Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Пытанні да заліку па беларускай мове (с ответам...docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
92.62 Кб
Скачать
  1. Сказ. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання. Тыпы сказаў паводле структуры.

Сказ – гэта сэнсава і інтанацыйна завершаная, граматычна арганізаваная па законах пэўнай мовы прэдыкатыўная адзінка сінтаксісу, якая ўтвараецца са слова ці спалучэння слоў і выконвае пэўную камунікацыйную функцыю.

Па мэце выказвання сказы падзяляюцца на апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя.

Сярод пытальных сказаў вылучаюцца наступныя разнавіднасці: уласна-пытальныя (патрабуюць адказу на пастаўленае пытанне): «Ты, вавёрка, чаму на галіне грыбок сушыш сёння ў гаі ды ў сасонніку?» – «Дык апаў жа лісток, пажаўцелы лісток, затуманіць туман скора сонейка»

Пабуджальныя сказы бываюць уласна-пабуджальныя (маюць канкрэтнага адрасата): Прысядзем, Міхаська, на хвілінку, адпачнем! і пажадальныя (пажаданне не скіравана да канкрэтнай асобы): Раскласці б цяпер агеньчык на палянцы, спячы скварку на лоўчыку! Па структуры простыя сказы бываюць двухсастаўныя і аднасастаўныя (пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя, намінатыўныя, генітыўныя, вакатыўныя .

У мове існуюць яшчэ і бессастаўныя сказы (непадзельныя, ці словы-сказы), у якіх нельга вылучыць ні галоўных, ні даданых членаў сказа: Го! Я сеў бы на каня і паказаў бы, чаго варты стары Талаш

  1. Характарыстыка простага сказа.

Схема сінтаксічнай характарыстыкі простага сказа

1. Знайдзіце граматычную аснову сказа (прэдыкатыўнае ядро)і ўстанавіце, што ён просты.

2. Вызначце тып сказа па адносінах зместу да рэчаіснасці (сцвярджальны ці адмоўны). Пазначце фармальныя паказчыкі адмоўных сказаў.

3. Вызначце тып сказа па мэце выказвання: апавядальны, пы- тальны (уласна-пытальны, пытальна рытарычны, пытальна-пабуджальны), пабуджальны (уласна-пабуджальны, пажадальны).

4. Вызначце тып сказа па эмацыянальнай афарбоўцы (клічны, няклічны).

5. Ахарактарызуйце сказ па яго структурных асаблівасцях:

а) двухсастаўны, аднасастаўны (пэўна-асабовы, няпэўна-асабовы, абагульнена-асабовы, безасабовы, інфінітыўны, намінатыўны, вакатыўны, генітыўны), бессастаўны;

б) развіты ці неразвіты;

в) поўны ці няпоўны;

г) няўскладнены ці ўскладнены (аднароднымі членамі сказа, адасобленымі членамі сказа, параўнальнымі зваротамі, устаўнымі ці пабочнымі канструкцыямі, звароткам). 6. Графічна разбярыце сказ па членах сказа і пісьмова пазначце іх марфалагічны спосаб выражэння.

7. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў канцы сказа і ўнутры яго (калі яны ёсць).

Узор выканання

Арлы, ледзь прыўзняўшы галовы, глядзелі ў глыбокае сіняе неба (Кап.).

1–5. Арлы – дзейнік, глядзелі – выказнік. Сказ просты. Па адносінах зместу да рэчаіснасці – сцвярджальны, па мэце выказвання – апавядальны, па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы – няклічны, па структуры – двухсастаўны, развіты, поўны, ускладнены адасобленай акалічнасцю ледзь прыўзняўшы галовы.

6. Арлы – дзейнік, выражаны назоўнікам у назоўным склоне; глядзелі – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам у форме прошлага часу абвеснага ладу, які каардынуецца з дзейнікам у множным ліку. Састаў дзейніка – адсутнічае, састаў выказніка – ледзь прыўзняўшы галовы, глыбокае сіняе неба.

Ледзь прыўзняўшы галовы – акалічнасць спосабу дзеяння, адказвае на пытанне якім чынам? (глядзелі), выражана дзеепрыслоўным зваротам; у неба – акалічнасць месца, адказвае на пытанне

куды? (глядзелі), выражана назоўнікам з прыназоўнікам; глыбокае сіняе – неаднародныя азначэнні, дапасаваныя да назоўніка неба, адказваюць на пытанне якое? (неба), выражаюцца прыметнікамі, дапасуюцца ў ніякім родзе, адзіночным ліку, вінавальным склоне.

7. У канцы сказа ставіцца кропка, бо сказу ўласціва апавядальная інтанацыя. Адасобленая акалічнасць ледзь прыўзняўшы галовы, выражаная дзеепрыслоўным зваротам, стаіць у сярэдзіне сказа, таму з абодвух бакоў выдзяляецца коскамі; паміж азначэннямі глы-бокае сіняе коска не ставіцца, бо яны характарызуюць прадмет (неба) з розных бакоў і з’яўляюцца неаднароднымі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]