
- •Інтэлектуалізм, псіхалагізм, гуманістычная скіраванасць творчасці м. Гарэцкага, жанравая разнастайнасць, значэнне дзейнасці.
- •Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.
- •Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.
- •Л.Генiюш «Споведзь» Чысціня, пранізлівасць
- •Б.Мікуліча «Аповесць для сябе»
- •Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы хх стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
- •А.Куляшоў (1914-1978)
- •М.Танк (1912-1995)
- •Маштабнасць і значэнне творчасці Ул.Караткевіча, асэнсаванне яе літаратуразнаўствам, Ул. Караткевіч і сучасны літаратурны працэс.
- •Творчасць і. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцыі, творчая гісторыя і праблематыка “Палескай хронікі”.
- •Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы і. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.
- •Iван Чыгрынаў
- •Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі, традыцыйная і наватарская плыні, творчасць а. Разанава.
- •Беларуская драматургія 2-ой пал. 2-га ст. (а. Макаёнак, а. Дудараў і інш.), эксперыментальная драматургія.
- •Драма абсурду: «Ку-ку» (1991), «Лабірынт» (1997), м.Арахоўскага
- •Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца хх – пачатку ххі стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).
- •Творчасць выпускнікоў гду імя ф.Скарыны і асэнсаванне “феномену гомельскай школы” літаратуразнаўствам.
Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.
Алесь Адамовiч1926-1994 Празаiк, крытык, лiтаратуразнаўца, кiнадраматург, публiцыст, грамадскi дзеяч,АА, увайшоў у гiсторыю беларускай л-ры ХХ ст. як аўтар твораў пра вайну з фашызмам i як змагар з пагрозай новай сусветнай вайны. Ён адносiцца да пакалення шасцiдзесятнiкаў ў шмат зрабiў для таго, каб iдэалы гэтага пакалення ўвасобiлiся ў жыццё.
У 1960 г. у часопiсе «Дружба народов» (Масква) быў апублiкаваны раман «Вайна пад стрэхамi» з зычлiвай прадмовай Я.Брыля, а праз два гады там жа быў апублiкаваны раман «Сыны iдуць у бой», другая частка дылогii. Твор напiсаны на рускай мове, асобным выданнем друкаваўся пад агульнай назвай «Партызаны». Раман-дылогiя Адамовiча пабудаваны на аўтабiяграфiчным матэрыяле, пераважная большасць яго герояў маюць сваiх прататыпаў, падзеi ўзяты з асабiстых успамiнаў аўтара, з ўспамiнаў яго блiзкiх i яго сяброў па зброi, партызанаў атрада iмя Кiрава. Галоўным героем з'яўляецца падлетак Толя Корзун: яго бiяграфiя дакладна паўтарае жыццё самога аўтара, акрамя трагiчнага фiналу.
Агульная бяда прымусiла i на ўланую мацi зiрнуць iнакш: «Аказалася, -- адзначаў Адамовiч, -- што я нават уласную мацi па-сапраўднаму не ведаў. Любiў – i толькi. А як чалавека ўбачыў i зразумеў, калi пачалося страшнае жыццё. Калi мне што i ўдалося ў рамане «Вайна пад стрэхамi», дык гэта таму, што раней гэтую кнiгу мацi напiсала ўласным жыццём».
А. Адамовiч знайшоў ёмiстае вобразнае вызначэнне таго змагання, якое вядзе Ганна Мiхайлаўна Корзун: «вайна пад стрэхамi». Тут, пад мiрнымi стрэхамi беларускiх хат, адчулi акупанты сустрэчную стратэгiю, навязаную iм аптэкаркай Корзунiхай i не ўлiчанай iх планамi.
Адамовiч выявiў агульную тэндэнцыю лiтаратурнага развiцця, калi адбываўся рашучы паварот да агульнай, народнай памяцi пра вайну, бо ўсю праўду пра мiнулае сапраўды ведае толькi сам народ. Аўтабiяграфiзм у яго творах узбагачаўся за кошт мастацкага дакументалiзму, эстэтычнае значэнне якога ён асэнсоўваў, даследуючы творчасць Я.Коласа, М.Гарэцкага, К.Чорнага, I.Мележа, Я.Брыля, В.Быкава i iнш.
