
- •7© А. І. Бельскі, 1997 удк 882.6(07(072.3)4) ббк 84(4Бея)я721 б 44
- •Ці лёгка быць маладым паэтам?
- •«Цвітуць аблокі»... «паралонавыя аблокі»
- •Пра традыцыі і наватарства
- •«У вершы можна свет змясціць...»
- •Маладая паэзія 80-90-х гг.: тэмы, вобразы, матывы, настроі
- •I разам з ёй да нозняе гадзіны Мы слухалі трывожна крыгалом, Не ведаў я, што грэў тады Радзіму I не падманным, а жывым агнём.
- •I ўсе пачулі, хто пачуць хацеў: — Любіце свет, не забывайце Бога... Анёл ма-над зямлёю праляцеў I асвяціў у Храм людзям дарогу.
- •«...У вершах — жыццё»
- •Творчья воблікі, штрыхі да партрэтаў
- •I ў немачы забыцца...
- •I цягне да камля,
- •I пад акном насвіствае пагодак...
- •I хто падзеліць нам пароўну хлеба?
- •I калі знойдуць Там душу — Тады пішу я недарэмна.
- •I так бервяно к бервяну За сценай узводзіў сцяну, I кожны глядзеў, як будую, Нібыта на казку жывую.
- •I па дарозе вечнасці да Бога
- •Плакала музыка, Не — спявала.
- •I падаў град, халодны і сыпучы, I з ветрам цёк па беразе пясск.
- •I куды ён імкнецца?
- •«Гартаваць гібкі верш...»
- •«Крылаў... Шырокі ўзмах»
- •Ідэалы і каштоўнасці
- •Шляхі маладой прозы: цяжкасці, пошукі, набыткі
- •Літаратурныя партрэты
- •«Паміж папярэднім і наступным»
- •Пуцявінамі абнаўлення Драматургія Маладосць шукае
- •I Першы Рым, і Трэці — ўсё крычыць: «Не рымляне — і шэлега не варты!»
- •Імёнаў непаўторнае аблічча
- •Сцежкі вядуць на бальшак
- •.У прадчуванні новых сустрэч
- •Пытанні і заданні
- •.Літаратура
- •Кароткія біяграфічныя звесткі1
- •1 Звесткі пададзены на 1 чэрвеня 1997 г.
I хто падзеліць нам пароўну хлеба?
Дзе сын-прарок твой, хоць на гэты час? «А многім так проста на свеце жывецца!» — усклікае паэт, бо вос- тра адчувае, як непазнавальна мяняецца свет навокал нас і свет у нас саміх. Гэта жахліва, калі людзі становяцца бяздумнымі спажыўцамі, калі «жыццё ім — звычайна, і смерць ім — не нова...» (верш «А многім так проста на свеце жывецца!..»). Душа паэта трывожыцца і няве- рыцца, сумуе і плача. З настальгічнымі пачуццямі, балючасцю ён вяртаецца да роднай сялянскай хаты, спавядаецца на вясковым пагосце. Л. Галубовіч — паэт кранальнага, хвалюючага лірызму.
Вельмі арганічна ўвайшла ў ягоную творчасць тэма паэта і паэзіі. У кнізе «Споведзь бяссоннай душы» гэтая тэма найбольш ярка асэн- соўваецца ў вершы «Паэзія, ці станеш ты прадягам...». Паэзія вымагае духоўнай ахвярнасці, самазгарання: «I так пісаць, нібыта пісьмы з фронту — З той бояззю — што больш не напішу». Роздумы-развагі пра паэзію, увогуле мастацтва гучаць і ў кнізе «Заложнік цемры», у такіх творах, як «Два гады не складаў вершаў...», «Проза паэзіі», «Паэзія», «Мастацтва», «...А пачынаецца паэзія...», «Я — паэт...». Дух паэта мкне да вытокаў і глыбіняў ракі паэзіі: «Паэзія — жыццё да верша, Да слоў, да першага радка...» («Паэзія»),
Л. Галубовіч адносіцца да самапатрабавальных, удумлівых мас- такоў слова. Тут ён наследуе Я. Купалу («Прарок»), А. Куляшова («Запісная кніжка», «Варшаўскі шлях») і інш. Духоўныя і эстэтычна- выяўленчыя далягляды ягонай паэзіі набылі шматграннае аблічча. Паэт выказвае сябе нязмушана-проста, з рытміка-інтанацыйнай раскаванасцю радка. Ягоную стылёвую манеру можна вызначыць словамі Я. Брыля: «Пішу, як жыву».
Праз белы свет вядзеш мяне, Бядой запаленае Слова. Актыўнае станаўленне творчай індывідуальнасці Міколы Мятліц- кага прыпадае на пачатак — сярэдзіну 80-х гг., калі пабачылі свет яго паэтычныя зборнікі «Абеліск у жыце» (1980),, «Мой дзень зямны» (1985), «Ружа вятроў» (1987). Ён выявіў сябе як шчыры пясняр род- нага кутка, свайго палескага краю. Паэт натхнёна апявае жытнёвае поле, бор і раку, двор маленства... М. Мятліцкі самазабыўна любіць сваю «лясную вёску з горкай назвай Бабчын», дзе нарадзіўся і адкуль пайшоў у свет, жыве яе памяццю вайны, цяжкай пасляваеннай доляй:
Жанчын надзея: можа, прыйдзе з войска...
Ды многім гора даўняе баліць.
Гісторыя, ты назву ціхай вёскі
Змагла суровым сэнсам надзяліць.
«Веска Бабчын»
Як паэт прачулай эмоцыі, непасрэднага душэўнага водгуку М. Мятліцкі паўстае ў тых творах, дзе гаворыць пра асабіста-дарагое, да драбніц знаёмае, балючае. Таму асабліва кранаюць паэтавы радкі пра маці, прыроду, вясковыя могілкі, дарогу да радзімы, дзе яму жадаец- ца
Там, на кладах, над грудочкам халодным Думаць пра маці... Аб вечным... Аб родным...
Чуць, як душа страпянецца жалобна, Будзе да шэрае кані падобна, Просячы піць, узвівацца пад неба. Будзе спатоляй адна ёй патрэба: Дыхаць радзімай на поўныя грудзі. Будзе душа тут. I вечна прабудзе!
«Дарога»
З інтымнай настраёвасцю гучыць у творчасці М. Мятліцкага лі- рыка кахання. Паэт умее выказаць свае перажыванні даверліва, з ці- хім лірызмам: «Дажджы мінулае вясны — Ключы да ціхага вяртання У чысціню твайго кахання, У вечны боль маёй віны» («Такая ноч»). Ад- нак для М. Мятліцкага таксама характэрна грамадзянскасць, публі- цыстычнасць голасу. У 80-я гг. яго, як і многіх беларускіх паэтаў, тур- бавала пагроза новай сусветнай вайны, тэрмаядзернай катастрофы, якая, прынамсі, пасля Чарнобыля стала для беларусаў і ўсяго чала- вецтва жахлівай рэальнасцю. Заклікі, перасцярогі паэтаў, на жаль, не чуюць тыя, ад каго залежыць лёс жыцця і будучыні. Нягледзячы на другаснасць зместу, нязграбнасць думкі ў паасобных творах, лепшыя старонкі кніг М. Мятліцкага ярка раскрываюць перад намі непад- робны драматызм паэтычнага светаўспрымання: Ды дзеяй апошняй вайны груганы Сягоння вітаюць у ядзерным дыме. На покліч смяротны злятаюць яны,
Пакінуўшы гнёзды свае ў Хірасіме.
«Не дайце на згубу сябе іжыуцё...»
Сёння, калі на Беларусь абрынулася чарговая, яшчэ больш жудас- ная Хірасіма, падобныя радкі (а іх нямала ў паэта) успрымаюцца трывожным, трагедыйным прароцтвам.
Пачатак новага этапу ў творчасці М. Мятліцкага звязаны з чарнобыльскай трагедыяй. У кнізе выбраных твораў «Чаканне сонца» (1994) ён сам праводзіць выразную мяжу ў сваёй паэзіі, падзяляючы яе на дачарнобыльскую і паслячарнобыльскую. Без перабольшання можна сказаць, што дзень 26 красавіка 1986 г., які прынёс на нашую зямлю чарнобыльскую смерць, стаў момантам новага, трагедыйнага адліку часу для ўсёй беларускай паэзіі.
Чарнобыльская тэма з'яўляецца ў паэзіі М. Мятліцкага галоўнай, дамінуючай. «Я, бядой апалены...» — такое балючае прызнанне гучыць з ягоных вуснаў. Паэтавы кнігі «Горкі вырай» (1989), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Бабчын» (1996) напісаны мовай шчымлівай тугі і болю. З намі гаворыць чалавек, у якога Чарнобыль адабраў самае святое — родную вёску Бабчын, куток маленства, веч- нае прыстанішча бацькоў і прашчураў:
Кут мой забыты, безабаронна
Зорыш пагаслых крыніц вачыма.
Некаму ты —
Ачужэлая зона,
Сэрцу майму ты да скону —
Радзіма!
«Кут мой забыты, безабаронна...»
