Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20083-1.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.99 Mб
Скачать

«Паміж папярэднім і наступным»

Сёння празаікі маладзейшага пакалення, як мы пераканаліся, ствараюць цікавую, разнапланавую літаратуру. Прычым іхнія творы сведчаць пра шматгранныя духоўныя і стылёва-выяўленчыя пошукі.

Пафас чалавеказнаўства ў беларускай прозе з'яўляецца асноватво- рным. Галоўныя арыенціры для яе — свабода творчасці, праўда жыц- ця, Бог і сумленне, пра што яскрава гавораць разважанні беларускага пісьменніка А. Федарэнкі: «Ва ўсіх умовах — ці насоўвання, ці адсоў- вання рынку — сапраўдны пісьменнік, які верыць у сілу Слова, будзе абапірацца на цвярозасць, будзе аддзяляць хлусню ад праўды, прыме за арыенцір не чарговыя надзённыя заказы — хай то будуць самыя камуністычныя ці тройчы рыначныя,— а законы, напісаныя Тым, дзякуючы Каму існуем і мы самі, і наша літаратура, і ўсё на свеце».

На сучасным этапе для беларускай прозы характэрна багацце творчых індывідуальнасцяў. Па-рознаму праявіўся літаратурны дар у кнігах Івана Клімянкова («Сеанс гіпнозу», 1987), Анатоля Пенязя («Стрэл у цішыні», 1987), Лявона Неўдаха («Формула дабрыні», 1989), Дзмітрыя Падбярэзскага («Уверцюра», 1990), Франца Сіўко («З чым прыйдзеш...», 1991), Анатоля Жука («Пагаварыць трэба», 1993), Юрыя Станкевіча («Анёлы на бальшаку», 1993), Алега Астапенкі («Разбітая лодка», 1993) і інш.

Найбольш прыкметна і важка эвалюцыянуе творчасць Ірыны Жа- рнасек, аўтаркі кніг прозы «Ліст да сына» (1986) і «Гульні над студняй» (1993). Пра грунтоўную заглыбленасць у жыццё сведчаць яе аповесці «Мона Літа», «Гульні над студняй», апавяданні «Апальшчык», «Прад ве- чнасцю», «Моцнае сэрца» і інш. Пісьмо I. Жарнасек мае адметны моў- на-стылёвы каларыт, вызначаецца глыбінёй гуманістычных крытэры- яў, майстэрствам псіхааналізу, засяроджанай маральнай роздумна- сцю ў асэнсаванні розных з'яў і тэндэнцый нашай сучаснасці.

У кнізе прозы Уладзіміра Сцяпана (Сцепаненкі) «Вежа» (1990) вылучаюцца творы «Гадзіннік за сцяной», «Вонкавае шкло», «Швэдар», «Колер хакі» і інш. Манерай апавядання, стылем пісьма ён блізкі да А. Глобуса. Празаік любіць маляваць дыялогі, пазбягае разгорнутых аўтарскіх рэмарак, робіць галоўную стаўку на асэнсаванне жыццёвай сцэны ці сітуацыі самім чытачом. У. Сцяпану, як заўважыла крытыка, уласціва сімвалічнасць мыслення, ён умее стварыць яркі чалавечы тыпаж, пружыністы дыялог, ёмістую псіхалагічную ці метафарычную дэталь-малюнак.

Упэўнена, адметна працуе ў беларускай прозе Вінцэсь Мудроў. Гумарыстычная і сатырычная стыхія слова валадарыць у ягонай кнізе «Жанчыны ля басейна» (1992). У апавяданнях «Узлёт і падзенне Адама Марштрупы», «Жэрарава памылка», «Час камара», «Жанчыны ля басейна», «Палонны Чорнага стэпу» пісьменнік малюе смешныя, камічныя і кур'ёзныя сцэны. Смех у яго творах мае розную прыроду. В. Мудроў піша то з кплівай іроніяй, вострым досціпам, то паказвае чалавечую дурноту, глупствы і бязглуздзіцу жыцця ў гратэскна- саркастычным святле. Адны героі празаіка выглядаюць дзівакамі, блазнамі, іншыя паўстаюць як носьбіты заганаў нядаўняй грамадскай сістэмы, якая сумна праславілася дэфармацыяй каштоўнасцяў, маральным разлажэннем асобы.

У першай палове 90-х гг. у беларускай прозе з'явіліся новыя імёны. Можна назваць не аднаго аўтара, хто зарэкамендаваў сябе цікавым, не абдзеленым на талент творцам.

Адным з несумненна перспектыўных пісьменнікаў з'яўляецца Ула- дзімір Клімовіч. У 1992 г. ён выдаў кніжку апавяданняў «Выратаванне безданню». Персанажы ягоных твораў «Цімохава скрыпка», «Гуліс», «Паўлюк», «Валетавы радасці», «Бацька» — людзі розных лёсаў, часам вельмі няпростых. Празаік умела карыстаецца сродкамі рэалістыч- нага і псіхалагічнага пісьма, уражліва раскрывае характары сваіх ге- рояў, драматызм іхняга ўнутранага свету. У. Клімовіч востра адчувае сацыяльны, маральны разлом у жыцці нашага грамадства, усхваля- вана гаворыць пра дэфіцыт чалавечнасці. У творах «Музыкаў хлеб», «Халодная хлюпкая восень», «Той, хто будуе горад» і інш. плынь апа- вядання набывае суб'ектыўна-лірычную заглыбленасць. Празаік піша з адкрытасцю, шчырасцю сваіх уражанняў і назіранняў, перадае таемныя рухі душы, дасягае вобразна-экспрэсіўнай яркасці стылю.

