Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Praktychnyya_zanyatki.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
53.8 Кб
Скачать

Практычныя заняткi №1

Тэма: Мова i соцыум.

Родная мова-гэта не толькi сродак зносiн, жывая повязь, але i сродак выяуленне душы чалавека i знак яго прысутнасцi на зямлi.

Узнiкшы разам з грамадствам, мова нястомна служыць чалавеку, у розных яго занятках i патрэбах.

Мова з’яуляецца i галоуным спосабам выражэння думак i пачуццяу кожнага чалавека.

Функцыi мовы:

  1. Камунiкатыуная

  2. Аккумулятыуная

  3. Рэгулятыуная

  4. Экспресiуная

  5. Намiнатыуная

  6. Адлюстраванню

  7. Пазнавальная

  8. Эстэтычная

Словавобразэмоцыядзеяннежыццёрэчаiснасць

6 зацвярдзелых зычных:

Ц(Целовацца)

ДЖ(Дождж)

Ч(Чалавек)

Ш(Шчасце) Р(Радасць)

Ж(Жыццё)

Слоунiк:

  1. Кансэнсус-гэта «соглашение» або «пахадненне».

  2. ЭЛТ-гэта «электронно лучевая трубка» або «электронно пламянёвая трубка».

Д/З знайсцi iнфармацыю пра функцыi мовы.

1

Практычныя заняткi №2

Тэма: Лексычная сiстэма беларуска лiтаратурнай мовы.

  1. Беларуская мова паводле паходжання

  2. Паводле сферы ужывання

Лексiка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання:

  1. Спрадвечна беларуская лексiка :

А. уласныя беларускiя словы(iспытаць,грамадскi,саудзельнiк)

Б. усходнеславянскiя словы(качарга,двор,правiдны,гiра,жгут,багор,бацька)

В.агульнаславянскiя словы(галава,гавока,вуха,рука,сэрца,лес)

Г. Iндаеурапейскiя словы

2) Запазычаная лексiка:

А. са славянскiх моу

Б. са стараславянскай мовы

В. З iншых моу

Лексiка-гэта слоунiкавы склад мовы.

Лексiкалогiя-гэта наука, якая вывучае слоунiкавы склад мовы.

Наша лексiка дзелiцца на:

  1. Актыуная лексiка

  2. Пасiуная лексiка

Узровень1

Перакласцi словы с беларускай мовы на рускую мову.

1.скарбнiк-…….

2.выдаткi-………

3.даведка-………

4.маемасць-……

5.завяшчанне-……

6.наймiт-………

7.спадчына-…….

8.спадчыннiк-……..

9.спажывецкая вартасць-……..

Узровень 2.

Даць паняццi словам.

Iпатэка,дэпазiт,маркетынг,толока,холдынх,клiрынг.

Узровень 3.

Што агульнага паміж гэтымі словамі?

1.кракавяк,мазурка,лiпсi-?

2.аксамiт,манчэстэр,парча-?

Д/З прыдумаць 10 тэрмінаў дарэчы праграмавання.2

Практычныя заняткi №3 Тэма: Спецыяльная лексiка Лексiка абмежаванага ужытку:

  1. Дыялектная лексiка

  2. Спецыяльная лексiка:

А)тэрмiны

Б)прафесiяналiзм

3)Жарганная лексiка

Узровень 1.

Перакласцi словы с рускай мовы на беларускую мову.

1.гарнитура

2.дисплей

3.компьютер

4.директория

5.иконика

Узровень 2.

З некалькіх слоў скласці адно слова звязанае з праграмаваннем . Атрыманыя словы перавесці на беларускую мову.

1.Сор+Мак----

2.Пена+Род----

3.Три+Табу----

4.Лена+Тигр----

5.Рита+Вагон----

6.Кредит+Ива----

7.Кол+Агат----

8.Кон+Дама----

9.Стакан+Рой----

10.Корт+Крупа----

Узровень 3.

З некалькіх слоў скласці адно слова звязанае з праграмаваннем . Атрыманыя словы перавесці на беларускую мову.

1.Гамма+Пи+Крот-----

2.Иена+Копи+Ров-----

3.Аура+Кит+Вал------

4.Ель+Си+Тон-------

5.Миф+Нота+Икра----

Узровень 4.

Составте словы каб гэтае слова стаяла спачатку і ў канцы слова. Атрыманыя словы перавесці на беларускую мову.

