Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruskaya_mova_s_otvetami.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
56.95 Кб
Скачать

26. Ужыванне некаторых прыназоунікау і злучнікау.

Прыназоўнiк дзякуючы звычайна ўказвае на прычыну, якая садзейнiчае ажыццяўленню чаго-небудзь. Гэты прыназоўнiк патрабуе пасля сябе назоўнiка цi займеннiка ў форме давальнага склону: дзякуючы намаганням.

Прыназоўнiк у (ва) сiнанiмiчны прыназоўнiку на пры ўказаннi на месца, прастору, з якiмi звязана дзеянне: у моры – на моры, у полi – на полi. Аднак у адрозненне ад прыназоўнiка на прыназоўнiк у ўказвае на абмежаваную прастору: культурнае жыццё ў сяле (г.зн. у дадзеным сяле) – культурнае жыццё на сяле (маецца на ўвазе ўвогуле ў сельскай мясцовасцi.

Прыназоўнiк насуперак патрабуе пасля сябе формы давальнага склону назоўнiкаў: насуперак просьбе. Ужыванне прыназоўнiка насуперак у спалучэннi з формай роднага склону ўласцiва прастамоўям.

Нельга ўжываць прыназоўнiк за кошт замест прыназоўнiка дзякуючы ў сказах тыпу Выпуск тавараў будзе павялiчаны за кошт увядзення (неабходна: дзякуючы ўвядзенню) новых вытворчых магутнасцей.

Прыназоўнiк па не можа ўказваць на мэту дзеяння i не павiнен ужывацца замест прыназоўнiка для. Няправiльна: На прадпрыемстве праводзiцца шмат мерапрыемстваў па мастацкаму выхаванню (неабходна: для мастацкага выхавання) моладзi.

Прыназоўнiк адпаведна патрабуе формы давальнага склону назоўнiка: адпаведна загаду. Ужыванне гэтага прыназоўнiка з формай роднага склону мае прастамоўны характар.

Складаны злучнiк не толькi, але (i) служыць для сувязi аднародных членаў сказа цi частак складаназлучанага сказа. Пры ўжываннi злучнiка не толькi, але (i) кожная яго частка павiнна знаходзiцца непасрэдна перад аднароднымi членамi: не толькi ўчора, але i сёння; не толькi кнiгi, але i часопiсы. Калi аднародныя члены сказа ўжываюцца з прыназоўнiкам, то прыназоўнiк павiнен паўтарацца перад кожным з аднародных членаў: не толькi для сябе, але i для ўсiх.

Прастамоўны злучнiк таму як узнiк у вынiку няправiльнага злучэння састаўных частак злучнiкаў так як i таму што. Ненарматыўнымi з’яўляюцца ўтварэннi дзякуючы таго, што i насуперак таго, што.

27. Словазлучэнне. Асаблівасці дапасавання і кіравання у службовых дакументах.

Словазлучэнне – гэта непрэдыкатыўнае сэнсава-граматычнае адзінства, якое ўтвараецца шляхам спалучэння падпарадкавальнай сувяззю двух ці больш знамянальных слоў і выражае ў сказе разнастайныя адносіны паміж прадметамі, з’явамі, дзеяннямі і прыметамі ў іх узаемасувязях.

Словазлучэнне пашырае семантыку слова, удакладняе яго значэнне. Мае сістэму форм. У пачатковай форме выконвае намінатыўную функцыю. У астатніх формах яго функцыя вызначаецца функцыяй галоўнага слова. сказ разглядаецца як камунікатыўная моўная адзінка. У цэнтры ўвагі пры навучанні павінен быць сказ. Але ў сувязі з тым, што сказы фарміруюцца на аснове слоў і словазлучэнняў, іх аналіз і сінтэз з’яўляюцца неабходнымі для набыцця моўных навыкаў.

У словазлучэнні вылучаюцца два кампаненты – галоўны і залежны.

Дапасаванне – гэта такі від падпарадкавальнай сувязі, пры якой залежнае слова суадносіцца з галоўным у аднолькавых з ім граматычных катэгорыях. Пры дапасаванні ў якасці галоўнага кампанента выступаюць назоўнікі ці іншыя субстантыўныя часціны мовы, а ў якасці залежнага – прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі з абагульнена-якасным значэннем, дзеепрыметнікі. Напрыклад: мой знаёмы, пяты студэнт, ранняя вясна, штосьці невядомае і інш. Калі залежнае слова прыпадабняецца да галоўнага не ва ўсіх уласцівых яму граматычных формах, то дапасаванне называецца няпоўным: наша доктар, жанчына-касманаўт, убачыў дзяўчынку вясёлай.

Кіраваннем называецца падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова (назоўнік, займеннік ці субстантыўныя часціны мовы) ставіцца ў пэўнай склонавай форме, абумоўленай лексічна - граматычным значэннем галоўнага слова. У якасці галоўнага кампанента пры кіраванні могуць выступаць імёны, дзеясловы, прыслоўі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]