Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Пытанні да заліку па беларускай мове (с ответам...docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
92.62 Кб
Скачать
  1. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў.

Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў.

Сістэма канчаткаў першага скланення

(Да першага скланення адносяцца

  • назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне

адзіночнага ліку,

  • назоўнікі тыпу Паўло, Дняпро,

  • назоўнікі на -а з ацэначнымі суфіксамі -іск-а (-ыск-а), ішч-а тыпу агніска, вятрыскд, дамішча і т.д.,

  • назоўнікі ніякага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -о (-ё), -а, -е тыпу

акно, жыццё, мора, поле,

  • пяць назоўнікаў на -мя бярэмя, вымя, полымя, семя, цемя):

  • наз.скл-нулявы(муж), о,ё,а,е(ніякі);

родны скл- а,я,у,ю(муж), а, я(ніякі);

давальны скл- у,ю(муж, ніякі);

вінавальны скл- як Наз або Родны скл(муж), як Наз(ніякі);

творны скл- ом,ём,ам, ем (муж, ніякі);

месны скл- е,у,ю,ы,і (муж, ніякі).

Сістэма канчаткаў другого скланення

( Да другога скланення адносяцца

  • назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку ) :

Н.скл-а, (на ж,ч,ш, дж,р, ц), я (на мяккі зычны);

Р.скл- ы(на ж,ч,ш, дж,р, ц), і (на мяккі зычны, г, х, к);

Д.скл- е(на цверды зычны), ы(на ж,ч,ш), ы, е, і(на г, х, к), і(на мяккі зычны );

В.скл.- у(на ж,ч,ш), ю(на мяккі зычны);

Т.скл.- ой, ою(на ж,ч,ш ), ей, ею, яй, яю(на мяккі зычны );

М. скл. - е(на цверды зычны), ы(на ж,ч,ш), ы, е, э(на г, х, к), і(на мяккі зычны ).

Сістэма канчаткаў другого скланення

(Да трэцяга скланення адносяцца

  • назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам і асновай на цвёрды, зацвярдзелы або мяккі зычны):

Н.скл.- няма канчатка;

Р.скл.- і, ы (на мяккі, губны зычны, ж, ч, ш, р, ц);

Д.скл.- і, ы (на мяккі,губны зычны, ж, ч, ш, р, ц);

В.скл.- няма канчатка;

Т.скл.- у, ю (на мяккі,губны зычны, ж, ч, ш, р, ц);

М.скл.- і, ы (на мяккі,губны зычны, ж, ч, ш, р, ц).

ПАМЯТКА

Каб правільна напісаць канчатак назоўніка, трэба:

  1. вызначыць пачатковую форму, аснову і скланенне (2, 2, 3-е) назоўніка;

  2. знайсці слова, ад якога залежыць назоўнік;

  3. задаць ад гэтага слова пытанне да назоўніка і вызначыць яго склон;

  4. пры дапамозе правіла (табліцы) напісаць адпаведны склонавы канчатак.

  1. Сінтаксіс і пунктуацыя. Словазлучэнне. Віды сувязі слоў ў словазлучэннях.

Сінтаксіс мовы — раздзел граматыкі, які вывучае звышслоўныя значэнні (значэнні словазлучэнняў і сказаў), якія ўзнікаюць у працэсе маўлення пад уплывам граматычных правілаў .

Прадметам дысцыпліны з'яўляюцца словазлучэнні і сказы, спосабы і сродкі іх сувязі, адносіны паміж імі і пад.

Пунктуацыя (ад лац. рunctum – кропка) мае два асноўныя значэнні: 1) сукупнасць знакаў прыпынку і правілы іх выкарыстання ў пісьмовым тэксце; 2) раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца пунктуацыйная сістэма і заканамернасці яе станаўлення і функцыянавання. У пісьмовым маўленні існуе 10 знакаў прыпынку: кропка, коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, дужкі, двукоссе.

С л о в а з л у ч э н н е — спалучэнне двух і больш знамянальных слоў, звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі. Канкрэтныя словазлучэнні фарміруюцца ў сказе і выдзяляюцца з яго.

Не ўсякае спалучэнне слоў у сказе з'яуляецца словазлучэннем. Да словазлучэнняў нельга адносіць: 1)спалучэнне дзейніка і выказніка;

2)слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэта слова;

3)аднародныя члены сказа, якія ўваходзяць у склад словазлучэння як адна з яго частак — галоўная або залежная.

У словазлучэнні рэалізуюцца тры спосабы падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне, прымыканне.

1. Дапасаванне - падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа формах роду, ліку і склону, што і галоўнае. Дапасаванне характэрна для назоўнікавых словазлучэнняў; залежнае слова можа быць выражана прыметнікам, дзеепрыметнікам, парадкавым лічэбнікам, абагульнена-якасным займеннікам. Сродкам выражэння (афармлення) дапасавання з'яўляецца канчатак залежнага слова.

2. Kipаванне — спосаб падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў пэўнай склонавай форме. Здольнасцю кіраваць валодаюць дзеясловы і іх формы. Сродкамі выражэння кіравання з'яўляюцца канчатак залежнага слова і прыназоўнік. Пры кіраванні змяненне формы галоўнага слова не выклікае змянення формы залежнага

3. Прымыканне — падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе і інтанацыйна. Прымыкаюць нязменныя знамянальныя словы: прыслоўі, інфінітывы, дзеепрыслоўі. Галоўным словам словазлучэння з прымыканнем можа быць дзеяслоў, назоўнік, прыметнік.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]