Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20083-1.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.99 Mб
Скачать

Плакала музыка, Не — спявала.

З гукам сплятаўся прамень святла, I ад бурштынавай скрыйкі ў залу Дрогкая сцежка бурштыну ішла.

Для паэткі «ў матэрыі ёсць вяшчунны язык», шматісны змест. У яе ўспрыманні прыродны матэрыял ажывае «малой дваінкай існасці зямной» («Ювелір»), Паэтка ўмее ўвасобіць у мікравобразах свет чала- вечай асобы, убачыць у малым цэлым сусвет, вечнасць. Возьмем верш «Жамчужныя пацеркі»: «Мы курчымся ў розных улоннях да спелай пары...», «Ды нехта нас лепіць падобнымі коштам і формай», «Ня- цямна стачыліся ў шчылкай чарзе», «Калі прадзімаюцца душы прадон- нем пустым...». Нехта ўбачыць у падобных радках апісанне праяў і ўласцівасцяў прыроднага рэчыва, а камусьці ўбачыцца і адбітак нечага жыццёва значнага, сугучнага нават сацыяльнай рэчаіснасці.

Свет рэчываў і прадметаў у вершах Г. Булыкі сагрэты прысут- насцю чалавека, дотыкам яго сэрца. Яна здольна вучыць, як «нямыя крокі ў камені гучаць — У сцятай глыбіні пустой пароды» («Геаметрыя часу»), убачыць, як «у глыбінях даспела алмазная яснасць вытоку» («Лёд»). Прадметна-рэчыўны свет для паэткі цякучы і плынны, успрымаецца ёю ў цудоўных пераўвасабленнях, узаемасувязях. Арга- нічны сплаў эмоцыі і інтэлекту ў вершы «Сыпучасць і цякучасць» нараджае філасофскі роздум:

Дзве якасці — сыпучасць і цякучасць... Пасыпалі хвіліны, дзень пацёк,

I падаў град, халодны і сыпучы, I з ветрам цёк па беразе пясск.

«Навуковая» паэзія Г. Булыкі — гэта сінтэз цуду, які выяўляе «дзі- восны водар», «злучэнне цвету», «бляск прыгожы». Найперш паэтку ўражваюць тыя прадметы, што струменяць святлом, празрыстасцю, таямнічасцю хараства: «Свячэнне ўкамянелай глыбіні Натхняе неда- сяжнай чысцінёю...» («Мармур»), «Святло і каменне — Рассеяны цень хараства I шэпт невымоўны. У гэтым адзінстве нязлітным» («Бурш- тын») Г. Булыку захапляе тое, як хімічныя і фізічныя якасці прад- метаў, нейкія прыродныя з'явы люструюцца і праламляюцца ў часе, прасторы, сусвеце. У вершы «Мыццё акна» паэтка прыбягае да арыгі- нальнага, парадаксальнага ў сваёй сутнасці прыёму — эфекту шкла. Шкло — рэчыва незвычайнае, дзівоснае, яно люструе і факусіруе свет у размаітых формах і відарысах, фарбах і колерах:

Цякла вада, струменьчыкі цягнуліся, I шэры цень ўстрывожана радзеў. Размытая па шкле, дрыжала вуліца, Нібы адлюстраванне на вадзе.

Позірк паэткі на рэчы ды прадметы набывае і гістарычную праек- цыю. З цікавасцю чытаюцца вершы «Кальчугі», «Камень», «Гармата Пятра I», «Гліняны хлеб...», у якіх дух далека га мінулага спазнаецца праз сацыяльны ўклад жыцця нашых продкаў, бо дрэва, камяні, гліна і іншыя прадметы сталі неад'емнай часткай працоўнай дзейнасці, штодзённага бытавання чалавека і яго лёсу:

Вялікі стол, і побач — лавы, Стракаты куфар у куце. Тут дрэва — слава, Дрэва — справа: Бароніць, корміць і цвіце.

Агнём палае вугаль дрэўны, Метал сцякае веку ў под. Драўляны век, Далёкі, крэўны З плямёнаў выплавіць народ.

«Драўляны век»

У сённяшняй паэзіі Г. Булыкі, як сведчыць зборнік «Турмалін», па- глыбляецца інтэлектуальнасць, медытатыўнасць думкі. Тут жыве ня- звыкласць паэтычных уяўленняў, асацыяцый, адчуваецца філасоф- ская мера рэчаў, з'яў. Паэтцы чужыя правільнасць, аголенасць выказ- вання, яна гаворыць моваю ўскладненых вобразаў і метафар. Нават у простым ёй бачыцца складаная гама імгненняў: «Забытая кропля на зжоўклым лісце Асветліла думкі спарожненых клетак. Праменні, ня- шкодныя той пустаце, звіліся ў клубок і паснулі да лета» («Кропля»).

Паэтычная вобразатворчасць Г. Булыкі будзе зразумелай і яснай не кожнаму. Бо не заўсёды нам дадзена зразумець сэнс і ісціну ў асобна ўзятым тэксце, які мы павінны ўспрымаць як «рух мыслячай гутаркі душы з самой сабою», калі не спасцігнуць абсяг самавыяў- лення творцы, то хаця б, як кажа філосаф, «набыць далучанасць» (Г. Гадамер). Чытаючы вершы «Рэзчык люстраў», «Паралельнасць», «Га- дзіннікавая майстэрня» і інш., нібы і далучаешся да пошуку нечага глыбіннага, сапраўды важнага ў нашым быцці: «Зноў блукаюць глыбіні У цьмяным маім радаводзе, Скуль няроўную нітку штовеку вядзе калаўрот» («Калаўрот»).

Трыпціх «Пітэр Брэйгель Старэйшы», вершы «Вецер», «Балота», «...I з сялянскай пакорай...», «Ноч звар'яцела...» прасякнуты драматычна- трагедыйным пафасам, спароджаным насIупствамі чарнобыльскай смерці. Паэтка малюе Чарнобыль як усясветнае жудаснае ліха: «Атруціў радаводную студню і глебу саскроб У падземнае мора, У хвалісты змрок акіяну, У апошні, багамі забыты, патоп» («Балота»).

Досыць значнае месца ў паэзіі Г. Булыкі займае тэма горада. Цяжка зблытаць яе вобразныя асацыяцыі, сэнсавыя паралелі з творчай манерай якоганебудзь іншага мастака:

Плошча — шкло ветравое.

Надзея шкляная.

Летні лёд вітражоў.

Заблуканы скразняк.