Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МЕТАДЫЧКІі ПАДАННІ+.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
5.96 Mб
Скачать

Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы

Каган Сара: [біяграфія] // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр.слоўнік. – Мінск, 1994. Т.3. С.60-61.

Сара Каган: [біяграфія] //Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік /А.К. Гардзіцкі- склад. – Мінск, 1994. – С.239.

Кулажанка, Л. Каган Сара: карот. біягр. /Л. Кулажанка //Маладосць. – 2009. - №6

Марчанка, Л. Тут трэба было нарадзіцца: пра Сару Каган /Людміла Марчанка // Сцяг Саветаў. – 2010. – 6 ліпеня.

Шчэпка, С. Сара Каган. Вяртанне з небяцця / Сяргей Шчэпка // Сцяг Саветаў. – 2012. – 17 красавіка.

К удравец Анатоль Паўлавіч

(01.01.1936)

Нарадзіўся ў в.Аколіца ў сям`і калгаснікаў. Празаік, перакладчык Член СП Беларусі з 1969 г. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1986, за раман “Сачыненне на вольную тэму”). У 1951 г. скончыў сямігодку ў в.Коўбча, у 1955 г.- Слуцкае педвучылішча. Працаваў настаўнікам у Віркаўскай сямігадовай школе. У 1958 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ. Будучы студэнтам, паўтара гады працаваў у рэдакцыі “Калгаснай праўды” (1962-1963). Скончыўшы ўніверсітэт (1963), працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач Беларускага радыё (1963–1965), літсупрацоўнікам газеты “Літаратура і мастацтва” (1965–1966), рэдактарам, старшым рэдактарам выдавецтва “Беларусь” (1966–1970), адказным сакратаром часопіса “Маладосць” (1970–1972). У 1972– 974 гг. - галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”. З 1974 г. у апараце ЦК КПБ – інструктар, загадчык сектара мастацкай літаратуры. З 1978 г. - галоўны рэдактар часопіса “Нёман”. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, Ганаровымі Граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У 1979 г. ў складзе дэлегацыі Беларускай ССР прымаў удзел у рабоце 34-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Упершыню ў друку А.Кудравец заявіў пра сябе ў 1960 г. цыклам кароткіх апавяданняў пра жыццё калгаснай вёскі. У тым жа годзе яго мініяцюры змясціў часопіс “Маладосць”. Першая кніга апавяданняў “На зялёнай дарозе” выйшла ў друку ў 1968 г. Потым з`яўляюцца адна за другой кнігі “Раданіца” (1971), “Дзень перад святам” (1978), “Зімы і вёсны” (1976), “На балоце скрыпелі драчы” (1979), “За чужымі далямі” (1981), выбранае у двух тамах (1987), “Смерць нацыяналіста” (1992) і іншыя. У 1975 г. выйшаў раман “Сачыненне на вольную тэму”.

Пяру А.Кудраўца належыць нарыс “На быстрыні”. У апошні час ім напісана аповесць “Познія яблыкі”, апавяданні “Бацька”, “Каця і Балабончык”, “Баёк”. За эсэ “Я Прыпяці выток і вусце...” у 2000 г. прызнаны лаўрэатам прэміі “ЛіМа” кампаніі “ВКТ – ОЙЛ”.

На кінастудыі “Беларусьфільм” экранізавана яго аповесць “Раданіца” (сцэнарый разам з Коневым) і апавяданне “Халады ў пачатку вясны”. А.Кудравец выступае і як перакладчык. У яго перакладах выйшлі кнігі Дж.Свіфта “Падарожжы Гулівера” (1974), У.Іванава “Сібірскія апавяданні” (1975), А.Нурпеісава “Змрок” (1978) і “Нягоды” (1981), А.Тамсаарэ “Аповесці” (1980), У.Караленкі “Апошні прамень” (1984), аповесць К.Сіманава “Дні і ночы”, асобныя творы рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Творы А.Кудраўца выходзілі асобнымі выданнямі на рускай, латышскай, эстонскай, нямецкай, балгарскай мовах, перакладаліся на азербайджанскую, узбекскую, украінскую, чувашскую і іншыя мовы.

Зараз А.П.Кудравец жыве і працуе ў Мінску.

Творы

Выбраныя творы: у 2–х т. / Анатоль Кудравец. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1987.

Т.1. Аповесць [“Раданіца”]. Апавяданні. – 416с.

Т.2. Раман [Пасеяць жыта”]. Замежныя эцыды. – 352с.

Познія яблыкі: выбранае / Анатоль Кудравец. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1999. – 492с.

Дзень перад святам: апавяданні / Анатоль Кудравец. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1975. – 159с.

За чужымі далямі: падарож. нарысы / Анатоль Кудравец. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. – 128с.

Зімы і вёсны: аповесць і апавяданні / Анатоль Кудравец. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. – 350с.

На балоце скрыпелі драчы: апавяданні / Анатоль Кудравец. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1979. – 288с.

На зялёнай дарозе: апавяданні / Анатоль Кудравец. – Мінск: Беларусь, 1968. – 172с.

От весны до весны: повесть, рассказы. / Анатолий Кудравец. – Минск: Художественная литература, 1986. – 348с.

По дороге домой: рассказы, зарубежные этюды / Анатолий Кудравец. – Мінск: Юнацтва, 1985. – 140с.

Сачыненне на вольную тэму: раман. Апавяданні / Анатоль Кудравец. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1985. – 285с.

Смерць нацыяналіста: аповесці. Апавяданні. – Мінск.: Мастацкая літаратура, 1992. – 191с.

Я Припяти исток и устье…: эссе: Слово о друге В. Веремейчике / Анатолий Кудравец // Нёман. – 2000. - № 5; № 6.

Усакіна = Усакино = Usakino: [Фотоальбом] /Аўт.склад. А.П.Кудравец; Фота В.У.Харчанкі – Мінск: Беларусь, 1990. – 64с., іл.

Баёк: апавяданне / Анатоль Кудравец // Полымя. – 1998. - №1. – С.143.

Двое за нізкім столікам: аповесць / Анатоль Кудравец // Полымя. – 1990. - №6. – С.134.

Каця і Балабончык: апавяданне / Анатоль Кудравец // Полымя. – 2000. - №1. – С.154 – 168.

Кукушка прокукует завтра: рассказ / Анатоль Кудравец // Нёман. – 2001. - №1. – С.3.

Летні сон па дарозе дамоў. Памяці Вовы Пархімовіча / Анатоль Кудравец // Полымя. – 1993. - №12.- С.82 – 98.

Отец; Катя и Балабончик: рассказы / Анатолий Кудравец // Нёман. – 2000. - №1

Поздние яблоки: рассказ / Анатолий Кудравец // Всемирная литература. – 2006. - №6. – С. 4 - 21.

Пахахуцікі: апавяданне / Анатоль Кудравец // Полымя. – 1998. - №6. – С.10 – 29.

Пераход. Амаль фантастычная аповесць/ Анатоль Кудравец // Полымя. – 2003. - №2. – С.54.

Посеять жито…: Роман / Анатолий Кудравец // Новый мир. – 1985. - №12. – С.7 – 149.