Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык 2

.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
18.01.2020
Размер:
19.98 Кб
Скачать

2.Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы

Першая спроба перыядызацыі гісторыі беларускай мовы была зроблена акад. Я.Карскім у пачатку 20 ст. Лічыцца, што весці перыядызацыю неабходна з таго часу, калі ў мове пачалі выяўляцца спецыфічныя рысы (найбольш характэрныя, адметныя рысы беларускай мовы), якія адносяцца да 14 стагоддзя. Л.Шакун вылучае 3 перыяды:

1. 10-13 стст. - перыяд старыжытнарускай мовы ;

2. 14-18 стст. – перыяд старабеларускай літаратурнай мовы ;

3. канец 18 ст.- нашы дні – перыяд новай беларускай літаратурнай мовы (канец 18 ст. – 1863г.; канец 80-х гадоў 19ст. – пачатак 20 ст.; пачатак 20 ст. – нашы дні).

Існавалі магутныя цэнтры Полацк (862г.) і Кіеў. Кіеўскім князям удаецца аб‟яднаць большасць усходнеславянскіх земляў у Кіеўскую Русь (праіснавала да 13ст.). У 988 годзе было прынята хрысціянства і разам з гэтым прыйшла пісьменнасць на стараславянскай мове. Хоць ѐсць меркаванні, што пісьменнасць на Русі зарадзілася раней (у пачатку 10ст.). У гэты перыяд узніклі летапісы “Аповесць мінулых гадоў“, “Слова аб палку Ігаравым...”, пропаведзі Е.Полацкай і К.Тураўскага. У выніку міжусобіц Кіеўская Русь распалася. У такіх умовах большую самостойнасць набывалі дыялекты. Мясцовыя моўныя рысы шырока адлюстроўваліся ў пісьмовых помніках. На падставе гэтых пісьмовых сведчанняў вучоныя мяркуюць, што к 13 ст. гаворкі мелі столькі адметнага ў фанетычным, граматычным, лексічным складзе, што можна было гаварыць аб трох самостойных усходнеславянскіх мовах.

14-ст. характарызуецца адыходам ад старажытнарускіх традыцый;

15-16 стст. – інтэнсіўным развіццѐм спецыфічных рыс беларускай мовы: аканнем, яканнем, дзеканнем, цеканнем;

17-ст. – пачаткам заняпаду пісьменнасці і мовы;

18-ст. характарызуецца заняпадам старажытнабеларускай літаратурнай мовы.

У 14-16 стст. у складзе ВКЛ сфарміравалася беларуская народнасць, а ў 15- 16 стст. завяршылася фарміраванне яго мовы. З часоў Скарыны яна называлася “простой русский язык”, “простой русский диалект”, “простая молва”, у Маскоўскай Русі называлася “белороссийский язык”. Сама назва “Белая Русь” (Беларусь) упершыню сустракаецца ў першай палове 17 ст. у польскай літаратуры (адпаведна і назва “мова беларуская”). Літаратурная мова ВКЛ склалася ў актавай пісьменнасці на аснове паўночна-ўсходніх гаворак (масіў Вільня-Полацк-ВіцебскСмаленск). Гэта была дзяржаўная мова. На ѐй ствараліся летапісы, вяліся дыпламатычныя перапіскі, ствараліся дзяржаўныя дакументы. На гэтай мове напісаны першыя кнігі: Псалтыр, Евангелле, Катэхізіс; юрыдычныя кнігі – “Статут ВКЛ”( тры рэдакцыі). 15-16 ст.ст. лічаць “залатым векам “ у гісторыі беларускай мовы, таксама культуры, літаратуры.

У 1569 г. была прынята Люблінская унія, у выніку якой утварылася феадальная федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая. Пачалася паланізацыя, хоць напачатку беларуская і польская мовы былі раўназначнымі. У 1696г. Варшаўскі сейм афіцыйна адмяніў ужыванне беларускай мовы ў дзелавых дакументах. У 1795г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расіі. Мова па-ранейшаму не дапускалася ў афіцыйны ужытак. У 1840г. Мікалай 1 выдаў загад аб увядзенні на Беларусі рускага заканадаўства і рускай мовы ва ўстановах; забаранялася нават ужываць саму назву ”Беларусь”. Знаходжанне Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай і ў складзе Расійскай імперыі адмоўна адбілася на яе развіцці.

