- •Народныя павер’і
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Святы і абрады
- •Калядкі
- •Купалле
- •Вялікдзень
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Дайнека Леанід Мартынавіч
- •Творы л. Дайнекі
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніка
- •Каган Сара Рувімаўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •К удравец Анатоль Паўлавіч
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніка
- •Габрусёва Валянціна Фёдараўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •Шаўчонак Марыя Сіланцьеўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •Васілеўская Галіна Ануфрыеўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Ідзіце, дзевачкі, ярду рваці
- •У карагодзе мы былі
- •Па блудню вада разліваецца
- •Выйду, выйду на ганечкі
- •Зязюлька мая лугавая
- •Валачобныя песні
- •А ў бару, бару там дзяўчына коні пасціла
- •На першы дзень на вялікадня
- •Валачобнікі валачыліся
- •Да й ішлі хлопцы да полем, борам
- •А на рэчачцы, а на быстрае
- •Велікодныя песні
- •Вялікодная
- •Летнія песні
- •Купальскія і пятроўскія песні Ой, рана на Йвана
- •Купала на Йвана!
- •Кладзіце агні вялікія
- •Купала на Йвана
- •Зімовыя песні Вой, калядачкі, мае й мамачкі
- •Ой, у ляску, ляску на жоўтым пяску
- •Да ў нас сёння ўсё заповінкі бывалі
- •Каравайніца- маці
- •Ой, там, пад гарою, цэркаў стаяла
- •Брат сястру на пасад вядзе
- •У каморы за цясоваю сцяною
- •Не аддай мяне, мамачка, за ўдаўца
- •Бягуць конікі, усе скачуць
- •Прыданае Мы к свату ехалі
- •Едуць браточкі, кухры вязуць
- •Песні сіраце Да й знаці зязюлю
- •Пасля завівання маладой Сватка мой братка, просім вас
- •Ой, сваточкі-галубочкі, просім вас
- •Адлётка, адлётка наша дзевачка
- •Баліць мая й галовачка
- •Вох ты, ночка, ночушка рабінавая
- •Да было не спаць да піліпавай ночкі
- •У гарад вярба – вярхі ўюцца
- •І ў бару сасна й калыхалася
- •У чужым двару ваду бяру
- •Матрасёнак
- •Каля млына
- •Шумяць вербы каля грэблі
- •Біла мяне маці
- •Туман ярам
- •Хадзіла, блудзіла
- •Сацыяльна-бытавыя песні
- •Ой, у полі расло два дубочкі
- •Ой, у полі расло два дубочкі
- •Жонка забіла нялюбага мужа
- •Галубка-ўдава
- •Сястра-здрадніца
- •Муж прапівае жонку
- •Братка-здрадніца
- •Чаму не прышоў, як месяц узышоў
- •Прыпеўкі
- •Ад прымаўкі
- •Ад прыстрэку
- •Прымаўкі і прыказкі
- •Народныя павер’і
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
Баліць мая й галовачка
Баліць мая й галовачка,
Можа я й памру.
Вы схадзіце, прывядзіце,
Каго ж я люблю.
Вы схадзіце, прывядзіце,
Каго ж я люблю.
Пасадзіце ў галавачках,
Можа атыйду.
Пасадзіце ў галовачках,
Можа атыйду.
Паехаў мой міленькі
У гарадочак.
Паехаў мой міленькі
У гарадочак,
А я, малада, маладзюсенька,
У садочак.
Гнала, гнала й мілага,
Не дагнала й.
Зап. ад Ляшчанка Лідзіі Аляксееўны
в. Набаркі
Вох ты, ночка, ночушка рабінавая
- Вох ты, ночка, ночушка рабінавая,
Лучына, лучынушка бярозавая.
Нешта ж ты, лучынушка, няясна гарыш,
Нідзе ты, лучынушка, у печы не была.
-Да й была ж я ў печы ўчарашню ноч,
Ліхая свякрушанька вадой абліла.
