Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
19 ст..docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
48.45 Кб
Скачать
  1. Натуралізм у мовазнаўстве

  • Морыц Рап «Фізіялогія мовы», «Параўнальная граматыка як натуральная навука».

  • Макс Мюлер «Лекцыі па навуцы аб мове».

  • Вільям Уітні «Жыццё і рост мовы».

  • Аўгуст Шлейхер – прымяніў натуральнанавуковы метад у даследаванні мовы.

 

Аўгуст Шлейхер (1821-1868)

  • «Марфалогія царкоўнаславянскай мовы» (1952)

  • «Літоўская граматыка» (1956)

  • «Кампендый параўнальнай граматыкі індагерманскіх моў» (1861-1862)

  • «Тэорыя Дарвіна і навука пра мову»

  • «Значэнне мовы для натуральнай гісторыі чалавека» (1865)

Разглядае мову як жывы арганізм.

Мовы ўзніклі натуральным шляхам, незалежна ад чалавечай волі.

Законы для раслін і жывёл, выяўленыя Дарвінам, у галоўных сваіх рысах дастасуюцца і да моўных арганізмаў.

Размяжоўвае мовазнаўства і філалогію: 1-е вывучае мову як прыроднае ўтварэнне, складае частку натуральнай гісторыі чалавецтва, аб'ет філалогіі – створаныя людзьмі літаратурныя тэксты, пісьменства.

Пераносіць на мову Дарвінавы законы пра паходжанне і зменлівасць відаў.

Абапіраючыся на тэорыю Дарвіна, імкнецца выявіць агульныя законы ўзнікнення і развіцця мовы: мова мае перыяд росту ад прасцейшых структур да больш складаных і перыяд старэння.

Класіфікацыя моў адпавядае шлегелеўскай:

  • ізалюючыя (аналогія ў прыродзе – крыстал),

  • аглюцінатыўныя (расліны),

  • флектыўныя (жывёлы).

Распаўсюджвае на мову эвалюцыйную тэорыю Дарвіна: як найбольш прыстасаваныя перамагаюць флектыўныя мовы.

Пад уплывам філасофіі Гегеля сцвярджае ролю духу ў дагістарычны перыяд жыцця чалавека, калі адбываецца стварэнне мовы ва ўсёй разнастайнасці формаў. Пасля знікнення творчага духу з мовы, мова абмяжоўваецца ўзнаўленнем, выраджаецца.

 

Натуралістычны накірунак

Пасадзейнічаў сцвярджэнню сістэмнага погляду на мову, як аб'ект, які валодае ўласнай структурай і законамі свайго развіцця, да якіх дастасуюцца дакладныя метады натуральных навук.

 

5. Псіхалагічны накірунак у мовазнаўстве

сярэдзіна – канец ХІХ ст.

  • Гейман Штэйналь (1823-1899)

  • Морыц Лацарус (1824-1903)

  • Вільгельм Вунт (1832-1920)

  • Аляксандр Патабня (1835-1891)

  • Іаган Гербарт (1776-1841)

2 Плыні псіхалагізму

  1. Сацыяльны (калектыўны, этнічны) – разглядае мову як спецыфічнае праяўленне псіхалогіі народа.

  2. Індывідуальны – разуменне мовы як асобага механізму дзейнасці індывідуальнай псіхікі, як механізму ўяўленняў у свядомасці індывіда.

 

ІАГАН ГЕРБАРТ

Працэс мыслення разглядаў як асацыяцыю ўяўленняў. Асацыяцыямі выступаюць сувязі ўяўленняў паводле сумежнасці, падабенства і кантрасту.

Акрамя таго, сувязь уяўленняў ажыццяўляецца таксама ў асіміляцыі – аб'яднанні і замацаванні блізкіх або тоесных паняццяў – і ў аперцэпцыі – вызначальнасці новага ўспрымання ўжо наяўнымі ўяўленнямі.

 

Народная псіхалогія Г.Штэйнталя і М.Лацаруса

Псіхалогія народаў – навука пра народны дух, якая даследуе спецыфічныя формы жыцця і дзейнасці духу ў розных народаў, з якіх і складаецца духоўная прырода народаў.

Дух народа – крыніца не толькі духоўнай, але любой дзейнасці чалавека.

Агульная псіхалогія мае ў складзе псіхалогію народаў і індывідуальную псіхалогію. З прычыны таго, што ўся інтэлектуальная дзейнасць чалавека і народа звязана з мовай, то псіхалогія – навука аб мове.

