
- •7© А. І. Бельскі, 1997 удк 882.6(07(072.3)4) ббк 84(4Бея)я721 б 44
- •Ці лёгка быць маладым паэтам?
- •«Цвітуць аблокі»... «паралонавыя аблокі»
- •Пра традыцыі і наватарства
- •«У вершы можна свет змясціць...»
- •Маладая паэзія 80-90-х гг.: тэмы, вобразы, матывы, настроі
- •I разам з ёй да нозняе гадзіны Мы слухалі трывожна крыгалом, Не ведаў я, што грэў тады Радзіму I не падманным, а жывым агнём.
- •I ўсе пачулі, хто пачуць хацеў: — Любіце свет, не забывайце Бога... Анёл ма-над зямлёю праляцеў I асвяціў у Храм людзям дарогу.
- •«...У вершах — жыццё»
- •Творчья воблікі, штрыхі да партрэтаў
- •I ў немачы забыцца...
- •I цягне да камля,
- •I пад акном насвіствае пагодак...
- •I хто падзеліць нам пароўну хлеба?
- •I калі знойдуць Там душу — Тады пішу я недарэмна.
- •I так бервяно к бервяну За сценай узводзіў сцяну, I кожны глядзеў, як будую, Нібыта на казку жывую.
- •I па дарозе вечнасці да Бога
- •Плакала музыка, Не — спявала.
- •I падаў град, халодны і сыпучы, I з ветрам цёк па беразе пясск.
- •I куды ён імкнецца?
- •«Гартаваць гібкі верш...»
- •«Крылаў... Шырокі ўзмах»
- •Ідэалы і каштоўнасці
- •Шляхі маладой прозы: цяжкасці, пошукі, набыткі
- •Літаратурныя партрэты
- •«Паміж папярэднім і наступным»
- •Пуцявінамі абнаўлення Драматургія Маладосць шукае
- •I Першы Рым, і Трэці — ўсё крычыць: «Не рымляне — і шэлега не варты!»
- •Імёнаў непаўторнае аблічча
- •Сцежкі вядуць на бальшак
- •.У прадчуванні новых сустрэч
- •Пытанні і заданні
- •.Літаратура
- •Кароткія біяграфічныя звесткі1
- •1 Звесткі пададзены на 1 чэрвеня 1997 г.
I ў немачы забыцца...
«Дзяўчынка... Суцяшэнне... Матылёк...»
Асабліва прыкметная ў кнізе вясковая тэматыка, вобразы старых і ўдоў. Л. Галубовіч, як сын вёскі, працягвае даводзіць, што сялянскі мацярык тоіць невычэрпны змест вечнага, прыгожага, агульналюд- скага, і ўсе мы ў неаплатным даўгу перад вёскай, яе цяжкім лёсам і будучыняй. Увогуле, беларуская літаратура надзвычай шаноўна ста- віцца да вяскоўцаў сталага веку, бо «іх кожная далонь Па працы ўсё свярбіць» (П. Панчанка). Глыбокая любоў, павага да вяскоўцаў, захап- ленне іх мудрасцю і самаахвярным жыццём чуваць у вершах «Люблю старых людзей...», «Жыве Алімпа адзінока...», «Дзед», «Дзеду чысцім калодзеж...». Паэт заклікае помніць пра свае карані ў зямлі, бо забыццё і адрачэнне ад іх прынясе здрабненне нашай чалавечай існасці, страту духоўнай асновы жыцця. Паэт добра ведае і адчувае, што родная зямля — спагадлівая маці, якая заўсёды прытуліць і сагрэе свайго сына:
Пабегаў па зямлі.
Палётаў над зямлёю.
Ніхто не прытуліў
Спагаднай даланёю.
I цягне да камля,
Да глебы, што радзіла.
...I родная зямля
Мяне не асудзіла.
«Я дзіўны чалавек...»