На працягу 1970-1973 гг. А. Адамовiч разам з Я. Брылём i У. Калеснiкам аб'ехалi, абкалясiлi з магнiтафонам i фатапаратам усю Беларусь, пабывалi ў сотнях спаленых вёсак, апыталi i запiсалi больш за трыста сведкаў ваеннай трагедыi, апавяданнi якiх ляглi ў аснову дакументальнай кнiгi «Я з вогненнай вёскi…» (1975). Раздзелы з кнiгi друкавалiся ў многiх газетах i часопiсах. Паказальным быў пачатак рэцэнзii рускага лiтаратуразнаўцы М. М. Кузняцова, якi пiсаў у газеце «Комсомольская правда»: «Страшней за гэту кнiгу я не ведаю…»
«Я з вогненнай вёскi…» падвяла своеасаблiвую рысу пад цэлым этапам лiтаратурнага развiцця i абудзiла ў грамадстве iмкненне ведаць усю праўду пра вайну i пра чалавека на вайне, якой бы жахлiвай яна не была.
У нетрах «Хатынскай аповесцi» i «Я з вогненнай вёскi…» ужо прысутнiчала, нараджалася задума рамана «Карнiкi» (1980). «Як маглi яны i хто яны, людзi, якiя ўсё гэта рабiлi?» Раман, як амаль усе мастацкiя творы Адамовiча, нараджаўся доўга i цяжка: 1970—1980, 1987-88 гг. Былi апублiкаваны чатыры першыя часткi, калi ўзнiкла неабходнасць у дапаўненнi твора пятай, заключнай часткай, якая мае назву «Дублёр». «Атрымаў лiст ад палкоўнiка авiяцыi, франтавiка, -- тлумачыў аўтар. – Лiст, поўны дакору, дзе ў вас Галоўны Карнiк?»
У тэкст часта ўводзяцца самi дакументы як доказ таго, што ўсё, пра што апавядаецца ў творы, не параджэнне аўтарскай фантазii, а самая праўдзiвая рэал ьнасць нашага часу, калi паўсветам камандавалi людзi з крымiнальным мiнулым, паталагiчнымi дэфармацыямi ў псiхiцы. Адсюль – шчодрае цытаванне вядомых выступленняў.
Дакументальная «Блакадная кнiга» (1982), матэрыялы для якой А. Адамовiч збiраў разам з рускiм празаiкам Д. Гранiным на працягу некалькiх гадоў, была не толькi працягам калектыўнай кнiгi «Я з вогненнай вёскi…», але i выяўленнем далейшага пошуку беларускiм пiсьменнiкам новых шляхоў у лiтаратуры.
Так ствараўся новы, невядомы раней жанр лiтаратуры – мастацкi дакумент, кнiга-араторыя, сiмфонiя, хор (гэтыя i iншыя падобныя па сэнсу назвы жанру згадвалiся крытыкай).
У аповесцi «Апошняя пастараль» (1986) вобразная фантазiя пiсьменнiка стварае ўтапiчны малюнак, калi палiтыкi i ваенныя пойдуць супраць волi народаў i развяжуць атамную вайну. У вобразе безыменнага галоўнага героя твора, камандзiра савецкай падлодкi, якая ўжо выпусцiла свой зарад у адказ на атамную атаку ворага з-за акiяна, мы бачым чалавека, што, хоць i запознена, усё ж задумаўся над рэальнымi прычынамi i трагiчнымi вынiкамi ваеннага сутыкнення.
Аўтар выкарыстоўвае жанр антыутопii, надзвычай распаўсюджаны ў сусветнай лiтаратуры ХХ ст., каб наглядна паказаць страшныя наступствы нашай няздольнасцi ўзняцца над сваiмi часовымi iнтарэсамi.
