
- •7© А. І. Бельскі, 1997 удк 882.6(07(072.3)4) ббк 84(4Бея)я721 б 44
- •Ці лёгка быць маладым паэтам?
- •«Цвітуць аблокі»... «паралонавыя аблокі»
- •Пра традыцыі і наватарства
- •«У вершы можна свет змясціць...»
- •Маладая паэзія 80-90-х гг.: тэмы, вобразы, матывы, настроі
- •I разам з ёй да нозняе гадзіны Мы слухалі трывожна крыгалом, Не ведаў я, што грэў тады Радзіму I не падманным, а жывым агнём.
- •I ўсе пачулі, хто пачуць хацеў: — Любіце свет, не забывайце Бога... Анёл ма-над зямлёю праляцеў I асвяціў у Храм людзям дарогу.
- •«...У вершах — жыццё»
- •Творчья воблікі, штрыхі да партрэтаў
- •I ў немачы забыцца...
- •I цягне да камля,
- •I пад акном насвіствае пагодак...
- •I хто падзеліць нам пароўну хлеба?
- •I калі знойдуць Там душу — Тады пішу я недарэмна.
- •I так бервяно к бервяну За сценай узводзіў сцяну, I кожны глядзеў, як будую, Нібыта на казку жывую.
- •I па дарозе вечнасці да Бога
- •Плакала музыка, Не — спявала.
- •I падаў град, халодны і сыпучы, I з ветрам цёк па беразе пясск.
- •I куды ён імкнецца?
- •«Гартаваць гібкі верш...»
- •«Крылаў... Шырокі ўзмах»
- •Ідэалы і каштоўнасці
- •Шляхі маладой прозы: цяжкасці, пошукі, набыткі
- •Літаратурныя партрэты
- •«Паміж папярэднім і наступным»
- •Пуцявінамі абнаўлення Драматургія Маладосць шукае
- •I Першы Рым, і Трэці — ўсё крычыць: «Не рымляне — і шэлега не варты!»
- •Імёнаў непаўторнае аблічча
- •Сцежкі вядуць на бальшак
- •.У прадчуванні новых сустрэч
- •Пытанні і заданні
- •.Літаратура
- •Кароткія біяграфічныя звесткі1
- •1 Звесткі пададзены на 1 чэрвеня 1997 г.
«Гартаваць гібкі верш...»
У беларускай паэзіі 80-х пры ўсіх яе мастацкіх набытках і пос- пехах нельга пе заўважыць істотных недахопаў і пралікаў, якія самым сур'ёзным чынам адбіваюцца на ўспрыманні паэзіі чытачом. Крызісныя моманты, з'явы, тэндэнцыі — гэта той урок, які паказвае, якой павінна быць паэзія і што павінна прадвызначаць шляхі-кірункі маладой літаратурнай змены. Што ж стрымлівала развіццё паэзіі ў мі- нулым дзесяцігоддзі? Эмацыянальную і эстэтычную вастрыню, дзей- насць слова прытуплялі гладкапіс, павярхоўнасць і безаблічнасць дум- кі, светапоглядныя стэрэатыпы, культывацыя класічнай паэтыкі, тэ- матычная і вобразная аднастайнасць. Слушна ў гэтым сэнсе выка- залася на старонках «ЛіМа» ў 1989 г. крытык Т. Чабан: «Апісальнасць, гладкая традыцыйнасць, адсутнасць драматызму, важкай ідэі-страсці цяпер, на фоне тых працэсаў, што адбываюцца ў маладой паэзіі, асабліва кідаюцца ў вочы». Маладая паэзія 80-х — і гэта відавочна — перажывала «інфляцыю» тэматыкі, вобразаў, рыфмоўкі. На гэта ў свой час правільна звярнула ўвагу наша крытыка, у прыватнасці, С. Дубавец. У творчасці многіх паэтаў узялі верх інфантыльнабяздумны пафас, вясковае бытаапісальніцтва, распаўсюдзіліся банальныя гра- мадзянскія матывы, агульшчына, спекулятыўная публіцыстыка, тво- ры з трафарэтнымі варыяцыямі на адну і тую ж тэму: «Драпежны звер? А можа, чалавек?.. Туман праз лісце цэдзіцца самохаць. Уздрыгвае ў сне дваццаты век» (З. Марозаў. «Спусціліся на сад густыя цені...»); «Дваццаты век, Крылаты век... У роспачы— Крычы. На раздарожжы Чалавек...» (У. Мазго. «Набат») і інш. У згаданых толькі што паэтаў, як і ў многіх іншых, назіраюцца неапраўдана частыя паўторы вобразаў, эпітэтаў, метафараў, бляск якіх добра-такі сціра- ецца пасля шматлікага ўжывання: «цішай спавіты бор», «спавітых ве- раснем прысад», «вятрамі спавітай», «спавіў палі ружовы змрок» (З. Марозаў) і інш. Банальнае рыфмаванне тыпу чалавек — век, лёс — слёз, свет — след і падобнае да гэтага запалоньвае вершаваныя радкі В. Шніпа, У. Марука, У. Мазго і інш. Аднак даніну стэрэатыпам, кан'- юнктуры аддала не толькі моладзь 80-х, але і старэйшыя пісьменнікі, асабліва тыя, хто не так даўно спяшаў «перабудавацца» на 180 градусаў.
