Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык

.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
18.01.2020
Размер:
116.66 Кб
Скачать

1. Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве.

Беларуская мова з'яўляецца адной з высокаразвітых нацыянальных моў народаў свету. Яна элемент нацыянальнай культуры, асноўны сродак зносін у розных сферах дзейнасці чалавека. У мове адлюстроўваюцца думкі і пачуцці народа, яго грамадскі вопыт, ход гістарычнага развіцця, узровень эканомікі, навукі, мастацтва. Таму гісторыя станаўлення і развіцця беларускай мовы самым непасрэдным чынам звязана з сацыяльна-гістарычнымі і культурна-грамадскімі ўмовамі жыцця беларускага народа, залежыць ад эканамічнага і палітычнага становішча дзяржавы на розных этапах яе існавання.

Тэрмін “мова” абазначае сістэму гукавых, слоўнікавых і граматычных сродкаў, якія актывізуюць работу мыслення і з‟яўляюцца сродкам зносін, абмену думкамі, узаемнага разумення людзей у грамадстве1 (соцыуме). Роля мовы ў жыцці грамадства вялікая. Гукавая мова можа выражаць, адлюстроўваць, выказваць усѐ пра навакольны свет, змяняючыся ў залежнасці ад умоў жыцця, эканомікі, ступені развіцця духоўнай культуры грамадства. Мова – істотная адзнака народа, нацыі, племені. Мова ўзнікае ў грамадстве і з патрэб грамадства. Адчуванне мовы, пачуццѐ адзінства мовы, з дапамогай чаго ажыццяўляецца сувязь чалавека са сваім народам, дазваляе кожнаму лічыць сябе прыналежным да пэўнай нацыі, народа.

Функцыі мовы: 1. Камунікатыўная (мова выступае як сродак зносін).

2. Пазнавальная (чалавек успрымае, атрымлівае пэўную інфармацыю, папаўняе свае веды).

3. Намінатыўная (з дапамогай мовы даюцца назвы навакольнаму свету; у адных выпадках назвы лѐгка растлумачыць, у іншых немагчыма з сучаснага пункту гледжання мовы: парэчкі, неруш, нельга, ноч, зямля, вясна).

4. Кагнітыўная (мова выступае як сродак мыслення).

5. Акумулятыўная (мова як сродак назапашвання і захавання ведаў, сацыяльнага вопыту народа). 6. Экспрэсіўная функцыя (з дапамогай мовы выражаюцца адносіны да акружаючых людзей, да з‟яў і падзей рэчаіснасці).

7. Эстэтычная (мова як сродак уздзеяння на думкі і пачуцці; выклікае эмоцыі: радасць, смутак, задавальненне, крыўду і г. д). Эстэтычная функцыя мовы ўвасабляецца ў мастацкай літаратуры, сцэнічным маўленні, красамоўстве.

3. Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму.

Білінгвізм „двухмоўе‟ - гэта з'ява адначасовага існавання ў дзяржаве двух моў, афіцыйна замацаваных законам. Напрыклад, у Бельгіі дзве дзяржаўныя мовы: французская і фламандская; у сучаснай Швейцарыі існуе чатыры дзяржаўныя мовы: нямецкая, французская, італьянская, рэтараманская; у Інданезіі выкарыстоўваецца каля 200 моў, у Дагестане - каля 30.

26 студзеня 1990 г. быў прыняты “Закон аб мовах у Беларускай ССР”. Увядзенне закона было разлічана на 1 верасня 1990г. і рэалізацыя яго на працягу 10 год. За гэты тэрмін неабходна:

а) на працягу 3 год увесці беларускую мову ў афіцыйныя дакументы грамадзян; у навуку; культуру; сродкі масавай інфармацыі; маркіроўку тавараў;

б) на працягу 3–5 год – у дзяржаўныя ўстановы, органы дзяржаўнай улады і кіравання;

в) на працягу 5 год – у справаводства, у тэхнічную і праектную дакументацыю, падчас выбараў народных дэпутатаў, у сферу абслугоўвання, дзіцячыя ўстановы;

г) на працягу 10 год – у юрыдычныя ўстановы, установы адукацыі (сярэднія, сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя з абавязковай здачай экзамену).

14 мая 1995 г. адбыўся першы агульнарэспубліканскі рэферэндум, у выніку якога другой дзяржаўнай мовай стала руская. Як паказвае жыццѐ, беларуская мова цяпер не з‟яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі. Праблема двухмоўя мае 3 аспекты: псіхалінгвістычны, педагагічны і сацыякультурны.

Псіхалінгвістычны прадугледжвае пытанні развіцця беларускай мовы, яе ўдасканалення і сферы ўжывання з пункту гледжання псіхалогіі.

Педагагічны прадугледжвае пытанні навучання беларускай мове ва ўмовах існавання другой мовы (рускай).

Сацыякультурны прадугледжвае пытанні суіснавання беларускай і рускай моў у грамадстве і ў культурным жыцці.

Моўная сітуацыя сѐння парадаксальна. Большасць насельніцтва (80% з 10 млн. называюць сябе беларусамі, а 70 % лічаць роднай мовай беларускую), гаворыць на беларускай мове (з дыялектным адценнем), але літаратурная беларуская мова не мае прэстыжу як мова адукацыі і прафесійнага росту. На карысць мовы працуе інтэлігенцыя, перыядычны друк (газеты “Наша ніва”, “Літаратура і мастацтва”, часопісы “Полымя”, “Маладосць”, “Роднае слова”), беларускамоўны Інтэрнет, грамадская арганізацыя “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”, выдавецкі праект “Беларускі кнігазбор”, службы роднага слова. Генеалагічная і структурная блізкасць рускай і беларускай моў працуе на выцясненне беларускай мовы як маючай іншы сацыяльны статус. Але ж сучасная тэндэнцыя фарміравання лінгвістычнай карты свету адназначна накіравана на захаванне моў. У Беларусі рэальнае ўмацаванне статуса дзяржаўнасці мовы і пашырэнне сацыяльнай базы можа быць дасягнута шляхам сумесных намаганняў асобных людзей, грамадскіх арганізацый і дзяржавы.