-Ох вы, красны дзевушкі, лажыцеся спаць,
А я ж буду, молада, усю ночку сядзець,
Я свайго міленькага з карчомкі ждаць.
А скіну я первы сон а з цёмнае ночы,
А скіну я другі сон ясну зару.
Як выйду я, молада, на круту гору,
Як гляну я, молада, пад ясну зару.
Ой, з-пад яснай зорачкі мой мілы ідзе,
Да на ім жа да боцікі паскрыпаваюць,
На галоўцы шапачка паблісквае
Да яго жа кудзеркі жар-жарам гараць.
-Ай, дзе ж быў, мой міленькі, дзе быў, прабываў?
-Ой, я й у карчомачцы з дзеўкай начаваў.
Да было не спаць да піліпавай ночкі
Да было не спаць да піліпавай ночкі,
Было прасці тоненькія сарочкі.
Як пайду я да й у сад зеляненькі,
Сустрэў мяне да казак маладзенькі.
Ён на мяне да ківае, міргае,
Я ж думала, што дарожкі пытае.
-Ці ты, казак, ці аслеп, ці не бачыш,
На дарозе стаіш, шчэ й дарожкі пытаеш?
Ці на гэта мяне мамка радзіла,
Каб я казакоў па дарожцы вадзіла?
Вой, на гэта мяне мамка радзіла,
Тонка прасці, звонка ткаці
Да беленька збяліці.
У гарад вярба – вярхі ўюцца
У гарад вярба – вярхі ўюцца,
А ў малодачкі слёзы льюцца.
Казакі, мой муж водкі не п’е.
Ён не п’е, з карчмы не ідзе,
Ён прапіў каня варанога,
Прыехаў дамоў па другога.
-Ой, жана мая, маладая,
Ай, вазьмі рубля срэбранога,
Да й выкупі каня варанога.
-Я ж не раз, не два выкупляла,
Шолкавы платкі застаўляла.
Ты ж прапіў каня і сядзёлку,
Ты ж мяне прап’еш, чарнаброўку.
Зап. ад Кніга Елены Іванаўны
в. Ст. Максімавічы
І ў бару сасна й калыхалася
І ў бару сасна й калыхалася,
Ой, люлі-люлі, й калыхалася.
Дачка к мацяры сабіралася.
Трыма мыламі вымывалася.
Першае мыла, кабы белай быць,
Другое мыла, каб румянай быць,
Трэцяе мыла, каб прыгожай быць.
Ой, ідзе полем ды ідзе другім,
Да й на трэцяе ўзбягаючы,
Свайго татачку сустракаючы.
Да й сустрэў яе родны татачка.
- Ці добра, дачка, табе ў чужыне,
У чужых людзей, у чужой мацеры.
- Ці добра, татка, каню ў дарозе,
Каню ў дарозе, у цяжкім возе,
У цяжкім возе, шчэ й на марозе.
Так мне, татачка, у чужой мацеры,
У канец стала настаялася,
Кожнаму пітачкі надавалася.
Як старэнькаму, так маленькаму,
Свайму нелюбаму шчэ й папераду.
У чужым двару ваду бяру
У чужым двару ваду бяру,
Вада не бярэцца,
Мая радня багатая
Ка мне не хінецца.
У чужым двару ваду бяру,
Вядзёрка не тоніць,
Мая радня багатая
Ка мне не прыходзіць.
Я ж – бедная гаротніца.
А дзе ж мне падзецца?
Ой, пайду я, ой, пайду я
Да брацяткі ў госці.
-А брацятка мой родненькі,
Адчыні мне сені,
А каб мяне, гаротніцу,
Сабакі не з’елі.
-А хай ядуць, а хай ядуць –
Трэба зацкаваці,
Чаго гэта гаротніца
Ідзець начаваці?
Зап. ад Кніга Ніны Фёдараўны
в. Ст. Максімавічы
