
- •7© А. І. Бельскі, 1997 удк 882.6(07(072.3)4) ббк 84(4Бея)я721 б 44
- •Ці лёгка быць маладым паэтам?
- •«Цвітуць аблокі»... «паралонавыя аблокі»
- •Пра традыцыі і наватарства
- •«У вершы можна свет змясціць...»
- •Маладая паэзія 80-90-х гг.: тэмы, вобразы, матывы, настроі
- •I разам з ёй да нозняе гадзіны Мы слухалі трывожна крыгалом, Не ведаў я, што грэў тады Радзіму I не падманным, а жывым агнём.
- •I ўсе пачулі, хто пачуць хацеў: — Любіце свет, не забывайце Бога... Анёл ма-над зямлёю праляцеў I асвяціў у Храм людзям дарогу.
- •«...У вершах — жыццё»
- •Творчья воблікі, штрыхі да партрэтаў
- •I ў немачы забыцца...
- •I цягне да камля,
- •I пад акном насвіствае пагодак...
- •I хто падзеліць нам пароўну хлеба?
- •I калі знойдуць Там душу — Тады пішу я недарэмна.
- •I так бервяно к бервяну За сценай узводзіў сцяну, I кожны глядзеў, як будую, Нібыта на казку жывую.
- •I па дарозе вечнасці да Бога
- •Плакала музыка, Не — спявала.
- •I падаў град, халодны і сыпучы, I з ветрам цёк па беразе пясск.
- •I куды ён імкнецца?
- •«Гартаваць гібкі верш...»
- •«Крылаў... Шырокі ўзмах»
- •Ідэалы і каштоўнасці
- •Шляхі маладой прозы: цяжкасці, пошукі, набыткі
- •Літаратурныя партрэты
- •«Паміж папярэднім і наступным»
- •Пуцявінамі абнаўлення Драматургія Маладосць шукае
- •I Першы Рым, і Трэці — ўсё крычыць: «Не рымляне — і шэлега не варты!»
- •Імёнаў непаўторнае аблічча
- •Сцежкі вядуць на бальшак
- •.У прадчуванні новых сустрэч
- •Пытанні і заданні
- •.Літаратура
- •Кароткія біяграфічныя звесткі1
- •1 Звесткі пададзены на 1 чэрвеня 1997 г.
I калі знойдуць Там душу — Тады пішу я недарэмна.
Алесь Пісьмянкоў — паэт лірыка-рамантычнага светаўспрыман- ня. Яго паэзія прасвечана глыбокім пачуццём лірызму, пранікнёным пафасам патрыятызму і чалавечнасці. А. Пісьмянкоў у сваёй першай кнізе «Белы Камень», якая выйшла ў 1983 г., сцвярджае неўтаймоў- насць чалавечага духу ў спазнанні зямнога быцця, гісторыі, сучас- насці. «Яго лірычны герой,— як слушна заўважыла крытык Т. Чабан,— не ўкладваецца ў традыцыйна-банальныя ўяўленні пра «сяр- мяжны», ціхі беларускі характар. Ён, і гэта характэрна для маладой беларускай паэзіі ў цэлым,— асоба гістарычная, і яго гістарычныя карані — у Беларусі старажытнай, славянскай...»
Герой А. Пісьмянкова — беларус, які мае трывалую культурна- гістарычную памяць, ён адчувае сябе на зямлі продкаў паўнакроўна і
надзейна. Што грэх утойваць: да нядаўняга часу ў некаторых нашых паэтаў лірычны герой нагадваў Івана Бязроднага, нейкага аморфнага касмапаліта. Герой жа А. Пісьмянкова ведае і шануе генеалогію свай- го роду, ганарыцца сваёй крэўнай прыналежнасцю да спаконвяковай зямлі радзімічаў і крывічоў, да зямлі Беларусі, якая нарадзіла Калі- ноўскага і Вашчылу, Багушэвіча і Багдановіча... Паэтаў герой жадае застацца верным рыцарам свайго краю, яго мінулага. Гаворка дзеда пра «карані роду» становіцца для паэта свяшчэннай скрыжаллю памяці. Свайго продка, аратая і воя, ён уяўляе такім: Любіў жыццё ён больш, чым бога, Як мёд, піў вусны маладзіц. Яго жыццёвыя дарогі Працялі стрэлы навальніц. Хоць плугам трызнілі далоні, Ды не ржавеў ягоны меч,— З ліхім іржаннем неслі коні Яго праз вогнішча і смерць. Калі ў крывавы час напасцяў Край бараніў ад груганоў, Прымусіў многіх косці скласці... Зірні, брат, колькі курганоў!
«Балада роду»
У вершы «Трызненне паўстанца» паэт закранае славутую старонку нацыянальнай гісторыі — паўстанне сялян у Крычаўскім старостве, на чале якога стаяў Васіль Вашчыла. Рытміка-інтанацыйны лад твора добра перадае драматызм параненага чалавека, яго трывогу перад тварам смерці за лёс паўстанцкага змагання, якое закончылася, як вядома, паражэннем. Мы чуем перарывіста-палкі голас натуры вольналюбівай і ахвярнай:
О, край мой мілы, Крывёю сцёк... Як там Вашчыла? Хаця б уцёк... Мы на паганых Пайшлі б з касой. О, ранак, рану Прамый расой!