У другой палове 80-х і асабліва ў 90-я гг. беларуская паэзія выбавілася ад прыкрых хваробаў, скінула ўсё наноснае, фальшывае, імкліва пакрочыла шляхам мастацкіх пошукаў. Сёння ў мастацкай творчасці на пярэдні план выходзіць яе ўласна эстэтычны ўзровень, духоўна-гуманістычная змястоўнасць слова. У скіраванасці нашых паэтаў да фармальна-стылёвага ўзбагачэння сваёй палітры мы не павінны бачыць імкненне толькі да арыгінальнасці, моды. Дбанне пра «вопратку» слова — гэта зарука росту мастацкай культуры верша- творцы, пашырэння новых абсягаў паэтычнага сусвету.
Яшчэ нядаўна, здаецца, нямала хібаў, недапрацовак было харак- тэрна для твораў такога аўтара, як Яўген Хвалей. У якіх толькі грахах не абвінавачваўся ён як вершатворца! Адкрываеш яго кнігу «Квадры памяці» (1992) — і бачыш гворчы зрух, адзнакі жанравай і стылёвай разняволенасці пісьма:
сэрца наканечнікам пікі пранізвае далячынь — халоднасць і адчужанасць
правіннасць — калючы ядловец залез у нутро душу выварочвае...
«Дрэвы праходзяць ля нас...»
Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі ў 90-я ідзе асабліва ін- тэнсіўна. Здаецца, сам час уносіць змены, карэктывы, пераакцэнта- цыю ў мастацкую творчасць. Нібы другое дыханне сёння набыла ліра многіх творцаў, у тым ліку такіх, як Л. Галубовіч, М. Мятліцкі, В. Шніп, А. Каско, У. Марук і інш.
Творчасць паэтычнай моладзі ў 90-я гг. асабліва красамоўна рас- крывае характар пошукаў сучаснай паэзіі. Назіраецца жанрава-сты- лёвая разнастайнасць, свабода зместу і формы. Тым не менш у сён- няшняй паэзіі свае выдаткі, пралікі. «Новай», супермадэрновай, на- прыклад, аб'яўляецца версіфікацыя, дзе пануе гульня словам у імя гу- льні, сапраўды штучная словатворчасць.' Нярэдка радок ператвара- ецца ў шыфроўку-рэбус, алгарытм, гучаць цьмяна-сухія абстракцыі, неўразумелае філасофстваванне, дзе на ўзроўні тэксту валадарыць хаос, разбэрсанасць думкі-пачуцця. Вядома, мы не адмаўляем склада- насці асацыятыўнага мыслення, але хацелася б, каб паэты часам памяталі, што «паэзія, нават самая малазразумелая, нараджаецца ў разуменні і для разумення» (Г. Гадамер). Аддаючы належнае творчым шуканням Ігара Бабкова, Галіны Булыкі, Юрася Пацюпы, Ігара Сіда- рука, Юрыя Гуменюка і інш., нельга не сказаць, што ў іхніх радках сустракаецца такое, што і зрокава, і на ўзроўні сэнсу цяжка ўспры- маць: «Ці не застаўся адтульная парою начною След невядомы, на снезе, таемны, глыбокі?!» (I. Бабкоў); «Дзьмухаўцовая мара крыла Пра- ступае ў расе скамянела» (Г. Булыка) і інш. За цягай да складанасці, так званай «еўрапеізацыі», беларускай паэзіі часам нічога не стаіць, акрамя эфектнай позы аўтара, вершаванай эквілібрыстыкі, звычай- най самаізаляцыі, безадноснасці да жыцця, рэчаіснасці.
Сёння вершаваны радок пад пяром маладых паэтаў нярэдка ста- новіцца прыземленым, эстэтычна непрывабным і нават неахайным. Гэта, вядома, недаравальна. Свабода творчасці вымагае ашчаднасці, патрабавальнасці і ўдумлівасці ў адносінах да слова. Некалі яшчэ М. Багдановіч раіў маладому песняру грунтоўна шліфаваць верш, «абрабіць яго... з цярпеннем». Не прэтэндую на адкрыццё: выгранены, загартаваны ў мастацкіх адносінах радок абавязкова адгукнецца ў сэрцах чытачоў.