Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20083-1.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.99 Mб
Скачать

Ідэалы і каштоўнасці

Доўгі час наша грамадства, а таксама літаратура як частка гра- мадскай свядомасці жылі набліжэннем камуністычных ідэалаў, сцвяр- джэннем тых маральнаэтычных каштоўнасцяў, якія прадвызначаў «Маральны кодэкс будаўніка камунізму», кананічныя праграмы з'ез- даў партыі, тэорыя сацыялістычнага рэалізму. Таму героі нядаўняй літаратуры павінны былі мець высокі ідэйна-маральны калектывісцкі эталон паводзінаў, увасабляць выключна станоўчы сацыяльны воблік, абавязкова мець актыўную жыццёвую пазіцыю, абумоўленую не толькі грамадскім, але і класавым вопытам чалавека. Не буду гіпер- балізаваць у гэтым сэнсе, бо сапраўднае мастацтва заўсёды імкнулася абмінуць многія псеўдаідэалы, кан'юнктурныя запатрабаванні часу (да прыкладу, ствараць вобраз станоўчага героя-камуніста), а выяў- ляла складанасць духоўнага жыцця чалавека, брала за аснову агуль- налюдскія маральныя імператывы, абапіралася на народны побытавы грунт, кіравалася непераходнымі этычнымі высновамі, крытэрыямі сумленнасці і праўды. Многія беларускія пісьменнікі казалі пра веч- ныя, існыя, зямныя, хрысціянскія каштоўнасці і ідэалы, дапамагалі чытачу адчуць іх прыгажосць і моц. Сваім гуманістычным, духоўным зместам наша нацыянальнае слова заўсёды было важкае і шчодрае. Таму трэба пагадзіцца з высновай П. Дзюбайлы наконт таго, што «выяўленне духоўнасці ў літаратуры — гэта па сутнасці вызначэнне яе гуманістычнага патэнцыялу, яе ролі ў жыцці чалавека».

Многія даследчыкі эстэтыкі, этыкі, літаратуры, пачынаючы з ан- тычнасці, Г. Гегеля і I. Канта, казалі, што ў чалавеку ад прыроды за- кладзена прага ідэалу, высокія памкненні душы. «Высокае неба ідэ- алу» (А. Вярцінскі) неабходна нам, каб жыць сапраўды ачалавечаным, духоўным жыццём. Таму натуральная наша цяга да герояў літа- ратуры, якія пашыраюць маральныя ўяўленні пра свет, развіваюць і ўдасканальваюць начуцці, збліжаюць нас з такімі неад'емнымі каштоўнасцямі жыцця, як маці, каханне, родны дом, радзіма, дзіця, Бог, народ, магілы продкаў, міласэрнасць, дабро...

Маладая проза 80-90-х гг., вядома, з'яўляецца спадкаемніцай лепшых духоўна-гуманістычных традыцый беларускай і сусветнай лі- таратуры. Сёння яна супрычыняецца з самымі рознымі бакамі рэча- існасці, намагаецца, хоць часам і не без пэўных выдаткаў, адшукаць хвалюючыя адказы на многія пытанні чалавечай душы, няпростыя праблемы часу і грамадства.

Праблема чалавечага, духоўнага ў чалавеку — вечная і вострасу- часная, яна хвалюе многіх беларускіх пісьменнікаў. Пра неабходнасць ідэалу экалагічнай гармоніі, шчырага даверу ў жыцці чалавека і прыроды гавораць у сваіх творах Уладзімір Ягоўдзік, Алесь Наварыч, Барыс Лагода, пра захаванне к:ультурнагісгарычнай памяці і спад- чыны народа шчыра дбаюць празаікі Уладзімір Арлоў, Мар'ян Віж, Вітаўт Чаропка, пра годнае нацыянальнае і духоўнае быццё турбу- юцца Алесь Асташонак, Андрэй Федарэнка, Галіна Багданава; сама- каштоўнасць чалавека, яго творчай індывідуальнасці — прадмет зася- роджанага роздуму ў прозе Адама Глобуса, Уладзіміра Сцяпана і інш. Станоўчыя маральна-этычныя каштоўнасці народнага духу ўвасаб- ляюць сабой многія героі і гераіні Хрысціны Лялько. Для пісьменніцы вельмі важна выявіць унутраны працэс быцця чалавека, паказаць нараджэнне ў чалавечай душы вечнага, чыстага, светлага. Маральна- духоўныя мэты і памкненні — неад'емная жыццёвая сутнасць герояў прозы пісьменнікаў Уладзіслава Рубанава, Ірыны Жарнасек, Дзмітрыя Падбярэзскага, Анатоля Жука, Уладзіміра Бутрамеева і інш.

У полі зроку сённяшняй беларускай прозы — самы шырокі жыц- цёвы матэрыял. I гэта радуе, бо для літаратуры як даследчыцы жыцця ўсё ж не павінна быць ніякіх абмежаванняў ні ў сэнсе тзм, праблем, ні ў плане іх мастацкага асэнсавання. Хіба, скажам, магла ў апагей будаўніцтва камунізму з'явіцца ці быць надрукаванай аповесць У. Рубанава «Распусная», гераіня якой — дваццацігадовая прастытутка Аксанка. Твору проста быў бы наканаваны гэткі ж лёс, як «Раману пра дзяўчынак» вядомага рускага паэтабарда У. Высоцкага пра савецкіх прастытутак, які быў напісаны яшчэ, зразумела, у застойныя гады і параўнальна нядаўна надрукаваны. Вось усяго адзін кароценькі абзац з аповесці У. Рубанава: «З «Юбілейкі», дзе правяла ноч з італьянцам, яна выйшла сама не свая. Віно, ложак, марыхуана адурманілі, атупілі яе». У нас жа факт прастытуцыі адмаўляўся, не кажучы пра тое, што з'ява гэтая ўкаранілася шырока — зрабілася як свядомым заняткам, так і небяспечнай хваробай, якая становіцца ледзь не модай для зусім юных. Аксанка — адна з такіх маладзенькіх дзяўчат, душа якой трапіла ў пастку бяды, таму пакутуе, развярэджаная болем, кліча, урэшце, на дапамогу.

