Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапамога студэнтам Дэк.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
251.9 Кб
Скачать

М.Танк (1912-1995)

Перадастрожны перыяд творчасці М.Танка (1930-1932) пазначаны ўжо адметнасцю пошукаў маладога аўтара, імкненнем да выхаду, як кажа ён, “за межы класічнага верша”, яшчэ толькі “спробай інтуітыўнай” (“На касагоры”, “Як мы пішам?”), жаданнем пазбегнуць прызвычаена-дэкларатыўнага, шырока ўжытковага не толькі ў масавай паэзіі.

Не будзе перабольшаннем сказаць: Максім Танк узяўся спаўняць на заходнебеларускім грунце місію эстэтычнага яднання паэзіі моцы і паэзіі красы – працяг у новых акалічнасцях той высокай ролі, якую спаўнялі Купала і Багдановіч. Іх кірункі, іх мастацкая сутнасць былі дасканала асэнсаваны. Але быць вартасным у працягу – гэта не паўтарэнне. Гэта ўзбагачэнне і новы мастацкі рух да наватарскіх адкрыццяў.

Эпічны талент М.Танка працягваў сваё шматграннае раскрыццё і ў паэмах “Сказ пра Вяля” (1937) і “Каліноўскі” (1938).

Майстэрства паэзіі Танка – прыроджаная самабытнасць і шырокая дасведчанасць кніжніка, школа высокай культуры і эксперымент, нацыянальна-класічная вывучка і развіццё народнага складу верша. Майстэрства – гэта выключная чуйнасць паэтычнай задумы, радка, слова ў радку, гэта, урэшце, інтэлект лірычнага “я”.

І ўсё ж стыхія паэта – вобразна-асацыятыўнае мысленне.

У лепшых верлібрах паэт дасягае дзівоснага сплаву рацыянальнага і інтуітыўнага пачаткаў развагі і глыбіні перажывання.

Паэт быццам ніколі і не выходзіць з працэсу творчай перабудовы (“Я не лічыў бы... паэтам сябе, каб кожны мой дзень не быў днём нараджэння”, ІІІ, 488). Можа, на справе не заўсёды атрымліваецца так, але сама нацэленасць на якасна новы стан з’яўляецца стылем жыцця і творчасці, стылем танкаўскага жыцця ў паэзіі, рухаючай сілай яе мастацкага абнаўлення.

Калі няма на свеце маёй мовы,

Майго народа і мяне самога, –

Дык для каго будуеце, панове,

Канцлагеры, катоўні і астрогі?

Супроць каго рыхтуеце расправы

І шыбеніцы ўзносіце пад хмары,

Штодня арганізуеце аблавы

І ўсіх мабілізуеце жандараў?

Супроць каго рыхтуеце вы змовы

З прадажнымі і юдамі і богам, –

Калі няма на свеце маёй мовы,

Майго народа і мяне самога!

Пімен Панчанка

1917-1995

Спадчына нераўнацэнная ў ідэйна-мастацкіх адносінах.

Ул. Гніламёлаў назваў П.П.адным з “самых неспакойных і няўрымслівых бел. Паэтаў ХХ ст. Пра П. Можна сказаць, што ён сын сваёй эпохі і адначасова яе апанент. Гэта – паэт ешрапейскай традыцыі: паэзія была для яго спосабам духоўнага далучэння да жыцця праз лірычнае перажыванне свету. Паэт сучаснасці: для Панчанкі сувязь з часам была асабліва інтэнсіўная, абвостраная, што адбілася як на ідэйна-мастацкім, так і на жанрава-стылёвым вобліку яго паэзіі, яе эмацыянальным ладзе.

Злабадзённая, публіцыстычная. Маральнае ўспрыманне рэчаіснасці, вастрыня сацыяльнага погляду вядуць да таго, што ён рашуча пераадольвае фактаграфічнасць, эмптрычнасць, а таксама павярхоўную эмацыяльнасць. Яго трывожыла ўсё...

І ў гады перабудовы змагаецца за сац. ідэю, за яе ачышчэнне, не падазраючы, што яна ўтапічная, што адлегласць ад ўтопіі да рэальнасці яшчэ нікому не ўдалося пераадолець. У назве зб. “І вера, і вернасць, і вечнасць” прагучала тэма вернасці паэта ідэалам свайго пакалення. Панчанка, нягледзячы ні на што, заўсёды прымаў свой час і яго ідэалы, і размаўляў з чытачом на мове паэзіі і мове ідэалогіі.

Быў адным з першых, да каго прыйшло празрэнне. Паэт многія рэчы называе сваімі імёнамі, яго вобразныя абагульненні, публіцыстычныя па свайму напалу, прасякнуты ўнутраным пачуццём драматызму.

Своеасаблівая споведзь сына веку – “Паэма сораму і гневу”. Тут і сорам, і гнеў, і абурэнне:

Я рос бяздумны дурнем, як і ўсе,

І славіў росквіт,

Светлы век машыны.

Глядзеў з пагардай на каня ў аўсе.

На воз бацькоўскі свежай канюшыны.

Я цэрквы закрываў,

я абразы паліў,

Сялянскую маёмасць перапісваў...

Я ссек сады, Прынёс бяду лясам,

Я сеяў кукурузу на балотах,

Абкрадзены народ

Пачаў цягнуць і сам,

І п’яніцы валяліся пад плотам...

Я не збярог Купалу, мову не збярог.

Мне літасці няма і даравання.

Герой Панчанкі зразумеў: рэвалюцыя яму здрадзіла. Памянялася ўлада, а чалавек як быў, так і застаўся ўбаку, за бартом, хоць гаварыць пра яго і ўслаўляць сталі больш,чым калі. Ён зразумеў, што тое, што выдавалася за камуністычную ідэю, у сапраўднасці з’яўлялася адчужэннем чалавека ад уласнасці і ўлады, ад права распараджацца прадуктамі сваёй працы. І

Верш “Развітанне”:

Родны Янка Купала,

Вы пісалі:

“Я веру – настане”

Дарагі мой Іван Дамінікавіч, Не, не настане,

Гэта ўжо не світанне, Гэта наша настала змярканне, Гэта з мовай маёй,

Гэта з песняй маёй развітанне.