Паэтычнаму радку А. Пісьмянкова ўласцівыя пачуццёвая шыры- ня, яркая вобразнасць, лірычная ўзнёсласць слова. У <врокавы аб'ек- тыў» паэта трапляе ўсё да болю знаёмае і дарагое. Надзвычай прачула ў першай кнізе А. Пісьмянкова апаэтызаваны родныя мясціны і асабліва — рака дзяцінства і юнацтва Беседзь. Кранальным лірызмам і мілагучнасцю напоўнены верш «Ты адбі мне тэлеграму...»:
Проста сум па белым полі, Па рабінавым агні. Проста хочацца да болю Першароднай чысціні, Незапэцканай рукамі, Што з душы здымае грэх... Проста ў вёсцы Белы Камень Самы белы ў свеце снег.
У невялічкім вершы «Паэт» вобраз падковы, які прыйшоў да А. Пісьмянкова з паэзіі ягоных землякоў А. Куляшова і А. Пысіна, вы- растае ў сімвал шчасця паэта і людзей. Апантанасць радасцю жыцця, рамантычна-ўздымны стан паэта перадаецца і нам, чытачам. Зай- здросны дар героя А. Пісьмянкова — гэта яго шчодрасць душы, ус- хваляванае жыццялюбства і чалавекалюбства:
Ён ранкам падкову знайшоў у расе, шчасліўчык, адораны лёсам, і кожны падумаў: дамоў панясе!
А ён — шпурлянуў у нябёсы: «Будзем, людзі, шчаслівыя ўсе!»
Зборнік «Чытаю зоры» (1988) засведчыў пра арганічнае развіццё таленту паэта. Яго лірыка — свет адкрытай сардэчнасці, даверлівасці, удумнай роздумнасці. Праўда, на адрас кніжкі А. Пісьмянкова былі выказаны і крытычныя прэтэнзіі, а менавіта тое, што ў яго вершах назіраецца мысленне адцягненымі, абстрагавана-касмічнымі паняц- цямі і пачуццямі. «Нам бы надзённыя пытанні вырашаць. I каму б, здаецца, займацца гэтым, як не паэту. Але не турбуйце яго! Ён заняты!» — усклікае крытык Г. Кісліцына, цытуючы пасля радкі з верша «Трывожна-сцішаны сусвет...». Што можна адказаць на гэты закід? Канечне, сустракаюцца ў паэта вершы і з другасным зместам. Але ў якога паэта іх няма? Паэтызаваць жа ці, наадварот, не выбіраць касмічныя вобразы — гэта права мастака. Паэт — не журналіст, і паспяваць ствараць надзённыя творы не яго справа. А. Пісьмянкоў адгукаецца на тое, пра што баліць, турбуецца яго душа: пра хворую прыроду, знішчанае хараство, асэнсоўвае праблемы маральнасці і духоўнасці ў адносінах чалавека з чалавекам. Паэт вяртае наш позірк у мінулае, у занядбаную гісторыю і памяць. Яго голас гучыць энергічна і самавіта: «На харугву йдзе харугва I на раць кладзецца раць. «Пастаім жа, брацці-другі! Яшчэ рана паміраць» («Дума Вітаўта»).
Вершы «Даўно павыпаўзалі...», «Ляснік», «Спавядацца бяжым да прыроды...» і некаторыя іншыя творы выяўляюць напружана- роздумны свет нашага сучасніка, які трывожыцца за чалавечае ў чалавеку, за экалагічнае быццё на нашай зямлі. Чалавечая хцівасць і хіжасць нясуць прыродзе спусташэнне: Ад хіжага стрэлу Дупло анусцела. Пад кронай агністаю Адбалела і выстыла. I крумкач, і сарска, Нават сыч адзінокі Аблятаюць далека Яго мёртвае вока.
«Дупло»
У вершаваным зборніку «Планіда» (1994) А. Пісьмянкоў застаецца лірычна-праніклівым, удумным мастаком слова. Яго па-ранейшаму прыцягвае духоўная і маральная змястоўнасць, моц беларускага ха- рактару на пакручастых шляхах айчыннай гісторыі. Ён, пераадоль- ваючы часавы бар'ер, узіраецца ў вочы летапісца, адчувае жывую прысутнасць мінулага ў Мсціславе і Крычаве, аглядае былое поле бітвы. Паэт згадвае прсдкаў, свае радаводныя вытскі: «Яны ідуць за гсдам гсд З мячсм і плугам. О, мсй нязвсдны род, Ён мсцны духам!» («Прсдкі»), Сёння А. Пісьмянксў вяртаецца да «радзіннага, знаёмага», што «не вытруцілі з нас» («Вяртанне»), журыцца, штс «намі стслькі ўжо знявечана Свайгс, святсга, роднага» («I ў Хоцімску, і ў Тураве, і ў Глуску...»). Усёй душсй ён адданы свайму краю, супрацьстаіць разбурэнню нацыянальнага свету.
