Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
22 чэрвеня 1941года Рэферат.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
155.14 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Партызанскі рух на Капыльшчыне ў гады

Вялікай Айчыннай вайны

Чыжык Марыі Анатольеўны

вучаніцы 11 класа

Навуковы кіраўнік Караленка Уладзімір Іванавіч

УА “Лясноўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа“

Капыльскага раёна

2010

План рэферата:

Уводзіны

1. Станаўленне партызанскага руху на Капыльшчыне

2. Найбольш значныя баі капыльскіх партызан з фашыстамі

2.1 Бой ва ўрочышчы Гнілуха.

2.2. Вялікараёўскі боёй.

2.3. Старыцкі бой.

2.4. Лаўскі бой.

3. Дзейнасць партызан у 1943 1944 гадах

Заключэнне

Уводзіны.

У часа ёсць свая памяць – гісторыя. І таму свет ніколі не забывае пра трагедыі, якія перажывала планета ў розныя эпохі, у тым ліку і пра жорсткія войны, якія загубілі мільёны жыццяў, якія адкідалі назад цывілізацыі, якія разбуралі вялікія каштоўнасці, створаныя чалавекам.

Прайшло 65 гадоў, як закончылася Вялікая Айчынная вайна, але рэха яе да гэтага часу не сціхае ў людскіх душах. Ды і ў часа ёсць свая памяць. Мы не маем права забыцца пра жахі вайны, каб яны не паўтарыліся зноў. Мы не маем права забываць пра тых салдат, якія загінулі дзеля таго, каб зараз жылі мы. Мы разумеем, што за ўсё, што мы маем – жыццё і свята ў нашым жыцці, - мы абавязаны ўсім тым, хто ваяваў, пагібаў у тых цяжкіх умовах, калі здавалася, што выжыць нельга. Мы абавязаны помніць усё.

Мы не ведаем вайны, але мы чулі пра яе ад старэйшых, таму што гэтая вайна прыйшла ў кожны дом, у кожную сямью. Вялікая Айчынная вайна паступова адыходзіць у мінулае, становіцца старонкай гісторыі.

Ляцяць гады... Усё далей і далей ад нас адыходзіць дзень, калі прагучаў першы салют у гонар перамогі над фашыстамі. Усё меньш і меньш застаецца сведкаў рэальных падзей тых гадоў. Што мы ведаем пра выпрабаванні, якія выпалі на іх долю, пра тое, што ім прыйшлося перажыць, праз што прайсці?

Захаванне памяці аб падзеях той вайны з’яўляецца вельмі актуальнай для нас, маладых, не зведаўшых, што такое вайна.

Вайна пакінула свой след і на маёй сям’і. Дзядуля і бабуля перажылі нямецкую акупацыю, прадзед ваяваў у радах народных мсціўцаў.

Таму для свайго рэферата я выбрала тэму “Партызанскі рух на Капыльшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Мэта майго рэферата: прасачыць баявую дзейнасць партызан Капылшчыны ў час фашысцкай акупацыі, апісаць больш значныя баі, якія адбыліся на тэрыторыі нашага раёна, паказаць, які ўклад унеслі капыльскія партызаны ў перамогу над фашысцкай Германіяй.

Працуючы над гэтай тэмай, я карысталася матэрыяламі школьнага краязнаўчага музея, кнігамі “Памяць. Капыльскі раён”, “Ля Каменкі бруістай” А. Марціновіча, “Капыль” С. Пятровіча, Б. Багдановіча, а таксама ўспамінамі ветэранаў вайны, былых партызан В. Гурскага, В. Акулы.

Рэферат мае наступную структуру:

1. Станаўленне партызанскага руху на Капыльшчыне

2. Найбольш значныя баі капыльскіх партызан з фашыстамі

2.1 Бой ва ўрочышчы Гнілуха.

2.2. Вялікараёўскі бой.

2.3. Старыцкі бой.

2.4. Лаўскі бой.

3. Дзейнасць партызан у 1943 1944 гадах

Здавён вялося ў родным краі,

Яшчэ з няпамятных вякоў,

Спыняць на межах чужакоў,

Даваць адпор варожай зграі.

