
- •Народныя павер’і
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Святы і абрады
- •Калядкі
- •Купалле
- •Вялікдзень
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Дайнека Леанід Мартынавіч
- •Творы л. Дайнекі
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніка
- •Каган Сара Рувімаўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •К удравец Анатоль Паўлавіч
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніка
- •Габрусёва Валянціна Фёдараўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •Шаўчонак Марыя Сіланцьеўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •Васілеўская Галіна Ануфрыеўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Ідзіце, дзевачкі, ярду рваці
- •У карагодзе мы былі
- •Па блудню вада разліваецца
- •Выйду, выйду на ганечкі
- •Зязюлька мая лугавая
- •Валачобныя песні
- •А ў бару, бару там дзяўчына коні пасціла
- •На першы дзень на вялікадня
- •Валачобнікі валачыліся
- •Да й ішлі хлопцы да полем, борам
- •А на рэчачцы, а на быстрае
- •Велікодныя песні
- •Вялікодная
- •Летнія песні
- •Купальскія і пятроўскія песні Ой, рана на Йвана
- •Купала на Йвана!
- •Кладзіце агні вялікія
- •Купала на Йвана
- •Зімовыя песні Вой, калядачкі, мае й мамачкі
- •Ой, у ляску, ляску на жоўтым пяску
- •Да ў нас сёння ўсё заповінкі бывалі
- •Каравайніца- маці
- •Ой, там, пад гарою, цэркаў стаяла
- •Брат сястру на пасад вядзе
- •У каморы за цясоваю сцяною
- •Не аддай мяне, мамачка, за ўдаўца
- •Бягуць конікі, усе скачуць
- •Прыданае Мы к свату ехалі
- •Едуць браточкі, кухры вязуць
- •Песні сіраце Да й знаці зязюлю
- •Пасля завівання маладой Сватка мой братка, просім вас
- •Ой, сваточкі-галубочкі, просім вас
- •Адлётка, адлётка наша дзевачка
- •Баліць мая й галовачка
- •Вох ты, ночка, ночушка рабінавая
- •Да было не спаць да піліпавай ночкі
- •У гарад вярба – вярхі ўюцца
- •І ў бару сасна й калыхалася
- •У чужым двару ваду бяру
- •Матрасёнак
- •Каля млына
- •Шумяць вербы каля грэблі
- •Біла мяне маці
- •Туман ярам
- •Хадзіла, блудзіла
- •Сацыяльна-бытавыя песні
- •Ой, у полі расло два дубочкі
- •Ой, у полі расло два дубочкі
- •Жонка забіла нялюбага мужа
- •Галубка-ўдава
- •Сястра-здрадніца
- •Муж прапівае жонку
- •Братка-здрадніца
- •Чаму не прышоў, як месяц узышоў
- •Прыпеўкі
- •Ад прымаўкі
- •Ад прыстрэку
- •Прымаўкі і прыказкі
- •Народныя павер’і
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
Муж прапівае жонку
А ў полі, ў полі карчомка стаіць,
А дума мая, дума, а дума-думушка!
А ў той карчомцы да тры братке п’е.
Адзін братка піў, той грошы прапіў,
Другі братка піў, той каня прапіў,
А трэці жа піў, той жонку прапіў.
Што грошы прапіў – вышаў, засвістаў,
Што каня прапіў – вышаў, уздыхнуў,
Што жонку прапіў – вышаў, заплакаў.
Ён прыйшоў дадому – яго дзеткі плачуць.
Да не плачце, дзеткі, не жалейце маткі.
Пастанаўлю ж я вам хатку новую,
Хатку новую, печ залатую,
Печ залатую, матку маладую.
Праваліся, татка, з хатай новаю,
З хаткай новаю, з печчу залатой,
З печчу залатой, з маткай маладой,
А глянь на лазы, як сарока гняздо ўе.
Як сарока гняздо ўе, так мачыха дзяцей б’е:
То ўдарыць, то ўшчыпне, ўсё дарам не абміне.
Братка-здрадніца
Ой, на вуліцы стучыць-гручыць,
Братавыя залвы нанач просіць:
Хадзі, залвіца, ка мне нанач,
Хадзі, залвіца, ка мне нанач.
Баюся, братавая – здрадзіш мяне,
Баюся, братавая – здрадзіш мяне.
- Не бойся, залвіца, я не здраджу,
Не бойся, залвіца, я не здраджу.
Клетачка мая каменая,
Клетачка мая каменая.
Замочкі мае нутраныя,
Замочкі ж мае нутраныя.