У «Планідзе» светаадчуванне паэта адчувальна мяняецца: янс пазмрачнела, стала нярэдка сапраўды драматычным, трагедыйным. I сведчанне таму — чарнобыльскія вершы «1986», «Знямелае дрэва...», «Ці гэта лес, ці гэта Бог...», «Дсждж», «Вялікі Бср» і інш. Тут гучаць матывы скрухі, непрыкаянасці, трывсгі, абвсстранай настальгіі. На ўзрушанай нсце паэт выказвае сваё запаветнае жаданне ў час жудаснай бяды: «О, як мне хсчацца, каб праўнук Звінеў пад небам, як жаўрук!» («Пытанне»).
У лірыцы А. Пісьмянксва пабслела элегічных, рсздумна-медыта- тыўных інтанацый. Паэт выходзіць на сустрэчу з самім сабою, асэнсоўвае перажытае, сумуе «па чыстым і па белым» («На свеце так багата святаў...»), спавядаецца, думае пра вечнае. «Сябе спасцігаю са- мога»,— чуем мы прызнанне ў вершы «Бяссонныя ночы...» Паэт любіць стан цішыні, маўклівасці, бо менавіта толькі гэтак можна вычуць глыбіннае, таемна-праўдзівае. А. Пісьмянкоў — творца падкрэслена настраёвы. Ён, прынамсі, умее быць іранічным, жартаўліва-дасціп- ным. Паэт не губляе ўлюбёнасці ў жыццё, хараство, свет: «Я не памру, пакуль люблю» («Вада. На строме сосны...»). А. Пісьмянкоў адносіцца да тых паэтаў, якія пішуць душой, выпраменьваючы з унутранага сусвету даверлівашчырыя, трапяткія пачуцці. Неяк ён і сам ахарактарызаваў уласнае мастацкае самавыяўленне: «Я не належу да прыхільнікаў прынцыпу «ні дня без радка» і адношу яго да таго ж разраду, што і «ў нагу з часам», бо глыбока перакананы, што верш павінен быць забяспечаны эмацыянальна».
Калі дзеля паэзіі жывеш I духу той паэзіі адданы,— Тады ніякіх не існуе меж Паміж табой і псклічам жаданым.
Творчае самасцвярджэнне Леаніда Дранько-Майсюка найперш звязана з выхадам зборнікаў паэзіі «Вандроўнік» (1983) і «Над пляцам» (1986). У гэтых ягоных кнігах цесна паяднаны два светы: гарадскі і вясковы. Паэт нарадзіўся ў Давыд-Гарадку, што на Палессі. Свой гарадок ён малюе як асяродак жывой народнай стыхіі, местачковага каларыту, самавітага палескага хараства. Паэтава душа вяртаецца да роднага і вандруе па спрадвечных шляхах бацькаўшчыны, знаходзіць адухоўленае выяўленне ў вобразах, малюнках прыроды і побыту роднай мясцовасці. Вобразныя дэталі ў вершах паэта ўражваюць глыбокай пачуццёвай выверанасцю, жывапіснасцю: «Я маленькі, мне тры гады, Я сціскаю ў гармонік фіранку. Бачу буйныя кроплі вады, Што сівеюць на вымытым ганку» («Пыл паўз хату жануць пастухі...»); «Бусел з адрыны зляціць малады, Студню крануўшы крылом чарато- вым» («Сцэны»). Асабліва ярка паяднаны свет рэалій даваеннага Мін- ска і стыхія заходнебеларускага жыцця ў творы «Кола». Паэт любіць выяўленчую прадметнасць і разам з тым вобразную асацыятыўнасць, медытатыўны роздум. Ён — творца неардынарнага мастацкага сама- выяўлення, і гэта добра заўважыла наша крытыка. «...Л. Дранько- Майсюк знаходзіць мову прадметна-канкрэтную, каб прыйсці да сва- йго верша, спецыфічнасць якога перш за ўсё ляжыць у знітаванасці традыцыйнага вершаскладання з сучасным мысленнем, І, наадварот, нацыянальнага светаадчування з наватарствам у фарматворчасці»,— адзначае Г. Кісліцына.
Вобразна-выяўленчая плынь творчасці Л. Дранько-Майсюка паз- начана шматфарбнасцю. Паэт звяртаецца да фальклорных вобразаў і матываў («Маці спявала...», «Дзявочая песня», паэма «Курасоўшчына» і
інш.), схільны да міфалагізму мыслення («Касмея», «З'яўленне», «Каровы» і інш.), а часам стварае прытчавыя замалёўкі: I вучням настаўнік казаў: «Мы сведкі цікавага, дзеці, Сусед наш такое пачаў, Чаго мы ніколі не ўгледзім».