Прыклад: Чип(микрочип-чипсет)

1.Мак-

2.Диск-

3.Текст-

4.Граф-

5.Язык-

Д/З Што такое тэрмiн?

3

Практычныя заняткi №4 Тэма: Стылi мовы

Вылучаюць наступныя стылі: афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі і гутарковы. Усе моўныя стылі, акрамя гутарковага, кніжныя.

Навуковы Стыль:

Рысы навуковага стылю:

  1. Абагуленасць i абстрагаванасць

  2. Дакладнасць

  3. Аб’ектыунасць

  4. Лагiчнасць i строгасць вокладу

Моуныя асаблiвасцi ужыване абстрактнай лексiкi тэрмiнау,прыназоунiкау.

Жанры: анатацыя,рэзюме,артыкул,тэзiс,тып тэкстау:

1.апiсанне

2.разважанне

3.апавяданняя

4.доказ

Афіцыйна-справавы стыль.

Афіцыйна-справавы стыль - гэта стыль афіцыйных дакументаў (законаў, статутаў, урадавых пастаноў, указаў, рэзалюцый, загадаў, пагадненняў, міжнародных дагавораў і інш.). Функцыянаванне афіцыйна-справавога стылю звязана з грамадскай дзейнасцю чалавека ў надзвычай важных сферах: у афіцыйна,-канцылярска-справавой, юрыдычнай, дыпламатычнай.

Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца як у пісьмовай, так і вуснай формах маўлення. Для пісьмовай формы выкладу адносяцца указ, загад, кодэкс, пастанова, інструкцыя і г.д., вуснай - інструктаж, даклад, зварот, выступленне на судовым працэсе і г.д. У адрозненне ад пісьмовай формы маўлення, вусная разнавіднасць афіцыйна-справавога стылю набліжаецца да размоўнага стылю, паколькі ў іх тэкстах выкарыстоўваюцца элементы жывой гаворкі, бо «сухая» канцылярская мова цяжкая для вуснага ўспрымання.

Для афіцыйна-справавога стылю характэрны дзве функцыі: інфармацыйная (паведамленне) і пабуджальная (уздзеянне). Напрыклад, даведка заключае ў сабе інфармацыю, загад - наказ (што трэба зрабіць), а пратакол - адначасова і інфармацыю (Слухалі...), і загад (Пастанавілі...). Паспяховасць выканання гэтых функцый дзелавымі тэкстамі залежыць ад такіх якасцей, як дакладнасць, яснасць, лагічнасць, лаканічнасць. Дакладнасць справавога маўлення дазваляе адназначна перадаць змест фармуліроўкі (гэта асабліва важна, бо справавыя дакументы маюць, як правіла, юрыдычную сілу, таму неабходна, каб змест фармуліроўкі прачытваўся строга адназначна); яснасцьзабяспечвае паслядоўны выклад палажэнняў дакумента; лагічнасць - несупярэчлівасць аргументаў; лаканічнасць дазваляе сцісла перадаць змест дакумента.

Адметнай рысай афіцыйна-справавога стылю з’яўляецца высокая ступень стандартызацыі як формы дакумента, так і моўных сродкаў. Абумоўлена гэта аднатыповасцю і паўтаральнасцю афіцыйна-справавых сітуацый.

Моўныя асаблівасці тэкстаў афіцыйна-справавога стылю:

  1. Не ўласціва эмацыянальна афарбаваная лексіка.

  1. Шырока выкарыстоўваецца абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка.

  1. Словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні.

  1. Для лексічнага складу характэрны спецыфічныя тэматычныя групы:

  • назвы дакументаў, іх частак, структуры: пратакол, загад, распараджэнне, дадатак, парадак дня;

  • абазначэнні службовых працэдур па ўзгадненні і зацвярджэнні: слухалі, прысутнічалі, пастанавілі, загадваю;

  • канцылярызмы: вышэйадзначаны, вышэйпамянёны, ніжэйпададзены;

  • назвы асоб, задзейнічаных у афіцыйна-справавой сферы: сведка, субпадрадчык, кватэранаймальнік, ісцец, арандатар;

  • архаічная, устарэлая лексіка, якая актыўна ўжываецца ў дыпламатычных зносінах: Яго Высокасць, Яго правасхадзіцельства, пан (пані).

  1. Шырока ўжываюцца афіцыйна прынятыя складанаскарочаныя словы, графічныя скарачэнні: ГУМ, Белтрансгаз, экз. (экземпляр),р-н (раён), др. арк. (друкаваны аркуш).

