
- •1. Станаўленне партызанскага руху на Капыльшчыне
- •2. Найбольш значныя баі капыльскіх партызан з фашыстамі
- •2.1. Бой ва ўрочышчы Гнілуха. (9 мая 1942г.)
- •2.2. Вялікараёўскі бой. (20 ліпеня 1942г)
- •2.3. Старыцкі бой. (7 лістапада 1942г)
- •2.4 Лаўскі бой. (3 снежня 1942г.)
- •3. Дзейнасць партызан на Капыльшчыне ў 1943 – 1944 гадах
2.2. Вялікараёўскі бой. (20 ліпеня 1942г)
15 ліпеня 1942 года з Мінска ў Капыль прыбыў вялікі атрад карнікаў.
Фашыстам была дадзена задача знішчыць вёску Вялікая Раёўка з мірнымі жыхарамі. Так яны хацелі адпомсціць партызанам за разгром гарнізона ў Цімкавічах. Аб гэтым партызанам далажыла сувязная з Капыля. Усе атрады брыгады імя Варашылава былі перакінуты ў Жавальскі лес, які знаходзіцца каля Вялікай Раёўкі. На Капыльшчыну прыбыла група партыйных работнікаў пад кіраўніцтвам члена бюро абкама партыі А.І. Сцяпанавай. Адзін з прыбыўшых, І. К. Жыжык быў назначаны камісарам брыгады.
Фашысты накіравалі на выкананне варварскай аперацыі 2 узводы карацеляў, лічачы, што яны справяцца з задачай. 20 ліпеня 1942г. 70 фашыстаў на 2 машынах выехалі ў Вялікую Раёўку. У 12 гадзін дня на ўзвышшы на поўнач ад в. Руднае з’явіліся першыя матацыклісты, а за імі на вялікай дыстанцыі 2 аўтамашыны з карнікамі. Атрады брыгады імя Варашылава выйшлі на баявыя пазіцыі, згодна плана, зацверджанага Саветам брыгады.
Самая адказная задача была даручана атраду імя Будзеннага. Яму патрэбна было перакрыць шлях адступлення немцаў назад па дарозе на Цімкавічы, размясціўшы свае сілы на ўзлеску каля Раёўкі.
Будзёнаўцы павінны былі першымі даць бой карнікам. Атрад імя Шчорса перакрыў дарогу на Нясвіж. Рота атрада імя Катоўскага пад камандаваннем Капусты павінна была ўдарыць па фашыстах з тылу, пасля таго як завяжацца бой. Асноўныя ж сілы атрада імя Катоўскага пад камандаваннем Яроменкі перакрылі дарогу на Капыль праз Калодзезнае., каб не даць магчымасці выслаць падмацаванне з Капыля. У баі прымалі ўдзел каля 100 партызан.
Перад в. Вялікая Раёка машына з карнікамі спынілася, з кулямётаў былі абстраляны Жавальскі і Вялікараёўскі лес. Жыхароў у вёсцы не было, яны пайшлі ў лес. Карнікі пачалі рабаваць вёску, усё грузілі на машыны, зганялі жывёлу. Немцы зразумелі, што што людзіабвешчаны аб налёце фашыстаў, і паспяшаліся вярнуцца ў Капыль, а статак пагналі па дарозе Калодзезнае – Капыль. Група пад камандаваннем Ізімскага і Забудзько занялі пазіцыю ля дарогі Вялікая Раёўка – Цімкавічы. Камісар атрада Янкоўскі і палітрук Жылко спяшаліся заняць ўзлессе паралельна дарозе. Але фашысцкія матацыклісты вяртаючыся з Вялікай Раёўкі папярэдзілі партызан. . Партызаны не разгубіліся і адкрылі агонь па матацыклістах.. Машыны з фашыстамі спыніліся і карнікі змаглі заняць абарону, а група Янкоўскага засталася на адкрытым месцы. Пачаўся гарачы бой, у якім партызаны былі на адкрытай мясцовасці, ад варожых куль ратавала толькі канава.
