Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruskaya_mova_s_otvetami.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
56.95 Кб
Скачать

30. Стылістыка буларускай мовы. Літаратурная мова і культура маулення.

Стылістыка – раздзел мовазнаўства, які даследуе ўжыванне слоў, словазлучэнняў, сказаў паводле іх адпаведнасці зместу, мэце выказвання, а таксама сітуацыі (у вусным маўленні). Стылістыка вучыць перадаваць думкі паслядоўна, дакладна, вобразна, пазбягаць штампаванай, неапраўдана расквечанай або псеўданавуковай мовы. Сродкам дасягнення гэтай мэты з’яўляюцца правілы ўжывання лексічных адзінак, марфалагічных форм і сінтаксічных канструкцый, распрацаваных у адпаведнасці з функцыянальным размежаваннем літаратурнай мовы ў розных сітуацыях моўнага кантактавання.

«Функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая адрозніваецца адборам моўных сродкаў і ўжываннем у адпаведнасці са зместам, задачамі і сітуацыяй маўлення называецца стылем». У сучаснай беларускай мове адрозніваюць кніжныя стылі: навуковы, публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы. Ім стылістычна супрацьпастаўляецца размоўнае маўленне, якое выступае ў вуснай форме. Асаблівае месца ў сістэме стыляў займае стыль мастацкай літаратуры. Для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць міжстылёвых (нейтральных) моўных сродкаў.

Стылістычная характарыстыка слова вызначаецца ў залежнасці ад таго, як яно ўспрымаецца тым, хто гаворыць: як замацаванае за пэўным функцыянальным стылем. Напрыклад, да навуковага стылю адносяцца тэрміны (анамальныя дзеці, педагагічнае майстэрства і г.д.); да публіцыстычнага – словы з грамадска-палітычнай сферы (гонка ўзбраенняў, сусветны валютны фонд); да афіцыйна-дзелавога – ніжэйпадпісаны, вышэйадзначаны і г.д. – або як міжстылёвыя (гаварыць, адзначаць, падзел і г.д.). Найбольш выразна супрацьпастаўлены кніжныя і размоўныя словы (умешвацца – улазіць, гаварыць – лепятаць і г.д.).

Мова – гэта сістэма знакаў (гукаў, марфем, слоў, словазлучэнняў і сказаў), якія абазначаюць з’явы рэчаіснасці, а маўленне – спосаб перадачы думак праз мову, пры дапамозе і праз пасрэдніцтва мовы, гэта валоданне моваю, працэс моўных зносін паміж людзьмі, перадача думкі на адлегласць.

Адрозніваюць вуснае і пісьмовае, знешняе і ўнутранае маўленне.

31. Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці. Апісанне і узоры дакументау на беларускай мове.

Афіцыйна-дзелавы стыль – гэта стыль дакументаў, міжнародных дагавораў, дзяржаўных актаў, законаў, справавых папер і г.д., які вызначаецца іх зместам і мэтамі – паведаміць інфармацыю, якая мае практычнае значэнне, даць указанні, інструкцыі. У штодзённым жыцці чалавек наладжвае афіцыйныя адносіны з іншымі людзьмі, з дзяржаўнымі ўстановамі. Гэтыя адносіны рэгулююцца прававымі нормамі, якія замацаваны ў законах, правілах. Са школы мы карыстаемся рознымі дакументамі, пішам заяву, пратакол, справаздачу і іншыя дзелавыя паперы.

Асноўныя стылёвыя рысы: сцісласць, кампактнасць выкладу, эканомнае выкарыстанне моўных сродкаў; стандартнае размеркаванне матэрыялу, абавязковасць формы; выклад вядзецца ў стыліпрадпісання, канстатацыі, сцверджання; канкрэтнасць, бясстраснасць, афіцыйнасць выказвання.

Характэрныя асаблівасці афіцыйна-дзелавога стылю: шырокае выкарыстанне тэрміналогіі справаводства; наяўнасць асаблівай фразеалогіі, а таксама шматлікіх маўленчых стандартаў, клішэ; выкарыстанне аддзеяслоўных назоўнікаў (на аснове, у адносінах і г.д.); выкарыстанне намінатыўных сказаў з пералікам; адсутнасць эмацыянальна-экспрэсіўных маўленчых сродкаў.

Як ужо адзначалася, неабходна адрозніваць дзелавы стыль (толькі пісьмовую форму) і дзелавыя зносіны (пісьмовая і вусная формы). У дзелавым стылі вылучаюць заканадаўчую, дыпламатычную, канцэлярскую і звычайна-дзелавую (заявы, даверанасці і інш.) разнавіднасці.

Афіцыйна-дзелавое моўнае маўленне абслугоўвае сферу справаводства.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]