І доўг святы не быў інакшы:

Найперш Радзіму бараніць

Зямлю, дзе нашы карані,

Дзе будуць жыць нашчадкі нашы.

Яўген Каршукоў “Над Бугам”

1. Станаўленне партызанскага руху на Капыльшчыне

22 чэрвеня 1941года… Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Вераломнае нападзенне нямецка-фашысцкіх захопнікаў на нашу Радзіму выклікала гнеў і абурэнне беларускага народа. Усе сілы былі сканцэнтраваны на тое, каб як мага хутчэй выгнаць ворага з роднай зямлі, адпомсціць за здзекі і пакуты. 27 чэрвеня фашысцкія полчышчы дакаціліся і да Капыльшчыны. З першых дзен акупацыі жахары раёна ўключыліся ў барацьбу з ненавісным ворагам.

Па рашэнню ЦК КП (б)Б на Капыльшчыну былі накіраваны 2 групы для арганізацыі падпольнага і партызанскага руху. Адну ўзначальваў П. С Лагвіненка, другую І. К. Жыжык. Яны адразу сустрэліся з мясцовымі патрыётамі, сумесна вызначылі асноўныя планы барацьбы з ворагам. Ужо са жніўня 1941 года пачынаюцца першыя сутычкі капыльскіх партызан з акупантамі. У баі ля в. Савічы геройскі загінуў былы старшыня калгаса “Хваля рэвалюцыі”, адзін з першых партызан В.С. Заяц. Ён быў паранены, але не здаўся ў палон і апошнюю кулю пусціў ва ўласнае сэрца. Яго гераічная смерць натхніла таварышаў па зброі на больш рашучыя дзеянні.

Полымя партызанскай барацьбы разгаралася. Партызаны наносілі значныя ўдары ворагу. Грамілі гарнізоны, валасныя ўправы з паліцыяй, тэлефонна-тэлеграфныя лініі сувязі. У зоне дзейнасці партызан была спынена здача нямецкім уладам хлеба, мяса, малака, бульбы, гародніны. Актывізацыя партызанскага руху назіраецца ў 1942 годзе. На тэрыторыі раёна дзейнічала нямала груп лясных байцоў. У сакавіку 1942 года партызаны актыўна дзейнічалі ў Савічах, Свідзічах, Вялікіх Прусах, Харытонаўцы і іншых населеных пунктах. З іх неўзабаве і пачалі стварацца партызанскія атрады, паколькі ўсё больш мясцовага насельніцтва ішло ў лес. У канцы сакавіка 1942г. быў створаны атрад імя Будзённага пад кіраўніцтвам М. Ізюмскага. Каля Дзягцян дзейнічаў атрад імя Катоўскага на чале з В. Яроменкам. Партызанскім атрадам імя Шчорса ў лясах каля Вялікай Раёўкі камандаваў

П. Ігнашчанка.

Асабліва партызаны паверылі ў свае сілы , калі ў сакавіку 1942 г. аб’яднаная рэйдавая партызанская група пад камандаваннем І. Варвашэні разграміла варожы гарнізон у в. Пясочнае, а таксама прайшліся па іншых населеных пунктах, дзе знаходзілася нямала фашыстаў і іх памагатых. Група В. Кіяна ў красавіку 1942 года аб’ядналася ў партызанскі атрад імя Чапаева. Да яе далучылася і група П. Лагвіненкі. Сюды ж увайшлі і маёр Капуста з чырвонаармейцамі, якім удалося ўцячы з лагера ў Слуцку. Камандаваць атрадам пачаў І.М. Тараховіч (Дунаеў). Вясной 1942года пачалося шырокае разгортванне партызанскай барацьбы на Капыльшчыне. Партызаны вырашылі: неабходна аб’ядноўваць разрозненныя атрады. У маі ўзнікла партызанская брыгада імя Варашылава. Камбрыгам назначылі маёра П.П. Капусту, начальнікам штаба – лейтэнанта П.З Ігнашчанку, камісарам стаў І.К. Жыжык. Брыгада дзейнічала не толькі на Капыльшчыне, а і ў Уздзенскім, Дзяржынскім, Чырвонаслабодскім, Грэскім і Слуцкім раёнах. Рады народных мсціўцаў пастаянна папаўняліся новымі байцамі.. Працягвалася таксама далейшае аб’яднанне атрадаў. У ліпені 1942 года ў брыгаду імя Варашылава ўвайшоў партызанскі атрад імя Жукава, у жніўні – імя Суворава, у кастрычніку – імя Фрунзе і “Баявы”. Папаўненне адбывалася і за кошт акружэнцаў. У лістападзе 1942 г. у атрад імя Чапаева ўступіў былы першы сакратар Капыльскага райкама партыі Н.Дз. Емяльянаў., які ўцек з палону.

