Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20083-1.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.99 Mб
Скачать

I ўсе пачулі, хто пачуць хацеў: — Любіце свет, не забывайце Бога... Анёл ма-над зямлёю праляцеў I асвяціў у Храм людзям дарогу.

Гэта радкі В. Шніпа з верша «Падняўся слупам жоўта-шэры пыл...». Праз асэнсавальны роздум паэт даводзіць, што шлях да Бога вымагае ачышчэння, пакаяння і веры. Але разам з тым і змагання за ўсё людскае, сумленнае на зямлі бацькоў і прашчураў. «Адмаўляю сябе былога», «Я з душы выганяю мыш»,— так выяўляе свае духоўнае пачуванне паэт (верш «Адмаўляю сябе былога...»).

Сйавядальны голас душы «па сцежцы пакручастай» вядзе да Хра- ма і гераіню Валянціны Аксак у яе кніжках паэзіі «Цвінтар» (1992) і «Капліца» (1994).

Дай мне сілы, мой Бог, дай мне сілы! Хай загіну пазней, а спярша Хоць крыхотку цяпла, хоць драбніцу, Хоць іскрынку маленькую дай! — хвалююча-малітоўна прамаўляе яна (верш «О як холадна жыць, Божа мілы!,.»). Боская воля, наканаванасць бачацца паэтэсе ва ўсім, праз што праходзіць чалавек: нараджэнне, жыццё, каханне... З лірычнай прачуласцю яна думае-гаворыць пра жывую прысутнасць Бога ў сваім зямным і духоўным быцці. Тэма Бога, пошуку духоўнага Храма на поўную моц гучала ў паэзіі беларускай эміграцыі. Так што, можна сказаць, адраджаюцца традыцыі гэтай паэзіі.

На сярэдзіну 80-х гг. у маладой паэзіі прыпадае ўзрастанне цікавасці да мінулага роднага краю. «Маладыя сёння, можа, часцей, як раней, звяртаюцца да гісторыі. Гэта, між іншым, своеасаблівая адзнака менавіта сённяшняга дня. Паўсюдна прыкметна цікавасць да мінулага. Ва ўсіх праявах»,— адзначала ў той час крытык А. Сямё- нава. Асэнсаванне гісторыі Беларусі ў шматлікіх вершах А. Пісь- мянкова, С. Сокалава-Воюша, I. Багдановіч, Л. Рублеўскай і іншых паэтаў сведчыць пра абуджэнне гістарычнай памяці і нацыянальнай свядомасці маладзейшага пакалення беларусаў.

Па-свойму, адметна гістарычная тэма ўвасоблена ў кнізе Алеся Жамойціна «Азірнуўшыся — не скамянею» (1989). Ягоную ўвагу прыцягваюць драматычныя старонкі мінуўшчыны. У сваіх міні- паэмах «Сцвярджэнне ісціны», «Дрэва згоды», «Дудка між кайданаў», «Кастусь Каліноўскі» нраз нрызму беларускай гісторыі ён высвечвае зыходныя першаасновы нацыянальна-духоўнага быцця:

Калі ты ўспомніў маці словы,— Есць брацтва верная рука, Яна і меч прыняць гатова, I грань пакутнага цвіка...

«Кастусь Каліноўскі»>

Многіх паэтаў хвалюе лес выдатных людзей Беларусі — тых, хто стаяў ля вытокаў нашай дзяржаўнасці, культуры, асветніцтва, адра- джэння, хто сваёй мужнасцю, патрыятычнай ахвярнасдю, вялікім та- лентам, пакутніцкім жыццём упісаў сваё імя ў скрыжалі гісторыі. Мацярык мінулага ў паэтычным адлюстраванні робіцца шматнасе- леным: паэтаў прывабліваюць постаці князёў Усяслава, Вітаўта, зна- камітых жанчын Рагнеды і Ефрасінні Полацкай, асветнікаў Франціш- ка Скарыны і Сымона Буднага, ахвярных сыноў беларускага народа Кастуся Каліноўскага, Васіля Вашчылы...

