Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20083-1.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.99 Mб
Скачать

I разам з ёй да нозняе гадзіны Мы слухалі трывожна крыгалом, Не ведаў я, што грэў тады Радзіму I не падманным, а жывым агнём.

«Радзіма пачынаецца з жанчыны..»

«Ні дня не пражыць без Радзімы, Бо дзень без Радзімы — пакута...» — прызнаецца паэт I. Пракаповіч у сваёй першай кніжцы «Рэха малітваў» (1993). «Я» і Бацькаўшчына-Беларусь — вось духоўнае поле роздуму паэта ў вершах «Айчыны не выбіраюць...», «У блакітных вачах Беларусі...», «З нас кожны калісьці будзе шчаслівы...» і інш. Най- вялікшае шчасце для паэта — адчуваць крэўную еднасць з роднай зямлёй: «Я адгэтуль выйшаў родам. Тут жыву. I тут мой край» («Беларусь, мой колер сіні...»). Быць сынам Беларусі азначае для паэта любіць яе дзейснай любоўю. Ягоны лірычны герой з рыцарскай высакароднасцю, ахвярнасцю заўсёды гатовы бараніць духоўныя і гістарычныя святыні роднага краю. «Айчынай жывуць»,— даводзіць паэт, таму лічыць здраду ёй вялікім маральным злачынствам. «Мой храм — Беларусь»,— такі высокі ідэал патрыятычнай лірыкі I. Пракаповіча.

З другой паловы 80-х гг. у маладой беларускай паэзіі, як і ўвогуле ў сучаснай паэзіі, магутна загучала тэма Адраджэння, якая ўсве- дамляецца паэтамі як тэма духоўна-патрыятычная, грамадзянская. Заняпад і абарона роднай мовы, занядбанне гістарычнай памяці, абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянскай актыўнасці — вось далека не поўны абсяг адраджэнскай тэматыкі ў паэзіі А. Сыса, В. Шніпа, С. Сокалава-Воюша, В. Куртаніч, братоў А. і В. Дэбішаў і інш. Духоўныя і гістарычныя страты, выраканне і адступніцтва ад святога на роднай зямлі не дае спакою М. Скоблу: Праўды святой супольніцы — кнігі Скарыны, Буднага, Крыж Еўфрасінні Полацкай... «Страчана...» «Знішчана...» «Згублена...»

А па-над штучным прадзівам магнітафоннай стужкі мова далёкіх прадзедаў просіцца ў нашы душы!

«У апошнім музеі Беларусі...»

У вяртанні да сваёй нацыянальнай існасці, шанаванні роднага — зарука самасцвярджэння беларусаў як народа. Іначай у музейныя экспанаты сапраўды ператворыцца і наша мова, і спадчына, і культура.

А. Мінкін вывярае свой паэтычны голас па адраджэнскім пафасе паэзіі ЯКупалы і М. Багдановіча: «Прыйдзі, вясна! Вярні нам песню I голас згублены вярні!» («Водгулле сурмы»), I. Пракаповіч таксама арыентуецца на нацыянальна-патрыятычную традыцыю паэзіі канца XIX — пачатку XX ст.: «Кожны ў свет увайшоў, каб змагацца За святыні Радзімы і маці, Роднай мовы сваёй не цурацца I свой велічны род не паганіць...» («У блакітных вачах Беларусі...»). Адраджэнскую паэзію В. Куртаніч вылучае высокі эмацыянальна-публіцыстычны напал пачуцця. «Не быць жа мове нашай паланёнай...», «Ты не зводны, мой народзе, сілай!» — уздымна, з аптымізмам прамаўляе яна ў сваёй першай кнізе «Птушыным шляхам» (1990). Тэма адраджэння народа і асобы, як бачым, пашырае грамадзянскія і маральна- палітычныя далягляды паэзіі.

Апошнім часам у паэзію паўнаўладна ўваходзяць вобразы Бога, Божага Храма, рэлігійныя матывы. I гэта не даніна модзе, а духоўны знак і сімвал нашага часу. З разбурэннем штучных ідэалаў, адыходам ваяўнічай атэістычнай дагматыкі, усяго тлумнага і наноснага пачалося шуканне сапраўднага маральна-духоўнага апірышча. Бог і Боскае ў чалавечай душы — вось тое вечнае, высокагуманістычнае, што здольна перайначыць грамадскае быццё: