Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruskaya_mova_s_otvetami.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
56.95 Кб
Скачать

23. Дзеяслоу як частіна мовы. Цяжкасці ва ужаванні дзеясловау.

Дзеяслоу – самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан прадмета як працэс і мае уласцівыя ёй граматычныя катэгорыі.

Дзеясловы могуць абазначаць рух і перамяшчэнне у прасторы: пад’ехаць, паляцець; фізічнае дзеянне: малаціць, бяліць, пісаць; мауленне і думку: разважаць, думаць; стан: весяліцца, спаць; пераход з аднаго стану у другі: сівець, зелянець. Характарызуецца дзеяслоу граматычнымі катэгорыямі трывання, стану, ладу, часу, асобы, ліку, роду (прошлы час, умоуны лад). Дзеясловы бываюць зваротныя і незваротныя, пераходныя і непераходныя.

Дзеяслоу мае складаную сістэму форм: інфінітыу (неазначальная форма), асабовыя формы, дзеепрыметнік, дзеепрыслоуе. Асабовыя формы – спрагальныя, яны змяняюцца па ладах, часах, ліках, асобах, а у прошлым часе – па родах. Інфінітыу, дзеепрыметнік, дзеепрыслоуе – неспрагальныя формы. Спрагальныя формы дзеяслова у сказе выконваюць ролю выказніка. Неазначальная форма дзеяслова можа быць любым членам сказа. Дзеепрыметнікі бываюць азначэннем і выказнікам. Дзеепрыслоуе выконвае ролю акалічнасцей.

24. Ужыванне некаторых дзеепрыметнікау і дзеепрыслоуяу.

У сучаснай беларускай лiтаратурнай мове пашырана ўжыванне дзеепрыметнiкаў незалежнага стану прошлага часу з суфiксам –л-: пачарнелы, пазелянелы, замшэлы (такiя формы часцей ужываюцца ў неафiцыйных тэкстах), а таксама дзеепрыметнiкаў залежнага стану прошлага часу з суфiксамi –ен-, -ан-, -т-: адрасаваны, накiраваны, разгледжаны, пакiнуты (такiя формы часцей ужываюцца ў афiцыйных тэкстах).

Ужыванне дзеепрыметнiкаў незалежнага стану цяперашняга часу з суфiксамi –ач-, -яч-, -уч-, -юч-, -ем-, -iм- абмежавана. Не ўжываюцца ў беларускай мове i зваротныя дзеепрыметнiкi.

Пры перакладзе з рускай мовы на беларускую дзеепрыметнiкаў i дзеепрыметных словазлучэнняў могуць ужывацца наступныя моўныя сродкi:

    1. даданыя сказы: каждый приходящий сотрудник – кожны супрацоўнiк, якi прыходзiў,…;

    2. дзеепрыметнiкi з суфiксамi –н-, -ен-, -ан-, -т-, -л-: работающий компьютер – нявыключаны камп’ютэр, запрошенные документы – запатрабаваныя дакументы;

    3. дзеясловы: отключающийся ксерокс – ксеракс адключаўся;

    4. дзеепрыслоўi: останавливался идущий сбоку коллега – спыняўся, крочачы збоку, калега;

    5. прыметнiкi: голубой сияющий экран – блакiтны блiскучы экран;

    6. назоўнiкi: О случившемся узнал начальник отдела. – Пра здарэнне даведаўся начальнiк аддзела;

    7. развiтыя прыдаткi: активно участвующий – актыўны ўдзельнiк.

Заслугоўвае пэўнай увагi i ўжыванне дзеепрыслоўяў. У сказе дзеепрыслоўе павiнна абазначаць дзеянне той самай асобы або прадмета, што i дзеяслоў-выказнiк, да якога адносiцца дзеепрыслоўе: Седзячы за сваiм сталом, ён прымаў рашэнне. Дзеепрыслоўе седзячы i выказнiк прымаў рашэнне абазначаюць дзеянне той самай асобы: (ён) сядзеў i прымаў рашэнне.

25. Стылістычнае выкарыстанне прыслоуяу.

Словы больш i менш служаць для ўтварэння складанай формы вышэйшай ступенi параўнання прыметнiкаў i прыслоўяў. Спалучэннi слоў больш i менш з простымi формамi вышэйшай ступенi параўнання прыслоўяў тыпу больш грунтоўней, менш дакладней характэрны для прастамоўя.

Прастамоўным з’яўляецца спалучэнне па навуцы, якое ўжываецца замест прыслоўя навукова. Няправiльна: Поспехi гаспадаркi залежаць ад таго, цi вядзецца яна па навуцы (неабходна: навукова).

Неабходна адзначыць таксама прастамоўнае ўжыванне займеннiкавага слова дзесьцi i спалучэнняў дзесьцi каля, дзесьцi побач у значэннi “прыблiзна, прыкладна”. Няправiльна: У падрыхтоўцы гэтага пытання будзе задзейнiчана дзесьцi (неабходна: прыблiзна, прыкладна) 8 – 10 супрацоўнiкаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]