- •Народныя павер’і
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Святы і абрады
- •Калядкі
- •Купалле
- •Вялікдзень
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Дайнека Леанід Мартынавіч
- •Творы л. Дайнекі
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніка
- •Каган Сара Рувімаўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •К удравец Анатоль Паўлавіч
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніка
- •Габрусёва Валянціна Фёдараўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •Шаўчонак Марыя Сіланцьеўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •Васілеўская Галіна Ануфрыеўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Ідзіце, дзевачкі, ярду рваці
- •У карагодзе мы былі
- •Па блудню вада разліваецца
- •Выйду, выйду на ганечкі
- •Зязюлька мая лугавая
- •Валачобныя песні
- •А ў бару, бару там дзяўчына коні пасціла
- •На першы дзень на вялікадня
- •Валачобнікі валачыліся
- •Да й ішлі хлопцы да полем, борам
- •А на рэчачцы, а на быстрае
- •Велікодныя песні
- •Вялікодная
- •Летнія песні
- •Купальскія і пятроўскія песні Ой, рана на Йвана
- •Купала на Йвана!
- •Кладзіце агні вялікія
- •Купала на Йвана
- •Зімовыя песні Вой, калядачкі, мае й мамачкі
- •Ой, у ляску, ляску на жоўтым пяску
- •Да ў нас сёння ўсё заповінкі бывалі
- •Каравайніца- маці
- •Ой, там, пад гарою, цэркаў стаяла
- •Брат сястру на пасад вядзе
- •У каморы за цясоваю сцяною
- •Не аддай мяне, мамачка, за ўдаўца
- •Бягуць конікі, усе скачуць
- •Прыданае Мы к свату ехалі
- •Едуць браточкі, кухры вязуць
- •Песні сіраце Да й знаці зязюлю
- •Пасля завівання маладой Сватка мой братка, просім вас
- •Ой, сваточкі-галубочкі, просім вас
- •Адлётка, адлётка наша дзевачка
- •Баліць мая й галовачка
- •Вох ты, ночка, ночушка рабінавая
- •Да было не спаць да піліпавай ночкі
- •У гарад вярба – вярхі ўюцца
- •І ў бару сасна й калыхалася
- •У чужым двару ваду бяру
- •Матрасёнак
- •Каля млына
- •Шумяць вербы каля грэблі
- •Біла мяне маці
- •Туман ярам
- •Хадзіла, блудзіла
- •Сацыяльна-бытавыя песні
- •Ой, у полі расло два дубочкі
- •Ой, у полі расло два дубочкі
- •Жонка забіла нялюбага мужа
- •Галубка-ўдава
- •Сястра-здрадніца
- •Муж прапівае жонку
- •Братка-здрадніца
- •Чаму не прышоў, як месяц узышоў
- •Прыпеўкі
- •Ад прымаўкі
- •Ад прыстрэку
- •Прымаўкі і прыказкі
- •Народныя павер’і
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
Бягуць конікі, усе скачуць
Бягуць конікі, усе скачуць,
Аддаюць дзевачку, усе плачуць.
Бягуць конікі, радуюць,
Аддаюць дзевачку, шкадуюць.
Бягуць конікі, развяцца,
Аддаюць дзевачку, пазняцца.
Бягуць конікі, тупаюць,
Аддаюць дзевачку, скупуюць.
Бягуць конікі, пляшучы,
Аддаюць дзевачку, плачучы.
Зап. ад Ляшчанка Лідзіі Аляксееўны
в. Набаркі
Прыданае Мы к свату ехалі
Мы к свату ехалі,
Ехалі, тарапіліся
Да з дарожкі збіліся.
У чыстым полі блудзілі,
Сватняй хаты шукалі.
Многа разоў станавіліся,
Да прыехалі к свату.
Сталі ў свата да прасіцца:
-Пусці,сватка, ў хату.
Сват у хату да не пускае.