Тэма вясковага жыцця ў літаратуры 70-80-х гг.— адна з самых распаўсюджаных (згадайма творы А. Жука, I. Пташнікава, В. Зуёнка,
Я. Янішчыц...). Л. Галубовіч часам не пазбегнуў стэрэатыпнага выяў- лення гэтай тэмы. Тым не менш у лепшых вершах ён здолеў выказаць сваё, глыбока асабістае бачанне зведанага і перажытага беларускай вёскай і яе людзьмі.
Душа паэта шырока лучыцца са светам. Яна ўстрывожана многімі праблемамі нашага быцця. I гэга зразумела, бо паэт, кажучы словамі Р. Барадуліна, «неспакою слых». Наша нацыянальнае бязмоўе, бездухоўнасць успрымаецца Л. Галубовічам як бяда, прыкрая загана сучаснасці. Ягоны герой у такой крытычнай сітуацыі не губляе веры ў лепшы дзень свайго народа: «О, мова! Усе, як магеланы, К табе мы вернемся наўпрост...» (верш «Мова»). Важкую сэнсавыяўленчую і рыт- міка-інтанацыйную ролю адыгрывае страфа ў вершы пра Чарнобыль, які напісаны верлібрам. Аўтар невыпадкова адмаўляецца ад рыф- моўкі. Параўнанні, паўзы, кантрастнасць слоў — усё падкрэсленаярка высвечвае драматызм падзеі: Чарнобыль злавесна ступае за намі, ён побач,
Як светлая дзяўчыпа, у якой
У клініцы прызналі лейкемію.
А ёй — семнаццаць. У двары — вясна.
I пад акном насвіствае пагодак...
«Свой белы верш пра чорную бяду...»
У «Споведзі бяссоннай душы» пашырыліся межы паэтычнага выказвання. Тут мы сустракаем вершыоды і лірычна-роздумныя элегіі («Вольная ода паэзіі», «Дарожная элегія» і інш.).
Хвалюючай вышыні духоўнага суразмоўніцтва дасягае паэт і ў кнізе «Заложнік цемры» (1994). Спасцігаць сэнс духоўнай існасці, вечнага на зямлі, ісці з даверам, адкрытай душой, што жыве пакутна цяжка і неспакойна ў нашым змрочным, неспагадным свеце,— вось сутнасная характарыстыка сённяшняга паэтычнага выяўлення Л. Га- лубовіча. У ягонай паэзіі стала шмат элегізму, тужлівай роздумнасці. «А зберагчы хачу жывую, Пакуль са мной яна, душу»,— так выказвае паэт сваё запаветнае жаданне ў вершы «Фантасмагорыя». Ягоны ге- рой, апынуўшыся самнасам у начы, змроку, цемры, «у нетры апус- каецца глыбей Прыроды чалавечай з вечным часам» (верш «...Нахо- дзіць ноч, і ўсё жыве ў сабе...»). Ноч для паэта — пара споведзі, сама- пазнання, вычування і ўсведамлення сваёй лучнасці з Богам, светам, жыццём, мастацтвам... (творы «Вечарэе...», «Заложнік цемры», «Я мог бы плакаць вечарамі...»). «...Калі абступае цемра, То бачыш сябе самога...», «Толькі ноччу можна любіць Усё, што днём зненавідзеў»,— тлумачыць паэт сваё знаходжанне «сярод ... ночы». Аднак цемра і палохае, крыжуе душу: «Не спі, душа. А плоці дай спачыць... Такая ноч! Бы свечкі, тухнуць зоркі, Што ў цемры гэтай небяспечна жыць...» («Час»). Лірычны герой Л. Галубовіча імкнецца ўцячы ад шгодзённай мітульгі, дробязнасці жыцця, а часам, як здаецца, хоча свядома ізалявацца ў сваім мікрасвеце. 1 ўсё ж ён не можа патушыць у сабе трывогу за наша агульнае быццё, як, да прыкладу, у «Элегіі зыходу. ХХ век»:
О, Маці Божая, хто пашкадуе нас