
- •7© А. І. Бельскі, 1997 удк 882.6(07(072.3)4) ббк 84(4Бея)я721 б 44
- •Ці лёгка быць маладым паэтам?
- •«Цвітуць аблокі»... «паралонавыя аблокі»
- •Пра традыцыі і наватарства
- •«У вершы можна свет змясціць...»
- •Маладая паэзія 80-90-х гг.: тэмы, вобразы, матывы, настроі
- •I разам з ёй да нозняе гадзіны Мы слухалі трывожна крыгалом, Не ведаў я, што грэў тады Радзіму I не падманным, а жывым агнём.
- •I ўсе пачулі, хто пачуць хацеў: — Любіце свет, не забывайце Бога... Анёл ма-над зямлёю праляцеў I асвяціў у Храм людзям дарогу.
- •«...У вершах — жыццё»
- •Творчья воблікі, штрыхі да партрэтаў
- •I ў немачы забыцца...
- •I цягне да камля,
- •I пад акном насвіствае пагодак...
- •I хто падзеліць нам пароўну хлеба?
- •I калі знойдуць Там душу — Тады пішу я недарэмна.
- •I так бервяно к бервяну За сценай узводзіў сцяну, I кожны глядзеў, як будую, Нібыта на казку жывую.
- •I па дарозе вечнасці да Бога
- •Плакала музыка, Не — спявала.
- •I падаў град, халодны і сыпучы, I з ветрам цёк па беразе пясск.
- •I куды ён імкнецца?
- •«Гартаваць гібкі верш...»
- •«Крылаў... Шырокі ўзмах»
- •Ідэалы і каштоўнасці
- •Шляхі маладой прозы: цяжкасці, пошукі, набыткі
- •Літаратурныя партрэты
- •«Паміж папярэднім і наступным»
- •Пуцявінамі абнаўлення Драматургія Маладосць шукае
- •I Першы Рым, і Трэці — ўсё крычыць: «Не рымляне — і шэлега не варты!»
- •Імёнаў непаўторнае аблічча
- •Сцежкі вядуць на бальшак
- •.У прадчуванні новых сустрэч
- •Пытанні і заданні
- •.Літаратура
- •Кароткія біяграфічныя звесткі1
- •1 Звесткі пададзены на 1 чэрвеня 1997 г.
Пуцявінамі абнаўлення Драматургія Маладосць шукае
Драматургічная ніва беларускай літаратуры ў 80-я гг. была не надта пладаносная на маладыя таленты. Увогуле, наша нацыянальная драматургія не можа пахваліцца на такую вялікую колькасць імёнаў, як сучасная паэзія ці проза. Тлумачыцца гэтая акалічнасць не толькі тым, што драматургічны дар — з'ява рэдкая, нават унікальная. Прычынаю збедненасці драматургіі на новыя таленты ў 80-я гг. у значнай ступені стала, як думаецца, тагачасная грамадская сітуацыя, якая вызначалася мэтаскіра^а^ай палітыкай дэнацыяналізацыі, а таксама няўхільна вяла да затухання канфліктнасці ў рэальным жыцці і ў літаратуры, да занядбання сагырычнай дзейснасці слова, эстэтычнага пошуку (савецкае мастацтва як бы стваралася па спецыфічных гатунках, у рэчышчы адзінага метаду сацрэалізму, згодна з якім у нас не магло быць мадэрнізму, бо яго плыні чужыя па духу, стылі і г. д.). Перад маладымі на шляху ў літаратуру стаяла жалезная заслона, прабіцца праз якую ўдавалася толькі адзінкам ці нямногім: у паэзіі — Леаніду Галубовічу, Алегу Мінкіну, Галіне Булыцы, у прозе — Хрысціне Лялько, Уладзіміру Арлову, Алесю Наварычу, у драматургіі — Аляксею Дудараву, пазней — Алесю Асташонку і некаторым іншым. Тады, у сярэдзіне 80-х, думалася: чаму такое нешматлікае па^аўненне ідзе ў літаратуру? Няўжо звяліся таленты на роднай зямлі? Здавалася, што ў літаратуру прыходзяць апошнія з магікан, апошнія паэты, празаікі, драматургі. З пачатку 80-х не адзін год сімвалам маладосці беларускай драматургіі было імя толькі А. Дударава. Ды і ў 70-я маладым сцвердзіць сябе было ня- проста. Напрыклад, драматург Уладзімір Іскрык, творчасць якога ў свой час высока ацаніў А. Макаёнак, змог надрукаваць свае п'есы «Нябесныя мігдалы», «Сабачаняты», «Чычыроў шлюб», «Калым» і інш. толькі ў сярэдзіне 90-х гг. Асобныя з іх напіса^ы на той час смела, востра, таму і не дзіўна, што гэтыя творы надоўга апынуліся па-за літаратурным ка^тэкста^. Сталым драматургам і крытыкам, якія ўс- ведамлялі ўвесь трагізм ста^овішча, прыходзілася толькі марыць пра маладыя парасткі на драматургічнай дзялянцы. Вядомы драматург Алесь Петрашкевіч, напрыклад, неаднойчы з трывогай даводзіў, што ў беларускай драматургіі «будучыня цьмяная і неакрэсленая», бо яна знаходзіцца ў ізаляцыі ад тэатра, не мае шырокага гледача і чытача, у яе не ўліваюцца свежыя, маладыя сілы. «Пра якія перспектывы раз- віцця нацыянальнай