Камбрыг Капуста не мог зразумець, дзе знаходзяцца партызаны і не асмеліўся атакаваць з тылу. Янкоўскі адправіў сувязнога да камбрыга.
Капуста тут жа падняў роту ў атаку. Бой абвастрыўся. Сярод партызан з’явіліся раненыя, сярод іх і камбрыг Капуста. Але ён адказаўся пакідаць поле бою. Доктар Герасіменка, медсёстры Н. Кіяўская, А. Лушчыцкая аказвалі першую дапамогу раненым байцам.
Фашысты аказвалі фанатычнае супраціўленне. Некалькі партызан загінула.
Сілы партызан крыху аслабелі і фашысты рашылі знішчыць іх і прарвацца ў вёску Руднае. Але партызаны адкрылі моцны агонь па ворагу, закідалі немцаў гранатамі.
Камандзір атрада карнікаў прыняў рашэнне захапіць стары акоп, брустверы якого узвышаліся над бульбянікам. Гэтая пазіцыя давала добры абзор. стары акоп, брустверы якого узвышаліся над бульбянікам. Гэтая пазіцыя давала добры абзор. Нельга было губіць ні адной хвіліны і Янкоўскі павеў сваю групу ў лабавую атаку, а Ізюмскі і Забудзько са сваёй групай адрэзалі адыход гітлераўцаў ад ржанога поля. Узвод Карпенка дабраўся да бруствера, і закідаў акоп гранатамі, знішчыў варожы кулямет, які паліваў агнём пазіцыі партызан.
З кнігі В. А. Акулы “Юго-западнее Минска” : “У гэты час на ворага падняліся партызаны атрада імя Катоўскага. З боку в. Руднае , адразаючы адыход немцаў на Капыль, пайшлі ў атаку партызаны атрада Тараховіча. Рота І.П. Грыба асядлала шашу. Фаўысты жорстка адбіваліся. . Але кола вакол іх сціскалася. , Яны кідаліся як затраўленыя ваўкі. А затым кінуліся на прарыў. За вёскай на бульбяным полі сустракаліся з партызанамі.Завязвалася рукапашная схватка. Перамагаў той, хто першым паспяваў выстраліць У гэтым пабоішчы С. Зуеў убачыў, як упаў камбрыг. Ён падбег да яго, хацеў перавязаць рану. Але Капуста крыкнуў: “Ты кулямётчык, не бачыш, вунь уцякаюць!” Зуеў прыцэліўся, даў чаргу. Немцы ўпалі...”
Так быў знішчаны карны атрад, 68 фашыстаў было забіта, разбіты дзве аўтамашыны. Узяты трафеі: 50 вінтовак, 6 куляметаў, 1 мінамёт з мінамі і іншая зброя. У баі загінулі 6 партызан, 9 было паранена.
Уся награбленая гітлераўцамі маёмасць і жывёла была вернута жыхарам Вялікай Раёўкі. Каб забраць з поля забітых фашыстаў, мінскі Гебітскмісарыят прыказаў мабілізаваць сілы суседніх з Капылем гарнізонаў і ў колькасці 1500 чалавек яны з бронемашынамі на другі дзень у 12 гадзін прыбылі за трупамі. Працяглы час фашысты з крупнакаліберных кулямётаў абстрэльвалі лес. Але рухацца далей пабаяліся.
Партызаны з гармат і мінамёта адкрылі агонь па ўчарашняму полю боя, дзе стаялі нямецкія аўтамашыны. Гітлераўскія ваякі падпалілі вёскі Руднае і Вялікую Раёўку і паехалі.
Партызанская брыгада імя Варашылава не пайшла з Жавальскага лесу, а заняла баявыя пазіцыі, для абароны мірных жыхароў.