Альбо вазьміце аповесць I. Жарнасек «Мона Літа» з яе кнігі «Гульні над студняй» (1993). Празаік даследуе ўнутраны свет і паводзіны юнай «зязюлькі», якая адраклася ад свайго дзіцяці. Можна таксама згадаць аповесць А. Асташонка «Супер» і яго ж апавяданне «Шкла- тара», творы А. Федарэнкі, У. Сцяпана, А. Глобуса, іншых маладых празаікаў, напісаныя ў духу жорсткага рэалізму. Яны адмаўляюць «табу» на тыя тэмы, пра якія яшчэ гадоў некалькі назад мы маўчалі, а цяпер спяшаемся назваць «чарнухай», «голым натуралізмам», «пост- сацрэалізмам» і яшчэ іншымі рознымі азначэннямі і «ізмамі». Надта доўга грамадства і літаратура паказвалі, увасаблялі жыццё і чалавека ў аднастайнасці фарбаў, фальшывых лозунгах, ідэях і ідэалах, таму зусім лагічнай, заканамернай стала рэакцыя маладых на маралізатар- скі дыдактызм, ідэалагічны, палітычны дыктат нядаўняй грамадскай сістэмы.

Многія маладыя празаікі другой паловы 80-90-х гг. узялі ці ўз- мацнілі ў сваёй творчасці кірунак на «сацыяльнасць... прозы і яе востры крыгыцызм да аджылых грамадскіх структур» (М. Тычына). Шсьменнікі сарвалі заслону з таго жыцця, якое іншы раз нагадвае дзікі абсурд, суцэльныя лабірынты. Не прымаючы афіцыёзу, нават пратэстуючы супраць традыцыйна-анахранічнай эстэтыкі сацрэаліз- му, маладыя прапанавалі свой прынцып адлюстравання жыцця, рэ- чаіснасці — гранічная праўда, няхай нават жорсткая, бязлітасная, бязрадасная. Свет у іх творах мае натуральный фарбы і колеры, яны здымаюць рэтуш і глянец з часу мінулага і сённяшняга. Многія мала- дыя героі А. Асташонка, У. Сцяпана, А. Глобуса, А. Федарэнкі, Г. Багданавай, А. Казлова, М. Шайбака і іншых празаікаў — гэта жывыя людзі са сваімі характарамі, даволі часта жорсткімі, пачварнымі, убогімі, з ненрыхаванай адзінотай, адчужанымі, непрыкаянымі па- чуццямі, якія агаляюць перад намі праўду рэчаіснасці, «дна» жыцця, складанасць праблем сацыяльнага і маральнага парадку, што пачы- наюцца з асобы чалавека, яго душы.

Нярэдка героя сучаснай маладой прозы ў звыклым уяўленні можна бачыць як «антыгероя», які адыходзіць ад эталона станоўчага ці ідэальнага, нават не набліжаецца да яго. Бо хіба наркаман, бомж, алігафрэн, прастытутка, забойца, іншыя людзі з пакалечаным духам, душэўнымі і фізічнымі хваробамі могуць увасабляць выключна этыч- ную лінію паводзінаў? Безумоўна, не. Але сацыяльныя тыпы гэтых людзей, як даводзяць сваімі творамі пісьменнікі,— рэальнасць нашай сучаснасці, і перш чым выносіць нейкі катэгарычны маральны пры- суд, трэба зразумець прычыны іх паводзінаў, памкненняў, драма- тычнага існавання, сэнс унутранага лёсу, калі ён, вядома, ёсць і ідзе ўразрэз з традыцыйнай грамадскай псіхалогіяй, этычнымі ці мараль- нымі прынцыпамі жыцця. Вартасць створанай маладымі па сваім гатунку сацыяльнабытавой прозы якраз у тым, што мы бачым чала- века такім, які ён ёсць, у няпростых варунках лёсу, з сацыяльна- псіхічнымі, маральнымі, фізіялагічнымі комплексамі і праблемамі.

Яшчэ няхутка, відаць, маральна і духоўна акрыяе наша грамад- ства. Таму маладзейшае пісьменніцкае пакаленне будзе працягваць гаварыць пра дзікія норавы гэтага свету, адкрытую спекуляцыю ў ім на чалавечых пачуццях і ідэалах, пра тое, што нішчыць чалавечую асобу і чалавечую душу. Будзе, як думаецца, назірацца і тэндэнцыя да яркага ўвасаблення пачуццяў маральнага болю, духоўных перажы- ванняў і пакут у імя гуманізацыі нашага жыцця і ўсеагульнай прасве- тленасці духу. А што гэта будзе менавіта так, пераконваюць радкі маладога празаіка В. Чаропкі: «I я кажу, што ёсць у нас душа: трапяткая, як вогнік свечкі, паэтычная, як плач жалейкі, пяшчотная, як сонечны промнік, гарачая, як купальскае вогнішча, добрая і закаханая, летуценная і ўзнёслая, ахвярная і мужная, чыстая, як сляза радасці і гора».