Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МЕТАДЫЧКІі ПАДАННІ+.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
5.96 Mб
Скачать

Матрасёнак

Матрасёнак малады

Аленькія губкі,

Ты вазьмі мяне з сабой

Еду ў адной юбке.

Пайду к маменьке радной

І спрашу савета.

Ці мне ехаць з мараком,

Край белага света?

Маць савета не дала,

Брасай, доч, матроса.

Матрос замуж не вазьме,

Толькі пасмяецца.

Не паслухала яна,

Мацеры савета.

І паехала з мараком,

Край белага света.

Прайшоў год, прайшоў другі,

Ідзе доч уныла.

На руках яна нясе,

Матрасёнка- сына.

“Прымі, маменька, радна

Сям’я небальшая.

Матрасёнак будзе зваць

Бабушка радная”.

“Ідзі, ідзі, доч, туда

З кім сама хацела,

Ты савета маяго

Слухаць не хацела.

Пойдзем, пойдзем, мілы сын,

Тут нас не прымаюць,

Сіне мора глубако,

Там нас ажыдаюць.

К сіню мору падышла,

Цяжэнька ўздыхнула.

Крэпка сына абняла,

У моры ўтанула.

Расступіся ты, вада,

На две палавінкі,

Прымі дзеву- сірату

На той свет магілы.

Цераз годзік, цераз два

Маць ідзе уныла,

Што ж такая я за маць,

Дачку не прасціла.

Едзе, едзе марачок,

У мора пазірае.

А там у морушке на дне

Дзева маладая.

Зап. ад Сілінай Людмілы Іванаўны

в. Вяленік

Каля млына

Каля млына, каля млына

Расцвіла каліна.

Там дзяўчына ваду брала,

Сама чарнабрыва.

Яна брала , яна брала

Брала набірала.

Адна дочка ў маці была

І та гора знала.

Бацька добры,бацька добры,

А маці ліхая.

Не пускае на вуліцу

Кажа маладая.

Пусці, маці пагуляці,

Я не забаўлюся,

Як запяе першы певень,

Я дамоў вярнуся.

Пяе певень, пяе другі,

А кура сакоча,

Кліча маці вячэраці,

А дачка не хоча.

Вячэрайце самі, маці,

Вячэрайце самі.

Бо мне ўжо надаела

Вячэраці з вамі.

Зап. ад Еўдакімавай Галіны Сцяпанаўны

в. Куцін

Шумяць вербы каля грэблі

Шумяць вербы каля грэблі,

Што я пасадзла,

Няма майго міленькага,

Што я палюбіла.

Няма яго і не будзе.,

Паехаў далёка,

А мне кажа:

-Расці, дзяўчынка, на трэцюю вясну.

Расла, расла дзяўчынка,

Расці перастала.

Ждала, ждала казачэньку

І плакаці стала.

Плачце, вочы, плачце, кары,

Така ваша доля.

Палюбіла казачэньку

Без таскі , без гора.

Не сама я палюбіла,

Палюбіла маці,

Заставіла сваю дочку

Ўвесь век гараваці.

Біла мяне маці

Біла мяне маці,

Бярозавым кнутам,

Каб я не стаяла

З маладым рэкрутам.

А я ўсё стаяла,

Пакуль пеўні пелі

На дзверы ваду ліла

Каб дзверы не рыпелі.

А маці не спала,

Ўсё гэта чула.

А мяне не біла,

Сама такая была.

Як пайду да лесу

Там хлопцы дуба чэшуць.

Стану паслухаю,

Што на меня брэшуць.

Адзін кажа - годна,

Другі кажа - тынна.

А мой міленькі кажа,

Што сватацца можна

Біла мяне маці

Бярозавым кнутам,

Каб я не стаяла

З маладым рэкрутам.

Зап. ад Сарокінай Соф’і Емельянаўны,

в. Ст. Максімавічы

Туман ярам

Туман ярам, туман ярам,

Ярам даліною.

За туманам нічога не відна,

Толькі відна дуба зялёнага.

Пад тым дубам крынічка стаяла,

Пад тым дубам крынічка стаяла,

У той крыніцы дзеўка ваду брала.

Яна брала, брала набірала,

І ўраніла злата калечка.

Забалела ў дзяўчыны сярдзечка.

- А хто ж маё калечка дастане.

А хто ж маё калечка дастане.

Той са мною на рушнічок стане. 2 р.

Абазваўся казак маладзенькі.

- Я ж тваё калечка дастану,

Я з табою на рушнічок стану.

- Лепш у дзеўках век векавіці,

Чым з нялюбым на рушнічок стаці.