
Мовазнаўства ХІХ ст.
Пытанні:
Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства.
З'яўленне агульнага мовазнаўства.
Лінгвістычная канцэпцыя В.фон Гумбальта.
Натуралізм у мовазнаўстве.
Псіхалагічны накірунак у мовазнаўстве.
Лінгвістычная канцэпцыя А.Патабні.
Лагічны накірунак у мовазнаўстве.
1. Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства
Узнікненне новага метаду звязана з тым, што параўнанне структур розных моў выступае як сродак разумення механізму мовы праз гісторыю, якую праходзіць мова.
Франц Боп
Якаб Грым
Расмус Раск
Аляксандр Вастокаў –
лічацца заснавальнікамі параўнальна-гістарычнага мовазнаўства.
Ф.Боп (1791-1867)
Задачы, якія вырашаў навукоўца:
Дэталёва даследаваць і даказаць роднасць індаеўрапейскіх моў.
Раскрыць таямніцу ўзнікнення моўных форм.
Высветліць працэсы, якія абумовілі змены ў мове ад папярэдняга стану да цяперашняга.
1816 г. «Сістэма спражэння ў санскрыце ў параўнанні з грэчаскай, лацінскай, персідскай і германскай мовамі» - вылучыў і супаставіў дзеяслоўныя флексіі ў пяці мовах, як сведчанне агульнага паходжання гэтых моў.
1833-52 гг. «Параўнальная граматыка санскрыту, зенда, армянскай, грэчаскай, лацінскай, літоўскай, стараславянскай, гоцкай і нямецкай моў» у 3т. - уяўляе сабой параўнальную марфалогію, у цэнтры ўвагі якой карані і флексіі.
Аснова пабудовы граматыкі – тэорыя кораня.
У залежнасці ад адметнасцей кораня Боп вылучыў 3 асноўныя класы моў:
Мовы з каранямі, не здольнымі злучацца, без граматыкі.
Мовы з аднаскладанымі каранямі, здольнымі да злучэння, маюць граматыку.
Мовы з двускладанымі дзеяслоўнымі каранямі, якія ў корані маюць абавязкова 3 зычныя гукі. Граматычныя формы ўтвараюцца шляхам унутранай мадыфікацыі кораня.
Тэорыя раскладання кожнай дзеяслоўнай формы на 3 элементы: суб'ект – асабовыя канчаткі,
звязка – дзеяслоў звязка «быць»,
прэдыкат – дзеяслоўны корань.
Разам з тэорыяй каранёў такое меркаванне стала асновай тэорыі аглюцінацыі, згодна з якой дзеяслоўныя формы – носьбіты рэальнага значэння ў словах, а займеннікавыя выступаюць у якасці крыніцы ўтварэння флексій.
Боп абгрунтаваў існаванне індаеўрапейскай моўнай сям'і.
Расмус Хрысціян Раск (1787-1832)
Аўтар граматык іспанскай, італьянскай, шведскай і інш. моў.
У сваёй працы «Дапаможнік па ісландскай, або старажытнапаўночнай мове» (1811) выступіў супраць лагічнай граматыкі.
Галоўная праца – «Даследаванне ў галіне старажытнапаўночнай мовы, або Паходжанне ісландскай мовы» (1818).
Раск прыходзіць да высновы, што ісландская мова паходзіць з фракійскага, пад якім маецца на ўвазе мёртвая мова паўднёва-ўскходняй Еўропы. Роднасць ісландскай мовы ён знаходзіць са славянскімі, германскімі і балтыйскімі мовамі, уяўляючы іх галінамі індаеўрапейскай моўнай сям'і.
Надзейнымі прыметамі роднасці лічыць:
граматычныя адпаведнасці;
шэраг заканамерных гукавых пераходаў.
Якаб Грым (1785-1863)
Даследаваў з дапамогай параўнальна-гістарычнага метаду германскую моўную групу.
«Нямецкая граматыка» (1819-1837) у 4 т. – першая гістарычная граматыка нямецкай мовы. 1т. – фанетыка, 2 – марфалогія, 3 – словаўтварэнне, 4 – сінтаксіс.
Побач з літаратурнай мовай шмат увагі надаваў дыялектам.
Выявіў заканамернасці гукавых пераходаў: першае і другое перасоўванне зычных у германскіх мовах (закон Раска-Грыма).
Вылучыў 3 стадыі ў развіцці мовы:
Стварэнне, рост і станаўленне каранёў і слоў. Граматычныя адносіны выражаюцца спалучэннем слоў.
Росквіт мовы, які дасягнуў дасканаласці флексіі, завершанасці форм, здатная для вершаскладання мова.
Імкненне да яснасці думкі, што вядзе да аналітычнасці і адмове ад флексій.
Аляксандр Хрыстафоравіч Вастокаў (Осценек)
«Разважанне пра славянскую мову» (1820).
«Руская граматыка» (1831).
«Апісанне рускіх і славянскіх рукапісаў Румянцаўскага музеума» (1842).
«Слоўнік царкоўнаславянскай мовы» (1858-1861).
А. Х. Вастокаў
Для ўстанаўлення ступені роднасці моў усе словы трэба падзяляць на «першакласныя» (супадзенне такіх слоў – крытэрый роднасці) і «другакласныя».
Упершыню правёў размежаванне стараславянскай, старажытнарускай і рускай моў, высветліў іх адносіны да польскай і сербскай.
Рысы параўнальна-гістарычнага метаду:
Выяўленне падабенства флексій (асабліва асабовых канчаткаў дзеясловаў), словазменных паказчыкаў параўнаных моў.
Выяўленне агульнасці пэўных пластоў (найбольш старажытных) лексікі.
Устанаўленне заканамерных гукавых адпаведнасцей (пераходаў).
Выдатныя кампаратывісты ХІХ ст.
А.Ф.Пот (1802-1887)
Г.Курцыус (1820-1885)
А.Шлейхер (1821-1885)
І. Шміт (1843-1901)
Ф.Діц (1794-1876)
Ф.Буслаеў (1818-1897)
Удакладняюць і ўдасканальваюць прыёмы даследавання, пашыраюць навуковую праблематыку кампаратывістыкі.
Развіццё філасофіі мовы ў ХІХ ст.
Звязана з імёнамі І.Гэрдэра, А.Шлегеля, В.фон Гумбальта, А.Шлейхера, А.Патабні і інш., якія
спрабавалі выявіць прынцыпы эвалюцыйнага развіцця мовы,
выявіць суадносіны мовы і мыслення,
спасцігнуць прыроду мовы і
стварыць агульную тэорыю мовы.