6. Пры абазначэнні пасады ці звання звычайна выкарыстоўваюцца назоўнікі ў форме мужчынскага роду: доктар філалагічных навук В.П.Лемцюгова, асістэнт кафедры А.І.Багданава.

7. Ужываюцца складаныя адыменныя прыназоўнікі і састаўныя злучнікі: у адпаведнасці, у сувязі, у выніку таго што, з прычыны таго што.

8. Шырока выкарыстоўваюцца інфінітывы: даручыць, устанавіць, павялічыць, узмацніць.

Публіцыстычны стыль

Публіцыстычны стыль - сістэма моўных сродкаў, звязаная з грамадска-палітычнай сферай дзейнасці. Гэты стыль прызначаны для абслугоўвання палітыка-ідэалагічных, грамадска-эканамічных, культурна-масавых, спартыўных і іншых зносін. Асноўная функцыя публіцыстычнага стылю - паведаміць пра найбольш актуальныя праблемы і падзеі сучаснасці, выявіць яе праблематычнасць, а таксама ўздзейнічаць на свядомасць людзей, фарміраваць пэўную грамадскую думку, абуджаць грамадзянскія якасці асобы.

Моўныя асаблівасці тэкстаў публіцыстычнага стылю:

1. У публіцыстычных тэкстах выкарыстоўваюцца выяўленчыя сродкі мовы, хоць ступень іх пашырэння ў публіцыстычных жанрах неаднолькавая. Часцей за ўсё яны сустракаюцца ў нарысах, артыкулах, фельетонах, памфлетах, не так частыя ў выступленнях грамадскіх дзеячаў, дакладах, цалкам адсутнічаюць у матэрыялах, у якіх перадаецца аператыўная інфармацыя.

  1. У пераносным значэнні шырока выкарыстоўваюцца разнастайныя тэрміны: атмасфера (атмасфера даверу), спектакль (палітычны спектакль), тур (чарговы тур перамоў), курс (новы палітычны курс).

3.  Часта выкарыстоўваецца так званая публіцыстычная фразеалогія, якая дазваляе хутка і дакладна перадаць інфармацыю: прэзідэнцкая кампанія, пазітыўныя перамены, парламенцкая большасць, апазіцыйныя дэпутаты, палітычны авангард, канстытуцыйнае права.

4. Для тэкстаў публіцыстычнага стылю характэрна стандартызацыя моўных сродкаў, звязаная з частай паўтараемасцю вобразных адзінак. Гэта спрыяе ператварэнню апошніх у штамп. Асабліва злоўжываюць моўнымі штампамі аўтары газетных карэспандэнцый, якія надаюць асобным словам нейкае агульнае, няпэўнае, прыблізнае значэнне. У выніку такія словы становяцца як бы «універсальнымі»: задача, праблема, паглыбіць, забяспечыць, мерапрыемства і г.д. «Звычайна такія «універсальныя» словы спалучаюцца з трафарэтнымі азначэннямі - «прывескамі», таксама пазбаўленымі пэўнага сэнсу: калі крытыка, то рэзкая; калі падтрымка, то гарачая; калі размах, то шырокі; калімерапрыемствы, то практычныя; калі задачы, то карэнныя і г.д. У нас часта віншуюць з дасягнутымі поспехамі, разглядаюць атрыманыяпрапановы, авалодваюць сапраўдным масйстэрствам, абмяркоўваюць вынікі праведзеных выбараў, апладзіруюць запрошаным гасцям і г.д., хаця нікому не прыйдзе ў галаву віншаваць з поспехамі, якіх не дасягнулі, разглядаць неатрыманыя прапановы, авалодваць несапраўдным майстэрствам, абмяркоўваць вынікі неправедзеных выбараў або апладзіраваць гасцям, якіх забыліся запрасіць» [11, c. 39]

5. Найбольш спецыфічнай для публіцыстычнага стылю з’яўляецца грамадска-палітычная лексіка: рэспубліка, парламент, канстытуцыя, дэмакратыя, свабода, роўнасць, дыктатура, рэакцыйны, апазіцыйны.

6. Шырокае выкарыстанне ацэначных слоў і фразеалагізмаў (як са станоўчай, так і з адмоўнай канатацыяй): гераічны, доблесны, самаахвярнасць, міласэрнасць, мітынгоўшчык, мафія, цынічны, лабіраваць, людзі добрай волі, жоўтая прэса, пятая калона.