Мова – адначасова і вырыжэнне самасвядомасці, светапогляду, логікі духу цэлага народа, і выражэнне і мерыла індывідуальнага духу.

 

ГЕЙМАН ШТЭЙНТАЛЬ

  • «Творы В.Гумбальта па мовазнаўстве і філасофія Гегеля» (1848)

  • «Класіфікацыя моў як развіццё моўнай ідэі» (1850)

  • «Паходжанне мовы» (1851)

  • «Граматыка, логіка і псіхалогія, іх прынцыпы і ўзаемаадносіны» (1855)

  • «Уводзіны ў псіхалогію і мовазнаўства» (1871)

 

Мовазнаўства адносіць да псіхалагічных навук, бо маўленне – гэта духоўная дзейнасць, і мова выступае аб'ектам псіхалагічнага назірання.

У паняцце «мова» ўключае маўленне, здольнасць гаварыць, вылучаючы ў ёй фізіялагічны і псіхалагічны бок, моўны матэрыял як створаныя маўленнем элементы і якую-небудзь канкрэтную мову, як сукупнасць моўнага матэрыялу пэўнага народа.

Усе індывіды аднаго народа маюць адбітак яго адметнай прыроды на сваім целе і душы. Падобная фізічная арганізацыя і падобныя ўражанні, атрыманыя звонку, выклікаюць падобныя пачуцці, схільнасці, жаданні, у выніку – падобныя думкі і мова.

Мова – прадукт супольнасці і адначасова псіхафізіялагічная сістэма, прывязаная да асобнага індывіда.

Сцвярджаў, што катэгорыі мовы і логікі несумяшчальныя, размяжоўваў прадметнае і моўнае мысленне.

Зместам прадметнага мыслення з'яўляюцца не самі прадметы, а ўяўленні пра іх як нейкая мысленная сукупнасць адлюстраваных прымет гэтых прадметаў.

Змест моўнага мыслення – уяўленні аб уяўленнях, з'ява двойчы суб'ектыўная.

 

ВІЛЬГЕЛЬМ МАКС ВУНТ

  • «Аб мэтах і шляхах народнай псіхалогіі» (1888) – выклаў погляды на сувязь псіхалогіі і мовазнаўства.

  • «Псіхалогія народаў. Даследаванне законаўразвіцця мовы, міфаў і звычаяў» (1900) – шматтомнае выданне, першыя два прысвечаны мове.

  • «Гісторыя мовы і псіхалогія мовы» (1901)

  • «Элементы псіхалогіі народаў» (1912)

Першы спецыяліст-псіхолаг, які зрабіў глыбокае даследаванне мовы, яе сутнасці, механізму функцыянавання і развіцця, яе сувязі з сумежнымі галінамі чалавечай дзейнасці.

Засяроджваў увагу на псіхалагічных заканамернасцях, што маюць усеагульнае значэнне.

Аб'ектам псіхалогіі абвясціў мову, міфы, звычаі, якія адпавядаюць 3-м відам псіхічных працэсаў, 3-м галінам індывідуальнай псіхалогіі: уяўленням, пачуццям і волі.

Мова выступае пачаткам, рухальнай сілай навукі і паэзіі, міфы – рэлігіі, звычаі – права і маральных прынцыпаў.

Разумеў мову як псіхафізіялагічную дзейнасць чалавека, разглядаў яе асновы: лакалізацыю ў мозгу маўленчых цэнтраў, псіхафізіялагічныя ўмовы ўтварэння слова, псіхалогію славесных уяўленняў.

Лічыў, што існаванне розных тыпаў моў – каранёвых, аглюцінатыўных, флектыўных – абумоўлена ступенямі псіхалагічнага развіцця народаў, што ідзе паралельна развіццю свядомасці асобнага індывіда.

У тэорыі паходжання і развіцця мовы важнае месца надае маторыцы, міміка-жэстыкуляцыйным і пантамімічным рухам, якія папярэднічалі гукавой мове.

Пры ацэнцы сувязі мовы і мыслення ў аснову тлумачэння моўных фактаў паклаў аперцэпцыю. Асабліва яскрава выявілася гэта ў пытанне пра сутнасць сказа.

Сказ – гэта расчляненне цэлага складанага ўяўлення на складнікі, пастаўленыя ў лагічныя адносіны адзін да аднаго.

 

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]