словы, што не былі выказаны, таму ў словах аўтара ўжываюцца дзеясловы са значэннем думкі тыпу падумаў, падумалася, успомнілася і пад. або словы напісаў, прачытаў.
У афармленні на пісьме выказанай і нявыказанай простай мовы шмат агульнага, аднак трэба памятаць: нявыказаная ПМ заўсёды бярэцца ў двукоссе, а выказаная пішацца найчасцей з абзаца, перад якім ставіцца працяжнік, і ў двукоссе не бярэцца. Пасля выказанай простай мовы новы сказ звычайна пішацца з чырвонага радка.
1.Простая мова пасля слоў аўтара
Нявыказаная простая мова Выказаная простая мова
А: “П”. / А: “П!”. / А: “П”? А: або А: або А:
– П. – П! – П?
2. Простая мова перад словамі аўтара
“П”, - а. / “П!” – а. / “П?” – а. – П, – а. ці – П! – а. ці – П? – а.
3. Словы аўтара могуць разрываць простую мову.
Калі словы аўтара разрываюць ПМ там, дзе стаяла кропка, пытальнік або клічнік, сказ афармляецца наступным чынам:
“П, – а. – П”. – П, – а. – П
“П! – а. – П”. П! – а. – П.
“П? – а. – П”. – П? – а. – П.
4.Калі ў словах аўтара ёсць два дзеясловы са значэннем маўлення, думкі і адзін з іх адносіцца да першай часткі, а другі – да наступнай, паказваючы на працяг простай мовы, то на пісьме такі сказ афармляецца наступным чынам:
“П, – а і а: – П”, – П, – а і а: – П.
5. Калі ПМ знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара (яна называецца ўключанай простай мовай), то перад ёй ставіцца двукроп’е, а пасля яе – знак, абумоўлены структурай сказа:
Вось пішу: “Жывая, здаровая, хаджу на танцы”, а сама плачу ад сораму, што хлушу.
Калі ў канцы ўключанай простай мовы стаіць клічнік, пытальнік, шматкроп’е або на месцы разрыву ў аўтарскай мове адсутнічае коска, пасля ўключанай ПМ ставіцца працяжнік:
Васіль на хаду ўжо крыкнуў: “Уцякай!” – і пабег яшчэ шпарчэй.
Дапускаецца запісваць у двукоссе выказаную простую мову, якая была паўторана неаднойчы:
“Калі хочаш каму зрабіць зло, зрабі дабро”, - не раз гаварыў мой бацька.
Ускосная мова – гэта чужая мова, якая перададзена не ад імя асобы, якой яна належыць, а ад слоў аўтара.
Простая мова
– Скажыце, будзьце ласкавы, – зварачаўся настаўнік да некаторых сялян, – ці не ведаеце, дзе б тут знайсці каго з выганаўскіх?
Ускосная мова
Настаўнік зварачаўся да некаторых сялян з запытаннем, ці не ведаюць яны, дзе знайсці каго з выганаўскіх.
Пры замене простай мовы ўскоснай трэба памятаць:
Асабовыя і прыналежныя займеннікі, а таксама дзеяслоўныя формы 1-й і 2-й асобы перадаюцца да асобы аўтара, г.зн. замест я, ты выкарыстоўваецца ён, а часам той; замест мой – яго і г.д.
Калі простая мова – пытальны сказ з пытальнымі займеннікамі хто, што, які, чый, колькі, прыслоўямі калі, куды і інш., або часціцай ці, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай з выкарыстаннем гэтых займеннікаў ці прыслоўяў у ролі злучальных слоў або часціцы ці ў ролі злучніка
Калі ў простай мове ёсць выклічнікі, часціцы, то яны апускаюцца ва ўскоснай мове
Звароткі пры замене ПМ ускоснай або становяцца членам галоўнай часткі складаназалежнага сказа, або апускаюцца
Цытата – гэта даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, з якога-небудзь твора, якую выкарыстоўваюць з мэтай падмацаваць, даказаць уласнае меркаванне або як ілюстрацыю.
На пісьме цытаты звычайна бяруцца ў двукоссе і афармляюцца, як сказы з нявыказанай простай мовай.
Цытату можна ўвесці і з дапамогай пабочных слоў або складаназалежных сказаў (цытата або яе частка бярэцца ў двукоссе і пішацца з малой літары).
У двукоссе бяруцца словы і выразы, якія ўжываюцца ў нязвыклым для іх значэнні, іранічна, упершыню прапануюцца аўтарам і пад.
Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф (кароткае выслоўе, якое раскрывае тэмуі ідэю твора) у двукоссе не бяруцца.
Пропуск у цытаце якіх-небудзь слоў абазначаецца шматкроп'ем.