Да прыехала тры двараніны,
Да прыехала тры двараніны,
Адзін дваранін у сіненькім,
Адзін дваранін у сіненькім.
Другі дваранін у зялёненькім,
Другі дваранін у зялёненькім.
Трэці дваранін у чырвонінькім,
Трэці дваранін у чырвонінькім.
Што ў сіненькім – замок зламаў,
Што ў сіненькім – замок зламаў.
Што ў зялёненькім – полаг адняў,
Што ў зялёненькім – полаг адняў.
Што ў чырвоненькім – залву й ўкраў,
Што ў чырвоненькім – залву й украў.
Зап. ад Сілінай Лідзіі Маісееўны
в. Ліпніца
Чаму не прышоў, як месяц узышоў
Чаму не прышоў, як месяц узышоў,
Як я цябе ждала?
Ці каня не маў, ці сцежкі не знаў,
Ці маць не пускала?
Ой, каня я маў, і сцяжынку знаў,
І маці пускала.
Младшая сястра, каб і не ўзрасла,
Сядзельца схавала.
Старшая сястра сядзельца нашла,
Каня асядлала:
-Паязджай, браток, да дзяўчыны той,
Каторая ждала.
Цячэ рэчанька, цячэ быстрая,
Скочу – пераскочу,
Аддай мяне, маць, аддай, родная,
За каго я хачу.
Маці аддла,шчэ й прыказала
Роднаму дзіцяці,
Што б маё дзіця роўна тры гады
Не бывала ў хаце.
Пражыла гадок, паражыла другі,
Ждаці надаела,
Абярнулася шэрай зязюляй,
У сяло паляцела.
Ляцела лесам – голле ламала
Белымі крыламі,
Ляцела полем – поле тапіла
Дробнымі слязамі.
Прыляцела ў сад, села на суку,
Стала кукаваці,
Як родная маці мілае дзіця
Стала забываці.
Старэнькая маці ля вакна сядзіць,
Кудзельку прадзе,
А малодшы брат за сталом сядзіць,
Ружжо заражае.
Пазволь, маменька, пазволь, родная,
Зязюльку і ўбіці,
Бо яна пяе, жалю задае,
Не магу я жыці.
Не пазволю я, мілае дзіця,
Зязюльку забіці,
Бо яна пяе, як маёй дачцэ
На чужыне жыці.
Зап. ад Сарокінай Марыі Емельянаўны
в. Ст. Максімавічы
Прыпеўкі
У найбагацейшай скарбніцы беларускай народнай песнятворчасці адметнае месца займае прыпеўка.
А ў небе зорак многа,
Адна зорачка гарыць,
У калгасе хлопцаў многа,
Па адным душа баліць.
***
Люба мне ля рэчкі жыць,
Ходзяць параходзікі.
Неўзаметку праляцелі
Маладыя годзікі.
***
Во цяпер мне пагуляць,
Калі надаецца.
Ручкі, ножкі не баляць,
Серадзінка гнецца.
Зап. ад Кніга Елены Іванаўны
в. Ст. Максімавічы
Во цяпер мне пагуляць –
Ручкі, ножкі не баляць.
А як будуць балеці,
Буду дома сядзеці.
***
А на дварэ дождж ідзе,
На ганачку слізка.
Добра таму кавалеру,
Што каханка блізка.
***
Ой, чык, Кацярынка,
Чабоцікі красны.
Чаго блішчаць, каго любяць
Твае вочкі ясны?
Зап. ад Сілінай Лідзіі Маісееўны
в. Ліпніца
Не любіцеся, дзяўчаты,
Налюбілася ўжо я,
За паўгодзіка завяла,
Як кашоная трава.
***
Мяне татка гадаваў,
Хлеба ўволю не даваў,
Каб я шыбка не расла,
Скора замуж не пашла.
***
Біла мяне мама зранку
І пабіла на мне дранку,
Каб гуляць я не хадзіла,
Каб я хлопцаў не любіла.
***
Я на ганку стаю,
Слёзы коцяцца.
Дзеўкі замуж ідуць,
І мне хочацца.
Зап. ад Лячшанка Лідзіі Аляксееўны
в. Набаркі
А я замуж захацела,
Кулем з печы паляцела,
Пакуль з печы звалілася,
Пра замужжа забылася.
***
У суботу вечарынкай
Біла мама карчавінкай,
Небальшэнькай, маленькай
З-за цябе, удаленькі
***
Ой, свякроўка мая.
Галубачка сіва!
Вазьмі мене за нявестку –
Люблю твайго сына! ***
Не пайду за Колю замуж
А пайду за Васіля.