Ужо пасля выхаду першага зборніка прозы «Сабака без ашыйніка» (1994) не застаўся незаўважаным Барыс Лагода. Ён — празаік лірыч- на-псіхалагічнага складу, для стылю якога характэрныя сцісласць і дынамізм апавядання. Тэма чалавека і прыроды, думка пра сэнс жыцця, сапраўдную чалавечую годнасць ляжаць у аснове ягонай апо- весці «Зімовы раманс для сабакі без ашыйніка». Твор гэты напісаны з эмацыянальнай пранікнёнасцю слова, без навязлівых сентэнцый, з гарманічнай зладжанасцю розных планаў у паказе падзей і абмалёў- цы вобраза галоўнага героя. Кінолаг Громаў паўстае ў розных жыццё- вых сітуацыях, запамінаецца нам як чулы і высакародны чалавек. Су- тыкнуўшыся вочы ў вочы з ваяўнічай жорсткасцю, злом, ён бароніць жывую істоту цаной свайго жыцця. Трагічны лёс героя твора хвалюе, заклікае нас да маральнага ачышчэння і гуманнага пераўвасаблення ўнутранага свету.

Сярод сённяшняй маладой літаратурнай змены вылучаецца і творчы голас Анатоля Крэйдзіча. Нядаўна ён стаў аўтарам зборніка

апавяданняў «Права на ўсмешку» (1994). Ягоныя героі маюць адмет- нае, запамінальнае індывідуальнае аблічча, надзелены пераканальны- мі жыццёвымі рысамі: студэнт Жэнік з апавядання «Хуліган», дзівак Ёрчык у апавяданні «Ёрчыкаў суп», журналіст Андрэй і яго былая аднакласніца Вераніка — жанчына, душа якой заблыталася ў цёмнай павуціне жыцця (апавяданне «Разграфаваны сшытак у белай вокладцы»), Рэгіна і Раман — маладыя муж і жонка з апавядання «Плюшавае сабачаня» і Інш. Ён з псіхалагічнай выверанасцю малюе той ці іншы чалавечы ўчынак, душэўны жэст, у фінале твора, як пра- віла, робіць эмацыянальна-ўражлівы акцэнт думкі-пачуцця. Празаік выклікае нас да суперажывальнага водгуку, імкнецца па-мастацку вытлумачыць, што такое чалавечае шчасце і бяда, спагада, чалавеч- насць і людская чэрствасць, несправядлівасць. Мову празаіка харак- тарызуе яркая і шматфарбная стылёва-інтанацыйная выяўленчасць пісьма. Ён выразна паказвае манеру, тон гаворкі персанажа, арганічна ўводзіць у апавядальную плынь унутраны маналог, стварае жывыя дыялогі, умела жывапісуе вобразна-маляўнічымі слоўнымі фарбамі, выкарыстоўвае каларытнае дыялектнае слова.

Сёння ў беларускую прозу ўліваюцца новыя і новыя дэбютанты. Іхнім творам адкрываюць дарогу да друку такія выданні, як часопісы «Першацвет», «Маладосць», «Полымя», штотыднёвік «Літаратура і мас- та^тва», газета «Чырвоная змена». Адны з іх ужо звярнулі на сябе ўвагу чытачоў і крытыкі, другія паспелі зрабіць прыкметныя, цікавыя заяўкі. Гэта Ягор Конеў, Уладзімір Міхно, Сяргей Мандрык, Андрэй Гуцаў, Алесь Давыдаў, Сяржук Мінскевіч, Валянціна Кукса, Зміцер Вішнёў, Лідзія Лукіянава, Ірына Шаўлякова, Людміла Шчэрба, Вала- дар Бараніч, Уладзімір Шніп-Лемяшонак, Зміцер Юдзіцкі, Наталля Суслава, Ірына Хадарэнка, Юлія Алесьніна, Жана Іваноўская, Юлія Дашкевіч, Алесь Бычкоўскі, Таццяна Пяшко, Святлана Казарына, Алесь Века і інш.

I яшчэ. Не хацелася б, каб у чытача гэтай кнігі складвалася ўра- жанне, што творы і творчасць маладых з мастацкага боку заўсёды бездакорныя. Амаль у кожнага маладога аўтара (у пачаткоўца тым больш) мы сустрэнем пэўныя пралікі, слабіну, шурпатасці стылю, недапрацаванасць ці незавершанасць нейкіх сюжэтных ліній, вобразаў, моўныя хібы і г. д. Таму заўсёдны абавязак маладых — гэта клопат пра ўдасканаленне свайго майстэрства. Талент, як вядома, раскрываецца ў працы.