А ў нашага свата нехарошая хата:
Ні клеці, ні павеці,
Недзе кухры дзеці.
Да паставілі пад страхой,
Накрылі бараной,
На яго дожджык лее,
На яго ветрык вее.
Едуць браточкі, кухры вязуць
Едуць браточкі, кухры вязуць,
А сястрычкі едуць, песні пяюць.
-Як жа наша тут сястрычца?
-Учора лягла, не вячэрала,
Сягодня не снедала.
Пасылала мяне свякруха па вадзіцу.
Вадзічку нясу, слёзачкі лію,
Не бывае так, як у мае мамачкі:
Раненька не буджала,
Па вадзіцу не пасылала.
Зап. ад Сілінай Людмілы Іванаўны в. Вяленік
Песні сіраце Да й знаці зязюлю
Да й знаці зязюлю,
Да й знаці сівенькую,
Да што нізенька лятае.
Да й знаць Зіначку па вяселлейку,
Што не свой бацька аддае.
Сабор вялікі, субор невялікі –
Не ўся яе радзіначка.
Я й пашлю, пашлю сакаліначку
Па сваю радзіначку.
Сакаліначка ляціць, а далятае
Радзінка прыбывае.
Я й пашлю, пашлю сівага сакола
На той свет па татачку.
Саколінка ляціць, не далятае,
Татачка адказ дае:
-Не ляці, саколік, не ляці, сівенькі,
Не тамі свайго крылля.
Рад бы я ўстаці к свайму дзіцяці,
Парадак яму даці:
Цісовыя дошкі сціснулі ножкі –
Нельга мне пакрануці.
Зялёныя дзярны прыклалі грудзі –
Нельга мне прадыхнуці.
Жоўтыя пяскі засыпалі вочкі –
Нельга мне празірнуць.
Залатыя замкі замкнулі зяўпе –
Нельга мне абазвацца.
Зап. ад Ляшчанка Лідзіі Аляксееўны
в. Набаркі
Пасля завівання маладой Сватка мой братка, просім вас
Сватка мой братка, просім вас,
Каб не было нашаму дзіцяці ганьбы ў вас.
Каб не стаяла позна ўвечары пад акном,
Каб не ўцірала дробных слёзачак рукавом.
Каб не была паветачка хатачкай,
Каб не была суседачка мамачкай.
Паветачка, пойдзе дожджык – намочыць,
Суседачка на вуліцу выйдзе – абгаворыць:
-Негадзяй нявехна,негадзяй:
Ці сесці прасці – драмаці,
Ці кросна ткаці – плакаці,
Па ваду ісці 6 – Не хачу,
Як к мамачцы ў госці: - палячу.
Ой, сваточкі-галубочкі, просім вас
Ой, сваточкі-галубочкі, просім вас:
Каб не была наша дачушка ў абідзе,
Каб не была ёй паветачка за хатку,
Каб не была ёй суседачка за матку.
Каб яна бяды-гора не знала,
Каб яна доўгіх летаў даждала,
Каб яна дзецям торбы не шыла,
Каб свякроў бы яе не сушыла.
Ой, сваточкі-галубочкі, просім вас,
Да адведайце хлеба-солі ў нас.
Адлётка, адлётка наша дзевачка
Адлётка, адлётка наша дзевачка,
Адляцела ад нас далёка:
А за тыя бары шчырыя,
За тыя балоты топкія.
-А, братулькі мае родныя,
Бярыце сякеры войстрыя,
Рассячыце мне шчыры бор,
А каб відны быў таткаў двор.
Сячыце-рубайце алешнік,
Каб відзен быў качарэжнік.
Рассячыце мне елачкі,
Каб відна былі дзевачкі.
Рассячыце мне дубочкі,
Каб відна былі хлопчакі.
Рассячыце мне ўсёй дуб’ё,
Каб відна было ўсё баб’ё.
Зап. ад Глушаковай Марыі Васільеўны
в. Новыя Максімавічы
