
- •Мастацтва ткацтва тканін на беларусі. Паясы, састаўная частка нацыянальнага касцюма беларусаў
- •Ткацтва – адзін са старажытных відаў дпм
- •Пытанні для самакантролю
- •Абсталяванне. Прынцыпы атрымання тканіны. Тэхнікі ткацтва
- •Пытанні для самакантролю
- •Паясы як састаўная частка нацыянальнага касцюма беларусаў
- •Пытанні для самакантролю
- •Выраб паясоў
- •Пытанні для самакантролю
- •Форма кантролю – праверка канспектаў і тэсціраванне па тэме.
Лекцыя ПТ
Мастацтва ткацтва тканін на беларусі. Паясы, састаўная частка нацыянальнага касцюма беларусаў
Пасля вывучэння тэмы студэнт павінен:
ведаць тэарэтычныя і тэхналагічныя аспекты ткацтва тканін, паясоў на Беларусі;
умець візуальна распазнаваць розныя віды ткацтва тканін, паясоў
План
Ткацтва – адзін са старажытных відаў ДПМ
Абсталяванне. Прынцыпы атрымання тканіны. Спосабы ткацтва
Паясы як састаўная частка нацыянальнага касцюма беларусаў
Выраб паясоў
Метадычныя ўказанні:
Уважліва прачытайце змест пытанняў плана. Асаблівую ўвагу звярніце на паняцці, вылучаныя ў тэксце курсівам.
Пасля вывучэння пытанняў вусна адкажыце на пытанні для самакантролю, заканспектуйце тэму.
Выканайце, калі ласка, тэст па праверцы засваення дадзенай тэмы.
Ткацтва – адзін са старажытных відаў дпм
Ткацтва – бадай, амаль самы даўні і распаўсюджаны від беларускага народнага мастацтва. Як хатняе рамяство, яно вядома ўжо ў глыбокай старажытнасці – па вестках археолагаў, недзе з III тысячыгоддзя да н. э., з часоў поздняга неаліту. Даволі на высокім ўзроўні ткацкая тэхніка існавала ў Х–ХII стст.. Тады ўжо была вядома ўзорыстае ткацтва.
Ткацтва – выраб тканін на ткацкім стане, або спецыяльным прыстасаванні з перапляценнем ніцей асновы і ўтку. Народнае ткацтва ўключае выраб тканін на гарызантальным ткацкім стане, а таксама ткацтва паясоў.
Традыцыі ручнога вырабу тканін
Уменне ткаць было абавязковым для кожнай сялянкі і недарэмна асноўную частку пасагу дзяўчыны, што выходзіла замуж, павінны былі складаць тканыя вырабы: адзенне, пасцель, ручнікі, посцілкі (рыс.1). Прасці, ткаць і вышываць у сярэднявеччы на Беларусі павінны былі умець нават княжацкія дочкі.
З ткацтвам звязаны шматлікія звычаі і абрады. Ніколі не сеялі лён у панядзелак – цяжкі дзень. У аўторак пасееш – доўга будзе ўсходзіць. Серада таксама неспрыяльны дзень для пасеву лёну. Чацвер – для чарвякоў. У нядзелю людзі адпачывалі. І заставаліся для пасеву толькі пятніца і субота. Калі на небе шмат хмар – гэта да добрага ураджаю.
Сыравінай для ткацтва на Беларусі здаўна служылі лён, авечая воўна, радзей пянька. Усе працэсы, звязаныя з апрацоўкай сыравіны і падрыхтоўкай яе да ткання выконваліся ўручную – звычайна гэта была жаночая работа (рыс.2). У кастрычніку лён мялі, трапалі, часалі, у лістападзе пачыналі прасці. Пралі пры дапамозе прасніцы, верацяна або калаўрота на працягу ўсяго тыдня за выключэннем святочных дзён і нядзелі. Затым пражу рыхтавалі для ткання: бялілі або фарбавалі, снавалі. Для афарбоўкі нітак ўжываліся натуральныя фарбавальнікі з кветак, траў, кары дрэў, таму традыцыйная гама беларускіх
|
Рысунак 1 — Традыцыйныя касцюмы дзяўчат. Пачатак XX ст. Яромічы, Кобрынскі раён |
У сакавіку, калі дзень павялічваўся, у хату прыносілі ставы і ўвесь панарад (ніты, бёрда, набіліцы, панажы і інш.). У наладцы красён і ткацтва звычайна ўдзельнічалі 2–3 жанчыны.
