
- •7© А. І. Бельскі, 1997 удк 882.6(07(072.3)4) ббк 84(4Бея)я721 б 44
- •Ці лёгка быць маладым паэтам?
- •«Цвітуць аблокі»... «паралонавыя аблокі»
- •Пра традыцыі і наватарства
- •«У вершы можна свет змясціць...»
- •Маладая паэзія 80-90-х гг.: тэмы, вобразы, матывы, настроі
- •I разам з ёй да нозняе гадзіны Мы слухалі трывожна крыгалом, Не ведаў я, што грэў тады Радзіму I не падманным, а жывым агнём.
- •I ўсе пачулі, хто пачуць хацеў: — Любіце свет, не забывайце Бога... Анёл ма-над зямлёю праляцеў I асвяціў у Храм людзям дарогу.
- •«...У вершах — жыццё»
- •Творчья воблікі, штрыхі да партрэтаў
- •I ў немачы забыцца...
- •I цягне да камля,
- •I пад акном насвіствае пагодак...
- •I хто падзеліць нам пароўну хлеба?
- •I калі знойдуць Там душу — Тады пішу я недарэмна.
- •I так бервяно к бервяну За сценай узводзіў сцяну, I кожны глядзеў, як будую, Нібыта на казку жывую.
- •I па дарозе вечнасці да Бога
- •Плакала музыка, Не — спявала.
- •I падаў град, халодны і сыпучы, I з ветрам цёк па беразе пясск.
- •I куды ён імкнецца?
- •«Гартаваць гібкі верш...»
- •«Крылаў... Шырокі ўзмах»
- •Ідэалы і каштоўнасці
- •Шляхі маладой прозы: цяжкасці, пошукі, набыткі
- •Літаратурныя партрэты
- •«Паміж папярэднім і наступным»
- •Пуцявінамі абнаўлення Драматургія Маладосць шукае
- •I Першы Рым, і Трэці — ўсё крычыць: «Не рымляне — і шэлега не варты!»
- •Імёнаў непаўторнае аблічча
- •Сцежкі вядуць на бальшак
- •.У прадчуванні новых сустрэч
- •Пытанні і заданні
- •.Літаратура
- •Кароткія біяграфічныя звесткі1
- •1 Звесткі пададзены на 1 чэрвеня 1997 г.
.У прадчуванні новых сустрэч
Сучасны літаратурны ландшафт вельмі рэльефны, шматаблічны. Ён штогод узбагачаецца новымі творамі, тут назіраюцца актыўныя зрухі, заўважныя выступы, хоць не абыходзіцца, зразумела, без пэў- ных творчых спадаў і пралікаў. Цяжка вычарпальна намаляваць па- нараму, схему развіцця беларускай літаратуры ў яе сённяшнім багацці канкрэтных праяў і асаблівасцяў. Кожнае таленавітае імя ў літаратуры — гэта цэлы мастацкі свет, які заслугоўвае засяроджанай увагі, падрабязнай гаворкі. Памятайма, што «літаратура існуе ў а со б а х; усе яе тэндэнцыі і працэсы выступаюць менавіта ў асабовым праяўленні — у індывідуальным творчым лесе пісьменнікаў, у індывідуальным мастацкім свеце кожнага» (В. Ваздзвіжэнскі).
Сучасная беларуская літаратура, у тым ліку і літаратура творцаў маладзейшага пакалення, па-мастацку ярка, крытычна адлюстроўвае многія бакі нашага жыцця праз лёс. чалавека. Пры гэтым яна ка- рыстаецца разнастайным арсеналам стылёва-выяўленчых сродкаў і прыёмаў пісьма. Мастакі слова заглыбляюцца ў сэнс духоўнага і ма- ральнага быцця грамадства, разважаюць і думаюць пра самае важнае і галоўнае на зямлі.
Наша літаратура выйшла на шлях гістарычнапраўдзівага мыслен- ня, пазбавілася многіх ганебных догмаў, прыкрых стэрэатыпаў міну- лага, стала прапаведніцай нацыянальнай ідэі і патрыятызму, чалаве- калюбнай філасофіі, нязгаснай грывогі і болю ў век Чарнобыля і ін- шых бедаў ды няшчасцяў. Асаблівую ўвагу мы якраз і павінны скі- роўваць да «атрыбутыўных рыс беларускай літаратуры — яе адра- джэнскага пафасу, пазітыўнага вырашэння праблемы чалавека» (А. Рагуля).
