
- •7© А. І. Бельскі, 1997 удк 882.6(07(072.3)4) ббк 84(4Бея)я721 б 44
- •Ці лёгка быць маладым паэтам?
- •«Цвітуць аблокі»... «паралонавыя аблокі»
- •Пра традыцыі і наватарства
- •«У вершы можна свет змясціць...»
- •Маладая паэзія 80-90-х гг.: тэмы, вобразы, матывы, настроі
- •I разам з ёй да нозняе гадзіны Мы слухалі трывожна крыгалом, Не ведаў я, што грэў тады Радзіму I не падманным, а жывым агнём.
- •I ўсе пачулі, хто пачуць хацеў: — Любіце свет, не забывайце Бога... Анёл ма-над зямлёю праляцеў I асвяціў у Храм людзям дарогу.
- •«...У вершах — жыццё»
- •Творчья воблікі, штрыхі да партрэтаў
- •I ў немачы забыцца...
- •I цягне да камля,
- •I пад акном насвіствае пагодак...
- •I хто падзеліць нам пароўну хлеба?
- •I калі знойдуць Там душу — Тады пішу я недарэмна.
- •I так бервяно к бервяну За сценай узводзіў сцяну, I кожны глядзеў, як будую, Нібыта на казку жывую.
- •I па дарозе вечнасці да Бога
- •Плакала музыка, Не — спявала.
- •I падаў град, халодны і сыпучы, I з ветрам цёк па беразе пясск.
- •I куды ён імкнецца?
- •«Гартаваць гібкі верш...»
- •«Крылаў... Шырокі ўзмах»
- •Ідэалы і каштоўнасці
- •Шляхі маладой прозы: цяжкасці, пошукі, набыткі
- •Літаратурныя партрэты
- •«Паміж папярэднім і наступным»
- •Пуцявінамі абнаўлення Драматургія Маладосць шукае
- •I Першы Рым, і Трэці — ўсё крычыць: «Не рымляне — і шэлега не варты!»
- •Імёнаў непаўторнае аблічча
- •Сцежкі вядуць на бальшак
- •.У прадчуванні новых сустрэч
- •Пытанні і заданні
- •.Літаратура
- •Кароткія біяграфічныя звесткі1
- •1 Звесткі пададзены на 1 чэрвеня 1997 г.
I па дарозе вечнасці да Бога
Я думаць буду, грэшны, пра душу.
Творчая індывідуальнасць Віктара Шніпа ярка акрэслілася на па- чатку — у сярэдзіне 80-х гг., калі пабачылі свет яго паэтычныя кнігі «Гронка святла» (1983) і «Пошук радасці» (1987). Ён выявіў сябе як паэт адметнага эмацыянальна-вобразнага светаўспрымання, актыў- нага духоўнага самапазнання. Асабліва пранікнёна і тонка В. Шніп жывапісуе прыроду і каханне. Пейзажныя вершы паэта ўражваюць вобразнай маляўнічасцю, экспрэсіўнасцю фарбаў: «Спекай лашчаны пясок Пад нагою, Быццам прысак, I на беразе чаўнок Без ракі на трэску высах» («Эцюд»); «Завея... Рукамі белымі хапала З саней, як золата, салому» («Праз лес я ехаў нейк уранні...»). Інтымна-сцішаная настраёвасць пануе ў любоўнай лірыцы паэта. У вершах «Я намаляваў цябе...», «Гляджу — ты зноў перад вачыма...», «Дзе, дзе ж раней ты была?..», «Я вас даўно забыў...» і інш. кранаюць шчырасцю і глыбінёй перажыванняў чалавечага сэрца, якое самазабыўна кахае, але зрэдку сумуе і няверыцца.
Паэт захапляецца высокім душэўным зместам людзей беларускай вёскі (вершы «Кузьма», «Дзядзька Мікола»). «Казка пра хлеб» вызнача- ецца прытчавасцю высновы. Усе сямёра дзяцей выказалі жаданне шукаць шчасце далей ад роднай зямлі, выбраўшы розныя прафесіі: урача, вучонага, педагога, артыста... З апраўданай трывогай гучыць запытанне паэта: «Хто ж цяперака будзе зямельку араць ды жніва чакаць?» Сапраўды, мы перасталі бачыць у любові да зямлі і працы на ёй найгалоўнейшы сэнс чалавечага быцця.
