Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МЕТАДЫЧКІі ПАДАННІ+.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
5.96 Mб
Скачать

Ад прымаўкі

На сінім моры стаіць дуб зялёны, на тым дубе гняздо. А ў тым гняздзе сарокі, вароны без ног, без крылля. Не ходзяць, не лятаюць, толькі прымаўкі адганяюць.

в. Максімавічы

Ад прыстрэку

Госпаду Богу памалюся (імя) урокі шаптаці, прыстрэкі, нагаворы, падуманыя, пагаданыя, ветраныя, насланыя, падмоўныя, падгавораныя, сплашныя, пачэсныя.

Дзе ж вы, урокі, ці вы жаноцкія, ці вы дзявоцкія, ці вы парабоцкія, ці вы чалавечыя, ці вы ветраныя, ці вы насланыя? Дзе ж вы, урокі, дзе ж вы, прыстрэкі, дзе ж вы, нагаворы? Дзе свет не світае, дзе сонейка не сходзіць, дзе збож’ейка не родзіць і дзе пеўняў голас не заходзіць і дзе барын тапорыкам не рубне, дзе дзявіца касы не распляце. Там вам піценне і ядзенне, і гулянне, і супачыванне. Там вам скам’і засціланыя і кубачкі наліваныя, наймічка з парубкам перакачваюцца, перабенчваюцца, будуць вас паважаці, з хаты дымам, з двара ветрам напраўляці. За вецер ухапіліся, на асіне заснуліся. Ад рабы божай чыстаплотнай, уражджэннай. Благаславеннай (імя) адчапіліся, адкаснуліся, к ёй не вярнуліся.

в. Куцін

Прымаўкі і прыказкі

Прыказкі і прымаўкі, або пагаворкі, належаць да найбольш кароткіх жанраў вуснай нараднай творчасці. Яны ж з’яўляюцца і найбольш пашыранымі, масавымі фальклорнымі творамі, бо прыказкі і прымаўкі ў штодзенным жыцці карыстаюцца ў той або іншай меры амаль усе людзі для падмацавання сваіх думак і меркаванняў, для ажыўлення і ўпрыгожвання сваёй гаваркі, надаюць ёй большую яркасць і выразнасць.

З ваўкамі жыць – па-воўчы выць.

***

Гаспадарку весці – не лапці плесці.

***

Праўда вочы коле.

***

На пахілае дрэва і каза не скача.

***

У п’яніцы дзве бяды – ні дроў, ні вады.

Што гэта за Сора, то шье, то пора.

***

Хто п’е,той гаршкі б’е.

***

Што пасееш, тое і пажнеш.

***

Часам з квасам, парою з вадою.

***

Кожная курачка пад сябе грабе.

***

Жыццё пражыць, не мех шыць.

***

Бывае ўсяго на вяку: і на спіне, і на баку.

***

Пасля бойкі кулакамі не махаюць.

***

Абы ўмела дачка танчыць, а работу – гора навучыць.

***

Век пражыў , а розума не нажыў.

***

Прапала кароўка, хай прападзе і вяроўка.

***

Не наеўся, то і не наліжашся.

***

Неўежна затое ўлежна.

***

Прыйшоў Пятрок – апаў лісток.

***

Прыйшоў Ілля – нарабіў гнілля.

***

Два Юр’і і абое дурні: адзін халодны, другі галодны.

***

Хлеб у доме – гаспадар, на працы – друг, у дарозе – таварыш.

***

Дзе каша і аладка, там будзе і гладка.

***

Як да чаркі – скоры, як да працы – хворы.

***

Курыца не птушка, гультай не чалавек, балбатун не гаспадар.

***

Ад сумы і ад турмы не заракайся.

***

Дзўка, што капусціна, у чужы гарод просіцца.

***

Трэба жыць, як набяжыць.

***

Зух супраць мух, а і перад зухамі і сам муха.

***

Бачыла вока – але вісіць далёка.

***

Вольнаму воля – шалёнаму поле.

***

Люб што лапата, але розуму малавата.

***

Не да парасят, калі свінню смаляць.

***

Дай свінні рог, а мужыку панства.

***

Закрый крышку ды не ляпай чайнікам.

***

Свой біся, ругайся, чужы не мяшайся.

***

Лес крадзе – поле бачыць, поле крадзе – лес бачыць.

***

Чужое далёка відаць, свайго пад носам не ўгледзіць.

***

На каго бог – на таго і людзі.

***

Жыццё як мора, будзе і гора.

***

З вялікага грому, малы дождж.

***

На чужое паквапішся – сваё страціш.

***

У пазыкі вочы вялікія.

***

Жывое да жывога і цягнецца.

***

Золата і ў гразі блішчыць.

***

Не то гаспадар – што з хаты, а то гаспадар, што ў хату.

***

Які з люлькі, такі і да магілкі.

***

Муж любіць жанку здаровую, а брат сястру – багатую.

***

Ліслівае цялятка дзвюх матак ссе, а гордае – ні адзінай.

***

Ранняе каханне – сабе на грэх, людзям - на смех.

***

Не той рай – што раем кажацца, а той рай – у якім акажашся.

***

Любяць не тое, што бальшое, а тое – што дарагое.

***

Казала кабета – што песенька спета.

***

Першы блін – заўсёды комам.

***

Што мы маем – не хаваем, а згубіўшы – плачам.

***

Замужам дрэнна, але ідуць – цыбуля горкая, ды ядуць.

***

Бабы каюцць – дзеўкі збіраюцца.

***

Кінеш за сабой – убачыш перад сабой.

***

Куды не кінь – усюды клін.

***

Чужога паслухай – а свій розум не губляй.

в. Максімавічы

Грэх у мех, кіем па мяху – будзш без граху,

***

Ідзе і яйка з галавы не зваліцца.

***

Да Юр’я б’юць дурня, а пасля Юр’я і разумнага.

***

Вясна не мясна, дык і восень не малочна.

***

Вясной – лісточак, а восенню – сучок.

***

Вясна ды восень – на дню пагод восем.

***

Хто корм мае – у таго вясна заўсёды позняя, а без корму сядзіць – ранняя.

в. Вяленік

Якая ў гаспадыні справа, такая ёсць і слава.

***

Гаспадар і баба – адна рада.

***

Не будзь ласы на чужыя каўбасы.

***

Лепш у сваёй хатцы, як у чужым палацы.

***

Старая баба і ў Пятроўку на пячы мерзне.

в. Куцін

***

Вада на лузе – сена ў стозе.

***

Многа снегу – многа хлеба.

***

Зімняя ночка – дзецям сарочка.

***

Дзе кросны, там бабам млосна.

***

Баб тады людзьмі завуць, як на работу ідуць.

***

Адна ластаўка вясны не робіць.

в. Набаркі