Партызаны пачалі асвойваць складаныя аперацыі на жалезных і шасейных дарогах, наносілі ворагу моцны ўрон. Так, партызаны брыгады імя Варашылава з 9 верасня па 10 кастрычніка спусцілі пад адхон 16 эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай праціўніка, 6 эшалонаў абстралялі з ПТР і кулямётаў. Падрыўнік атрада імя Шчорса Міхаіл Дурасаў меў на асбістым рахунку 8 спушчаных эшалонаў. Невялікія групы фашыстаў баяліся рухацца па Капыльскаму раёну ні днём ні ноччу з-за небяспекі іх знішчэння.

Фашысты баяліся партызан. Даходзіла да таго, што яны ў сваіх паведамленнях вышэйшаму начальству свядома хлусілі, каб апраўдаць свае няўдачы. Так было, калі партызаны разграмілі масласырзавод у Капылі.

У данясенні гітлераўцы паведамілі, што павесілі 300 партызан, захопленых у палон. На самай жа справе пакаралі мірных жыхароў, нават дзяцей.

Атрымаўшы звесткі , што на чыгуначнай станцыі Цімкавічы сабралі шмат нарабаваных прадуктаў і рыхтуюцца тэрмінова адправіць іх на фронт, камандаванне брыгады імя Варашылава рашыла нанесці нечаканы ўдар. Па загаду П. Капусты атрады 16 чэрвеня непрыкметна наблізіліся да Цімкавіч, хутка знялі часавых. . Немцы і паліцаі амаль не змаглі аказаць супраціўлення. Партызаны знішчылі прадуктовую базу, узарвалі вадакачку, будынак станцыі, разграмілі валасную ўправу. Баючыся новага нападу, фашысты не асмельваліся трымаць у Цімкавічах свой гарнізон да сакавіка 1943г. У ліпені 1942г. былі разгромлены фашысцкія гарнізоны ў Смалічах, Салтанаўшчыне.

Адчуваючы ўзрастаючае супраціўленне, фашысты рабілі ўсе магчымае, каб паралізаваць партызанскі рух. 2 кастрычніка 1942г. каля тысячы гітлераўцаў прыбылі са Слуцка на машунах у в. Браткава. Акупанты хацелі забраць жывёлу, частку насельніцтва вывезці ў Германію,спаліць вёскі Заракаўцы, Савічы, Дзягцяныя. Партызаны загадзя даведаліся аб гэтай аперацыі. Партызаны атрада імя Катоўскага на ўзлеску вёсак Заракаўцы і Савічы, падпусціўшы немцаў на адлегласць 150-200 метраў, адкрылі агонь па фашыстах.. У гэты ж час для Браткава партызаны таксама сустрэлі фашыстаў артылерысцкім агнём. Боем камандаваў камбрыг Капуста.. Ён павёў партызан у абход праз Савічы. Познім вечарам партызаны наткнуліся на флангі праціўніка. Завязаўся жорсткі бой. Вораг страціў шмат чалавек забітымі і параненымі.

Зараз я больш падрабязна астанаўлюся на боі ва ўрочышчы Гнілуха, Вялікараёўскім, Старыцкім і Лаўскім баях.