- •Правілы гульні Рынга
- •Характарыстыка гульні
- •1. Правядзенне гульняў і спаборніцтваў
- •2. Інвентар
- •3. Катэгорыі Рынга і памеры пляцовак
- •4. Падача і судзейства
- •5. Патрабаванні да палёта кальца падчас падачы і гульні.
- •8. Час трыманьня кальца
- •9. Рынга - стоп
- •6. Патрабаванні да броскоў каманд у гульні Рынга
- •7. Лоўля кальца Рынга
- •10. Змена бакоў
- •11. Кантакт з кальцом
- •12. Растаноўка гульцоў на пляцоўцы
- •13. Крокі на пляцоўцы падчас гульні
- •14. Адлік пунктаў
- •15. Класіфікацыя спаборніцтваў і іх удзельнікаў
- •16. Адзенне удзельнікаў
- •17. Права арганізатараў
4. Падача і судзейства
4.1. У залежнасці ад узроўню спаборніцтваў, сустрэчу па Рынга можа судзіць адзін суддзя ці галоўны і двое палявых. Кожны палявы суддзя лічыць пункты толькі сваёй паловы пляцоўкі. Вынік сустрэчы вызначае галоўны суддзя.
4.2. Удзельнікі займаюць пляцоўку па выніках жараб’ёкі, якая праводзіцца перад сустрэчай. Удзельнік, які выйграў жараб’ёку выбірае любую палову пляцоўкі і першым выконвае падачу. Гульня пачынаецца падачай з-за вонкавай лініі пляцоўкі, у межах бакавых ліній. Пасля вылету кальца з рук падаючага, ён можа выйсці на сваю палавіну пляцоўкі. Парушэнне вонкавай лініі падчас падачы ці выхад за працяг бакавой лініі ў момант вылету кальца вядзе да страты пункта.
4.3. У камандных спаборніцтвах падача ажыццяўляецца па камандзе галоўнага суддзі: “Увага!”, “Старт”. Другую каманду можна замяніць сігналам свістка. Калі прагучала першая каманда, суддзя падымае руку і глядзіць, каб абедзве каманды былі падрыхтаваны да падачы. Пры другой камандзе – апускае руку і сочыць за дакладнасцю выканання падачы.
У асабістых сустрэчах суддзя не дае камандаў, а толькі сочыць за тым, каб гулец быў гатовы да прыёму падачы. У выпадку, калі была выканана падача, а гулец не быў гатовы да прыёму, прызначаецца перепадача.
4.4. У каманднай гульне, калі пасля каманды “Старт!” адно кальцо даляцела да сярэдняй лініі, а супрацьлеглы бок-каманда яшчэ не падалі, то яна губляе пункт за спазненне падачы.
4.5. Першую падачу ў камандных гульнях выконваюць капітаны каманд. Змена на падачы ў асабістых гульнях адбываецца праз 3 пункты. У гульне з двума кольцамі пасля сумы пунктаў двух каманд, роўнай 5, 10, 15 і г.д. ці гэта сума плюс адзін пункт.
4.6. Падчас гульні з двума кольцамі, калі адно з кольцаў падае, яно застаецца на месцы падзення, а другім, якое засталося ў гульні, працягваецца розыгрыш другога пункту. Гульня з кальцом, якое злоўлена з памылкай ці падача з дакрананнем сеткі зверху спыняецца.
4.7. Гульня пачынаецца падачай з-за вонкавай лініі пляцоўкі, у межах яе бакавых ліній. Пасля браска гулец можа выйсці на сваю палову пляцоўцы. Парушэнне вонкавай лініі падчас падачы вядзе да страты пункта.
4.8. Каліпад час падачы ці абмену браскамі кольца удараюць адно ў другое, пунк губляе бок, на які падае кальцо (кольцы) ці бок, кальцо якога падае за пляцоўкай(“Аут!”). Калі суддзя не можа вызначыць чыё кальцо раней падае ў аут, то ў гэтым выпадку пункт не залічваецца ні аднаму баку (“Без пунтку”).
4.9. Калі пасля падачы кальцо дакранаецца да сеткі зверху і падае на бок суперніка, то гучыць каманда “Нет!”. У асабістых гульнях падача паўтараецца без страты пункта і толькі пры дакрананні сеткі пры другой падачы губляецца пункт. У гульне з двума кольцамі “Нет!” аднаго з кольцаў не прыпыняе гульні другім кальцом і не вядзе да яго страты, незалежна ад колькасці наступных “Нет!”.
5. Патрабаванні да палёта кальца падчас падачы і гульні.
5.1. Палёт кальца падчас падачы ў гульне павінен быць набліжаны ў адносінах гарызантальнай плоскасці да паверхні гульнявой пляцоўкі.
Кальцо не можа ляцець вертыкальна, альбо блізка да вертыкалі адносна яго плоскасці. Пры няправільным палёце кальца гульня прыпыняецца пасля каманды суддзі вертыкаль", і тая каманда, якая няправільна выканала гэты брасок, губляе пункт. Калі гульню судзяць некалькі суддзяў і ёсць разыходжанне з нагоды вызначэння "вертыкалі", то пункт не залічваецца нікому. Перад пачаткам спаборніцтваў галоўны суддзя вызначае для ўсіх суддзяў абявязковы варыянт браскоў "вертыкаль".
У асноўным існуе два варыянты браскоў "вертыкаль":
1-ы: калі кальцо адхіляецца ад 45 да 135 градусаў ад гарызантальнай паверхні пляцоўкі, гледзячы ў напрамку шляху яго палёту;
2-і: калі кальцо ляціць на поле суперніка ў пазіцыі, набліжанай да вертыкальнай (каля 90 градусаў да паверхні), пры гэтым ажыццяўляецца вялікая хуткасць палёту, што недапушчальна правіламі.
5.2. Кальцо ня можа круціцца падчас яго палёту на 180 градусаў або больш ( "казёл", "баранка") адносна паверхні пляцоўкі. Але на кальцо, якое дакранецца ў гульні верха сеткі, гэта не распаўсюджваецца.