Гісторыя ў канкрэтных асобах і падзеях цікавіць паэтэсу Л. Руб- леўскую. У яе зборніку «Замак месячнага сяйва» (1992) вымалёўваюц- ца вобразы беларускай гісгорыі Х-ХХ стст.: ад Ефрасінні Полацкай да Валянціна Таўлая. Л. Рублеўская валодае раскаваным, глыбокім уяў- леннем, здольным аднаўляць гістарычны час у яго хвалюючым духоў- ным змесце.

Прыкметна пашыраюцца ў маладой беларускай паэзіі другой па- ловы 80-90-х гг. урбаністычныя матывы. Жыццё горада ў яго свое- асаблівасці, шматстайных выявах імкнуцца раскрыць найперш паэ- ты, якія самі нарадзіліся і выраслі ў гарадскім асяроддзі. Для паэтаў вясковага паходжання горад вельмі часта бачыўся і працягвае здавацца нечым чужародным, кантрастным у адносінах да вясковага свету (вершы В. Шніпа, Л. Галубовіча і інш.). Хаця, трэба заўважыць, погляд гэтых гворцаў на многія урбаністычныя праблемы бывае досыць удумлівым і глыбокім, пра што, да прыкладу, сведчыць раздзел «Вецер камяніц» у паэтычнай кнізе В. Шніпа «Шляхам ветру» (1990). Беларускія гарады і проста гарадкі ўмяшчаюць свой непаўторны свет. Горад як першавыток гісторыі і духоўнай культуры паўстае ў паэзіі I. Багдановіч. Сваё ўспрыманне гарадской рэчаіснасці ў А. Глобуса, які паэтызуе яе, выяўляючы свой самотны настрой. Л. Рублеўская любіць маляваць гарадскія краявіды, але разам з гэтым востра бачыць выдаткі жыцця сучаснага горада.

Хочацца звярнуць увагу і на міфалагічныя вобразы, прыцягаль- насць якіх асабліва ўзмацнілася ў паэзіі сярэдзіны — другой паловы 80-х (творы А. Мінкіна, А. Сыса, М. Скоблы, А. Дэбіша і інш.). Міфалагізм светаўспрымання — не толькі імкненне адрадзіць унутра- ную повязь з адвечнымі поглядамі і вераваннямі продкаў, а і жаданне глыбей убачыць сваё нацыянальнае «я», сэнс сучаснасці, выявіць разуменне маральных пытанняў быцця і інш. У паэме А. Мінкіна «Апошняе казанне Белабога», што змешчана ў ягоным зборніку «Расколіна» (1991), створаны міфалагічны свет супрацьборства светлага (у вобразе Белабога, які вядзе маналог-казанне) і змрочнага (у вобразах Чарнабога і яго служак). Чарнабог — увасабленне злых чараў, сіл цемры і заняпаду:

Кожнае слова Чарнабога — абяцанне. Ды якою б прышлаю святлынню ні спакушаў цябе ён, памятай: усялякае слова ягонае — хлусня, і найбрыдшая хлусня найперш падобная да праўды!

Ды якою б прышлаю святлынню ні спакушаў цябе Чарнабог, памятай: зямля наская...

Наогул, маладая беларуская паэзія і ў 80-я, і ў 90-я гг. тэматычна шматгранная, шматмерная па сваёй мастацкай вобразнасці. Можна надоўга запыніцца на фальклорных матывах і вобразах (Л. Заба- лоцкая, А. Жамойцін, В. Аколава, Л. Тарасюк і інш.), тэме вёскі і звязаных з ёй настальгічных матывах (А. Пісьмянкоў, Л. Галубовіч, У. Марук, В. Шніп і інш.), тэме вайны, прычым не толькі Вялікай Айчыннай, а і нядаўняй — вайны ў Афганістане, якая знайшла водгук у вершах В. Шніпа «Брат», М. Скоблы «Балада аб запозненым лісце» і інш. Паэзія не можа не жыць тым, што хвалюе, трывожыць чалавека і грамадства. «Абараніць, выратаваць экалогію, кулыуру, мову, мір на Зямлі — вось самае малое, чаго будзе патрабаваць ад вас час»,— так акрэсліў духоўнатворчыя задачы перад маладымі пісьменнікамі 80-х А. Адамовіч. Актуальней ягоная думка застаецца і на зыходзе XX ст. Повязь з усім існым і вечным на зямлі заўсёды была характэрнай рысай беларускай паэзіі.