Ткацкія навыкі – як заправіць узор, на колькі нітак і г.д. – перадаваліся выключна ад маці да дочак. Сямігадовыя сельскія дзяўчаткі ужо ўмелі выконваць розныя няхітрыя заданні: наматаць ніткі на шпулькі ці на матавіла, назіралі за клубкамі падчас снавання, каб тыя не раскочваліся, выпляталі матузкі... Гадам да 14 – 15 юныя вяскоўкі звычайна валодалі асноўнымі прыёмамі вырабу тканін. Наогул, уменне ткаць лічылася адным з добрых якасцяў будучай нявесты, нездарма ў шматлікіх вясельных песнях нявеста часцей за ўсё намалявана за тканнём свайго пасагу.
Найбольш характэрныя для Беларусі белыя тканіны з ільну з далікатным пяшчотным малюнкам, утвораным своеасаблівасцю тэхналогіі ткацтва ці чаргаваннем адбеленых і суровых нітак. Палатно атрымлівалі рознае. Тонкае – для галаўных убораў, намітак і кашуль. Быў матэрыял для рукавоў, каўняроў і манжэт з узорнымі ўстаўкамі: сёння такія тканіны завуцца купоннымі. Сукно і паўсукно ішло на спадніцы-андаракі, мужчынскія порткі, буркі. Лён – на ніжнія спадніцы, фартухі. Ажурныя тканіны – для фіранак, полагаў, абрусаў, накідак. Дарэчы, тканіны для абрадаў і, як сёння сказалі б, інтэр'еру – ручнікі, пакрывала, абрусы, дываны – вылучаліся асоба. Абрадавыя тканіны часцей за ўсё вырабляліся ў моманты крызісных сітуацый – хвароба, вайна, эпідэмія – як нейкае ахвярапрынашэнне і рабіліся асабліва якаснымі і прыгожымі. Імі абгортвалі крыжы на дарогах, на могілках, поруч крыніц, пакрывалі абразы ў цэрквах і ў хатах. Традыцыйна ў якасці абрадавых выступалі ўзорныя, арнаментальныя ручнікі – самыя семантычна насычаныя і таямнічыя прадметы беларускага народнага ткацтва. На ім прымалі нованароджанага, падносілі хлеб-соль, ім павязвалі свата, упрыгожвалі покуць, апускалі ў магілу труну. Асабліва важную ролю выконвалі ручнікі ў вясельных абрадах. У многіх мясцовасцях Беларусі здаўна існаваў звычай адорваць ручнікамі ўдзельнікаў вяселля. Абрадавую функцыю выконвалі таксама фартухі, хусткі, стужкі, абрусы. Абрусамі абавязкова накрывалі сталы ў сялянскіх хатах на Каляды, Вялікдзень з адмысловай, абрадавай місіяй. Саматканыя дываны не толькі прыбівалі да сцяны для цяпла, слалі на ложкі, як покрывы, імі ўпрыгожвалі храмы, выкарыстоўвалі ў якасці абавязковага вясельнага атрыбуту.
Як мы раней вызначалі мастацтва ткацтва ўзорыстых тканін была развіта ў кожнай вёсцы. У мінулым стагоддзі вызначыліся цэнтры мастацкага ткацтва: гэта Неглюбка пад Гомелем, Моталь Іванаўскага раёна, Макраны і Семежава Капыльскага раёна, Збляны на Лідчыне, Галубічы Глыбоцкага раёна, Хатынічы ля Ганцавіч. Усе і не назавеш, але ўсіх ткачых аб’ядноўвае любоў да мастацтва, да хараства, да прыроды, якая і натхняе і вучыць.
Вырабы ўзорнага ткацтва, нягледзячы на працаёмкасць і старамоднасць тэхналогіі іх выканання, працягваюць жыць у сістэме мастацкіх промыслаў як дадатак да асартыменту тканін, якія выпускаюцца прадпрыемствамі лёгкай прамысловасці.