Гутарковы стыль.

Гутарковы стыль - сістэма моўных сродкаў, якая абслугоўвае сферу бытавых, вытворчых і г.д. зносін людзей.

Асноўнай формай рэалізацыі гутарковага стылю з’яўляецца вуснае маўленне, хаця можа функцыянаваць і ў пісьмовай форме (неафіцыйная перапіска, запісы на бытавыя тэмы, дзённікі, рэплікі перасанажаў у п’есах і інш.).

Асноўнымі экстралінгвістычнымі прыкметамі, якія абумоўліваюць фарміраванне гутарковага стылю, з’яўляюцца спантаннасць (што магчыма толькі пры неафіцыйных адносінах паміж гаворачымі і пры адсутнасці ўстаноўкі на афіцыйнае па характару паведамленне),непасрэднасць і непадрыхтаванасць выступлення.

Асноўныя маўленчыя якасці гутарковага стылю: вобразнасць, разнастайнасць, эліптычнасць, экспрэсіўнасць, а таксама інтанацыя, жэсты, міміка.

У гутарковым стылі нормы свядома не ўстанаўліваюцца і не рэгламентуюцца, аднак яны аўтаматычна ўзнаўляюцца ў маўленні ў выглядзе стандартызаваных моўных сродкаў, што сведчыць аб абмежаванай свабодзе гаворачага будаваць сваё маўленне «як сабе хочацца». Гэта маўленне падпарадкоўваецца строгім заканамернасцям, мае свае правілы і нормы, якія вызначаюцца узусам, г. зн. яны ўмоўныя і маюць характар калектыўнай дамоўленасці.

Моўныя асаблівасці тэкстаў гутарковага стылю:

Асноўным лексіка-фразеалагічным фондам гутарковага стылю з’яўляюцца агульнаўжывальныя словы і выразы. Акрамя гэтага шырока выкарыстоўваюцца

  1. нелітатаратурныя моўныя адзінкі: прастамоўная лексіка, дыялектызмы, прафесіяналізмы, жарганізмы: дрыхнуць, жраць, картопля(бульба), халасцяк (парожні рэйс), задраіць (шчыльна закрыць), халтура (нядобрасумленна выкананая работа), хвост (не здадзены ў тэрмін экзамен, залік і пад.);

  1. метафары, заснаваныя на пераносе назваў жывёл, птушак, насякомых і іх дзеянняў на чалавека (часта ў адмоўным значэнні): баран‘недалёкі розумам чалавек’, ліса ‘хітры чалавек’, каркаць ‘гаварыць, прадказваць нешта дрэннае’;

  1. стандартныя выразы, звычныя формулы моўнага этыкету: Будзьце ласкавы!, Прабачце!,Як справы?;

  1. эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка: гаварыльня, галубок, сакатушка, дакуменцік;

  1. спецыфічная фразеалогія пры ацэнцы сітуацыі: развязалі языкі; выскачыў, як Піліп з канапель; паводзін асобнага чалавека: паплакаць у камізэльку; чыя б карова мычала, а чыя б і памаўчала; характару і знешняга выгляду людзей: стрэляны варабей, падобны як свіння на лебедзя.

6. Выкарыстоўваюцца дзеяслоўныя формы, якія выражаюць імгненнасць дзеяння: стук, бразь, шусь, хваць, глядзь, скок, шмыг, бултых.

7. Характэрна тэндэнцыя да скарачэння найменняў, замена шматслоўных найменняў аднаслоўнымі: заліковая кніжка - залікоўка; хірургічнае аддзяленне - хірургія.

Узровень 1.

Запiшыце 5 слоу(тэрмiнау) ко слову лiлiпутау.

1.кот-

2.док-

3.лик-

4.бит-

5.вид-

6.чат-

7.ляп-

8.шаг-

Узровень 2.

Знайсці ў прапанова слова звязанае з праграмаваннем . Перавядзіце прапановы на беларускую мову.

Прыклад:не раз метка стиралась с диска.(разметка)

1.летом они торжественно расписались.

2. незамедлительно включился в процесс орбитр.

3. светофор только, что перестал работать.

Узровень 3.

перавядзіце словы на беларускую мову.

1.общественный-

2.обычий-

3.направить-

4.деятельность-

5.сучность-

6.определяется-

7.общество-

Д/З напісаць сачыненне мая будующая прафесія у навуковым стылi.

4

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]