Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ІБЗ НТ і МК папка.DOC
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
253.95 Кб
Скачать

У перыядычных выданнях

Лабараторная работа – 2 гадзiны

Мэта заняткаў:

Замацаваць тэарэтычныя веды i прывiць навыкi практычнага вывучэння рассеяння часопiсных артыкулаў шляхам аналiза бiблiяграфiчных выданняў альбо рэфератыўных часопiсаў (РЧ).

Заданне:

Прааналiзаваць па канкрэтнай тэме гадавы камплект бiблiяграфiчных дапаможнiкаў альбо РЧ, вызначыць ступень рассеяння артыкулаў у перыядычных выданнях.

Методыка выканання:

Атрымаўшы ў выкладчыка тэму i камплект дапаможнiкаў, студэнт праглядае адпаведны раздзел i выпiсвае на картках альбо ў сшытку назвы часопiсаў, адзначае колькасць артыкулаў надрукаваных у кожным часопiсу. Потым неабходна падлiчыць агульную колькасць артыкулаў i часопiсаў, размеркаваць часопiсы па ступенi змяньшэння прадукцыўнасцi (колькасць артыкулаў) i размеркаваць iх па зонах . Паказаць колькасць часопiсаў i артыкулаў у кожнай зоне ў абсалютных лiчбах i працэнтах, вызначыць ступень рассеяння. Вынiкi аналiза прадставiць у таблiчнай форме.

У с я г о

З о н ы

а. л.

%

А

В

С

а. л.

%

а. л.

%

а. л.

%

часопiсы

артыкулы

У заключэннi неабходна зрабiць высновы аб тэндэнцыях рассеяння цi канцэнтрацыi патока ў перыядычных выданнях прааналiзаванай тэматыкі.

Тэма 3. АНАЛІЗ БЕЛАРУСКІХ

І расійскіх паказальнікаў

Лабараторная работа – 6 гадзiн

Мэта заняткаў:

Замацаваць веды аб сістэме бібліяграфічных дапаможнікаў Беларусі і Расіі на кожнай з пералічаных галін.

Заданне:

Прааналізаваць усе асноўныя дапаможнікі па кожнай галіне (гл. схему аналіза).

Методыка выканання:

Студэнт вывучае ў кожным паказальніку: прадмову, структуру, ДБА, дапаможны апарат, перыядычнасць (у бягучых пазальніках), арганізацыю, якая выдала дапаможнік, і пасля бібліяграфічнага апісання дае характарыстыку.

Схема аналізу:

  1. Мэтавае і чытацкае прызначэнне выдання.

  2. Віды і тыпы адлюстравання літаратуры.

  3. Храналогія ахопа літаратуры, альбо перыядычнасць.

  4. Групоўка матэрыяла.

  5. Наяўнасць дапаможнага апарата.

Тэма 4. ПАРАЎНАЛЬНЫ АНАЛІЗ

Бягучых інфармацыйных рэсурсаў

Лабараторная работа – 4 гадзiны

Мэта заняткаў:

Замацаваць веды аб рэсурсным інфармацыйным забеспячэнні навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў Расіі і Беларусі.

Заданне і методыка выканання:

Кожны студэнт атрымлівае 1 накірунак параўнання рэсурснага забеспячэння навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў Расіі і Беларусі з прадстаўленага ніжэй. Аналіз праводзіцца па пытаннях. У канцы работы кожны студэнт з мэтай лепшага засваення матэрыяла адказвае на 2 пытання рубежнага кантролю.

Накірункі параўнання рэсурсаў:

  1. Параўнаць інфармацыйнае забеспячэнне прыродазнаўства ў Расіі і Беларусі на сучасным этапе.

  2. Параўнаць інфармацыйнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі Расіі і Беларусі на сучасным этапе.

  3. Параўнаць бягучае інфармацыйнае забеспячэнне ў галіне тэхнікі ў Расіі і Беларусі на сучасным этапе.

  4. Параўнаць інфармацыйнае забеспячэнне Расіі і Беларусі па медыцыне на сучасным этапе.

  5. Параўнаць забеспячэнне інфармацыяй аб неапублікаваных дакументах

  6. Параўнаць забеспячэнне інфармацыяй аб патэнтных дакументах Расіі і Беларусі.

  7. Параўнаць забеспячэнне інфармацыяй аб нарматыўна-тэхнічных дакументах Расіі і Беларусі.

  8. Параўнаць забеспячэнне інфармацыяй аб замежных дакументах Расіі і Беларусі.

  9. Параўнаць арганізацыйную пабудову ДСНТІ Расііі і Беларусі.

  10. Параўнаць забеспячэнне рэфератыўнай і аналітычнай інфармацыяй па ўсіх галінах комплекса ў Расіі і Беларусі.

Схема параўнальнага аналіза:

  1. Бібліяграфічнае апісанне інфармацыйных рэсурсаў.

  2. Мэтавае прызначэнне.

  3. Від крыніцы па формах раскрыцця зместу (бібліграфічны, рэфератыўны, аглядны).

  4. Віды дакументаў, якія адлюстраваны.

  5. Перыядычнасць.

  6. Асаблівасці групоўкі літаратуры ў цэлым і ўнутры раздзелаў.

  7. Дапаможныя паказальнікі. Даведачны апарат.

  8. Наяўнасць праспектаў выданняў і паслуг інфармацыйных цэнтраў і бібліятэк. Адлюстраванне ў іх інфармацыйнай прадукцыі пэўнага накірунку (перспектыўная інфармацыя).

  9. Высновы: адзначыць паўнату адлюстравання тэматыкі, асобных відаў дакументаў па перыядычнасці выхаду прадукцыі, відах дакументаў, формах раскрыцця зместу, пошукавых магчымасцях, распалажэнню матэрыяла.