Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МЕТАДЫЧКІі ПАДАННІ+.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
5.96 Mб
Скачать

213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348

E-mail: klichev-cbs@tut.by

Дайнека Леанід Мартынавіч

( 28.01.1940)

Нарадзіўся ў в. Змітраўка 2-я ў сям’і калгасніка. Лірык, навеліст, раманіст, публіцыст і крытык. У 1956 г. скончыў Дзмітраўскую СШ, у 1957-1959 гг. вучыўся ў тэхнічным вучылішчы ў Ніжнім Тагіле. У 1959-1960 гг. працаваў на металургічным камбінаце, у трэсце “Уралспецбуд”, 1960-1963 гг. - служыў у Савецкай Арміі. Скончыўшы аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ (1967), працаваў рэдактарам перадач для дзяцей і юнацтва на Віцебскай студыі тэлебачання. З 1971 г. – старшы рэдактар беларускага тэлебачання ў Мінску, у 1972-1989 гг. адказны сакратар часопіса “Маладосць”. З 1970 г.- член СП Беларусі. З 1989 г. – загадчык рэдакцыі паэзіі выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Узнагароджаны медалямі.

Друкавацца пачаў з 1961 года. Пісаў вершы, паэмы, выдаў паэтычныя зборнікі: “Галасы” (1960), “Бераг чакання” (1972), “Начныя тэлеграмы”(1974), “Мая вясна саракавая”(1979), “Вечнае імгненне”(1981), “Сняжынкі над агнём” (1988). Некаторыя вершы пакладзены на музыку П. Альхімовічам, А.Залётневым, Ю. Семянякам. З 1976 г. Леанід Дайнека аддае перавагу прозе. Першыя яго апавяданні змешчаны ў кнізе “Бацькава крыніца” (1976) Ім напісана дылогія “Людзі і маланкі” (1978) і “Запомнім сябе маладымі” (1984). Хутка з’явіўся наступны раман “Футбол на замініраваным полі” (1983). У 2010 годзе выйшаў раман “Назаві сына Канстанцінам”.

Л. Дайнека вядомы чытачам як аўтар гістарычных раманаў: “Меч князя Вячкі” (1985), “След ваўкалака” (1988), “Жалезныя жалуды” (1993). У 1987 г. Леанід Дайнека атрымаў прэмію імя І. Мележа за раман “Меч князя Вячкі”, ў 1990 г. - Дзяржаўную прэмію Беларусі імя К.Каліноўскага за раманы “Меч князя Вячкі” і “След ваўкалака”. Многія творы Л.Дайнекі перакладзены на іншыя мовы свету.

Творы л. Дайнекі

Бацькаўшчына: зборнік гіст. літаратуры: [для сярэд. і ст. шк. узросту] / Леанід Дайнека. – Мінск: Юнацтва, 2000. – 381 с.

Вечнае імгненне: вершы / Леанід Дайнека. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1985. – 94 с.: іл.

Жалезныя жалуды: раман / Леанід Дайнека. – Мінск: Юнацтва, 1990. – 286 с.

Запомнім сябе маладымі: раман / маст. В.А. Тарасаў / Леанід Дайнека. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. – 223 с.

Мая вясна саракавая: вершы / Леанід Дайнека. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. – 238 с.

Меч князя Вячки. Тропой чародея: романы / Леанід Дайнека. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. – 604 с.

Назаві сына Канстанцінам: раман / Леанід Дайнека. – Мінск: Літаратура і мастацтва, 2010. – 448с.

След ваўкалака: раман / Леанід Дайнека. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. – 186 с.

Сняжынкі над агнём: вершы і паэмы / Леанід Дайнека. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. –269 с.

Футбол на замініраваным полі: раман / Леанід Дайнека. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. - 303 с.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: фантастыч. Раман / Леанід Дайнека. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. – 239 с.