В. Шніп слушна асэнсоўвае многія сацыяльныя і маральныя праблемы, хвалююча нагадвае пра існаванне ўяўных каштоўнасцяў, часовага і нявечнага. Ён арганічна не прымае крывадушнасці і чэрствасці, суцэльнай фетышызацыі жыцця.
Светапазнавальныя маральна-духоўныя далягляды паэзіі В. Шніпа істотна пашырыліся ў кнігах «Шляхам ветру» (1990) і «На рэштках Храма» (1994). Адчуваецца, што сёння паэт знаходзіцца на шляху крытычнага пераасэнсавання рэчаіснасці, уласнага самаўсведамлен- ня ў часавым і гістарычным быцці. Ён вядзе па-грамадзянску ўстур- баваную, роздумную гаворку пра сумленнае, праўдзівае вяртанне да Бога ў сабе, да вечнага і прыгожага:
Ідуць старыя — у царкву, да Бога. Куды ж пайсці бязбожным грэшным мам? У бруд, у блуд вядзе людзей дарога, Калі ў дарогі адабралі Храм.
«Звіняць званы»
Паэт з вялікім драматызмам успрымае разлад у маральным і духоўным жыцці народа, занепакоена гаворыць пра цану адчужэння ад святыняў душы, памяці, гісторыі: «Наш лес—пякучая сляза Ляжыць у д'ябла на далоні» («Даўно няма між нас святых...»). Храм для В. Шніпа — увасабленне чысціні, святасці роднай зямлі, годнага ўладкавання свету навокал нас і ў кожным чалавеку. Асабліва пільна паэт узіраецца ў жыццё сучаснага горада, дзе імкліва разбураюцца культура, мараль. У вершах «I трэснулі сцены ў кватэрах...», «Камунал- ка» і інш. ён бачыць «горад няшчасным і злосным». Увогуле, В. Шніп з гнятлівасцю, горыччу і трывогай гаворыць пра згубнасць, катастра- фічнасць чалавечага існавання ў грамадстве, дзе «жыццё ідзе... Без болю, без надзей і без змагання» («Нудота»), Паэт усвядомлена пратэ- стуе супраць антыдухоўнай, антычалавечай стыхіі, насIупствы якой захліснулі свет канца XX ст.
Для сённяшняй паэзіі В. Шніпа характэрна адраджэнска-патрыя- тычная скіраванасць думкі. Паэт не губляе веры ў тое, што беларус адолее прыкрае бяспамяцтва, цяжар нацыянальнага спусташэння і адчуе адказнасць за лес бацькаўшчыны: «Слова «кахаю» — то слабае слова, Мужнае слова — абараню» («Колькі прызнанняў у шчырым каханні...»). Цяжкія, пакручастыя шляхі да будучыні не палохаюць ге- роя В. Шніпа, бо ён адчувае за плячыма прысутнасць людзей волатаўскага духу: П. Багрыма, К. Каліноўскага, М. Багдановіча, У. Караткевіча... Паэт перакананы, што «ў чорных скляпеннях, у чорнае ночы Аслепнуць за праўду не дадзена нам». Нялёгка жыць у «краіне сну і чорных кратаў», няпроста быць аптымістам, але, відаць, іначай і нельга, як клікаць лепшы, светлы дзень, спадзявацца на ачышчэнне і ўратаванне чалавека і народа ад пагібелі: «Ды ёсць пакуль што ў вечнасці надзея, Што нас у Храм дарога прывядзе... Звіняць званы, звіняць, душа чысцее» («Звіняць званы»). В. Шніп адчувае крэўную адказнасць за лес радзімы, чалавечнасці і чалавецтва.
У кнігах паэта, аднак, не абыходзіцца без перагтеваў адных і тых жа матываў, вобразаў (крыжы, магілы, груганы...).
