Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20083-1.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.99 Mб
Скачать

Сцежкі вядуць на бальшак

Творчасць маладога драматурга набывае сапраўднае разгарненне, калі яго творы выходзяць з друку, а галоўнае — трапляюць на пад- мосткі тэатральнай сцэны. На Беларусі ў гэтым кірунку пакрысе складваюцца спрыяльныя абставіны, назіраюцца пазітыўныя зрухі. Адна з асноўных прычын, якая дапамагае росту маладой руні на дра- матургічным палетку, бачыцца ў тым, што шырэй пачынае адра- джацца беларускі тэатр, расце ўсведамленне, што ён не зможа раз- вівацца без арыгінальнага рэпертуару. Калі тэатр узвышае статус нацыянальнага драматургічнага слова, аддае яму прыярытэт, то такія перспектывы супрацоўніцтва, жывога кантакту з гледачом, безумоў- на, прывабліваюць і натхняюць на працу. Спашлюся на аўтарытэтнае выказванне мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага тэат- ра імя Я. Купалы Валерыя Раеўскага, які ў нядаўнім сваім інтэрв'ю сказаў: «Я... ні на хвіліну не маю права забывацца, што працую ў нацыянальным тэатры! Таму кожная бліскаўка з-пад пяра нацыяналь- нага драматурга мусіць мець падставу для ўвасаблення на нацыя- нальнай сцэне — гэта рэальнасць! Доўжу згадку з класічнага: калі на смецці зможа і прарасці зярнятка, дык чыя рука падымецца яго зламаць? Калі колас завяжацца ды наліецца?»

В. Раеўскі выдатна ўвасобіў у тэатры імя Я. Купалы п'есу маладога драматурга У. Бутрамеева «Страсці па Аўдзею». Галоўную ролю бліску- ча выканаў народны артыст Беларусі Генадзь Аўсяннікаў. Спектакль стаўся падзеяй на Міжнародным фестывалі драматычных тэатраў у Мінску «Славянскія тэатральныя суетрэчы» (1991). На «Вольнай сцэне» В. Раеўскі паставіў «Сабаку з залатым зубам» У. Сауліча. У гэтым спек- таклі выконвалі ролі Генадзь Аўсяннікаў, Стэфа^ія Станюта, Галіна Арлова і іншыя акторы. У свой час агромністы поспех купалаўскаму тэатру прынесла драматургія А. Дударава. Увогуле, яго п'есы «Рада- выя», «Парог», «Вечар» ставіліся не толькі на Беларусі, але і за яе ме- жамі. П'есы Г. Марчука, А. Асташонка, У. Ягоўдзіка і іншых маладых драматургаў 80-х гг. таксама не былі абдзелены ўвагай сцэны і тэ- леэкрана. Праўда, адным шэнціла больш, другім менш. «Камедыянт...» А. Асташонка, напрыклад, займеў яркую тэлеверсію, а яго п'еса «Іск- ры ўначы» знайшла ўвасабленне ў Магілёўскім абласным тэатры (1982).

Сённяшні тэатр асабліва зацікаўлены ў творчай моладзі, пра што гавораць многія рэжысёры, спасылаючыся на рэпертуарны «голад». Перадусім, трэба заўважыць, што не так даўно ўзніклі Рэспубліка^скі тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі «Вольная сцэна», драма- тычныя тэатры ў Слоніме, Маладзечне, Мазыры, прыкметна разгар- нуўся студыйны рух (можна назваць, напрыклад, тэатр драмы «Дзе — Я?»). У тэатры-лабараторыі «Вольная сцэна» да маладой беларускай драматургіі адносіны самыя сур'ёзныя (нядаўна за гэтым тэатральным калектывам замацавалася назва «Рэспубліка^скі тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі»). Тут пастаўлены п'есы «Ку-ку» М. Арахоўска- га, «Галава», «Плач, саксафон...» I. Сідарука і інш. Хочацца спадзя- вацца, што сцэна гэтага тэатра стане стартавай пляцоўкай для шмат- лікіх талентаў. Рэжысёр В. Анісенка ў Брэсцкім абласным тэатры паставіў «Машэку» М. Арахоўскага, а затым на Беларускім тэлебачанні зрабіў па гэтай п'есе тэлеспектакль «Прывіды». П'еса «Звар'яцелы Аль- берт...» С. Кавалёва сталася першай пастаноўкай на беларускай мове ў Гомельскім абласным тэатры. Спектакль, як адзначалася ў друку, у цэлым атрымаўся. Ягоная казка «Драўляны Рыцар» набыла сцэнічнае ўвасабленне ў Мінскім абласным драматычным тэатры (г. Маладзеч- на), Акадэмічным рускім тэатры імя М. Горкага, а таксама займела тэлеверсіі на экранах Беларусі і Расіі. Шырока ў тэатрах Беларусі ставяцца дзіцячыя п'есы іншых аўтараў: у Брэсцкім абласным тэатры ўвасоблены «Янка і Ружа» У. Ягоўдзіка, «Сінязорка» З. Дудзюк, Гомельскі абласны тэатр паставіў казку У. Арлова «Мой тата — воўк», эксперыментальны драматычны тэатр «Верасень», у Мазыры, паказаў дзецям «Прыгоды Люстрынкі...» I. Сідарука, а таксама імя гэтага аўтара часта з'яўляецца на афішах Брэсцкага лялечнага тэатра (п'есы «Меч Анёла», «Збавіцель» і інш.). Для сённяшніх творцаў маладзейшага веку, як бачым, адкрываецца ўсё больш сцежак на тэатральныя падмосткі. Увогуле кажучы, драматург у думках заўсёды прыстасоў- вае дзеі сваёй п'есы да сцэны. Сцэна — гэта жыццё тэатра.

Аднак сёння пытанне заключаецца не толькі ў тым, каб папаўняць уласна нацыянальны рэпертуар тэатра, але і ствараць яго на важкай мастацкай ці, інакш кажучы, прафесійнай аснове. I ўсё ж таленты трэба гадаваць, даваць ім дарогу, клапаціцца пра іх рост. Відаць, таму новы часопіс «Тэатральная творчасць» (з 1992 па снежань 1995 г. выходзіў пад назвай «Тэатральная Беларусь») так прыхільна аддае свае сгаронкі маладым драматургам. Усцешвае, шго і ў зборніках драматургіі з'яўляюцца творы маладых, шго раней было надзіва рэдкай з'явай, нават проста выключэннем. Напрыклад, у серыі «Тэатр юнага гледача» выдавецтва «Юнацтва» выдала не адзін рэпертуарны зборнік, але толькі ў апошнім па часе — «Драўляны Рыцар» (1992) — прыкметна прадстаўлены маладыя: С. Кавалёў, З. Дудзюк, I. Сідарук. У зборніку «Сучасная беларуская п'еса» (1992) сустракаем імёны М. Арахоўскага, I. Казловай. «Сучасная беларуская п'еса» (1997) знаёміць з творамі А. Асташонка, М. Арахоўскага, П. Васючэнкі, С. Кавалёва, А. Федарэнкі і інш. Рэпертуарныя зборнікі «Казкі для сцэны» (1992), «Жывая вада» (1994), якія выдаў Рэспубліканскі цэнтр эстэтычнага выхавання дзяцей, знаёмяць нас з п'есамі і інсцэніроўкамі для дзіця- чага тэатра, якія напісалі драматургі М. Арахоўскі, З. Дудзюк, I. Сідарук, С. Кавалёў, А. Якімовіч і інш. П'есы «Янук, рыцар Мятлушкі» Л. Рублеўскай, «Чарадзейныя суніцы» А. Якімовіча, «Рэпетыцыя» А. Федарэнкі і іншыя творы для тэатра склалі зборнік «Сінязорка» (1995). У 1994-1997 гг. пабачылі свет чатыры выпускі зборніка «Беларуская драматургія». Выхад такіх шгогадовых выданняў сапраўды прыспеў. У гэтым слушна пераконвае галоўны рэдактар «Тэатральнай твор- часці» А. Сабалеўскі, прызнаючыся, шго ў згаданым часопісе з п'есамі «стала завозна, утварылася больш чым гадавая чарга», а «драматур- гія,— на яго думку,— надзённы хлеб тэатра», таму «творы, асабліва сучасныя, не павінны доўга залежвацца, ім трэба як найхутчэй да- ваць дарогу ў свет». Ведаю, шго рыхтуюцца да друку цэлыя зборнікі маладой драманургіі, прыняты да пастаноўкі многія цікавыя п'есы. Але гэта ўжо — заўтрашні дзень. А ён, безумоўна, прынясе новыя імёны, новыя адкрыцці. Не губляю надзеі, што дойдуць да гледача і чытача са сваімі ранейшымі і новымі творамі I. Масляніцына, У.

Сіўчыкаў, А. Якімовіч, Ю. Кулік, У. Граўцоў, М. Шайбак, М. Клімковіч, У. Сцяпан і іншыя маладыя драматурга.

Час сёння, як вядома, нетэатральны, бо сацыяльнаэканамічны крызіс выштурхнуў грамадства з нармальнай каляіны жыцця, звужаецца духоўная, культурная прастора існавання чалавека. Баль правіць маскультура, падаюць густы. Які Бог, які Храм выратуе нас? Бясспрэчна адно — нацыянальнае мастацтва і культура дапамогуць нам застацца людзьмі, нацыяй, народам. Таму мяне так радуе, што ў беларускай драматургіі і тэатры займаецца малады ранак