Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20083-1.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.99 Mб
Скачать

«...У вершах — жыццё»

Творчья воблікі, штрыхі да партрэтаў

У беларускай паэзіі пры канцы 80-х гг. склалася і знаходзілася на шляху станаўлення нямала цікавых творчых індывідуальнасцяў. 90-я яшчэ больш ярка высвецілі, узбуйнілі постаці тых, чыя творчасць набірала мацунку на хвалі Адраджэння ў другой палове 80-х гг. Сённяшні дзень адкрывае ў маладым паэтычным шматгалоссі новыя адметныя імёны.

Сучасны літаратурны працэс змяшчае разнастайнасць індывіду- альна-стылёвых кірункаў, інтанацый, фарбаў. Свой позірк, адметная выяўленчая яркасць — вось тое, без чаго слова творцы не здолее да- сягнуць духоўнай важкасці, рэльефнасці. «Без свайго «я» ў літаратуры няма чаго рабіць,— справядліва адзначае ў кнізе «Сучасная беларус- кая паэзія» (1983) У. Гніламёдаў.— Тым больш у паэзіі, дзе арганічная зрошчанасць асобы і таленту вызначае і творчы патэнцыял паэта, і важнасць яго сацыяльна-мастацкіх адкрыццяў, і іх індывідуальную непаўторнасць>. Разуменне творчай манеры, бачанне дыяпазону «самавыяўлення суб'екта» (Гегель) фармуе ўяўленне пра ўсю сучасную беларускую паэзію. Паэзія тых, чый талент выявіўся і разгарнуўся ў 80-я і 90-я гг., тут не выключэнне. Пазнаёмімся ж шырэй і бліжэй з паэтамі маладзейшага літаратурнага пакалення і вынікамі іх працы — кнігамі і творамі.

Ты — сум, паэзія. Ты — суд I мрояў нашых, і здзяйсненняў. Хай душы шчырыя нясуць Высокі лад тваіх памкненняў.

Голас Леаніда Галубовіча адразу загучаў у літаратуры таленавіта, па-мастацку важка. Яго першая кніга «Таемнасць агню» стала падзеяй літаратурнага 1984 г. і ўвогуле адметнай з'явай у беларускай паэзіі. Крытыкі і старэйшыя пісьменнікі шчыра віталі з'яўленне паэта, адз- начаючы яго глыбокую паэтычную культуру, высокі эмацыянальна- пачуццёвы напал радка.

Л. Галубовіч па складу таленту лірычны паэт. А гэта значыць, што ў ягонай паэзіі знаходзіць моцнае выяўленне і раскрыццё свет унутранага «я». Лірыка Л. Галубовіча заключав ў сабе вельмі чуйнае, пранікліва-абвостранае ўспрыманне прыроды, жыцця, рэчаіснасці, таму «рух душы, настрой,— па словах А. Сямёнавай,— абумоўліваюць агульную танальнасць яго паэзіі».

У «Таемнасці агню» з непасрэднай шчырасцю разгарнуўся свет ча- лавечых пачуццяў і перажыванняў. Па-галубовічаўску асабіста, ярка прагучаў у кніжцы верш «Паэзія», у якім паэт дзеліцца з намі сваім душэўным вопытам, думкамі-перакананнямі:

Ты — боль, паэзія. Ты — быль. Твае суровый законы Не для забаў, не для гульбы — А пошук ісціны да скону.

Адносіны да паэзіі ў Л. Галубовіча вызначаюцца маральнай вы- веранасцю погляду, удумлівай асэнсаванасцю свайго «я». Верш «Паэ- зія» ўспрымаецца як праграмны, радок у ім гучыць узрушана і афа- рыстычна: «Ты — боль, паэзія. Ты — бой. Ты — праўды непрыступнай вежа».

Лірычны герой Л. Галубовіча, так бы мовіць, філосаф ад жыцця, ад зямлі. У сваім светапазнанні і светаасэнсаванні ён давярае ўлас- наму вопыту, абапіраецца на мудрасць народа, яго філасофію, ма- ральна-духоўныя традыцыі. Мысленне зямнымі катэгорыямі дапама- гае паэту ўздымацца да хвалюючай гаворкі пра самае важнае і каштоўнае. Сялянскі ўклад жыцця ў яго повязі чалавека з роднай зямлёй бачыцца зарукай духоўнай і маральнай трываласці свету: «I боль за пабігае жыта Падкажа, што ты — чалавек» (верш «Наваль- ніца»); «Пакуль не скажа дзед які З развагай аналітыка: «Хлеб трэба сеяць, мужыкі, Без хлеба—дрэнь палітыка» (верш «Палітыка»). Паэт, паядноўваючы сучаснае і вечнае, раскрывае радасць, цяжар і боль зямнога быцця, застаецца верным народным і агульналюдскім каш- тоўнасцям. Вернасць гэтая — ад моцнага пачуцця роднай зямлі, улю- бёнасці ў яе людзей, вобразы вясковага свету. Дакладнае вызначэнне творчай манеры Л. Галубовіча дае В. Палтаран, адзначаючы, што паэтаў «малюнак жыцця, жыццёвае назіранне імкнецца стаць думкаю пра жыццё, і калі гэта адбываецца, стаецца, то думка гэтая надзіва здаровая, глыбокая, з камячкамі мацерыковай глебы на корні».