Менавіта ў часы заняпаду мовы ў асяроддзі навукоўцаў–беларусаў умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа, прызнанне гістарычнай ісціны. Адсюль бярэ пачатак беларускае нацыянальнае Адраджэнне. Прадстаўнікі яго беларуска-польскія пісьменнікі першай паловы 19ст. – Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін – Марцінкевіч; другая палова 19ст. – К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, пазней Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч і інш.; выдавецтвы “Загляне сонца і ў наша аконца”, “ Наша ніва”, “ Наша доля”.

Аднак ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў сферы афіцыйна–справавых зносін працэс складвання сучаснай літаратурнай мовы запавольваўся і расцягнуўся амаль на стагоддзе. Яшчэ ў пачатку 20ст. мова была неўнармаваная, развівалася ў асноўным у мастацкай літаратуры, але ўжо шмат было зроблена: выйшла навуковае даследаванне ў 3-х тамах Я. Карскага ”Беларусы”, слоўнік І. Насовіча; зборы народных песень Е. Раманава; пасля рэвалюцыі ў 1918 г. выйшла граматыка Браніслава Тарашкевіча. Найбольш спрыяльнымі былі 20–я гады 20ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларусізацыі; з канца 30–х гадоў роля мовы звужаецца; у 1938 г. выйшла пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”. Беларуская мова выцясняецца. 60–я – 80–я гады – застойны час, калі наогул па заяве бацькоў мова не вывучалася. У першую чаргу гэта адмоўна паўплывала на стан нацыянальнай самасвядомасці ўсяго народа. У пачатку 90-х гадоў 20-га ст. пачынаецца новая хваля беларускага адраджэння, гэта была яшчэ адна спроба беларусізацыі. У новы перыяд вывучэнне мовы пастаўлена на прафесіянальную (навуковую) аснову. Створаны падручнікі, даведнікі, слоўнікі, акадэмічная граматыка, манаграфіі.

1.Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918)

Б. Тарашкевіч быў знакамітым філолагам, літаратарам, публіцыстам, правадыром сялянскіх арганізацый у Польшчы, лідэрам БСГ, аўтарам першай у гісторыі беларускай мовы навуковага падручніка беларускай граматыкі і сінтаксісу. Упершыню “Граматыка беларускай мовы для школ” убачыла свет у 1918 годзе у Вільні, у друкарні Марціна Кухты, дзе выходзіла “Наша ніва”. Характарызуючы сваѐ выданне, Тарашкевіч абвяшчаў, што ў яе аснову пакладзена “найбольш характэрная і найбольш чыстая гутарка беларускай мовы, што мае цвѐрды [р] і вялікае аканьне”; паводле слоў аўтара адхіленні ад пісьмовых традыцый дапускаюцца толькі ў тых выпадках, “калі гэтага вымагае яснасць сістэмы або чыстасць мовы”. Задача граматыкі – неадкладная неабходнасць упарадкавання граматычных і правапісных норм беларускай літаратурнай мовы; магчыма гэта стала толькі пасля таго, як у газетах і літаратурных творах на беларускай мове з‟явіліся адлюстраванымі спецыфічныя асаблівасці беларускай мовы. Спалучэнне дыялектнай асновы беларускай мовы са здабыткамі новай пісьменнасці на беларускай мове стала перадумовай паспяховага вырашэння праблем, пастаўленых перад аўтарам. Граматыка складалася з наступных раздзелаў:

1.Гукі. 2. Часціны мовы. 3. Падзел слова. 4. Правапіс. 5. Сказ.

