Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Правілы рынга.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
110.59 Кб
Скачать

Правілы гульні Рынга

Гульня Рынга зарадзілася ў 1959 годзе. Упершыню ў яе пачалі гуляць у Рэспубліцы Польшча, а заснавальнікам стаў Уладзімір Стрыжэўскі. У той час ён быў капітанам зборнай Польшчы па фехтаванію. Стрыжэўскі не змог паехаць разам з камандай у спартыўны лагер, каб падрыхтавацца да выступлення на чэмпіянаце свету ў Турыне. Ён быў вымушаны асобна ад каманды рыхтавацца да выступлення. У працэсе падрыхтоўкі з’явілася новая спартыўная гульня Рынга, якая і дапамагла яму заваяваць срэбраны медаль у камандных спаборніцтвах на чэмпіянаце свету па фехтаванію на шпагах.

Характарыстыка гульні

Рынга з’яўляецца індывідуальным і камандным відам спорту. Вартасць гэтай спартыўнай гульні заключаецца ў тым, што яна з’яўляецца даступнай для людзей розных узростаў, розных катэгорый насельніцтва і можа быць выкарыстана для развіцця рухавой рэакцыі, рэабілітацыі, прафілактыкі і ўмацавання здароўя, развіцця фізічных якасцяў. Гульню Рынга таксама можна выкарыстоўваць у трэніровачным працэсе іншых відаў спорта.

Рынга з’яўляецца спартыўнай гульнёй з адным ці двума кольцамі, у якой два гульца альбо две каманды спаборнічаюць на спецыяльнай пляцоўцы, падзеленай сеткай. Мэта гульні – накіраваць адно ці два кальца над сеткай, каб яно ці яны дакранулісь пляцоўкі суперніка, і прадухіліць такую спробу з яго боку. Розыгрыш кальца (калец) праходзіць да іх падзення ці да каманды суддзі "стоп". Падчас розыгрыша гулец можа атрымаць 1 ці 0 пунктаў, а каманда ад 0 да 2 пунктаў. Кожнаму гульцу ў індывідуальных гульнях даецца па тры спробы падаць кальцо, а ў камандных – гульцы кожнай з камандаў робяць змену на падачы па чарзе і пры суме пунктаў не меньш за 5, 10, 15, 20 і г.д.

1. Правядзенне гульняў і спаборніцтваў

Спаборніцтвы па Рынга падзелены па ўзроўням. На сённяшні дзень часцей за усё гульня складаецца з адной партыі да 15 пунктаў, але часам і з трох партый. Сістэма розыгрышу кругавая ці алімпійская, але часцей за ўсё змешаная. У партыі пры ліку 14:14 неабходна гуляць да розніцы ў 2 пункты. Калі лік 16:16, перамагае гулец ці каманда, якая раней атрымае 17 пункт. У выпадку немагчымасці вызначэння таго, хто першым выйграў гэты пункт, прызначаецца перападача і праходзіць паўторны розыгрыш.

2. Інвентар

Інвентар для спартыўнай гульні Рынга складаецца з гумавага кальца круглай формы, вагой 160-165 грам, дыяметрам 17 сантыметраў з дэкампрэсійнай адтулінай, з рыфлёнай ніжняй і верхняй часткай. Уласцівасці кальца даюць магчымасць свесці траўматызм пальцаў да мінімуму.

3. Катэгорыі Рынга і памеры пляцовак

3.1. Варта адзначыць, што спаборніцтвы па гэтам відзе спорту праводзяцца сярод насельніцтва рознага ўзросту. Яны могуць праходзіць як на адкрытых пляцоўках, так і на закрытых. Пляцоўка Рынга для камандных гульняў (двойкі, тройкі) мае памер як і пляцоўка для гульні ў валейбол (9х18 метраў). Існуюць таксама ленты рынга для разметкі бакавых, вонкавых ліній і сярэдняй лініі, шнур для мацавання стоек, спецыяльная лента (сетка), нацягнутая на вышыні 243 см. Перад пачаткам гульні праходзіць жараб’ка, падчас якой вызначаецца, якая з каманд і на якім баку пачынае гульню. Калі адна с камандаў ці гулец набірае 8 пункаў, то адбываецца змена бакоў пляцоўкі. Для правядзення спаборніцтваў па Рынга могуць выкарыстоўвацца як валейбольныя пляцоўкі, так і пераносныя – канструкцыі Уладзіміра Стрыжэўскага.

3.2. Свабоднае месца за пляцоўкай павінна забяспецыць бяспеку удзельнікаў. Лініі разметкі пляцоўкі, якія знаходзяцца ў яе межах, павінны быць кантрастнымі ў адносінах да колера певерхні пляцоўкі.

3.3. Лінія, раздзяляючая два гульнявых поля пляцоўкі Рынга, называецца "Лінія свету". Ні адзін гулец не ў праве парушаць гэтую лінію падчас гульні на зямлі і паветры, так як гэта вядзе да страты пункта.

3.4. Памеры пляцовак для індывідуальных гульняў залежаць ад узросту ўдзельнікаў і маюць наступную класіфікацыю:

Катэгорыя 1-2 - хлопцы і дзяўчаты (да 10 гадоў уключна), 6х12 м. , вышыня сеткі – 200 см.

Катэгорыя 3-4 – хлопцы і дзяўчаты (11-13 гадоў), 7х14 м. , вышыня сеткі – 224 см.

Катэгорыя 5-6 – хлопцы і дзяўчаты (14-15 гадоў), 8х16 м. , вышыня сеткі – 243 см.

Катэгорыя 7-8 – хлопцы і дзяўчаты (16-18 гадоў), 8х18 м. , вышыня сеткі – 243 см.

Вышыня сеткі адпаведная 243 см. , абавязкова для ўсіх старэйшых узроставых катэгорый.

Катэгорыя 9 – жанчыны (19 – 29 гадоў), 8х18 м.

Катэгорыя 10 – мужчыны (19 – 35 гадоў), 8х18 м.

Катэгорыя 11 – жанчыны (30 – 39 гадоў), 8х16 м. і гэты памер пляцоўкі абавязковы для ўсіх наступных індывідуальных катэгорый.

Катэгорыя 12 – мужчыны (36 – 45 гадоў)

Катэгорыя 13 – жанчыны (40 – 49 гадоў)

Катэгорыя 14 – мужчыны (46 – 55 гадоў)

Катэгорыя 15 – ветэранкі (50 і больш гадоў)

Катэгорыя 16 – ветэраны (56 і больш гадоў)

Для наступных катэгорый пляцоўка мае памеры 9х18 м., з вышынёй сеткі 243 см. Узрост каманды (двокі ці тройкі) вылічваецца, як сярэдні узрост яе ўдзельнікаў.

Катэгорыя 17 – мужчынскія двойкі (да 16 гадоў уключна)

Катэгорыя 18 – жаночыя двойкі (да 16 гадоў уключна)

Катэгорыя 19 – мужчынскія двойкі (пасля 16 гадоў)

Катэгорыя 20 – жаночыя двойкі (пасля 16 гадоў)

Катэгорыя 21 – змешаныя тройкі (да 16 гадоў уключна)

Катэгорыя 22 – змешаныя тройкі (пасля 16 гадоў)