
- •Канспект па гісторыі еўрапейскага тэатра вытокі
- •Антычнасць
- •Сярэдневякоўе
- •Эпоха адраджэння
- •Барока і класіцызм у тэатральным мастацтве
- •Эпоха асветніцтва
- •Рамантызм
- •Тэатр сярэдзіны хіх – хх стагоддзяў. Асноўныя накірункі
- •Эксперыментальныя пастаноўкі хх стагоддзя
- •Рускі драматычны тэатр у канцы хіх – пачатку хх стагоддзяў
- •Савецкі тэатр у 20-я – 30-я гады хх стагоддзя
Эпоха адраджэння
Тэатральнае мастацтва эпохі Адраджэння адрозніваецца ад сярэднявечнага перш за ўсё свецкім характарам. Цікавасць да мастацтва Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма прыводзіць да адраджэння форм антычнага тэатра, у прыватнасці такіх жанраў, як камедыя і трагедыя. Пры гэтым вялікае значэнне ў гэты час мае памкненне да народных традыцый. Дасягненне гэтага перыяду – стварэнне новай драматургіі (ХV – ХVI стст.).
Вытокі тэатра Адраджэння – у Італіі, аднак сапраўдных вышынь тэатр дасягнуў у Англіі і Іспаніі.
Італьянскі тэатр эпохі Адраджэння
Першапачаткова мастацтва сцэны стваралі комікі-пацешнікі, акцёры і блазны, якія паказвалі простыя па сюжэту прадстаўленні. Паступова ў спектаклях з’яўляюцца пастаянныя персанажы-маскі: Арлекін, Брыгелла, Каламбіна, П’еро і іншыя – тэатр атрымаў назву камедыя дэль артэ (камедыя масак). Кожны персанаж меў сваю маску – характар і сапраўдную маску – частку касцюма.
Маскі закрывалі твар напалову, і акцёр, калі выбраў свайго героя, як правіла, заставаўся верным яму да канца жыцця. На сцэне камедыі дэль артэ дзейнічалі дзесяткі масак. Аднак галоўнымі заставаліся чатыры – так званы “квартэт”. На поўначы і поўдні Італіі склаліся розныя квартэты. У паўночнай частцы: Панталоне, Доктар, Брыгелла, Арлекін – венецыянскі квартэт. Паўднёвы: Кав’елла, Пульчынелла, Скарамучча, Тарталья – неапалітанскі квартэт. На поўдні, пад час ігры неапалітанскіх масак – энергічных, шумных, было шмат смешных момантаў, жартаўлівасці, трукаў, якія часам не адносіліся да зместу сцэнак; паўночныя – больш салідныя і стрыманыя, у некаторых сюжэтах нават драматычныя. Аднак, венецыянскія маскі часта выкарыстоўваліся і пазней – нават да нашых дзён. Паўднёвыя ж аказаліся не такімі папулярнымі, як паўночныя і не такімі доўгажыхарамі.
Любімцам паўночнага квартэту стаў Арлекін. Першапачаткова – просты, сялянскі хлопец, які не сумаваў нават у самых складаных сітуацыях, часам закаханы. З цягам часу характар персанажа ўскладніўся. З’явіўся сапернік у каханні – П’еро, але вынаходлівы, а часам і нахабны Арлекін заўсёды перамагаў летуценніка П’еро і ўводзіў ад яго Каламбіну. Арлекін насіў капялюшык з хвастом труса і касцюм у латках. Пазней у Францыі лахманы і латкі пераўтварыліся ў святочныя трохвугольнікі і ромбікі. Маску Арлекіна выбіралі самыя лепшыя акцёры.
З 1508 года, калі паэт і драматург Лудавіка Арыёста (1474 – 1533 гг.) паказаў у палацы герцага Ферара “Камедыю аб куфары”, нараджаецца іншы тэатр – прадстаўленне вучоная камедыя. У ёй удзельнічалі арыстакраты, прыдворныя, гараджане, яна ігралася ў палацах вельмож. У вучонай камедыі відавочна перайманне антычнай драматургіі, дзе перамагаюць заўсёды тыя, хто здольны на сапраўдныя і моцныя пачуцці, хто не баіцца перашкод і любіць жыццё, бясстрашныя і дзёрзкія, гатовыя на рызыку.
Пад уплывам антычнага мастацтва ўзнікае жанр пастараль (пастуховы) – пра няхітрыя забавы пастухоў і пастушак, дзе распавядаецца пра чыстае каханне, пра мары аб духоўнасці і ідэале.
Англійскі тэатр эпохі Адраджэння
Уільям Шэкспір (1564 – 1616 гг.) – яго драматычныя дзеянні дынамічныя і эфектныя, важная роля надаецца слову. Яго тэатр абыходзіўся без дэкарацый, але вялікая роля адводзілася музыцы, спевам і танцам. Галоўны ў тэатры эпохі Адраджэння – акцёр, яго голас, пластыка, міміка, тэмперамент. Шекспір – геніяльны творца чалавечых характараў. Вылучаюць тры перыяды творчасці драматурга: аптымістычны (1590 – 1600 гг), для якога характэрна перавага двух жанраў – камедыі і драматычнай хронікі; трагічны (1600 – 1608 гг.); рамантычны (1608 – 1612 гг.).
Шэкспіраўскія трагедыі, камедыі і хронікі шлі ў памяшканні тэатра “Глобус” (пабудаваны ў 1599 г.). Назва тлумачыцца знешнім падабенствам: глядацкая зала ахоплівала сцэнічную пляцоўку з трох бакоў і нагадвала глобус. Аднак ёсць і іншы, сімвалічны сэнс назвы тэатра: тэатр – гэта свет, а ў п’есах прадстаўлены ўсе асноўныя сюжэты чалавечага жыцця.
Над сцэнай “Глобуса” была заслона, а над галовамі гледачоў – адкрытае неба. Падобным чынам былі ўсталяваны і іншыя англійскія тэатры.
Шэкспіраўскі тэатр сам усталёўваў умоўнасці і правілы: усё, што трапляла ў ігравую прастору пераўвасаблялася – дрэва ў кадцы станавілася лесам, крэсла – каралеўскім тронам, звычайная вопрадка – тэатральным касцюмам.
Жаночыя ролі выконвалі маладыя мужчыны. Менавіта ў тэатры Шекспіра быў пераадолены разрыў паміж літаратурнай драмай і сцэнай, у адрозненні ад Італіі.
Іспанскі тэатр эпохі Адраджэння
Прафесійны тэатр узнік у 30-я гг. ХVІ ст. У 1534 годзе Карл V выдае загад аб стварэнні тэатра, дзе ўтрымліваліся парады акцёрам і перазасцеражэнні ад празмернай раскошы касцюмаў. Спачатку прадстаўленні наладжваліся ў каралях (задні двор, гатэлевы двор з брызентам і лаўкамі для гледачоў).
Тэатральныя калектывы спачатку заставаліся вандроўнымі са стракотым рэпертуарам: ігралі смешныя сцэнкі, якія чаргаваліся музычнымі нумарамі і танцамі; выступалі і акцёры-мімы, якія ігралі без слоў.
Родапачынальнік нацыянальнага іспанскага тэатра, акцёр і “аўтор” (дырэктар, кіраўнік) трупы Лопэ дэ Руэда (1510 – 1565 гг.), аўтар бліскучых пастэралей і бытавых інтэрмедый, стваральнік так званых пасас – кароткіх бытавых “камедый назірання” і першых камічных тэатральных тыпаў-масак: bobo (дурня), негрыцянкі, зводніка, селяніна-біскайца, блазна. Драматург сцвярджаў у сваіх творах жыццёва рэальныя тэмы, фарміраваў жывыя псіхалагічныя вобразы, выкарыстоўваў багацце роднай мовы.
Зачынальнікам жа новай драматургіі нацыянальнага іспанскага тэатра можна лічыць Мігеля дэ Сервантэса Сааведра (1547 – 1616 гг.), які лічыў камедыю люстэркам чалавечага жыцця, прыкладам звычаяў і ўзорам ісціны.
Аднак іспанскі тэатр эпохі Адраджэння ў першую чаргу звязаны з іменем Лопе Фелікса дэ Вега Карпьо (1562 – 1635 гг.). Ён вельмі шмат і хутка пісаў. Яго п’есы ставіліся і ў публічных тэатрах і на прыдворнай сцэне, на гарадскіх плошчах і ў вёсках пад час святаў. Жыццёвыя і радасныя камедыі выклікалі веру і аптымізм, сцвярджалі, у сугучнасці з эпохай Адраджэння, здольнасць чалавека да гераізму, самаахвяравання незалежна ад паходжання. Лопе дэ Вега стваральнік арыгінальнай нацыянальнай драматургіі і адзінай сістэмы нацыянальнай паэтычнай камедыі.
Іспанскі тэатр даказаў, што менавіта ў паўсядзённым жыцці нараджаюцца моцныя, светлыя і высокія пачуцці – і героі адстойвалі правы на гэтыя пачуцці. Аснова творчасці Лопе дэ Вега – ігра ў імя жыцця, гэта свята, якое ствараецца на вачах у гледача.
Тэатразнаўцы спрачаюцца па сённяшні дзень ці можна нямецкую і французскую сцэны XVI ст. лічыць тэатрам Ренесанса, ці гэта яшчэ сярэдневяковы тэатр. Бо яскравых дасягненняў і знакамітых імён, як у Італіі, Англіі і Іспаніі тут не было.
У Францыі драматургі іметавалі італьянцам: спрабавалі пісаць вучоныя камедыі, але сцэна іх вопыт не прыняла.
У Германіі новы тэатр, які адрозніваўся ад сярэдневяковага звязаны з імем Ганса Сакса, які напісаў больш 200 драматургічных тэкстаў. Гэта былі трагедыі і асаблівы германскі жанр фастнахтшпіль (fastnachtspiel) – даслоўна “масленічная гульня” – вельмі падобны на італьянскую камедыю масак: з гумарам, імправізацыямі, смешнымі бытавымі эпізодамі (свяшчэннік, які не жадаў адмаўляцца ад мірскіх задавальненняў, у выніку губляў паству, хабарнікі і прайдохі, якія асмейваліся і асуджаліся, выглядалі глупа і нават пачварна і г.д.).
Дыялогі Ганса поўныя энергіяй, вясёлыя і тонкія на гумар. Дзеянні рухомыя і ў гэтай дынаміцы і адчуваецца дух новага часу, дзе жыццялюбства герояў дае святло. Ганс сам ставіў свае творы і нават распрацаваў парады акцёрам: не грукаць нагамі, не лаяцца брыдкімі словамі і г.д. Галоўны герой – Ганс Вурст (Ганс-калбаснік) – яго прататып Арлекін.
У Германіі не існавала спецыяльных тэатральных будынкаў – прадстаўленні іграліся на драўляных пляцоўках, пабудаваных вельмі хутка, часам у карчмах, часам проста на вуліцы ў агароджаным месцы. Ніякага афармлення не было прадугледжана, спектакль глядзелі стоячы. Але войны і ўнутрыныя трагічныя падзеі прывялі нямецкі тэатр ў заняпад.