Не варта, як думаецца, падзяляць пісьменнікаў на «новых» і «ста- рых», аддаваць перавагу традыцыяналістам ці авангардыстам, пост- мадэрністам. А такая тэндэнцыя, на жаль, яскрава праглядваецца ў сённяшнім літаратурным жыцці. Нацыянальная літаратура не можа не супрычыняцца да таго, што вядома сусветнаму пісьмоваму слову. Так, прынамсі, заўсёды дэкларавалася ў айчынным літаратуразнаў- стве, хоць на самай справе мастацкі вопыт нашага слоўнага мастац- тва быў усё ж істотна абмежаваны. Таму няхай працягваюцца твор- чыя эксперыменты, спробы і пошукі. Не так даўно на Беларусі ўзнікла Таварыства вольных літаратараў. «Вольналітаратарцы» адносяць сябе да беларускага авангардызму, літаратуры «новай генерацыі», яны арыентуюцца на замежныя узоры. У сярэдзіне 90-х зарадзіўся і незвычайны рух — Бум-Бам-Літ. Што гэта такое? Маладыя тлумачаць, што іхнія «выдумы і творы могуць быць усялякія» і «маюць зрабіць бум». Аддаючы належнае сённяшнім эксперыментам і пошукам літа- ратурнай моладзі, трэба заўважыць, што ў мастацкай культуры за- межжа сітуацыя іншая: «Буйства авангарду з яго задзірлівай эксперы- ментальнай этыкай і эстэтыкай,— па словах рускага крытыка С. Чупрыніна,— пацяснёна (хаця і не выцеснена) традыцыяналізмам; на павестку дня ў шэрагу краін паўсталі задачы зберажэння «астраўкоў» нацыянальна-культурнай аўтаноміі; маладзёжныя, класава-карпара- тыўныя субкультуры або сышлі на ўскрай шляху, або аказаліся інтэграванымі, увабранымі ў адзінае цела сучаснага мастацтва...» А пакуль... Пакуль наша маладая беларуская літаратура праходзіць этап вучнёўства. Будзем спадзявацца, што ў будучым яго зменіць грунтоў- ны эвалюцыйны шлях, сістэма глыбока вывераных эстэтычных каш- тоўнасцяў.
Задача маладых у канчатковым выніку адна — турбавацца пра мастацкую годнасць, глыбіню нацыянальнай літаратуры і супрацьста- яць націску сучаснай маскультуры. Галоўнае, каб моладзь пазбягала прымітыўных густаў, вульгарнага натуралізму, не захаплялася да самазабыўнасці штучным арыгінальнічаннем, памятала пра беларускі менталітэт, дбала пра эстэтыку слова, не забывала на «рэфлекторны традыцыяналізм» (С. Аверынцаў) — спаконвечныя традыцыі красы і духоўнасці нашага пісьмовага слова. Тады сустрэчы з маладой бела- рускай літаратурай заўсёды будуць вабіць і ўзбагачаць чытача.
Не за гарамі памежны 2000 год. Эпоха жорсткасці і зла, нянавісці і хлусні, век бяздушнай тэхнізацыі і экалагічных катастрофаў хут- каплынна сыходзіць, і сэрцы сённяшніх творцаў адкрытыя ў буду- чыню. Пра новы час, новую эпоху марыць у вершы «Рух» малады паэт Павел Канаш, голас якога ў нашай літаратуры яшчэ толькі бярэ мацунак:
Жорстка і горача — «Новага! Новага!» — век праскрыпеў, уздымаючы пыл. Пад скрыгатанне суперкамп'ютэраў, пад шаргатанне рухавых машын, перавышаючы і абганяючы, абагульняючы і ачышчаючы, век асляпляльны з хуткасцю атамнай прагрукатаў,— і знік.
Што чакае чалавека, грамадства, беларускі народ у наступным ты- сячагоддзі? Пра гэта нібы і разважае адзін з герояў Г. Багданавай у п'есе «Рамантычнае падарожжа»: «Можа, дасць Бог, крыві меней
пральецца, чым у бяздушным дваццатым». Калі быццё на нашай зямлі ста^е сапраўды гуманізаваным, духоўна паўнацэнным, нацыянальна годным, то, відаць, у гэтым і будзе спраўджанне хваляванняў, мараў і памкненняў беларускай літаратуры канца XX ст. Каб слова адгукнулася...
Ша^оўн^ія чытачы! Вось мы і пазнаёміліся з сучасным этапам літаратурнага развіцця, убачылі, як склаліся індывідуальныя творчыя лёсы маладых пісьменнікаў 80-90-х гг. Літаратурны працэс, як і сам час, хутка^л^інны: тое, што нараджалася яшчэ гадоў колькі назад, нават учора, ста^овіцца гісторыяй літаратуры. Тым не менш увага да творчасці нашых таленавітых сучаснікаў будзе ўзрастаць, выходзіць на новы круг вывучэння і даследавання.
Хочацца думаць, што вас зацікавіла такая мастацкая з'ява, як ма- ладая літаратура апошніх дзесяцігоддзяў. Калі вы настаўнік, то пера- каналіся, што гутаркі пра яе будуць карысныя не толькі на ўроках у класах з паглыбленым вывучэннем літаратуры, але і пры аглядах су- часнай літаратуры ў старэйшых класах, на факультатыўных занятках, у літаратурных гуртках, пры падрыхтоўцы да паступлення ў ВНУ... Калі чытач гэтай кнігі вучань, то, спадзяюся, у вас узнікне жаданне паразважаць пра духоўныя і мастацкія шуканні беларускіх пісьмен- нікаў маладзейшага пакалення. Не сумняваюся, што вам захочацца ўразіць сваімі ведамі на выпускных школьных экзаменах і на ўступ- ных экзаменах у педвучылішчы ці ВНУ. Словам, вы адчулі патрэбу ў тым, каб пашырыць свой літаратурнаэстэтычны кругагляд, рыхтуеце- ся расказаць пра творчыя індывідуальнасці маладых пісьменнікаў 80- 90-х гг., жадаеце праверыць ступень ведання агульнага стану сучас- най беларускай літаратуры. З гэтай мэтай вам прапануюцца пыта^ні і розныя заданні для самаправеркі, а таксама дадатковая крытычная літаратура для са^а^а^р^іхтоўкі.
© ОСК: Камунікат.огд, 2012 © Інтэрнэт-версія: Камунікат.огд, 2012 © Р^Р: Камунікат.огд, 2012