У Васіля сям’я малая –
Васемнаццатая я .
***
Каля рэчкі я хадзіла,
Утаптала беражок,
Выбірала тую кветку,
Каб любіў мяне дружок.
Зап. ад Глушаковай марыі Васільеўны
в. Новыя Максімавічы
Многа -многа зор у небе,
А адна ярчэй гарыць,
Многа ёсць дзяўчат на свеце,
Па адной душа гарыць.
***
Задрыжэлі немцы,
І фашысты ёжацца,
Партызанскія атрады
З кожным днём усё множаццаю
***
Сіне морушка глыбока
Не відаць у моры дна.
Вышла замуж ў край далёкі
Дай завяла як трава.
***
Грай, гармонік, грай,
Гармонік,
Пачакай, гітара.
Наша Дуня ў калгасе
Стаханаўкай была.
***
Ой, заўлётка, ты мне дорог,
Ой, заўлётка, ты мне міл.
Ды адно: ох, не панравілась
Я радзіцелям тваім.
***
Глазкі кары, глазкі кары,
Глазкі кары, карыначкі.
Заўлякалі вы мяне
Ўчора на вечарыначкі.
***
Сіняю сінеячку
Пастаўлю на скамеечку
Люблю, міленькі, цябе,
Люблю тваю сямеечку.
***
Вецер вее, вецер вее,
Вецер із-пад горачкі.
А ў майго мілёначка
Чатыры ухажорачкі.
Зап. ад Сазанавец Ганны Васільеўны
в. Вяленік
Замовы
У Клічаўскім раёне бытавалі і бытуюць самыя разнастайныя віды і жанры фальклору.
Адным з самых старажытных жанраў вуснапаэтычнай творчаці з’яўляецца замова, з дапамогай якіх яшчэ нашы продкі ўплывалі на навакольны свет. Яны ахоплівалі ўсе бакі жыцця чалавека, як госпадарчай дзейнасці, так і сямейнага і грамадскага быту. Вялікая колькасць замоў была накіравана на вылячэння ад хвароб чалавека і хатняй жывёлы. Гэта магічныя словы захаваліся да нашых дзен. Захаваныя да нашых дзён замовы вельмі выразна сведчаць аб тым, што ў аснове гэтых твораў ляжыць перакананне нашых продкаў, што падобным можна выклікаць падобнае. Адсюль і сістэма вобразаў у замовах, іх кампазіцыя і паэтычныя сродкі.
Ад ліха
З-пад сіняга мора.
Устала тры хмары.
Адна вадзяная,
Другая ветраная,
Трэцяя грамавая.
Ветраная выдзімае,
Вадзяная вымывае,
А грамавая пераход
Пужаны вынімае (каго).
в. Ліпніца
Ад старых
Святыя ўгоднічкі,
Усе пакойнічкі,
Дзедачкі і бабачкі,
Татачкі і мамачкі,
Сястрычкі і братачкі
Знакомыя і незнакомыя,
Хрышчаныя і няхрышчыныя –
Той, хто кладзішча займае,
Станьце ўсе да памачы,
А мне сон-здароў’е
Падаруйце (ці каму небудзь).
в. Ліпніца
Ад рожы
Рожу выгаварываю, высылаючы з касцей, з печаклі, з сініх жыл. З чаго ты, рожа, сталася? Ці ты з вады, ці ты з расы. Ці ты з ветру, ці ты з року. Ці ты з смеху, ці ты з прыгавору?
Ішоў бы Ісус Хрыстос дарожкаю. Ісус Хрыстос сваімі рукамі рожу выграбае. А гасподзь Бог сваімі рукамі рожу выдзімае.
в. Ліпніца
Ад залатніка
Залатнік, залатнік,
Божы памочнічак!
Стань на месце,
На залатым крэсце.
Каля пупочка абвіся.
Крэпінька дзяржыся.
в. Ліпніца
Ад пярэпалоху
Пярэпалах вадзяны, цянны, сляпяны, маляны, пярэпалах мужчынскі, пярэпалах жаночы, пярэпалах хлапечы, пярэпалах дзявочы, пярэпалах гавяжы, пярэпалах конскі, пярэпалах свіны, пярэпалах вуціны, пярэпалах курыны, пярэпалах сабачы. Скаціся, пярэпалах, з жыватка на крутыя горы, на быстрыя рэкі, на цёмныя лугі, на зялёну смародзінку; раскляваці, разграбаці, пярэпалаху не бываці, а (каго лечыш) прастор даці.
в. Максімавічы