
- •Пытанні да заліку па беларускай мове (прафесійнай лексіцы)
- •Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа.
- •Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •Беларуская мова сярод славянскіх моў.
- •Функцыянальныя стылі літаратурнай мовы.
- •Фанетыка. Фанетычная транскрыпцыя. Фанетычны аналіз слова.
- •Сінонімы. Амонімы. Паронімы. Антонімы.
- •Спрадвечная беларуская лексіка. Запазычаная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ужывання.
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Фразеалагізмы.
- •Тэрміналагаічная лексіка. Спецыфіка тэрмінаў.
- •Лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў. Паходжанне і ўтварэнне тэрмінаў.
- •Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення
- •14. Арфаграфія. Напісанні паводле фанетычнага і фанематычнага прынцыпаў.
- •Марфемная будова слова. Словаўтварэнне.
- •Марфалогія. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове. Пераходныя з´явы ў сістэме часцін мовы.
- •Самастойныя часціны мовы.
- •Службовыя часціны мовы.
- •Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў.
- •Сінтаксіс і пунктуацыя. Словазлучэнне. Віды сувязі слоў ў словазлучэннях.
- •Сказ. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання. Тыпы сказаў паводле структуры.
- •Характарыстыка простага сказа.
- •Тыпы складаных сказаў.
- •Віды адносін паміж часткамі складаназалежных сказаў. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі.
- •Простая і ўскосная мова. Цытаты. Правілы афармлення цытат.
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе.
- •Аднародныя члены сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах.
- •28. Сказы са звароткам, пабочнымі словамі і пабочнымі сказамі.
- •29. Адасобленыя члены сказа.
- •30. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
Самастойныя часціны мовы.
Самастойныя часціны мовы маюць лексічнае і граматычнае значэнне, выконваюць намінатыўную функцыю, з’яўляюцца членамі сказа. Да іх адносяцца н а з о ў н і к , п р ы м е т н і к, л і ч э б н і к, з а й м е н н і к, д з е я с л о ў, п р ы с л о ў е. сярод знамянальных часцін мовы пяць зменных і адна нязменная (прыслоўе).
Службовыя часціны мовы.
Службовыя часціны мовы – п р ы н а з о ў н і к, з л у ч н і к, ч а с ц і ц а – не выконваюць намінатыўнай функцыі, не маюць лексічнага і граматычнага значэнняў. Яны ўжываюцца толькі ў спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы і з’яўляюцца своеасаблівым граматычным сродкам выражэння адносін і сувязі паміж словамі і часткамі складаных сказаў (прыназоўнік, злучнік). А таксама для перадачы разнастайных дадатковых адценняў тых значэнняў, якія выражаюцца самастойнымі часцінамі мовы (часціцы).
Да службовых часцін мовы адносяцца прыназоўнікі і злучнікі.
Прыназоўнікі выкарыстоўваюцца для падпарадкавальнай сувязі галоўнай і залежнай лексемы ў словазлучэннях, выражаюць разнастайныя сінтаксічныя адносіны, у якіх адлюстроўваюцца пэўныя знешнія сувязі паміж адпаведнымі рэаліямі: прасторавыя, часовыя, аб'ектныя, меры і ступені, прыналежнасці, мэты, прычыны, атрыбутыўнасці, спосабу дзеяння, кампаратыўныя.
Па свайму паходжанню прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя, да якіх адносяцца прыназоўнікі, што генетычні звязаны з іншымі часцінамі мовы, у прыватнасці, з прыслоўямі, назоўнікамі, дзеясловамі. Па структуры прыназоўнікі падзяляюцца на простыя, складаныя, састаўныя.
Злучнік - непаўназначнае службовае слова, якое звязвае лексемы ў сказе, а сказы ў тэксце, выражае паміж імі граматычныя і семантычныя адносіны, выконвае сінтаксічную, арганізацыйную ролю.
3 улікам менавіта сінтаксічных функцый злучнік падзяляюцца на злучальныя, што служаць для аб'яднання сінтаксічна раўнапраўных адзінак мовы (слоў, словазлучэнняў, скаэаў), падпарадкавальныя, якія выкарыстоўваюцца для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных кампанентаў (частак складаназалежнага сказа).
Сярод злучальных выдзяляюцца спалучальныя і, ды (у значэнні і), як ...так, ні ...ні, супастаўляльныя а, аднак, але, ды (у значэнні але), затое, не топькі... але, размеркавальныя або, ці, або ... або, ці... ці і інш.
Сярод падпарадкавальных адрозніваюць тлумачальныя (што, як, чым), прычынныя (бо, таму што і інш.), часавыя ( калі, як, пакуль і інш.), умоўныя (каб, калі б, раз і інш.), мэтавыя (для, каб, абы і інш.), выніковыя (дык, mo і інш.), уступальныя (хоць, няхай і інш.), параўнальныя (як, чым, нібы і інш.).
3 генетычнага пункту гледжання злучнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя, што паходзяць ад слоў іншых часцін мовы: займеннікаў, прыслоўяў, дзеясловаў, часціц.
Па сваей знешняй структуры злучнікі дзеляцца на простыя і састаўныя, якія скпадаюцца з некалькіх слоў. Па спосабу ўжывання сярод злучнікаў выдзяляюцца адзіночныя, парныя, паўторныя.
Злучнікі могуць быць стылістычна нейтральнымі, ужывацца ва ўсіх сацыяльных функцыях маўлення, размоўнымі, выкарыстоўвацца пераважна ў вусным маўленні, кніжнымі, ужывацца, як правіла, у афіцыйным стылі, пісьмовым тзксце.