4. Беларуская мова сярод славянскіх моў.

Беларуская мова – адна са славянскіх моў індаеўрапейскай сям‟і. Моўная сям‟я – гэта вялікая група моў, якая аб‟ядноўваецца паводле паходжання і гістарычнага развіцця, паводле агульнага моўнага матэрыялу. У залежнасці ад ступені блізкасці моў паміж сабой моўныя сем‟і падзяляюцца на групы і падгрупы.

Цікава ведаць: лінгвістыка, або мовазнаўства, выдзяляе індаеўрапейскую, іберыйска-каўказскую, фіна-угорскую, цюркскую, мангольскую, тунгуса-маньчжурскую, кітайска-тыбецкую, аўстраазіяцкую, семіта-хаміцкую, кайсанскую і іншыя моўныя сем'і. Тэрмін “індаеўрапейскія мовы” прапанаваны нямецкім моваведам-санскрытолагам Францам Бопам (1791-1867), адным з заснавальнікаў параўнальна-гістарычнага метаду вывучэння моў.

Індаеўрапейская моўная сям‟я ўключае такія падгрупы: індыйская (пенджабі, бенгалі, орыя, маратхі, сіндхі, цыганская); іранская (персідская, таджыкская, курдская, афганская, асецінская, тацкая); балтыйская (літоўская, латышская); раманская (іспанская, французская, партугальская, італьянская, правансальская, румынская, каталійская, малдаўская, рэтараманская); германская (дацкая, нарвежская, шведская, ісландская, фарэрская – паўночнагерманскія мовы; нямецкая, англійская, нідэрландская, фламандская, ідыш – заходнегерманскія); кельцкая (ірландская, шатландская, гальская, брэтонская, уэльская); славянская (беларуская, руская, украінская – усходнеславянскія; польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербскалужыцкая – заходнеславянскія; балгарская, македонская, сербскахарвацкая - паўднѐваславянскія). Некаторыя мовы ўваходзяць у індаеўрапейскую сям‟ю як асобныя падгрупы: грэчаская, албанская, армянская. Бываюць мовы ізаляваныя, не ўваходзяць у склад сем‟яў: японская, карэйская. Ёсць мовы мѐртвыя, якія актыўна не ўжываюцца ці зусім не ўжываюцца, так як няма носьбітаў мовы: санскрыт, ведыйская, скіфская, харэзмская, пруская, лацінская, гоцкая, бургундская, карнуэльская, стараславянская, палабская, старажытнагрэчаская, візантыйская.

Старажытныя славяне некалькі стагоддзяў карысталіся мовай, якая складалася з блізкароднасных дыялектаў. Гэту мову называюць агульнаславянскай ці праславянскай. Гэта была беспісьмовая мова. Яна спачатку была распаўсюджана на параўнальна невялікай тэрыторыі – паміж Одэрам і Дняпром. Але ў першым тысячагоддзі нашай эры праславянскія плямѐны рассяляюцца па Усходняй Еўропе і Балканскім паўвостраве. Рассяленне доўжылася аж да 6-7ст.ст. У выніку славяне засялілі вялізныя тэрыторыі, сувязі паміж плямѐнамі зменшыліся; славяне ўваходзілі ў кантакты з народамі, якія належалі розным моўным групам, змешваліся з рознаэтнічным насельніцтам. Таму хутка ў праславянскай мове ўзніклі дыялектныя разыходжанні. У выніку ўзніклі тры групы будучых славянскіх моў. У лексіцы, фанетыцы, марфалогіі, сінтаксісе беларуская мова бліжэй стаіць да рускай і ўкраінскай мовы. Але ѐсць асаблівасці, якія яднаюць яе з іншымі славянскімі мовамі.

Некаторыя славянскія (агульнаславянскія) словы на беларускай глебе займелі іншае значэнне. Так, слова “блага” абазначае „кепска‟. Беларуская мова мае свае адметнасці ў марфалогіі, фанетыцы:

- зычны [р] – зацвярдзелы; гэта з‟ява мае праславянскі дыялектны характар; доказам гэтаму з‟яўляецца наяўнасць зацвярдзелага [р] у сербскахарвацкай і польскай мовах;

- зычны [г] - фрыкатыўны; такі гук ѐсць у паўднѐварускіх гаворках, чэшскай, славацкай, лужыцкай мовах;

- дзеканне – цеканне (пераход д – дз‟, т- ц‟); гэта з‟ява адлюстроўвалася ў старабеларускіх помніках з 1300 года, а гэта значыць, што сама з‟ява ўзнікла раней dziwo [дз‟]; music; kucie [ц‟] – чытаем у “Лісце да Абуховіча”;

- гук [ў] – гэта з‟ява зафіксавана ў смаленскай грамаце 1229 года; ў перадавалася літарамі в, у, оу, γ; ловъко, дръвъ, моучком, не вдовз (не вдолгу); адбываецца пераход [л] - [ў], калі гэта былі спалучэнні ъл, ьл: вълък – воўк; вълна – воўна;

- поўна / няпоўнагалоссе оро, оло, ора, ола / ра, ла: город, горад / град.

Соседние файлы в предмете Белорусский язык