Арганічны працяг у творчасці В. Шніпа знаходзіць тэма кахання. Верш «Адзінота», напрыклад, вельмі настраёвы, у ім звініць краналь- ная нотка расстання:
Як цяжка зразумець, Што ты адзін на свеце... Світае сіні снег, Высока сонца свеціць...
Непадробнай трывогай сэрца агорнуты радкі верша «Праспаны сад...». Ад светаадчування паэта вее адухоўленай першароднасцю пачуцця: «У засохлым садзе плача вецер, плача вецер, просячы агню».
В. Шніп знаходзіцца ў імклівай творчай хадзе. Яго паэзія цесна лучыцца з усім лёсавызначальным, сутнасным у жыцці асобы і грамадства.
Засвеціцца ў прасторы вастрыё Блакітнай зоркай лёсу — і святло Успыхне, каб цяпло душы маёй Праз бездань невядомасці прайшло.
Галіна Булыка — пазтка глыбокага і складанага духоўнага света- пазнання. Яе паэзія — не нейкі там масавы шырспажыў, якога цэлыя дзесяцігоддзі патрабаваў ад творцаў сацрэалізм, а мастацтва індывідуальна-яркае, нават элітарнае. Яе кніга «Сінтэз» (1986) стала неардынарнай з'явай, вылучаючыся з кантэксту паэзіі 80-х. Самабыт- насць творчасці Г. Булыкі заключаецца ў вобразна-тэматычнай навіз- не, у арыгінальнасці паэтычнага мыслення і светаасэнсавання. Навіз- на погляду, абнаўленчы, наватарскі змест паэзіі Г. Булыкі ідзе ад са- мой асобы паэткі: яйа па першай адукацыі — хімік. Хімія — навука, якая, як вядома, вымагае эксперыменту і даследавання. Большасць твораў паэткі мае апазнавальныя прыкметы: тут жыве дух і паэзія на- вукі, з намі гаворыць чалавек, які спасцігае свет рэчываў і цудаў. Паэзію Г. Булыкі прызнаны майстар слова Р. Барадулін вызначае «як сінтэз думкі і маладога пачуцця», падкрэслівае, што паэтка «дасягае ненавязліва і некрыкліва таго, да чаго імкнецца яе паэзія,— засвоіць незасвоенае, абстрактнее зрабіць канкрэтным, далёкае блізкім, аб- жыць настылы космас навукі».
Хімія і яе дзівосы чамусьці надоўга былі забыты паэзіяй. I дарэм- на, бо яшчэ рускі паэт М. Ламаносаў надзвычай вабна апаэтызаваў чароўны воблік гэтай навукі і розныя хімічныя цуды. Наш П. Глебка ў вершы «Пра хімію і паэзію», напісаным у сярэдзіне 50-х гг., даводзіў, што «хімія ніколі не страціць сэнсу і вагі...». Не памыліўся паэт, бо сін- тэз паэзіі і навукі — з'ява цікавая і ўражлівая: «Да колбы корак — шлі- фы ўпрыцірку, Каб дух удачы не праслізнуў, Яшчэ спіртоўку, яшчэ прабірку... Я сінтэзую зімой вясну» («Сінтэз»). Па-філасофску заглыб- ляцца ў свет ранейшай тэматыкі і вобразатворчасці Г. Булыка пра- цягвае і ў кнізе «Турмалін» (1994). Вось назвы вершаў, якія складаюць «партрэт» зборнікаў паэткі: «Бурштын», «Горны лён», «Золата», «Лазу- рыт», «Гліна», «Ёд», «Камень», «Лёд», «Алмаз», «Свінец», «Серабро», «Мар- мур», «Турмалін», «Гагат», «Ліліт», «Слюда», «Біруза» і інш. Гэта своеа- саблівыя «прадметна-рэчыўныя», «хімічныя» вершы. Вобразы-рэчывы зіхцяць і зачароўваюць нас непаўторнымі гранямі сваёй унутранай будовы, дзіўна-прыгожымі ўласцівасцямі і якасцямі. У вершы «Бур- штын» паэтка з тонкай адухоўленасцю перадае гучанне скрыпкі, пакрытай бурштынавым лакам: