
6. Лінгвістычная канцэпцыя а.Патабні.
АЛЯКСАНДР АФАНАСЬЕВІЧ ПАТАБНЯ
«Думка і мова» (1862)
«З лекцый па тэорыі славеснасці» (1894)
«З нататкаў па рускай граматыцы» (т.1, 2 – 1874, т.3 – 1899, т.4 – 1941).
1-ы перыяд (1860-1865) – распрацоўка філасофска-псіхалагічнай тэорыі мовы на базе крытычнага асэнсавання ідэй В.Гумбальта, псіхалагічнай тэорыі І.Гербарта, этнічнай псіхалогіі М.Лацаруса і Г.Штэйнталя.
2-і перыяд (1865-1891) працуе пераважна ў галіне дыялекталогіі, граматыкі і фанетыкі рускай мовы, часткова і іншых славянскіх моў.
У адрозненне ад Гумбальта, разглядае дух толькі як разумовую дзейнасць, залежную ад мовы. Паняцце ўтвараецца праз слова, таму дух без мовы немагчымы.
Бачыць мову як плынь няспыннай славеснай творчасці, надаючы вялікую ўвагу ролі маўлення ў жыцці мовы, функцыянаванню адзінак мовы ў маўленні.
Погляд на мову як дзейнасць цесным чынам звязана з праблемай мастацкай творчасці.
Развіццё антыноміі разумення і неразумення: неразуменне моўцы абумоўлена творчай працай слухача з іншым жыццёвым досведам.
Этапы мыслення:
тое, што бачу (прадмет) →
характэрная прымета прадмета (унутраная форма) →
пачуццёвы вобраз прадмета (сукупнасць успрыманняў) →
уяўленне (параўнанне ўспрыманняў) →
аперцэпцыя (першы акт думкі) →
меркаванне (асноўная форма думкі) →
паняцце (сукупнасць меркаванняў).
Лічыў, што мысленне не заўсёды звязана з мовай (музыка, жывапіс, шахматы, матэматыка), але ў слове чалавек усведамляе сваю думку.
Развіццё ўзаемаадносін паміж мысленнем і мовай адбываецца ад даславеснага мыслення вобразамі праз вобразнае мысленне, асацыяванае са словам, да мыслення паняццямі з дапамогай слоў.
Вучэнне пра слова займае цэнтральнае месца ў яго лінгвістычнай канцэпцыі. Лічыў, што паказаць удзел слова ва ўтварэнні паслядоўнага шэрагу сістэм, якія выражаюць адносіны асобы да прыроды, ёсць асноўная задача гісторыі мовы.
7. Лагічны накірунак у мовазнаўстве
У 1-й палове ХІХ ст. увага звярталася на нацыянальную спецыфіку формы мовы, на адзінства лагічнага і гістарычнага і было пераважна логіка-сінтаксічным.
Мова разглядаецца як праблема логікі: семантыка атаясамліваецца з катэгорыямі і аперацыямі логікі, а моўныя формы – з формамі мыслення логікі.
З пункту гледжання лінгвістычнага лагізму, слова семантычна ўяўляе сабой паняцце, сказ – меркаванне, а складаны сказ – вывад.
У сяр. ХІХ ст. лічылі асноўнай адзінкай мовы сказ, а катэгорыяй – часціну мовы.
Асноўная задача граматыкі – выяўленне адпаведнасці моўных форм катэгорыям логікі, якія вылічальныя.
К.Ф.БЕКЕР (1775-1849)
«Арганізм мовы» (1827) – разглядае мову як сістэму арганічных (палярных) супрацьлегласцяў, якія узаемна абумоўліваць адна адну, неабходны для развіцця арганізма як цэлага.
У схеме, заснаванай на логіка-семантычным прынцыпе вылучэння часцін мовы і членаў сказа, сказ і яго кампаненты супадаюць з лагічным меркаваннем і яго часткамі.
Фёдар Іванавіч Буслаеў (1818-1897)
«Аб выкладанні айчыннай мовы» (1844)
«Вопыт гістарычнай граматыкі рускай мовы» (1858) – упершыню ў Расіі пачаў выкладаць параўнальную граматыку індаеўрапейскіх моў і параўнальную граматыку рускай мовы.
Дае агляд граматычных форм, катэгорый, канструкцый рускай мовы з гістарычнымі экскурсамі і каментарамі, якія заснаваныя на шматлікіх фактах старажытнарускага пісьменства, народных гаворках, фальклору, літаратуры ХVІІІ-ХІХ стст.
Лічыў, што ў мове выражана ўсё жыццё народа.
Разглядаў мову як непарыўны творчы працэс. Імкнуўся спалучыць параўнальны гістарычны разгляд моўных з'яў з пачаткамі логікі.
Лічыў, што прынцып гістарызму дакладна размяжоўвае логіку і граматыку, сцвярджае сувязь мовы і мыслення.
Вылучаў 2 перыяды ў развіцці мовы:
старажытны, калі выражэнне думкі найбольш падначальваецца жывасці ўражання і маўленню;
пазнейшы, калі моўная творчасць завяршаецца, словы набываюць сэнс агульных адцягненых паняццяў.
У навейшы перыяд у мове пераважае фармальная логіка.
Пры важнасці рамантыка-філасофскага элемента, у канцэпцыі Буслаева ўплыў лінгвістычнага лагізму быў мацнейшы.
Лічыў, што граматыка павінна абапірацца на лагічныя пачаткі, бо ў сінтаксісе навейшых моў пераважае адцягнены сэнс законаў логікі над этымалагічнай формай і над першапачатковым наглядным уяўленнем, выражаным гэтай формай.
Сказ у цэнтры граматычнай тэорыі. Паводле лагічнага погляду, у сказе могуць быць толькі два члены – дзейнік і выказнік, якія разам – вывад. Іменны тып сказа адмаўляецца.
Дакладна размежаваў марфалогію і сінтаксіс, у вучэнні аб часцінах мовы размяжоўвае марфалагічныя прыметы і сінтаксічныя.
Даў класіфікацыю даданых тыпаў сказа і даданых членаў сказа.
Сістэма мовы ўяўляе сабой спалучэнне розначасавых з'яў, гісторыя мовы знаходзіцца ў цеснай сувязі з сучасным яе станам, бо ўзнаўляе і тлумачыць тое, што зараз ужываецца бессвядома.
У далейшым лагічны накірунак атрымаў развіццё ў працах А.Шахматава, І.Мяшчанінава, В.Багародзіцкага.