«Сярод прыроды і людзей Сябе шукаю»,— прызнаецца паэт. Ён жывапісуе навакольны свет пасвойму свежа, здзіўляюча, пры гэтым узнаўляе «пейзаж» душы: выказвае ўнутраныя перажыванні, роздумы- развагі. Прырода кліча паэта да споведзі. Інтымнымі пачуццямі прасвечаны вершы «Сатканы восеньскі матыў...» і «Прадвесне». У першым з іх чуецца душэўная гарката: «Расстайны снег, нібы мана, Якую ты дарэмна слухаў». А вось прачулы, лірычна-радасны пульс другога верша: «I гулка б'юцца ледзяшы, Як шкла, іх сколкаў на парозе, I ўсё святлее на душы, Як і ў самой наўкол прыродзе». «Праводзіны восені» — васьмірадовік, але нават у такім невялікім творы паэт здолеў выявіць сваё «я» ва ўзаемадачыненні з хуткаплын- ным часам. Інтанацыя гэтага верша набывае роздумна-медытатыў- ную афарбоўку: «Ну, што ж, пара удачы і пралікі ў здабытае адно падсумаваць. I аб гадах, што нібы птушкі зніклі, Задумацца, але не сумаваць». Эмацыянальна-філасофскімі адчуваннямі нярэдка прасякнуты і іншыя прыродаапісанні:

Няўжо сплыве адбеленая даль, I шэрань зноў дарогі мне пяройдзе, Размые каламутная вада Настылае і чыстае ў прыродзе?

...Цяпло і холад, цемра і святло Прадоўжаць круг заведама вячысты. О, хоць бы тое квеценню ўзышло, Што выстыла і выстаяла чыстым.

«Няўжо сплыве адбеленая даль...»

У паэтычным свеце Л. Галубовіча надзіва проста, хораша і ў той жа час складана, прынамсі так, як і ў прыродзе, дзе кожная з'ява, вобраз тояць у сабе нейкую таямніцу, дзівосную мудрасць.

Герой паэта ў «Таемнасці агню» турбуецца пра родную зямлю, са- маадчуванне на ёй чалавека. Трывогу ў яго выклікае занядбанне чалавечай душы, спрадвечнага ў народнай свядомасці, бо гэта вядзе да непапраўных бедаў. Верш «Выпростваем лагічна...» перагукаецца з творам Н. Гілевіча канца 60-х гг. «Раўняюць хлопцы рэчку». У Л. Галубовіча свой маральнафіласофскі позірк на спрамленне рэк і дарог нацыянальнага свету. Асэнсавальны роздум нараджае перакананне, што разбурэнне традыцыйнага светаўладкавання вядзе не да прагрэсу, а да бяспамяцтва, духоўнай абмежаванасці: «А ўласныя парогі Далёка ад дарогі — За памяццю ракі...»

Кніга «Споведзь бяссоннай душы» (1989) — лагічны працяг «Таем- насці агню», але ў той жа час яна стала і новай вяхой творчасці паэта. «Агонь, якому сутнасць давяраем», які «ўзгарэўся ад болю нейчага і мук», збудзіў жаданне прыйсці да чытача са шчырай, трывожнай споведдзю. Паэт спадзяецца «на — душы з душою — спатканне».

«Споведзь бяссоннай душы» ўяўляе лірычны дзённік, у які ўклю- чаны творы, як гаворыць у вершаваным звароце «Да чытача» Л. Галу- бовіч, за «шэсць будзённых маіх год, З трыццаці шасці мной пра- жытых...». Радасць і боль, пакутнае тамленне і любоўныя згрызоты — усе гэтыя пачуцці раскрываюць перад намі складанае ўнутранае жыццё ягонага героя. Сіла паэтычнага выяўлення Л. Галубовіча ў глыбокай эмацыянальна-псіхалагічнай напоўненасці радка. Нас кранае інтымная прачуласць слова, мяккі спавядальны лірызм:

Не зачапіўшы за жывое,

Грыбніцу ціха абыду.

Хай узыходзіць маладое

З зямлі, ў якую сам сыду.

Прыйду з пустым кашом дахаты.

Жанчыны стануць папракаць.

Не знаючы, што я багаты

Усім, што вокам не відаць.

«Якая восень залаціцца...»

Далёкая, ты ў ліпеньскіх гадах!

Што ж студзеньскаю ноччу мне не спіцца?

Малінавы плыве па хаце пах...

Забыць...

Забыць...