Твор завяршаецца трагiчна – пагiбеллю ўсяго жывога: «Святло згасла, апусцелi i сцэна i глядзельная зала…» Гэта – аповесць-папярэджанне, заклiк да сучаснiка з мэтай актывiзаваць яго думку i волю, захапiць iдэяй новага мыслення.
У днi жнiвеньскага путчу ў Маскве А. Адамовiч знаходзiўся сярод абаронцаў Белага Дома. Пасля перажытага ў ноч з 20 на 21 снежня 1991 г. цяжкага iнфаркту мiякарда ў гэты час завяршыў аповесць «Венера, або Як я быў прыгоннiкам» (1988—1992), якая працягвае працэс мастацкага асэнсавання эпохi ХХ ст. i лёсу чалавека i нацыi. Аповесць «Венера» па свайму жанру – твор-пакаянне, своеасаблiвы «разлiк з мiнулым». Тут створаны яскравыя малюнкi жыцця пад акупацыяй i цяжкага побыту пасляваеннага перыяду.
У аповесцях «Венера» i «Нямко» (1993) навiдавоку рух творчай эвалюцыi празаiка. Празаiк узнаўляе адзiн з эпiзодаў мiнулай вайны, якая дэфармуе людскiя душы i калечыць людскiя лёсы. Нямецкi юнак Франц i беларуская дзяўчына Палiна ў жорсткi час вайны i пасляваеннага беззаконня змаглi супрацьстаяць неспрыяльным акалiчнасцям, захаваць у нявыкрутных варунках жыцця сваё пачуццё кахання, якое пераадолела ўсе перашкоды, выжыла насуперак усяму: людскому адчужэнню, незычлiвасцi, жорсткасцi, варожасцi, у атмасферы якiх выпала iм абодвум жыць.
У аповесцi «Vixi» («Пражыта»), напiсанай у жанры мастацкай аўтабiяграфii, пiсьменнiк вяртаецца ўспамiнамi ў часы даваеннага дзяцiнства, па-новаму асэнсоўвае мiнулае, аддае данiну пашаны людзям, якiя так цi iнакш увайшлi ў яго жыццё i ўплывалi на характар яго светапогляду, прыгадвае ўжо знаёмыя свайму чытачу эпiзоды ваеннага юнацтва.
Смерць здарылася 26 студзеня 1994 г.
С.Алексеевiч Дакументальныя сведчанні герояў кніг С. Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча” (1985), “Апошнія сведкі” (1985), “Чарнобыльская малітва”, “Цынквыя хлопчыкі”, “Зачараваныя смерцю” «Чароўны алень вечных ловаў».
Зварот В. Казько да дзіцячай памяці пры паказе падзей мінулай вайны (аповесць “Суд у Слабадзе”, 1978). Жахі сіроцкага дзетдому. Балючая памяць Колі Лецечкі. “Суд” дзяцей — суд ісціны і праўды над фашысцкай ідэалогіяй чалавеканенавісніцтва.
Мемуарная. Гады перабудовы далі магчымасць увесці у літаратуру цэлы глыбокі пласт народнага жыцця нядаўняга часу – выключна драматычны, балючы. Тэма рэпрэсій становіцца адной з самых трагічных у нашай літаратуры. Мастацкасць губляе сэнс перад жыццёвым матэрыялам. Чытача цікавіць сама рэальнасць, сведчанні часу, праяўленне чалавечых магчымасцяў. Творы, што выкрываюць злачынствы таталiтарнай сiстэмы: С.Грахоўскi («Зона маўчання», «З воўчым бiлетам», «Такія сінія снягі», «Успаміны Платона Крэня», «Унжлаг»)
П.Пруднiкаў «За калючым дротам», «Пекла», «Яжовыя рукавіцы»
Васiль Хомчанка «Цар-зэк Сямён Iвашкiн»
В.Быкаў «На крыжах», «Крыжовы шлях»
А.Адамовiч «Викси», «Падарожжа з Мiнска ў Маскву i назад»