Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Пытанні да заліку па беларускай мове (с ответам...docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
92.62 Кб
Скачать
  1. Тыпы складаных сказаў.

Складанымі называюцца сказы, што складаюцца з дзвюх ці некалькіх састаўных частак, якія маюць форму простых сказаў, і ўтвараюць адно сінтаксічнае цэлае.

С к л а д а н ы я сказы падзяляюцца на злучнікавыя і бяззлучнікавыя ў адпаведнасці з выкарыстаннем і не выкарыстаннем злучнікаў і злучальных слоў у іх структуры.

У залежнасці ад формы сінтаксічнай сувязі састаўных частак і характару сінтаксічных адносін сярод злучнікавых складаных сказаў выдзяляюцца склада-назлучаныя, складаназалежныя і складаныя сказы пераход нагатыпу. Асобна вылучаюцца сказы камбінаванай пабудовыз рознымі відамі сувязі.

Сінтаксічная сувязь састаўных частак складаназлучанага сказа, пры якой гэтыя часткі адносна раўнапраўныя ў выражэнні адзінай складанай думкі, называецца злучальнай сувяззю.

Часткі складаназлучаных сказаў цесна ўзаемазвязаны семантычна і граматычна на аснове аднаго з відаў злучальнай сувязі: спалучальнай, супастаўляльнай, пералічальна-размеркавальнай, далучальнай.

Складаназалежны сказ-складаны сказ, у якім адна састаўная частка тлумачыць другую састаўную частку і звязана з гэтай часткай з дапамогай падпарадкавальнага злучніка ці злучальнага слова. Такім чынам, адна з састаўных частак складаназалежнага сказа семантычна і сінтаксічна падпарадкавана другой частцы. Адносна незалежная частка атрымала назву галоўнай, а залежная ад яе называецца д а д а н а й.

Сказы, у якіх сувязь паміж даданай і галоўнай часткамі выражаецца пры дапамозе злучнікаў, называюцца сказамі са злучнікавым падпарадкаваннем, а сказы, у якіх даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе злучальнага (адноснага) слова, называюцца сказамі з адносным падпарадкаваннем.

Да злучальных слоў адносяцца займеннікі і прыслоўі які, каторы, чый, хто, што, колькі, дзе, куды, адкуль, як, чаму і інш. У большасці выпадкаў злучальныя словы маюць на сабе лагічны націск.У галоўнай частцы складаназалежнага сказа могуць быць займеннікі і прыслоўі, якія канкрэтызуюцца ў даданай частцы.

Бяззлучнікавым складаным сказам называецца складаны сказ, часткі якога ўзаемазвязаны сэнсава, структурна і інтанацыйна без дапамогі злучнікаў або злучальных слоў.

Вылучаюцца:бяззлучнікавыя складаныя сказы аднароднага складу (з аднатыпнымі часткамі); бяззлучнікавыя складаныя сказы неаднароднага складу (з разнатыпнымі састаўнымі часткамі).

Сярод бяззлучнікавых складаных сказаў з аднатыпнымі часткамі вылучаюцца складаныя сказы з часавымі і супастаўляльнымі адносінамі.

У бяззлучнікавых складаных сказах з суб'ектнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю дзейніка адносна выказніка першай састаўной часткі.

У бяззлучнікавых складаных сказах з аб'ектнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю дапаўнення адносна першай састаўной часткі

У бяззлучнікавых складаных сказах з атрыбутыўнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю азначэння адносна дзейніка, дапаўнення, іменнага выказніка першай часткі.

У бяззлучнікавых складаных сказах з акалічнаснымі адносінамі перадаюцца прычынна-выніковыя, умоўна-выніковыя адносіны, адносіны спосабу дзеяння і інш.

Асобна вылучаюцца складаныя сказы з бяззлучнікава-далучальнай сувяззю, якія маюць разнатыпныя часткі, другая з якіх з'яўляецца дадатковым паведамленнем адносна зместу першай.

Сярод гэтых сказаў вылучаюцца:

бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-азначальнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка характарызуе ролю, якасць, прызначэнне таго, што сказана ў першай;

бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-дапаўняльнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка дапаўняе змест аднаго з членаў першай часткі;

бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-тлумачальнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка тлумачыць і раскрывае змест першай часткі;

бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-вылучальнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка з'яўляецца дадатковым паведамленнем з вылучэннем чагосьці важнага са зместу або паводле зместу першай састаўной часткі;

бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-выніковымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка змяшчае вынік, які не выцякае непасрэдна са зместу першай часткі, а з'яўляецца дадатковым паведамленнем адносна гэтага зместу;

бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-заключнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка змяшчае дадатковыя звесткі заключнага характару адносна зместу першай часткі. У другой частцы такіх складаных сказаў часта выкарыстоўваюцца мадальныя словы відаць, няйначай.

Сярод бяззлучнікавых складаных сказаў ускладненага тыпу вылучаюцца два віды:

сказы, у якіх кожная сінтаксічная трупа з'яўляецца злучэннем некалькіх састаўных частак. Такія сінтаксічныя групы вызначаюцца паралелізмам будовы,які выяўляецца ў аднолькавай колькасці аднатыпных або разнатыпных частак, паміж якімі існуюць аднайменныя сінтаксічныя адносіны;

сказы, у якіх адна сінтаксічная група з'яўляецца злучэннем некалькіх частак, другая складаецца толькі з адной часткі..

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]