
ПРАКТЫЧНЫ ЗАНЯТАК №7
ТЭМА: ПЕРАКЛАД НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ ПРАФЕСІЙНА АРЫЕНТАВАНЫХ ТЭКСТАЎ.
ТЫП ЗАНЯТКА: КАМБІНАВАНЫ
МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ: УА «ВIЦЕБСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МЕДЫЦЫНСКI КАЛЕДЖ» кабiнет сацыяльна - гуманiтарных навук.
МЭТЫ ЗАНЯТКА:
1.Дыдактычная мэта: выявіць асаблівасці перакладу з рускай на беларускую мову прафесійна арыентаваных тэкстаў. Выпрацаваць і замацаваць практычныя навыкі і ўменні пры перакладзе тэкстаў па спецыяльнасці з рускай мовы на беларускую.
2.Развiваючая мэта: развiваць маўленчыя навыкi.
3.Выхаваучая мэта: садзейнічаць фарміраванню ў студэнтаў пачуцця каштоўнасці роднай мовы , выхоўваць цiкавасць да вывучэння дысцыпліны.
ЭПІГРАФ: “Толькі тады веды робяцца нашым сталым здабыткам, калі мы прыходзім да іх самі”
СТРУКТУРА ЗАНЯТКА:
Организацыйны момант:
А) праверка знешняга выгляду
Б) адзначэнне адсутных
В) азнаямленне навучэнцау з планам занятка
2.Паўтарэнне раней вывучанага матэрыялу:
Праверка дамашняга задання.
3.Інфармацыйна-пошукавы этап:
Звярніце, калі ласка, увагу на эпіграф нашага сенняшняга занятка і растлумачце сэнс гэтага выказвання. Сапраўды, трывалыя тыя веды,што здабываюцца самастойна. Паспрабуем пацвердзіць гэтыя словы на практыцы, таму што сення вы будзеце самастойна здабываць веды па тэме занятка. Уважліва прачытайце тэарэтычны матэрыял. Падрыхтуйце адказ на пытанні:
1.Чаму ў беларускай мове мала выкарыстоўваюцца кароткія формы прыметнікаў і дзеепрыметнікаў?
2.Чаму для беларускай літаратурнай мовы не характэрна ўжыванне дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга часу?
3.Назавіце асноўныя асаблівасці дзеяслоўнага кіравання ў беларускай мове.
Навучэнцы працуюць у парах,абменьваюцца думкамі, потым абмяркоўваюць іх з выкладчыкам.
4.Практычная частка урока:
Заданне 1. Утварыце словазлучэнні з прыведзенымі назоўнікамі, падабраўшы да іх азначэнні і перакладзіце словазлучэнні на рускую мову. Якія адметнасці назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можна адзначыць?
Запіс, летапіс, гусь, подпіс,медаль,стэп, брыво,дзверы, шынель,рукапис,боль,цень,перапис,моц,жаль,цень,дроб,пыл,палын.
Заданне 2. Адзначце сказы з памылкамі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных зваротаў.
Мне стала спакайней, даведаўшыся, што цягнік ужо прыбывае. Аднакласнікі доўга смяяліся, успамінаючы выпускныя экзамены. Уваходзячы ў аўдыторыю, выкладчык пачаў лекцыю. Зразумеўшы, што сябры не прыйдуць, мне стала крыўдна. Ішоўшы з заняткаў, ён разважаў над прачытаным артыкулам. Гуляюючы па парку, дзяўчаты збіралі кляновы лісты. Стоячы па калена ў вадзе, холад усё мацней данімаў нас.
Заданне 3. Адзначце сказы з памылкамі пры ўжыванні займеннікаў.
Я нідзе не мог знайсці сябе месца. Мікола не мог не абвінавачваць ва ўсіх бедах сябе самога. Ну і хтосьці з вас адкажа мне на пытанне? Маці папрасіла мяне наліць сабе кавы. Я ўяўляю сябя на міжнароднай выставе. Мы ганарымся табой і тваімі дасягненнямі. Наш калектыў заўсёды будзе памятаць аб цябе. Мы прыйдзем на дапамогу ў кожную гадзіну сутак. Як да табе дазваніцца?
Заданне 4. Пастаўце назоунікі ў форме роднага склону адзіночнага ліку. Ад чаго будзе залежаць выбар канчаткаў?
Аналіз, фельчар, кіраўнік, поспех, рэалізм, апендыцыт, тварог, вуглявод, вар’ят, стрэптакок, раматус, медагляд, змазак, адзёр, дыфцярык, аллерген, артрыт, адэніт, аборт, дакумент, опіум, каледж, параліч, радыус, фармацэўт, фельчар.
Заданне 5. Перакладзіце сказы на беларускую мову.
Бригада «Скорой помощи» задержалась из-за сильной метели. Врач периодически подшучвал над ним, стараясь поднять больному настроение. Митя снова заболел ангиной. Люди должны уважительно относиться один к одному и не издеваться над ближним. Сергеев рассказал о своих проблемах доктору. Девчата решили с самого утра пойти за грибами. Извините меня за прогул.
Заданне 6. Звярніце ўвагу на спецыфіку беларускіх канструкцый. Складзіце сказы з дадзенымі канструкцыям.
Я ВАНІТУЮ - рус. безличн. «меня тошнит» І МНЕ (ТАБЕ, ХЛОПЧЫКУ I Г.Д. БАЛЩЬ (што-н.) - рус. «у меня (тебя, мальчика и т.д.) болит (что-н.)», ЗАМНОГА, ЗАЧАСТА, ЗА - рус. «слишком много, слишком часто, слишком ...», СЕМ, ВОСЕМ, МНОГА I Г.Д .РАЗОУ НА ТЫДЗЕНЬ, ГОД I Г.Д. -. рус. «семь, восемь, много и т.д. раз в неделю, в год и т.д.».
Заданне 7. Перакладзіце тэкст на рускую мову, вызначце адметнасці перакладу.