У раздзеле “Гукі” аўтар вылучае зычныя і галосныя; глухія і звонкія; з асаблівасцей можна адзначыць:

- ужыванне[г] выбухнога: мазгі, ганак;

- [дж], [дз] – асобныя гукі;

- аканне (пераход ненаціскнога о,э – а);

- пазіцыйныя змены зычных (вымаўленне звонкіх перад глухімі і наадварот: кніжка – [кн‟ішка];

У раздзеле “Часціны мовы” вылучаліся імя (назоўнік), прымета (прыметнік), чысло (лічэбнік), займя (займеннік), дзеяслоў, прыслоўе, прыймя (прыназоўнік), злуч (злучнік), кліч (клічнік). З асаблівасцей можна адзначыць:

– наяўнасць сямі склонаў: сѐмы – клічны (браце, браты!);

– у жаночым родзе прысутнічаў парны лік: дзьве хаце;

– наяўнасць варыянтных форм знамянальных часцін мова: вядзѐр – вѐдраў (у ніякім і жаночым родзе назоўнікаў Р. скл. мн л.); старастай – старастам ( форма назоўніка м.р. Тв. скл.); сьвятой – сьвятое, сіняй – сіняе (форма прыметніка ж. р. Р. скл. адз. л.); касьцьмі – касьцьма – касьцямі (форма наз. Тв. скл. мн. л.); ямо – ядзѐм, дамо – дадзѐм (форма дзеясл. 1-й асобы мн. л.); нясе – нясець, думае – думаець (форма дзеясл. 1-ага спр. 3-й ас. адз. л.); двух – двох (лічэбнік ва ўскосных склонах);

– наяўнасць адной формы часціны мовы пры разнастайнасці дыялектных варыянтаў: братом, ласѐм, палѐм (форма наз. Д. скл. мн. л); аб братох, ласѐх, 13 палѐх (М. скл. мн.л.) – характэрна для паўднѐва-заходняга дыялекту; седзіцѐ, крычыцѐ (дзеясл. 2-ага спр. 2-й ас. мн. л.) – характэрна для паўночна-заходняга дыялекту. Гэтыя формы аб‟ядноўвала тое, што яны былі распаўсюджаны ў мове тагачаснай беларускай пісьменнасці, нормы якой складваліся стыхійна. Правілы напісання аўтар падзяляў на такія, “калі пішацца так, як чуваць (фанетычны прынцып) і калі пішацца не так, як чуваць” (марфалагічны). Правілы фанетычнага прынцыпу:

- абазначэнне цвѐрдасці шыпячых і зацвярдзелых;

- падаўжэнне зычных;

- напісанне ры, лы не пад націскам у словах тыпу: крыві, глытаць;

- пераход [в] - [ў] ;

- ужыванне прыстаўных в, г: вока, гэты;

- аканне і яканне (хоць гэта правіла было не да канца паслядоўным);

- асіміляцыя зычных па мяккасці: сьнег.

Правіла марфалагічнага прынцыпу: правапіс зычных на стыку марфем: матцы, але ѐсць і непаслядоўны падыход да гэтага прынцыпу: францускі, грамадзкі. Правапіс запазычаных слоў Тарашкевіч раздзяліў на два аспекты: правапіс слоў, узятых з чужой мовы даўно, і правапіс слоў, узятых з чужоў мовы нядаўна. Паколькі словы першай групы асіміляваны беларускай мовай, аўтар прапанаваў пісаць іх адпаведна з вымаўленнем. Словы другой групы захоўваюць напісанне, уласцівае ім у той мове, з якой яны ўзяты: тэлеграф, літэратура, монолѐг, плян, сыстэма. Такі падзел суб‟ектыўны і патрабаваў далейшага ўдасканалення.

У раздзеле “Сказ” вызначаны члены сказы, тыпы сказаў, сістэма знакаў прыпынку (коска, пункт „кропка‟, працяжнік, два пункты „двукроп‟е‟, пункт з кропкай ‟кропка з коскай‟, недаказ „шматкроп‟е‟).

Галоўныя рысы беларускай мовы ў граматыцы былі вызначаны сцісла, але даволі поўна і правільна. Лінгвістычная тэрміналогія ў большасці захавалася да нашага часу; нешта ў пэўнай частцы было зменена і дапоўнена. Аўтару не ўдалося да канца распрацаваць напісанне е ў ненаціскным становішчы, правапіс запазычаных слоў і інш. Пры жыцці аўтара граматыка выдавалася 6 разоў, апошні – у 1931 годзе. У 1991 годзе 5-е выданне было перавыдадзена ў Мінску фотамеханічным спосабам. Граматыка была высока ацэнена грамадскасцю, таму што ў ѐй “правільна вызначаны асноўныя законы беларускай літаратурнай мовы і праз гэта намечаны шляхі яе далейшага развіцця”. У гісторыю беларускай мовы гэта граматыка ўвайшла і пад другой назвай – “тарашкевіца”, па прозвішчы вядомага вучонага.

