Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20083-1.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.99 Mб
Скачать

«Цвітуць аблокі»... «паралонавыя аблокі»

Пра традыцыі і наватарства

Катэгорыі «традыцыя» і «наватарства» заўсёды знаходзяцца ў дыялектычнай узаемаабумоўленасці і эстэтычных узаемастасунках: кожны таленавіты паэт у пэўнай ступені наследуе вопыт нацыя- нальнага і сусветнага мастацтва, выпрацаваныя папярэднікамі мас- тацка-эстэтычныя прынцьшы і ідэі, але разам з тым імкнецца пашырыць, абнавіць стылёвыя і выяўленчыя сродкі, прыёмы і формы выказвання. Кажучы пра пераемнасць літаратурнай традыцыі, Ю. Тынянаў падкрэсліваў, што яна не можа ўяўляць з сябе «нейкую прамую лінію, якая злучае малодшага прадстаўніка вядомай літара- турнай галіны са старэйшым» — «ёсць хутчэй адпраўленне, адштур- хоўванне ад вядомай кропкі — барацьба». Сапраўды, нельга разумець традыцыю як канон, бо яна — штуршок да развіцця, узбагачэння літаратуры.

Перш-наперш маладая беларуская паэзія 80-х і 90-х гг. генетычна карэніцца і вырастае на глебе нацыянальных паэтычных традыцый, бо «паэзія між іншых жанраў літаратуры — самая нацыянальная справа па духу і матэрыі» (I. Чарота). Дух творчасці папярэднікаў жыватворна ўплывае на станаўленне і развіццё творчых індывідуаль- насцяў. Увогуле, паэты, якія абапіраюцца на грунт духоўна-эстэтыч- ных каштоўнасцяў нацыянальнага мастацтва і свайго народа, здоль- ныя стварыць свой непаўторны мастацкі свет. У паэтызацыі роднай зямлі, пейзажных вобразаў, выпяванні трывогі і болю, спавяданні дабрыні, чалавечнасці сучасная паэзія маладзейшага пакалення застаецца гэткай нацыянальна-патрыятычнай і гуманістычнай, як і ўся класічная паэзія ХК-ХХ стст.

Традыцыі скіроўваюць на пошук. З сярэдзіны 80-х гг. абнаўленчы працэс у беларускай паэзіі ідзе надзвычай актыўна. Галіна Булыка, Ірына Багдановіч, Адам Глобус, Людміла Рублеўская і некаторыя ін- шыя паэты працягваюць плённа распрацоўваць тэму горада, адкры- вальнікам якой стаў М. Багдановіч. Іхнія «гарадскія» вершы нярэдка называюць урбаністычнай паэзіяй. М. Багдановіч падаў не аднаму літаратурнаму пакаленню прыклад і ў асэнсаванні роднай гісторыі, міфалогіі, ён прадэманстраваў высокую культуру мастадкага мыслен- ня, прышчапіў беларускай паэзіі новыя формы і віды верша. Тра- дыцыя М. Багдановіча як традыцыя эстэтычнага пошуку несумненна акрэсліваецца ў творчасці многіх маладых паэтаў па часе з'яўлення ў літаратуры. Не маглі яны не звяртацца і да вопыту Я. Купалы, Я. Коласа, У. Дубоўкі, А. Куляшова, М. Танка, У. Караткевіча... Скажам, нетрадыцыйныя формы верша ў паэзіі М. Танка і А. Разанава, а яшчэ раней — у лірыцы М. Багдановіча — папярэднічалі творчым шукан- ням сучаснай паэтычнай моладзі.

Не можа не радаваць паварот да абнаўлення жанрава-стылёвых формаў. Маладыя творцы арыентуюцца на ўзоры сусветнага мастац- тва і культуры. Аднак праглядваецца і іншае: для некаторых з іх знешні антураж твора, нязвыклае формавыяўленне ператвараецца ў самамэту. Важна, як думаецца, каб паэт валодаў пачуццём меры, эстэтычнай дастатковасці. У цэлым жа навізна формаў і прыёмаў вы- казвання бачыцца з'явай сімпатычнай. Актыўна абнаўляюць архітэк- тоніку верша Г. Булыка, Э. Акулін, А. Глобус, В. Куртаніч, М. Скобла, I. Сідарук... У маладой паэзіі 80-х і 90-х гг. назіраем цэлы каскад відаў і формаў верша: рандо, рытурнель, глоса, квінціла, актава, тэрцына, хоку, танка, таўтаграма, туюг... Арыгінальную будову і важкі эстэ- тычны пачатак мае акрапаэма Э. Акуліна «Шлях да Радзімы». Кнігі гэтага паэта «Пяшчота ліўня» (1990) і «Крыло анёла» (1995) прыкметна вылучаюцца разнастайнасцю формаў паэтычнага самавыяўлення.

Паэзія другой паловы 80-х — 90-х гг. у многім наватарская. Адчу- вальна ўзбагаціўся яе тэматычны і вобразны змест, памножыліся выяўленчыя сродкі. Зараз маладыя імкнуцца ўразіць авангардысцкімі эксперыментамі, яны прапануюць такія накірункі творчасці, як транслагізм, містыфікацыя, шызарэалізм, прымітывізм... За кожным з гэтых паняццяў і «ізмаў» ужо стаяць канкрэтныя творы і практы- каванні, якія выклікаюць неадназначную рэакцыю. Што стаіць за нашым беларускім постмадэрнам: уражлівае мастацтва слова або эпатаж, гвалт над формай ці яшчэ нешта іншае? Зрэшты, навязваць свой погляд я не збіраюся. Хацелася б, каб чытач сам пазнаёміўся з нязвычнымі рэчамі Зміцера Вішнёва, Сержука Мінскевіча, Іллі Сіна, Алеся Туровіча і іншых бумбамлітаўцаў (Бум-Бам-Літ — так называюць яны сваю творчую групоўку) і ў яго склалася ўласнае меркаванне. Маніфесты і постмадэрнісцкія практыкаванні маладых літаратараў апублікавалі газеты «Культура» (1995. 6-12 верасня. С. 5- 7; 6-12 снежня. С. 8-9) і «ЛіМ» (1995. 1 верасня. С. 13).

Трэба сказаць і пра тое, што той-сёй з маладых творцаў і кры- тыкаў прызвычаіўся ставіць між кнігамі і творамі тычкі, размяжоў- ваючы іх на наватарскія і традыцыйныя, мадэрновыя і трывіяльныя (апошняе нярэдка гучыць пагардліва і абразліва). Аднак памятайма, што яркасць, непаўторнасць індывідуальнага самавыяўлення дасяга- ецца па-рознаму, а літаратура — сфера шматгранная. Ды і на адным мадэрнізме, відаць, далека не заедзеш. Сапраўдная паэзія заўсёды радуе: ці гэта будзе лірычна-пранікнёная элегія Алы Канапелькі, ці філасофская медытацыя Ігара Бабкова, ці навуковая, «хімічная» думка Галіны Булыкі... «Адрозніваем жа мы паэтаў якраз па рысах навізны, якія непазбежна ўласцівы іх творчасці, якія і забяспечваюць іх мастацкую індывідуальнасць>,— адзначае Т. Глушкова. У чым жа навізна паэта? У думцы, у вобразах, у эстэтыцы слоўна-выяўленчых фарбаў.