
- •Беларуская мова- нацыянальная мова беларускага народу.
- •Беларуская лiтаратурная мова на сучасным этапе: стан I перспектывы развiцця.
- •Панняцце I вiды бiлiнгвiзму.
- •Панняцце I вiды моунай iнтэрферэнцыi.
- •Фанетычная ciстэма беларускай мовы. Асноуныя нормы беларуcкага лiтаратурнага вымаулення.
- •Закон асiмiляцыi у беларускай арфаэпii. Акцэнталогiя.
- •7.Нацыянальная адметнасць беларускай лексiкi. Асноуныя лексiчныя пласты.
- •Беларуская тапанiмiка.
- •Прафiсiйныя беларускiя выразы. Памылкi пры перакладзе фразеалагiзмау.
- •Спецыяльная лексiка: тэрмiны I прафесiяналiзмы.
- •Характарыстыка сучайснай беларускай тэрмiналогii. Шляхi стварэння новых тэрмiнау.
- •Асноуныя прынцыпы навуковага перакладу
- •14) Лексiкаграфiя. Слоунiкi/
- •15) Гiсторыя беларускага пiисьма
- •16) Прынцып беларускага правапiсу
- •17) Асаблiвасцi правапiсу галосных I зычных у словах-тэрмiнах
- •18. Назоунік як частіна мовы. Цяжкасці ва ужыванні назоунікау.
- •19. Скланенне уласных назоунікау.
- •20. Прыметнік як частіна мовы. Цяжкасті ва ужыванні прыметнікау.
- •21. Лічэбнік як частіна мовы. Цяжкасці ва ужыванні лічэбнікау.
- •22. Займеннік як частіна мовы. Цяжкасці ва ужаванні займеннікау.
- •23. Дзеяслоу як частіна мовы. Цяжкасці ва ужаванні дзеясловау.
- •24. Ужыванне некаторых дзеепрыметнікау і дзеепрыслоуяу.
- •25. Стылістычнае выкарыстанне прыслоуяу.
- •26. Ужыванне некаторых прыназоунікау і злучнікау.
- •27. Словазлучэнне. Асаблівасці дапасавання і кіравання у службовых дакументах.
- •28. Асаблівасці пабудовы простых сказау у службовых дакументах.
- •29. Асаблівасці пабудовы складаных сказау у службовых дакументах.
- •30. Стылістыка буларускай мовы. Літаратурная мова і культура маулення.
- •31. Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці. Апісанне і узоры дакументау на беларускай мове.
- •32. Навуковы стыль і яго асаблівасці. Жанры навуковай літаратуры.
28. Асаблівасці пабудовы простых сказау у службовых дакументах.
Парадкам слоў называюць размяшчэнне кампанентаў сказа ў пэўнай лінейнай паслядоўнасці. У беларускай мове парадак слоў у сказе адносна вольны, гэта значыць месца таго ці іншага слова можа быць зменена без істотнай змены сэнсу сказа. Парадак слоў з’яўляецца важным фактарам структурнай арганізацыі сказа. Дзякуючы парадку слоў сказ паведамляе канкрэтную думку ў адпаведнасці са зместам камунікацыі.
З фармальна-граматычнага боку кожны развіты двухсастаўны сказ мае заўсёды адзін і той жа граматычны змест, адну сэнсавую структуру: зыходным пунктам яго з’яўляецца дзейнік (абсалютна незалежны член сказа, тэматычная аснова яго); вяршынны пункт сказа – выказнік (абсалютна неабходны член сказа, без якога немагчыма і само выказванне); ад выказніка залежаць перш за ўсё прамыя дапаўненні, у другую чаргу дапаўненні ўскосныя і акалічнасці, нарэшце, субстантыўным членам сказа падпарадкоўваюцца азначэнні. Пры такім падыходзе не мае істотнага значэння, які парадак слоў і якую інтанацыю мае, напрыклад, сказ: Бацька заўтра паедзе ў лес па дровы. Між тым у рэальных умовах той жа сказ можа набываць вельмі істотныя сэнсавыя змяненні, калі мяняць парадак слоў і месца лагічнага націску.
Гутарка ідзе пра іншае чляненне сказа, функцыянальнае, якое ў адным выпадку можа супадаць з фармальна-граматычным, а ў іншых далёка разыходзіцца. Гэтае другое чляненне з’яўляецца таксама двухкампанентным. Першы кампанент – гэта тое, што выступае як папярэдне дадзенае, вядомае, зыходнае, напрыклад: Бацька заўтра паедзе ў лес…; другі кампанент – гэта тое, што ў гэтым паведамленні з’яўляецца новым, галоўным – па дровы. Студэнты заўтра паедуць у калгас «Дружба».
У мінулым стагоддзі кампаненты такога члянення называлі «псіхалагічны дзейнік» і «псіхалагічны выказнік». У наш час прынята называць першы кампанент тэмай, а другі рэмай (грэчаскае «сказанне»), або дадзенае і новае, а само чляненне – актуальным.
29. Асаблівасці пабудовы складаных сказау у службовых дакументах.
Шырокае выкарыстанне складаных сказаў у кнiжна-пiсьмовых стылях (у тым лiку i ў афiцыйнай мове) абумоўлена тым, што складаны сказ дазваляе звязаць у адзiнае цэлае большую колькасць слоў i тым самым выразiць больш складаную думку, падкрэслiць важныя сэнсавыя адценнi, прывесцi аргументы, даць падрабязнае абгрунтаванне асноўных палажэнняў i г.д. Акрамя таго, выкарыстанне злучнiкаў i злучнiкавых слоў дае магчымасць дакладна вызначыць тыя сэнсавыя адносiны (злучальныя i падпарадкавальныя), якiя iснуюць памiж асобнымi часткамi разгорнутага выказвання.
Часта ўскладняюцца тэксты вытворча-тэхнiчнага цi адмiнiстратыўнага характару. Узнiкаюць сiнтаксiчныя канструкцыi, насычаныя складаназалежнымi сказамi з аднатыпнымi даданымi часткамi, доўгiмi пералiчэннямi, складана пабудаванымi ўстаўнымi канструкцыямi, разгорнутымi цытатамi i г.д. Да такога тыпу сiнтаксiчных адзiнак адносяцца:
канструкцыi тыпу Наша задача – што калi ўсе супрацоўнiкi будуць сумленна выконваць свае абавязкi, у якiх даданая частка замяняе выказнiк галоўнай часткi складаназалежнага сказа. Такiя сказы маюць прастамоўную афарбоўку i недарэчы ў афiцыйных тэкстах;
канструкцыi тыпу Супрацоўнiкi планавага i вытворчага аддзелаў, якiя былi адзначаны ў загадзе дырэктара, прынялi ў падрыхтоўцы мерапрыемства самы актыўны ўдзел. Незразумела, хто быў адзначаны ў загадзе: асобныя супрацоўнiкi цi калектывы аддзелаў у цэлым;
складаныя сказы з рознатыповымi аднароднымi часткамi: Агульны сход супрацоўнiкаў аддзела прыняў наступныя рашэннi: а) усе выпадкi парушэння дысцыплiны павiнны абмяркоўвацца адразу ж; б) прымяняць належныя меры ў выпадках парушэння дысцыплiны; в) кожны супрацоўнiк павiнен сачыць за чысцiнёй i парадкам на сваiм рабочым месцы.
Такiя канструкцыi лiчацца заганнымi, ускладняюць успрыманне iнфармацыi, таму патрабуюць спрашчэння. Гэта можна зрабiць i шляхам прамога скарачэння тэксту, i шляхам яго перапрацоўкi – разбiўкай складанага сказа на простыя.