Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лозка. Народныя гульні.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
272.38 Кб
Скачать

Пастухоўскiя гульнi. Мiкола

Праз 16 дзён пасля Юр'я, якi лiчыўся святам пастухоў, што даглядалi кароў, было яшчэ адно, мiкольскае святкаванне (22 мая). Мiкола -- свята пастухоў коней. Пра гэта яскрава сведчыць прыказка: "Юр'я пасе кароў, а Мiкола -- коней". Iншыя таксама добра характарызуюць свята: "Прыпасайся сенам да Мiколы, не бойся вясны нiколi", "Прыйдзе Мiкола -- высыпле камароў з прыпола", "Да Мiколы не сей грэчкi ды не стрыжы авечкi".

У гэты дзень пачыналi стрыгчы авечак i выганяць iх на пашу. Пастух быў жаданым госцем у любой хаце, дзе яго частавалi. У ноч на свята абкурвалi коней i валоў спецыяльнымi зёлкамi i абыходзiлi iх з яйкам, якое потым аддавалi старцу. Пасля гэтага абраду адбываўся рытуальны абед з яешняй i гарэлкай.

У народным календары можна знайсцi i iншыя днi, звязаныя з пастухамi. Збiральнiкi фальклору мiнулага запiсалi нямала гульняў i забаў з адзнакай "пастухоўскiя", "каля коней" або на пастухоўскую тэматыку. Сярод iх былi як дарослыя, напрыклад абрадавая гульня пастухоў на Ягор'еў дзень, так i дзiцячыя. Дзецi пасвiлi гусей, свiней, затым -- кароў, ездзiлi "ў начное" даглядаць коней.

Розныя дзiцячыя пастухоўскiя забавы ў параўнаннi з гульнямi на пастухоўскую тэматыку, якiя выконвалiся не дзецьмi-пастушкамi, маюць iстотнае адрозненне. Першыя характарызуюцца свабодай у выбары сродкаў i прыёмаў, складанасцю i цяжкасцю ўмоў, нават грубаватасцю. Гэта тлумачыцца тым, што дзецi былi пакiнуты на прыродзе на самiх сябе, жылi ў незвычайных абставiнах (удалечынi ад хаты i бацькоў, у лесе цi ля яго i г.д.); патрабавалася смеласць, дужасць, кемлiвасць i iншыя якасцi, што ўласцiвы скаўцтву. Такiя дзецi не раслi "мамiнымi сыночкамi", маглi пастаяць за сябе, выжыць у цяжкiм становiшчы.

У пастухоўскiх забавах часта выкарыстоўвалiся адпаведныя атрыбуты: аброць, вуздзечка, пуга, сцiзорык, прыродныя сродкi (пянёк, куст, трава) i г.д. Грубаватасць iх заключалася ў тым, што той, хто прайграў, атрымлiваў жорсткае пакаранне ("праганялi" памiж ног i "жарылi" шапкамi па спiне, "еў" зямлю i г.д.). Вось, напрыклад, якое апiсанне двух гульняў "Софiк" i "Рэпа" (на Вiлейшчыне) дае даследчык з Польшчы Ф.Сялiцкi:

"Тыпова пастухоўскай была гульня ў "софiк" (яе назва няясная): кiдалi сцiзорык з розных пазiцый, каб убiць яго ў зямлю. Той, хто прайграў, махаў нажом перад вуснамi, а пераможца кiдаў яму ў рот кавалкi дзiрвану з пяском. Гульню тую апiсаў вядомы сучасны беларускi празаiк Янка Брыль ва ўспамiнах са сваiх "пастушых" гадоў. Падобным чынам заканчвалася гульня ў "рэпу". Адзiн з удзельнiкаў загадваў астатнiм адвярнуцца, выцiнаў дзiрвак дыяметрам каля 5 см, потым клаў яго назад i маскiраваў. Пасля паказваў партнёрам квадрат абок сябе каля паўметра i прапаноўваў цягаць за траву, каб вырваць той дзiрвак. Калi хтосьцi трапiў, тры разы скубянуўшы, той выйграваў, калi не, то павiнен быў "есцi" тую "рэпу" (падзеленую на колькасць асоб, якiя прайгралi), баронячыся ад яе сцiзорыкам, як было сказана вышэй".

Гульняў на пастухоўскую тэматыку было шмат. Бадай, усiм вядома "Гусi i воўк" ("Гусi, гусi! --Га, га, га!"). У пачатку стагоддзя этнограф У.Дабравольскi на Смаленшчыне запiсаў гульню "Бычка пасцiць", у якой "пралля" (пераапрануты ў жаночае адзенне мужчына) прадзе i пасе бычка, якога "мужыкi" забiлi. Тэатралiзацыяй вызначалася i забава "Пастушок i авечкi", вядомая ў розных кутках Беларусi.

Д а д а т а к