У горкай жальбе паэт вяртаецца ў радзімыя мясціны, дзе яго сустрэлі апусцелыя хаты і «крыніцы, поўныя атруты, Гаварылі праўду аб Зямлі»(«Вяртанне»), Невыносна цяжка ўсведамляць, што здарылася непапраўная, жахлівая трагедыя, якая засыпала ядавітым пылам свет, зрабіла людзей ахвярамі смерці і пакутаў, асудзіла на выгнанне. Чарнобыль наканаваў «ступіць на долі азмрочаны шлях, Пакінуўшы ў полі цяпло баразны», «сабраць да каліўя Гэту смуту I сэрцам дапіць» (вершы «Выгнанне», «Балеснае»). Палеская прырода, зямля пазбавіліся спаконвечнай сваёй сутнасці — першароднасці, чысціні. У адчуванні паэтам жыватворнай, адраджальнай сілы зярняці чуецца глыбока сялянская, нават язычніцкая ўзрушанасць: векавечныя зямныя сокі, сагрэтыя сонечным цяплом, пераліваюцца ў новае, маладое, каб рунець і красавацца (верш «Голас страчанага зярняці»). Атручанае цэзіем і стронцыем зерне не здольна ўзнавіць глыбінна-прыроднае: «Я, страчанае зерне. Хто мне спатолю верне?!» Безжыццёвыя вобразы і краявіды, трывожныя гукі перамяжоўваюцца ў памяці паэта з нату- ральна-жывой, адвечнай акрасай зямлі, яе музыкай. Ягоны позірк ня- се адбітак узрушанага эмацыянальнага стану чалавека, кожны крок якога журботны і цяжкі: паўсюль такія непазбыўныя, непазнавальныя выявы радзімы:
Як жа забыцца і рушыць, калі Неба і воблакі быццам бы тыя, Тыя прадвеснем лятуць жураўлі, Тыя ж крыжы на магілах святыя? Як жа паверыць: жахотай-смугой Доля сірочая вёсны гартае, Самай прачорнай, драпежнай шугой След чалавечы ў палях замятае?
«<Пудка шапоча на ветры аер...»
«Колер жаўцяны» вясновага абнаўлення і сонечнай прамяністасці страчвае гэтую сэнсавую напоўненасць і, набываючы народную тра- дыцыйна-сімвалічную сутнасць, становіцца колерам бяды, гора, сму- тку: «Гэта жоўтай жуды Колер самы гарачы, праменны. След атрутнай бяды, Бляск сляпучы, рэнтгенны» (верш «Лотаць»), У мастацкай па- літры М. Мятліцкага пераважае змрочнасць, блякласць, паныласць фарбаў («Тумановы шлях», «сумерак шызы», «шатаў змрок», «чорнае неба» і інш.), а светлавая дамінанта вызначаецца асляпляльна-балю- чым, пранікліва-яркім выпраменьваннем колеру («стрэлы-промені агнявыя», «атрутнае ззянне», «сонца сляпучае» і інш.). Трапляючы з паэтам у эпіцэнтр бяды, мы востра адчуваем усю згубную сілу-моц радыяцыі, безабароннасць перад ёй жывога жыцця, прыроды, зямлі.
Кожная з чарнобыльскіх кніг М. Мятліцкага згушчае атмасферу балючага напружання і перажывання аўтара, што ідзе да нас з пякучай ранай сэрца, выпакутаванымі думкамі-пачуццямі. Вершы «29 жніўня 1986 года», «Птушкі...», «Журавель над калодзежам», «Аста- тні начлег», «Бабчынскія могілкі», «Я прыйшоў: глухія хаты...», «Радасць вярніце маю...» і многія іншыя поўняць матывы скрухі, вялікай без- уцешнай журбы. Мінор, трагедыйнасць голасу паэта развярэджваюць свядомасць, прымушаюць суперажываць.
Ужо ў першых кнігах М. Мятліцкага выявілася схільнасць мысліць узбуйненымі вобразамі, маштабна, «у агульначалавечым аспекце» (У. Вярнадскі). Чалавек і Зямля, Чалавек і Сусвет... Гэтыя паняцці ў светапазнанні паэта знаходзяцца ў цесным узаемадачыненні. Увогуле, не дзеля прыгоства і кідкасці піша ён словы «Зямля», «Сонца», «Час», «Жыццё», «Заўтра», «Смерць», «Зло» з вялікай літары. У сэнсавай напоўненасці радка яны ўтрымліваюць глыбокі змест, бо М. Мятліцкі
імкнецца зрабіць выхад «у агульначалавечы космас, дзе сыходзяцца ў вузел самыя запаветныя думкі чалавечага роду» (Ч. Айтматаў). Уражвае мова гіпербалізаваных вобразаў і метафар у вершах «Белая памяць», «Урок, якога не было ў Бабчынскай школе» і інш., бо паэт арганічна паядноўвае канкрэтна-пачуццёвае і буйнамаштабнае: Шаптанне мёртвых траў I пошум труннай хвоі... Ты кут мой адабраў — Пакінь Зямлю жывою!
«1 986»
Шырыня светабачання і свет асобы знітаваны ў творах паэта ўсеабдымнай трывогай чалавечага сэрца, нястрымным жаданнем абараніць жыццё, будучыню, бо не выключаны новы смяротны канфлікт паміж атамам і чалавецтвам. Чарнобыль — суровае папярэджанне ўсясветнай ядзернай катастрофы. Паэт працяты хваляваннем пра вечнае і вечнасць на Зямлі і ў Сусвеце. Чытаючы М. Мятліцкага, на памяць прыходзіць куляшоўскае: «Мне ў рукі лес не шпагу даў, не лук, А ўсю Зямлю з арэнай — Млечным Шляхам».
Ну колькі можна пра душу,
Ну колькі можна?
Ніяк душу
Не затушу.
Не пагашу
Агонь трывожны.