Рысунак 2 — За прадзеннем пражы
|
|
|
а) |
б) |
в) |
|
|
|
г) |
д) |
е) |
|
|
|
|
ж) |
з) |
Рысунак 3 — Прылады для апрацоўкі сыравіны і падрыхтоўкі яе да ткання:
а) – церніца (мялка); б) – грэбень з драўляным зуб’ем; в) лапатападобны грэбень для часання льну г) – прасніца; д) – калаўрот; е) – верацяно; ж) – матавіла; з) – сноўніца
Арнамент сродак мастацкага афармлення тканіны
Традыцыйная гама беларускіх вырабаў стрыманая – пераважнасць белыя ці бела-шэрыя тканіны з далікатным пяшчотным малюнкам, які утвараецца чаргаваннем адбеленых і суровых нітак.
|
Рысунак 4 — Каўтунова М П. Ручнік. Неглюбка, Веткаўскі р-н
|
|
Рысунак 5 — Ручнік. Узор з адбеленых і суровых нітак |
Колер узора меў сімвалічнае значэнне: чырвоны – знак агню, жыцця, чорны – знак зямлі, глебы, валошкавы – колер неба, васілька, белы – колер здароўя, волі і незалежнасці.
У кожнай вобласці, раёне, а то і ў вёсцы былі свае арнаменты.
3 асаблівай паўнатой праявілася майстэрства і мастацкі густ ткачых і вышывальшчыц пры аздабленні ручнікоў. Зразумела, што разнастайная роля ручнікоў у народным побыце (практычная, дэкаратыўная, абрадавая) не магла не ўплываць на мастацкі бок гэтых вырабаў.
Пры ўсёй разнастайнасці дэкаратыўных і кампазіцыйных вырашэнняў, якімі вызначаюцца ручнікі з розных месц Беларусі, іх аб’ядноўваюць некаторыя агульныя рысы. Найбольш пашыраны від ручнікоў – белыя з вышываным ці вытканым геаметрычным узорам чырвонага колеру, часам з дадаткам чорнага ці жоўтага. Узор звычайна размяшчаецца на канцах ручніка, нібы сцякае з яго. Самыя шырокія палосы каля канцоў яго, наступныя, бліжэй да сярэдзіны вузейшыя і размешчаны радзей (рыс.4).
На паўночным захадзе Беларусі дэкор можа абмяжоўвацца адной, дзвюма вузкімі безузорнымі палоскамі, у напрамку на паўднёва-усход ён гусцее. Буйны рамбічны малюнак займае значную плошчу. Найбольш характэрны прыклад ручнікі вёскі Неглюбка пад Гомелем. Насычаны вішнёва-чорны тканы узор укрывае амаль усё поле ручнікоў (рыс.4).
Другі пашыраны від ручнікоў тканы у бела-шэры малюнак па ўсім полі. Узор з адбеленых і суровых нітак мігаціць, пераліваецца, вабіць вока высакароднай серабрыстай каларыстыкай. Матывы звычайна геаметрычныя – квадрацікі, шашачкі, ромбы, васьмівугольныя разеткі, праўда, сустракаюцца і моцна стылізаваныя расліны (рыс.5).
На Случчыне бытуюць ручнікі затканыя па ўсім полі парамі галубкоў, пеўняў, паўлінаў, павёрнутых дзюбамі адзін да аднаго. Каларыт можа быць бела-блакітны, бела-зялёны, бела-карычневы. Надзвычай рознабаковыя тканыя якасці вырабаў выявіліся у посцілках і дыванах. Раней, праўда, яны былі сціплыя па малюнку, каларыту. Узор звычайна геаметрычны, у рады, клетку. Ільняныя ці шарсцяныя ніткі натуральнага колеру ці падфарбаваныя ў раслінных фарбавальніках стваралі неяркі каларыт.
Сучасныя вырабы вызначаюцца звычайным каларытам і разнастайнасцю узораў. На посцілках можна бачыць стылізаваныя кветкі, расліны, гірлянды, выявы птушак, жывёл, людзей. колеры гучныя, насычаныя, паколькі сёння прымяняюцца анілінавыя фарбавальнікі і сінтэтычныя матэрыялы.
Гласарый
Грэбень – прылада для расчэсвання лёну, пянькі і воўны.
Прасніца – старадаўняя драўляная прылада для прадзення воўны, ільняной і пяньковай кудзелі.
Верацяно – старажытная ручная прылада для прадзення нітак.
Калаўрот – самапрадка – прылада для механізаванага прадзення лёну, воўны у хатніх умовах