2.Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады

У гісторыі Савецкай Беларусі адметнымі з‟яўляюцца 20-я гады, вядомыя правядзеннем беларусізацыі. Упершыню афіцыйна палітыка беларусізацыі была выкладзена ў прынятай 15 ліпеня 1924 года пастанове 2-ой сесіі ЦВК 6-га склікання “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі”. Яна мела спецыяльны раздзел аб мерапрыемствах у галіне адукацыі. Адзначалася:

а) увесці беларускую мову як абавязковы прадмет вывучэння ва ўсіх тыпах школ;

б) перавесці выхаванне і навучанне на беларускую мову ў дзіцячых садках, а затым і ў першыя гады навучання працоўных школ;

в) абавязковымі прадметамі выкладання павінны быць беларуская і руская мовы;

г) забеспячыць установы выкладчыкамі;

д) забеспячыць навучальныя установы адпаведнай літаратурай на беларускай мове;

е) арганізаваць курсы беларусазнаўства.

У 1925 годзе Пленум ЦК партыі абмяркоўваў нацыянальную палітыку ў галіне адукацыі. У рэзалюцыі было адзначана, што правільным будзе прызнанне дзяржаўнымі 4-х моў: рускай, беларускай, польскай, яўрэйскай, пры ўсім гэтым развіццѐ мовы, літаратуры, школы, культуры на беларускай мове прызнаецца асноўнай справай. У 1924 – 25г.г. усе чатырохкласныя школы перайшлі на беларускую мову; у 1925г. іх было 94%; сямігодак – 76%. Улічваліся інтарэсы нацыянальных меншасцей; у 1932г. было 6 263 (90 %) бел. школ, 252 (3,6 % ) польскіх, 221 (3,2 %) яўрэйская школа, 99 (1 %) рускіх, 22 украінскія, 17 латышскіх, 12 літоўскіх, 11 нямецкіх, 1 эстонская школа, 64 змешаныя. У заслугу палітыкі беларусізацыі 20-гадоў з поўнай падставай можна аднесці аднолькавасць ў навучальна-выхаваўчым працэсе школ сельскай і гарадской мясцовасці. Пазней гэта адзінства патрабаванняў было парушана. У вѐсцы ўсталявалася беларуская мова, у горадзе – руская. Іншы раз гэта нават супрацьпастаўляла маладое пакаленне горада і вѐскі. Паколькі ў сацыяльным плане горад развіваецца хутчэй, то вынікае непаўнацэннасць сельскага жыхара, безумоўна, у яго ўзнікае жаданне пазбавіцца мовы, на якой гаворыць, і авалодаць мовай равеснікаў, зн. рускай. Бацькі іншы раз нават пераводзілі дзяцей у рускамоўныя школы.

У 1939 годзе з уз‟яднаннем Заходняй і Усходняй Беларусі палітыка распаўсюджання беларускай мовы перамясцілася на Заходнюю Беларусь. Праводзілася паступова, 7 снежня 1939 года выйшаў загад Наркама асветы БССР. Па загаду беларуская мова была абавязковай для выкладання ва ўсіх школах. На пачатку вайны беларускіх школ было каля 90 % у Заходняй частцы Беларусі. Вялікая заслуга ў беларусізацыі 20-х гадоў належыць ураду і народнай інтэлігенцыі, у першую чаргу настаўнікам. Для школ былі выдадзены падручнікі па беларускай мове: “Беларуская граматыка” Пачобкі, “Пачатковая граматыка” і “Школьная граматыка беларускай мовы” Я. Лѐсіка, “Методыка роднай мовы” К. Міцкевіча (Я. Коласа).

Соседние файлы в предмете Белорусский язык