драматургіі можна гаварыць, калі яе фактычна няма дзе ставіць. Дзве тэатральныя Акадэміі і ТЮГ — хіба яны могуць аддаць свае пляцоўкі ўсім прафесіяналам-драматургам, не кажучы пра пачынаючых і маладых»,— яшчэ колькі год назад пісаў А. Петрашкевіч. Сапраўды, арыентацыя нашых тэатраў на рускамоўную драматургію, ухіленне ад супрацоўніцтва з маладымі ішлі не на карысць нацыянальнаму драмагургічнаму і сцэнічнаму мастацтву. Бо, здаецца, гэта аксіёма — без нацыянальнай драматургіі няма нацыя- нальнага тэатра, а без развіцця маладой драматургіі няма будучыні як у нацыянальнай драматургіі, так і ў тэатра. Каб тэатр стаў нацыянальным, неабходна, як даводзіў вялікі драматург Г. Ібсен, «пранікнуцца нацыянальнай самасвядомасцю, нацыянальнымі імкненнямі», а «спрыяць прагрэсу нацыянальнай культуры —значыць духам і ісцінай служыць вялікай еўрапейскай культуры».
Несумненна, з другой паловы 80-х і на пачатку 90-х гг. наша дра- магургія, як і наогул уся беларуская літаратура, пачала абмалодж- вацца, у шэрагі драматургаў улілася таленавітая моладзь, прычым асобныя з маладых дасягнулі прыкметнай вышыні майстэрства, наватарства, надаючы драматургічнаму жанру новыя абсягі, кірункі, далягляды. Сучасная маладая драматургія знаходзіцца на пуцявінах разняволеных пошукаў і адкрыццяў, яна ўзбагацілася не толькі востраканфліктнымі п'есамі, змястоўнымі па сваёй праблематыцы, тэматыцы, духоўна-вобразным гучанні, У творчасці маладога і наймаладзейшага пакалення драматургаў назіраецца асаблівая, нават павышаная ўвага да мастацкай формы, жанравых асаблівасцяў п'есы, яе кампазіцыйнай арганізацыі, моўна-стылёвых прыёмаў і сродкаў выказвання. Маладыя адкрытыя вопыту не толькі нацыя- нальнаму, але і набыткам еўрапейскага, сусветнага драматургічнага і тэатральнага мастацтва, пра што, да прыхладу, сведчыць п'еса Міколы Арахоўскага «Ку-ку», якую сучасная крытыка залічвае «да абсурдысцкай плыні ў драматургіі» (Т. Сабалеўская), вызначае яе як «псіхадраму, у якой дзейсным з'яўляецца толькі плынь свядомасці й падсвядомасці героя» (В. Ракіцкі). Перадусім трэба адзначыць, што сёння не без падстаў гаворыцца пра рэальнасць нараджэння на беларускай сцэне тэатра абсурду і абсурдысцкай плыні ў драматургіі. Зразумела, робяцца першыя крокі ў новым і ў многім невядомым стылёвым кірунку, ля вытокаў якога стаялі славутыя замежныя май- стры драмы абсурду С. Бекет, Э. Іянеска і інш. Урэшце, ці не таму такія рэчы, як «Ку-ку» М. Арахоўскага, вельмі няпростыя для пра- чытання і сцэнічнага ўвасаблення. Увогуле кажучы, мадзрнісцкая драма яшчэ ў значнай ступені цалінны аблог, які пасля зацяжной зімы адкрыўся воку нашых драматургаў і рэжысёраў, выклікаў павы- шаную цікавасць. Сутнасць абсурдысцкай п'есы — у цесным псіха- лагічным перапляценні рэальнага і выдуманага, таму і немажліва ў ёй адрозніць, дзе ява, праўда, а дзе сон, фантазія, яна трымаецца на ўмоўнасцях, неспалучэнні, несумяшчальнасці здаровага сэнсу і таго, што дзеецца на нашых вачах, яна скрозь у псіхалагізме падтэксту, нават метафарычнасці і сімвалічнасці. У драме абсурду адчувальны ірацыянальны пачатак, тут пануюць метамарфозы і неверагодная парадаксальнасць, гульня думкі і ўяўлення — якраз «тое, што супрацьлеглае тэатру бытавога праўдападабенства» (Т. Арлова). Да п'ес абсурдысцкага плана варта аднесці і «Галаву» Ігара Сідарука, якуюю, прынамсі, сам малады драматург па жанры вызначае як фарс- абсурд. У драматургічных творах М. Арахоўскага, I. Сідарука абсурд- нае выяўляецца як сутнасць самога жыцця чалавека, грамадства. Невыпадкова мы насамперш вылучаем тое нязвычнае, эксперымен- тальнае ў нашай сённяшняй драматургіі, бо гэтыя павевы новага звязаны з творчымі пошукамі маладых. Беларуская драма 90-х, як думаецца, можа апранаць не толькі звыклую паўсядзённую кашулю, але займець і іншую вабную, годную апратку. Ці не гэта і меў на ўвазе драматург Алесь Асташонак, які колькі часу назад пісаў, што «мы... адсталі ад таго лепшага, што маюць у свеце вядучыя драматургі і рэжысёры».
