
- •Беларуская мова- нацыянальная мова беларускага народу.
- •Беларуская лiтаратурная мова на сучасным этапе: стан I перспектывы развiцця.
- •Панняцце I вiды бiлiнгвiзму.
- •Панняцце I вiды моунай iнтэрферэнцыi.
- •Фанетычная ciстэма беларускай мовы. Асноуныя нормы беларуcкага лiтаратурнага вымаулення.
- •Закон асiмiляцыi у беларускай арфаэпii. Акцэнталогiя.
- •7.Нацыянальная адметнасць беларускай лексiкi. Асноуныя лексiчныя пласты.
- •Беларуская тапанiмiка.
- •Прафiсiйныя беларускiя выразы. Памылкi пры перакладзе фразеалагiзмау.
- •Спецыяльная лексiка: тэрмiны I прафесiяналiзмы.
- •Характарыстыка сучайснай беларускай тэрмiналогii. Шляхi стварэння новых тэрмiнау.
- •Асноуныя прынцыпы навуковага перакладу
- •14) Лексiкаграфiя. Слоунiкi/
- •15) Гiсторыя беларускага пiисьма
- •16) Прынцып беларускага правапiсу
- •17) Асаблiвасцi правапiсу галосных I зычных у словах-тэрмiнах
- •18. Назоунік як частіна мовы. Цяжкасці ва ужыванні назоунікау.
- •19. Скланенне уласных назоунікау.
- •20. Прыметнік як частіна мовы. Цяжкасті ва ужыванні прыметнікау.
- •21. Лічэбнік як частіна мовы. Цяжкасці ва ужыванні лічэбнікау.
- •22. Займеннік як частіна мовы. Цяжкасці ва ужаванні займеннікау.
- •23. Дзеяслоу як частіна мовы. Цяжкасці ва ужаванні дзеясловау.
- •24. Ужыванне некаторых дзеепрыметнікау і дзеепрыслоуяу.
- •25. Стылістычнае выкарыстанне прыслоуяу.
- •26. Ужыванне некаторых прыназоунікау і злучнікау.
- •27. Словазлучэнне. Асаблівасці дапасавання і кіравання у службовых дакументах.
- •28. Асаблівасці пабудовы простых сказау у службовых дакументах.
- •29. Асаблівасці пабудовы складаных сказау у службовых дакументах.
- •30. Стылістыка буларускай мовы. Літаратурная мова і культура маулення.
- •31. Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці. Апісанне і узоры дакументау на беларускай мове.
- •32. Навуковы стыль і яго асаблівасці. Жанры навуковай літаратуры.
32. Навуковы стыль і яго асаблівасці. Жанры навуковай літаратуры.
Навуковы стыль – гэта стыль навуковых артыкулаў, дакладаў, манаграфій, падручнікаў і г.д., які вызначаецца іх зместам і мэтамі – па магчымасці дакладна і поўна растлумачыць факты акаляючай нас рэчаіснасці, паказаць прычынна-выніковыя сувязі паміж з’явамі, выявіць заканамернасць гістарычнага развіцця, паведаміць інфармацыю і г.д.
Узнікненне і развіццё навуковага стылю звязана з пашырэннем розных сфер дзейнасці людзей. На першых парах свайго станаўлення навуковы стыль быў блізкі да стылю мастацкага паведамлення, апавядання і выдзеліўся ў самастойны стыль тады, калі пачала фарміравацца навуковая тэрміналогія.
Асноўная функцыя навуковай мовы – доказны выклад навуковай інфармацыі, дакладнае і строга лагічнае выказванне думкі. Гэтай функцыяй абумоўліваецца спецыфіка навуковага стылю. Асноўныя стылёвыя рысы: лагічная паслядоўнасць выкладу; адназначнасць, дакладнасць, сцісласць пры інфармацыйнай насычанасці зместу; канкрэтнасць, бясстраснасць (халоднасць), аб’ектыўнасць выказвання.
Характэрныя асаблівасці навуковага стылю: насычанасць тэрмінамі; навуковая фразеалогія (асобасны падыход, дынамічная афазія, дысгарманічны інфантылізм, навуковая арганізацыя педагагічнай працы, перцэптыўнае дзеянне, развіццё асобы і г.д.); спецыфічнае ўжыванне сродкаў марфалогіі і сінтаксісу; перавага абстрактнай лексікі (развіццё, рух, фактар, дзеянне і г.д.). Больш падрабязна навуковы стыль будзе разгледжаны ў трэцім параграфе гэтага раздзела.
Галоўнай крыніцай навуковай інфармацыі і сродкам яе перадачы зяўляецца навуковы дакумент.
Як ужо неаднаразова адзначалася, асноўнымі жанрамі навуковых тэкстаў з’яўляюцца анатацыя, рэферат, водзыў, рэцэнзія, курсавая і дыпломная работы.
Анатацыя – гэта кароткае, абагульненае апісанне (характарыстыка) тэксту кнігі, артыкула.
Рэферат – кароткі выклад у пісьмовым выглядзе зместу навуковай працы або літаратуры па тэме.
Рэцэнзія – водзыў аб навуковай рабоце або творы, у якім прадстаўлены аргументаваны разбор, аб’ектыўная ацэнка і абгрунтаваныя вывады аб каштоўнасцях рэцэнзуемай работы, а таксама аб асобных яе недахопах.
Даклад – публічнае паведамленне, якое прадстаўляе сабой разгорнуты выклад на пэўную тэму.