Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МЕТАДЫЧКІі ПАДАННІ+.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
5.96 Mб
Скачать

Народныя павер’і

Нельга есці мужчынам у шапцы за сталом, а то цешча глухая будзе.

***

Дзяўчатам нельга лізаць лыжку з выпуклага боку, а то мужык будзе з лысінай.

***

Завязваючы хустку, маладыя дзяўчаты прыглядаліся, каб не завязаць хустку з кароткім бокам наверх, а то мужык будзе кароткі.

***

У каляды маладзіцы кармілі куццёй курэй, свіней, каб вялася скаціна ў хлеве.

***

У час каляд гаспадыня рабіла з вяроўкі круг і ў гэтым крузе карміла курэй ўсе каляды. Гэта каб куры не хадзілі несці яйкі да суседзяў.

***

Нельга мыцца ў бані ў панядзелак, а то людзі ўсё жыцце будуць абмываць языкамі.

***

Калі дарогу перашлі з пустым вядром, то не пашанцуе.

***

Падмятаючы ў хаце, маладая дзяўчына павінна дакончыць гэту работу, а потым рабіць другую, а не наадварот, а то сваты будуць ісці ў сваты і вярнуцца з палавіны шляху назад дадому.

в. Максімавічы

Заспявалі ўнучкі бабуліны песні: мясцовы песенны фальклор /Бібліятэчная сетка Клічаўскага раёна; Максімавіцкая сельская бібліятэка.- Максімавічы, 2012. - 45 с.

213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348

E-mail: klichev-cbs@tut.by