Не сказаць, каб з пачатку 80-х маладая драматургія не мела важкіх мастацкіх набыткаў. Прыкладам тут можа служыць творчасць Аляксея Дударава. Яго п'есы «Вечар», «Парог», «Радавыя» набліжаюцца да псіхалагічнай драмы. Жанравую адметнасць «Радавых», прынамсі, аўтар вызначае як «драматычную баладу». У творах А. Дударава кожны з характараў увасабляе жывы драматызм лесу, нясе ў сабе памяць мінулага, якая змушае жыць пакутнымі згадкамі і думкамі- пачуццямі. Героі п'есы «Злом» вяртаюцца ў ранейшае жыццё з прагай самаачышчэння, пошуку ісціны. Сучасная п'еса (тычыцца гэта і творчасці маладых) набывае прыкметныя жанравыя і кампазіцыйныя асаблівасці, пра што справядліва кажа П. Васючэнка: «Значнае распаўсюджванне сёння набываюць п'есы з так званай аналітычнай кампазіцыяй (дзеянне якіх скіроўваецца з сучаснасці ў былое), п'есы з адступленнямі-ўспамінамі, рэтраспекцыямі, уласна гістарычныя п'есы».
Драма — жанр стары, як свет, ён, несумненна, і надалей будзе абнаўляцца. Да сямейна-бытавой драмы варта аднесці ў маладой драматургіі 80-х п'есу Галіны Каржанеўскай «Мора, аддай пярсцёнак» (1987). Аўтар малюе ўсю складанасць узаемаадносінаў двух людзей, паказвае, як цяжка ім «склеіць тое, што патрушчана». Няпроста зрабіць крок да шчасця, па якім збалелася душа Альбіны, але яна прызнаецца: «Калі даруеш — так легка і хораша становіцца на душы...» Змястоўнай, цікавай атрымалася і п'еса Г. Каржанеўскай «Камандзіроўка» (1992), якая сведчыць, што да яе аўтаркі прыйшла пара сталага майстэрства.
Сённяшняй маладой драматургіі бракуе не толькі сямейна-быта- вой драмы, але і псіхалагічнай, інтэлектуальнай ці філасофскай...
Маладыя ўсё часцей звяртаюцца да гістарычнага жанру. Хоць і тут нельга ідэалізаваць сітуацыю, бо творы на тэму гісторыі нешматлікія. Увогуле, у беларускай драматургіі, пачынаючы з 20-х гг. (Е. Міровіч, У. Галубок, Я. Дыла, М. Грамыка і інш.), назіралася пэўная цікавасць да тэмы мінулага Беларусі. Але асаблівы ўплыў на развіццё сённяшняй гістарычнай літаратуры аказаў нацыянальна-патрыятыч- ны дух творчасці Уладзіміра Караткевіча. Сваёй трылогіяй «Званы Віцебска», «Кастусь Каліноўскі», «Маці Урагану» ён зрабіў неацэнны ўклад у мастацкую скарбонку гістарычнай драматургіі, паказаў нас- тупнікам выдатны прыклад глыбокага, канцэптуальнага прачытання старонак беларускай мінуўшчыны. У гісторыкабіяграфічным ключы напісаны п'есы Алеся Асташонка «Іскры ўначы» і «Камедыянт...». У першай ажываюць сцэны з жыцця Якуба Коласа, у другой намаля- вана постаць выдатнага камедыёграфа Вінцэнта Дуніна-Марцінкеві- ча. З шэрагу прадаўжальнікаў караткевічаўскай традыцыі — малады драматург Ірына Масляніцына, якая стварыла гістарычную драму «Крыж Ефрасінні Полацкай», драматычныя творы пра Францыска Скарыну, Якуба Коласа, яшчэ невядомыя гледачу. У Рэспубліканскім тэагры-лабарагорыі беларускай драматургіі «Вольная сцэна» набыла сцэнічнае ўвасабленне гістарычная драма Раісы Баравіковай «Бар- бара Радзівіл». Р. Баравікова — вядомая паэтка, але як драматург выступае ўпершыню. Драма пра Барбару Радзівіл, прынамсі, змеш- чана ў новай яе кнізе «Люстэрка для самотнай» (1992). Скіраванасць, цікавасць мастацкага кіраўніка Рэспубліканскага тэатра-лабараторыі «Вольная сцэна» Валерыя Мазынскага да гістарычнага матэрыялу невыпадковая, ён лічыць, што «праз гісторыю, у якой хапае мела- драматычнага й камедыйнага, мы прыдбаем новых гледачоў». Аднак усё ж гістарычны пласт асвойваецца маладой драматургіяй не так шырока і грунтоўна, як таго хацелася б. Сжазанае тычыцца наогул сучаснай нацыянальнай драматургіі, якая ў жанры гістарычнай драмы не можа пахваліцца на багацце твораў, хоць з апошніх па часе набыткаў тут трэба згадаць п'есы «Прарок для Айчыны» Алеся Пет- рашкевіча, «Следчая справа Вашчылы», «Звон — не малітва» Івана Чыгрынава і некаторыя іншыя.
Жыццё старажытнага Рыма — у цэнтры п'есы Людмілы Рублеў- скай «Пасля цэзара» (1993). Гэты твор хоць і першая спроба ў жанры драматургіі, але крок сапраўды ўдалы, яркі. Л. Рублеўская вядомая аматарам і знаўцам паэзіі як аўтар дзвюх кніжак вершаў. Пранік- нёнае, адухоўленае ўспрыманне мінуўшчыны характэрна для многіх вершаў паэткі. У драматычнай паэме «Пасля цэзара» асэнсоўваецца гістарычны матэрыял далёкай пары, прытым, на першы погляд, ён не можа мець ніякіх адносінаў да нашага часу. Але гэта ўсяго толькі вонкавае ўражанне, бо тэма «каханне і ўлада», тэма стасункаў палітыкі і маралі — адныя з самых старажытных, і як у антычнасці, так і сёння яны існуюць у грамадстве, не могуць не закранаць па- чуцці нашага сучасніка. «...Я пазбягала фальсіфікацыі гістарычных фактаў — усе асобы і падзеі мелі ці маглі мець месца ў рэальнасці»,— адзначае аўтар п'есы. Драматычна складваецца лёс будучага рымскага цэзара Тыберыя Нерона. Яго маці Лівія жадае, каб ён парваў шлюб са сваёй жонкай Агрыпінай і стаў мужам аўдавелай дачкі цэзара Актавіяна. Тады Актавіян зробіць яго пераемнікам на дзяржаўным троне. Маці пераконвае сына, што «пачуцці звянуць, як лісцё, А золата і ўлада будуць вечна». Тыберый кахае жонку, любіць дзяцей і спачатку не хоча ісці на гэткі ўчынак. Юлія, дачка цэзара, таксама дамагаецца шлюбу з сынам Лівіі, паводзіць сябе нахабна, цынічна. Нялёгка Тыберыю, ні ў кога ён не сустракае разумення. Ягоны сябар Фрасіл, напрыклад, даводзіць, што «шлюб для мужчыны — гандаль, і не болей», а «палітыка — лёс хітрых, не святых». Аг- рыпіна, жонка Тыберыя, папярэджвае, што калі адабраць у яе мужа каханне, прынізіць яго, то здарыцца непапраўнае. Гэты момант надыходзіць. Тыберый Нерон адчувае, што здрадзіў самому сабе: «I вось цяпер — і назаўжды — адзін. Паганы ўладалюбца — усё растраціў...» У п'есе добра паказана, як цэзар Аўгуст Актавіян дбае пра палітычныя і маральныя ўстоі Рыма, хаця сам, яго акружэнне і блізкія не з'яўляюцца эталонам высакародных паводзінаў. Палітыка — гэта тэатр, у якім уладары разыгрываюць дзею на свой манер. У заключнай сцэне драматург праводзіць своеасаблівую аналогію з сучаснасцю:
Над нашым рабствам ёсць таксама цар,
Над кожным шлюбам — здрады цень пагрозны.
Таленавітых — скінуць з калясніц,
Прыгожых — забяруць сабе магнаты.